Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
E1.docx
Скачиваний:
54
Добавлен:
04.08.2019
Размер:
273.89 Кб
Скачать
  1. Культура Беларусі ў першай палове XIX ст. Зараджэнне I развццё беларусазнаўства

Як і на ўсе галіны жыцця беларускага грамадства, вызначальны ўплыў на культуру аказала ўключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Вектар развіцця беларускай культуры і адукацыі вызначаўся расійскімі ўладамі, іх палітычнымі інтарэсамі.

У першай палове ХІХ ст. у палітыцы царызму на тэрыторыі Беларусі панавала тэорыя «заходнерусізма», згодна з якой беларусы не лічыліся самастойным этнасам, а разглядаліся як неад’емная частка рускага народа. Натуральна, што ім адмаўлялася ў праве мець сваі мову і культуру.

Умоўна ў развіцці культуры Беларусi ў XIX cт. можна вылучыць тры этапы:

1) канец XVIII ст. – 1830–1831 г. У першыя дзесяцiгоддзi пасля падзелаў Рэчы Паспалітай уплывам пры расiйскiм імператарскім двары карысталася апалячаная шляхта былога ВКЛ. Дзеля паразумення з яе прадстаўнікамі царскія ўлады дазволілі праводзіць адукацыю на польскай мове, што прывяло да паглыблення працэсаў паланiзацыi;

2) 1830–1831 г. – 1863–1864 г. Перыяд характарызаваўся ўзмоцненай русiфiкацыяй у сувязi з тым, што шляхта не спраўдзіла надзей на супрацоўніцтва і не стала апорай царскага рэжыму, а арганізавала і правяла два вызваленчыя паўстанні за аднаўленне незалежнасцi Рэчы Паспалітай;

3) 1863 – 1864 г. – пачатак ХХ ст. У гэты час насуперак палітыцы русіфікацыі адбывалася станаўленне беларускай нацыянальнай ідэі і фармiраванне беларускай нацыi.

Адукацыя. У 1802 г. у Расійскай імперыі было створана Міністэрства народнай асветы і шэсць навучальных акруг на чале з універсітэтам. Навучальныя ўстановы Беларусі ўваходзілі ў Віленскую акругу, цэнтрам якой стаў Віленскі універсітэт (1803). У 1812 г. статус акадэміі з правамі і прывілеямі універсітэта атрымаў і Полацкі езуіцкі калегіум. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі некаторы час дзейнічалі дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы, прычым Віленскаму універсітэту быў уласцівы дух рамантызму і непакорлівасці (яго выпускнікі, студэнты і выкладчыкі з’яўляліся ўдзельнікамі паўстання 1830–1831 г.), а Полацкая акадэмія стала сапраўднай сталіцай езуітаў, дзе вучыліся дзеці кансерватыўна настроенай шляхты.

Паводле школьнага статута 1828 г. адукацыя была саслоўнай:

– прыходскiя вучылiшчы (1 год) ― для дзяцей «самых нiзкiх станаў»;

– павятовыя вучылiшчы (3 гады) ― для купцоў, рамеснiкаў i iншых катэгорый

заможных гараджан;

– гiмназii (4 гады) ― для дзяцей шляхты i чыноўнiкаў;

– унiверсiтэты (5 год) ― вышэйшая ступень адукацыі для дзяцей шляхты i

чыноўнiкаў.

У 1820-я г. пачалося распаўсюджванне ланкастэрскіх школ для небагатых вучняў. Гэтыя школы ўзніклі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. у розных краінах у выніку грамадскага руху за танны і хуткі спосаб атрымання адукацыі. Паводле ланкастэрскай сістэмы (ад імя англійскага педагога Дж. Ланкастэра) адбывалася навучанне дзяцей і дарослых больш падрыхтаванымі вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніка. Першая ў Расійскай імперыі школа ўзаемнага навучання была адкрыта ў 1819 г. у Гомелі, у маёнтку графа М. Румянцава. У 1840-я гг. сталі адкрывацца пачатковыя школы для дзяржаўных сялян, настаўнікамі ў якіх часцей за ўсё былі мясцовыя святары.

У 1840 г. пачала дзейнічаць Горы-Горацкая земляробчая школа, пераўтвораная ў 1848 г. у земляробчы інстытут – першую ў Расіі вышэйшую агранамічную навучальную ўстанову.

