Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры ист.бле.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
531.46 Кб
Скачать

6. Эканамічны уклад, грамадскі і палітычны лад першых дзяржаўных ўтварэнняў на тэрыторыі Беларусь

Самым магутным княствам. існаваўшым на тэрыторыі Беларусі ў Х-XIII стст., было Полацкае княства. Яго гістарычным ядром было княжанне крывічоў-палачан.Упершыню Полацк упамінаецца пад 862 г. Полацкая зямля размяшчалася на поўначы Беларусі, уключаючы сучасную Віцебскую вобласць і частку Мінскай.

Першым полацкім князем быў Рагвалод. Ён правіў незалежна ад Кіева і Ноўгарада. якія сапернічалі між сабой за аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель. Але ў 980 г. наўгародскаму князю Уладзіміру Святаслававічу ўдалося захапіць Полацк.

Князь Рагвалод і яго два сыны былі забіты, дачка Рагнеда была прымусова выдадзена замуж за Уладзіміра, які едзе з ёй у Кіеў, падманам забівае свайго брата Яраполка і становіцца Кіеўскім князем. Рагнеда, якая не змагла змірыцца са сваёй доляй, зрабіла спробу забіць Уладзіміра. Пасля гэтай няўдачнай спробы Уладзімір выслаў Рагнеду на бацькаўшчыну, у Полацкую зямлю, дзе для яе быў заснаваны г. Ізяслаў (цяпер Заслаўе). Рагнеда памерла ў 1000 г.Ізяслава палачане запрасілі княжыць у Полацку, але праз год ён памірае. Яго пераемнікам стаў князь Брачыслаў Ізяслававіч, пры княжанні якога пашырылася тэрыторыя Полацкай зямлі. Пасля смерці Брачыслава яго месца заняў Усеслаў Брачыслававіч (1044—1101), які быў празваны, Чарадзеем. Князь імкнуўся захапіць землі, якія знаходзіліся за межамі Полацкай зямлі. Гэтым ён абвастрыў адносіны з Кіевам. Кіеўскія князі зрабілі спробу падпарадкаваць Полацк, але ім не ўдалося. Як сімвал незалежнасці Полацкай дзяржавы тут быў пабудаваны Сафійскі сабор. У перыяд княжання Усеслава Полацкае княства дасягнула найвышэйшага росквіту, але пасля яго смерці яно было падзелена на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і інш. У шасці з іх княжылі сыны Усеслава, якія вялі паміж сабой міжусобную барацьбу.У пачатку XIII ст. Полацкаму княству, раздробленаму на ўдзельныя княствы, пачалі пагражаць крыжакі. Полацкая зямля паступова губляла сваю былую веліч. У такіх абставінах палачане пайшлі на саюз з землямі Верхняга Панямоння, сталіцай якіхбыў г. Наваградак, праз запрашэнне на княжанне літоускіх князеу. Першым літоускім князем на полацкім княжанні быў Таўцівіл.

У пачатку XII ст. у грамадска-палітычным жыцці Полацкай зямлі адбываюцца вялікія зрухі. Актывізавалася дзейнасць веча. Веча—гэта агульны сход гараджан. На гэтым сходзе вырашаліся розныя пытанні. Напрыклад, веча выганяла і запрашала князёў, аб'яўляла войны, заключала мір ці гандлёвыя дагаворы. У XII ст. веча стала таксама вышэйшай судовай інстанцыяй. На першы план паступова выступалі ў Полацкім княстве баяры і дружыннікі. Улада самога князя была абмежавана.

КНЯЗЬ: збор даніны з насельніцтва, ажыййяўленне суда, клопат аб гараджанах, арганізацыя войска і камандаванне ім.

ВЕЧА: вырашэнне найбольш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў, заключэнне дагавораў з іншымі гарадамі і дзяржавамі.

1)Сістэма органаў улады ў нашых дзярж-вах-княствах была такі жа як і ў іншых усходне-славянскіх княствах.Вышэйшымі органамі былі:князь-стаяў на чале дзярж-у і ўсёй выканаўчай улады,вырашаў усе бягучыя пытанні дзярж-веннага кіравання. Осн. Абавязкам князя была абарона дзярж-у ад знешняга нападу і падтрыманні парадку ўсярэдзіне краін.У асабістым распараджэнні князя знаходзілася невялікая дружына(ахова)- спецыяльна абучаны ваеннай справе атрад.

Узвядзенне князя на пасад праходзіла шляхам атрымання ў спадчыну пасаду старэйшым сынам , магло праходзіць запрашэнне іншага князя на пасад або захоп пасаду сілай. Уступ князя на пасад праходзіла па вызначаным рытуале падчас якога князь кляўся ахоўваць терр. Дзярж-у і інтарэсы грамадзян.Умовы ўступа на пасад апавяшчаліся ў дамове.Дума(радая)-не мела сталага складу, у яе ўваходзілі самыя паважаныя людзі княства.Усе пытанні якія вырашаў князь вырашала і княжая дума, а пасля абмеркавання на думе пытанні выносіліся на веча.Веча-народны збор дарослых мужчын,найболей старажытны орган улады.Паўстала яно разам з дзярж-вом і існавала ва ўсіх славянскіх княствах..

Службные чыны:

Пасаднік-намеснік князя котрый выбіраўся князем на неабмежаваны тэрмін.

Тысяцкі-выбіраўся вечем або князем на неабмежаваны , у ваенны час камандаваў ополением, у мірнае - парадак у горадзе.Подвойский-быў з ліку набліжаных князя і з'яўляўся камандзірам княжай дружыны.Яму даручалася выкананне рашэнняў веча і распараджэнняў князя.Ключник(цівун)-распараджаўся хоз-веннымі справамі княства.