Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
E1.docx
Скачиваний:
54
Добавлен:
04.08.2019
Размер:
273.89 Кб
Скачать
  1. Грамадска-палітьгчнае жыццё бсср у сярэдзіне 50- сярэдзіне 80-х гг. XX ст.

Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў краіне праходзіла пад дыктатам КПСС. Усё працоўнае насельніцтва было аб’яднана ў прафесійныя саюзы (школы камунізму), павялічылася колькасць членаў партыі. Асаблівая ўвага надавалася працы з моладдзю, якая са школьнага ўзросту праходзіла ідэалагічную школу. Дзеці паступова станавіліся акцябратамі, піянерамі і камсамольцамі.

Ужо ў канцы 1960-х г. стала відавочна, што праграма пабудовы камунізму, прынятая на ХХІІ з’ездзе КПСС, не можа быць выканана ў тэрмін. Л.І. Брэжнеў у 1967 г. абвясціў аб пабудове ў СССР развітога сацыялізму. У гэты перыяд у краіне набіралі моц працэсы, супрацьлеглыя адноснай лібералізацыі часоў «адлігі». У літаратуры і мастацтве ўзмацніўся прынцып партыйнасці. Насельніцтву ўнушалася вера ў бязгрэшнасць і беспамылковасць партыі і кіраўніцтва краіны. Тыя дзеячы культуры і навукі, якія не дагадзілі рэжыму, абвяшчаліся дысідэнтамі.

У 1971 г. на ХХІV з’ездзе КПСС Л.І. Брэжнеў заявіў аб узнікненні ў Савецкім Саюзе новай супольнасці людзей ­― «савецкі народ». Пад гэтым тэрмінам разумеліся грамадзяне СССР, людзі, якія прытрымліваліся камуністычнага светапогляду і фактычна адмаўляліся ад сваіх нацыянальных адметнасцяў. Мовай міжнацыянальных адносін па Канстытуцыі 1977 г. аб’яўлялася руская. Найбольшую актыўнасць у «стварэнні» савецкага народа праявіла кіраўніцтва Беларускай ССР.

У другой палове 1970-х г. была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя, павялічылася колькасць сярэднеспецыяльных і вышэйшых навучальных установаў. Пры гэтым адукацыя, асабліва вышэйшая, была пераведзена ў асноўным на рускую мову.

Падагульняючы, неабходна падкрэсліць, што перыяд, названы «застоем», характарызаваўся шэрагам супярэчнасцяў у эканамічным, палітычным і культурным жыцці грамадства. Зліццё партыйнага апарату з дзяржаўным павялічыла колькасць бюракратыі і стварыла адарваную ад грамадства кіруючую партыйную эліту ― наменклатуру. Ажыццяўлялася партыйнае кiраўніцтва эканомiкай, калі пяцiгадовыя планы прымалiся на з’ездах КПСС, а выконваць іх павінны былі ўсе. На кожным заводзе iснавалi партыйныя групы, якiя сачылi за выкананнем лозунга «Планы партыі ― планы народа!».

Даволі высокі ўзровень развіцця навукі быў пастаўлены на службу ваенна-прамысловаму комплексу і асваенню Космасу. Асартымент тавараў народнага спажывання быў дастаткова вузкі і пераважна невысокай якасці. У сельскай гаспадарцы, нягледзячы на некаторае паляпшэнне дабрабыту вяскоўцаў, адміністрацыйная сістэма кіравання захавала калектыўную форму гаспадарання і не дапусціла прыватнага землекарыстання. Павялічвалася колькасць стратных калгасаў, абвастрыліся экалагічныя праблемы. Побач з гэтым узмацніліся цэнзура і ідэалагічны ціск. Гэта было сведчаннем таго, што камандна-адміністрацыйная сістэма ў СССР вычарпала ўсе магчымасці экстэнсіўнага развіцця і паступова вяла краіну ў бок глыбокага эканамічнага і палітычнага крызісу.

У лістападзе 1982 г. памёр Л.І. Брэжнеў. Спробы Генеральных сакратароў ЦК КПСС Ю.У. Андропава (1982–1984) i К.У. Чарненкі (1984–1985) утрымаць СССР у былых рамках кантролю КДБ i КПСС не далi станоўчых вынiкаў. Было відавочна, што касметычнае рэфармаванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы не зможа палепшыць сітуацыю ў краіне, таму неабходны карэнныя рэформы.з

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]