У пачатку ХІХ ст. пачалося навуковае даследаванне Беларусі. Беларускiя традыцыі вывучаліся выкладчыкамi Вiленскага унiверсiтэта ― Мiхаiлам Баброўскiм, Iгнатам Данiловiчам, Тэадорам Нарбутам. Сярод этнографаў, археолагаў і фалькларыстаў, якія вывучалі мінулае Беларусі і Літвы, былі таксама З.Даленга-Хадакоўскі, А.Кіркор, Е.Раманаў, П.Шпілеўскі і інш. Сабраны імі этнаграфічны матэрыял, насуперак панаваўшай теорыі заходнерусізма, сведчыў аб існаванні самастойнага беларускага этнасу.

Лiтаратура. Насуперак паланiзацыі i русiфiкацыі, адметнай рысай культурнага жыцця Беларусі ў першай палове ХІХ ст. было станаўленне новай беларускай літаратуры, якая ў сваім развіцці абапіралася на народныя традыцыі і фальклор. Галоўным героем літаратурных твораў у акрэслены перыяд быў беларускі селянін з яго турботамі, цяжкай штодзёнай працай і павагай да роднай зямлі.

Ля вытокаў нацыянальна-культурнага адраджэння стаялі такiя знакамiтыя пiсьменнiкi, як Адам Мiцкевiч, Ян Чачот, Ян Баршчэўскi, Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч, Уладзіслаў Сыракомля i iнш. Я.Чачот выдаў шэсць зборнікаў пад агульнай назвай «Вясковыя песні з-над Нёмана і Дзвіны», дзе змясціў не толькі сабраны па вёсках беларускі фальклор, але і свае песні на польскай і беларускай мовах. На аснове беларускіх народных казак і паданняў, але па-польску, быў напісаны Я.Баршчэўскім твор «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».

Вялікую спадчыну пакінуў выдатны пісьменнік ХІХ ст. В. Дунiн-Марцiнкевiч, творчая тэматыка якога была вельмі разнастайная ― ён пісаў пра жыццё сялян, шляхты, а таксама на гістарычную тэмы. Сярод яго асноўных твораў можна вылучыць наступныя: «Сялянка», «Пінская шляхта», «Гапон», «Славяне ў ХІХ стагоддзі» і інш.

Першая палова ХІХ ст. была часам фарміравання і развіцця агульнанацыянальнай літаратурнай мовы. Пры гэтым аўтары ў залежнасці ад паходжання і культуры выхавання выкарыстоўвалі розны алфавіт: ці лацінскі (беларуская лацінка), ці кірылічны.

Тэатр. У ХІХ ст. у развіцці тэатра і музыкі адбыўся якасна новы этап. На пачатку ХІХ ст. стацыянарныя тэатры з прафесійнымі тэатральнымі трупамі дзейнічалі ў Вільні, Гродне, Мінску. Яны ставілі спектаклі не толькі ў сваіх гарадах, але і перыядычна гастралявалі па бліжэйшых гарадах і мястэчках. Рэпертуар тэатраў быў даволі вялікім і ўключаў у сябе спектаклі па творах Шэкспіра, Мальера, Шылера, Гогаля, Пушкіна і інш. У 30-я г. ХІХ ст. тэатры з’явіліся ў многіх гарадах Беларусі.

Пасля правядзення ўрадам у 1846–1846 г. тэатральнай рэформы ўсе вандроўныя тэатры былі забаронены, а ў губернскіх гарадах ствараліся руска-польскія тэатры, якія і мелі манапольнае права на выступленне ў гарадах губерні. Але рэформа не была здзейснена ў поўнай меры.

Значнай падзеяй у тэатральным жыцці Беларусі стала стварэнне намаганнямі В. Дуніна-Марцінкевіча нацыянальнай тэатральнай трупы, якая ў 1852 г. у Мінскім тэатры прадставіла на суд гледача прэм’еру оперы «Сялянка» (па твору В. Дунiна-Марцiнкевiча, музыка С. Манюшкі). Пастаноўка «Сялянкі» сведчыла аб нараджэнні беларускага нацыянальнага музычнага тэатра.

Такiм чынам, развіццё культуры на землях Беларусі ў першай палове ХІX cт. сведчыла аб пачатку працэса нацыянальнага адраджэння.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]