- •Раздзел 1 . Паняцце мовы. Роля мовы ў жыцці грамадства. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы.
- •§1 Паняцце мовы
- •§3 Беларуская мова і іншыя славянскія мовы. Гістарычныя этапы фармiравання и развіцця беларускай мовы.
- •Канцэпцыі паходжання і час фармавання беларускай мовы
- •§4 Сутнасць і асаблівасці білінгвізму
- •В начале осени
- •§ 6.Cпецыфічныя асаблівасці беларускай мовы.
- •Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы.
- •§6. Нормы беларускай мовы
- •Раздзел 2 Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы.
- •§8. Паняцце стыляў мовы
- •На исходе лета
- •Раздзел 3 Лексікалогія і фразеалогія
- •§9. Лексіка беларускай мовы.
- •§10. Мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнне слоў.
- •§11. Сінонімы
- •Роль государства в экономике
- •§12. Антонімы
- •§13. Паронімы
- •§ 14. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •§15. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Указ “Аб фiнансаваннi ўтрымання апарату кiраўнiцтва спажывецкiх таварыстваў I iх саюзаў”
- •§16. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне
- •§17. Паняцці «тэрмін», «тэрміналагічная сістэма»,«тэрміналогія»
- •Олигополия
- •Сустрэча, прывітанне
- •Сітуацыя развітання
- •3 Богам!
- •Пажаданні, падзяка, пачуцці
- •Формы зваротку
- •Дыскусія
- •Тэлефонная размова
- •Як Іван Ігнатавіч пайшоў у магазін.
- •Раздзел 6 правапіс
- •§19. Правапіс галосных е, ё, я
- •§20. Правапіс галосных о, э
- •§21. Вымаўленне і правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •§22. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •§23. Ужыванне вялікай літары
- •§24. Правапіс канчаткаў прыметнікаў.
- •§25. Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення адзіночнага ліку.
- •§26. Правапіс лічэбнікаў.
- •§27. Правапіс мяккага знака і апострафа
- •§28. Правапіс у, ў
- •§29. Правапіс разам і праз злучок. Н а з о ў н і к
- •П р ы м е т н і к
- •П р ы с л о ў е
- •- Праз злучок:
- •- Разам:
- •- Асобна:
- •Раздзел 7 дакумент
- •§30. Апісанне і ўзоры дакументаў.
- •§31. Класіфікацыя дзелавых пісем.
- •§32. Аўтабіяграфія
- •§33. Заява
- •§34.Рэзюме.
- •§35. Дагавор.
- •1. Прадмет дагавору
- •Договор найма
- •Практыкаванне 3 Прачытайце тэкст, перакладзіце яго на беларускую мову.
- •§36. Даверанасць(Даручэнне)
- •§37. Рэцэнзія, рэферат, анатацыя, канспектаванне
- •Як працаваць над рэфератам
- •Як падрыхтаваць канспект
- •Практыкаванне 1. Заканспектуйце дадзены тэкст.
- •Хочаш быць паспяховым? Пазбягай песімістаў
- •§38. Акт
- •Акт ацэнкі кошту кватэры
- •§39 Распіска
- •Пословицы и поговорки. Неделимые выражения
- •Устойчивые выражения и фразеологизмы
- •Слоўнік а
- •Умоўныя скарачэнні.
- •Спіс літаратуры
Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы.
Назоўнікі 2-га скланення ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку і назоўнікі 1-га скланення ў М. склоне адзіночнага ліку маюць пасля мяккіх асноў канчатак і: зямлі, пожні; у зямлі, на трамваі (рус.: земле, в земле, на трамвае). У адзначаных склонах гэтай жа групы назоўнікаў з асновай на заднеязычныя, калі націск падае не на канчатак, гукі [г], [к], [х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с]: кніга - кнізе. эканоміка - эканоміцы, эпоха- эпосе: (рус.: книге, экономике, эпохе).
Назоўнікі мужчынскага роду на -а (-я) (з націскам на аснове) у Т. склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ам –ем: са старастам, з дзядзькам, з Колем, Сярожам, а ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку канчатак -у (-ю): аб Васілю, дзядзьку.
У Н. склоне множнага ліку назоўнікі 1-га скланення маюць канчаткі –і (-ы): гарады, палі, лясы, азёры, вокны.
Адсутнасць чаргаванняў на канцы асноў назоўнікаў 1-га скланення ў адзіночным і множным ліку: брат - браты. сын – сыны. Параўн рус.: брат – братья, сын - сыновья.
Адсутнасць й у формах Н. склону адзіночнага ліку прыметнікаў і слоў, якія скланяюцца, як прыметнікі: сіні, валютны, вялікі, бюджэтны, самы, шосты (рус.: синий, валютный, большой и т.д.).
Утварэнне формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў з дапамогай суфіксау –л, ейш, -эйш, -ш: вышэйшы, важнейшы, слабейшы, большы (рус.: выше, важнее, слабее, больше.
Непрадуктыўнасць кароткіх формаў прыметнікаў і абмежаванае ўжыванне кароткіх дзеепрыметнікаў, адсутнасць зваротных дзеепрыметнікаў.
Параўн. бел.: план выкананы, рус.: план выполнен; рускаму занимающийся, изменившийся, у беларускай мове адпавядае 'які займаецца', 'які змяніўся'.
У формах мужчынскага і ніякага роду займеннікаў мой, твой, свой, чый у Р. і Д. склонах адзіночнага ліку адсутнічае літара е ў канчатках: майму, твайму, свайму, майго, твайго, свайго.
Лічэбнікі паўтара, паўтары нескланяльныя.
Лічэбнікі два, дзве маюць асобныя формы ва ўсіх склонах: двух - дзвюх, двум - дзвюм, двума - дзвюма. Лічэбнік дзевяноста мае адну нязменную форму; у рускай мове ён мае дзве формы - девяносто – девяноста
Чаргаванне заднеязычных г, к, з шыпячымі ж, ч пры спражэнні дзеясловаў загаднага ладу: лягу - ляж - ляжце. пяку - пячы - пячыце (рус.: лягу - ляг - лягте, пеку - пеки - пеките).
Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -учы (ючы), -ачы (-ячы) ад асноў любога дзеяслова цяперашняга часу: лятаючы, аплачваючы, забягаючы, просячы, пішучы (рус.: летая, оплачивая, забегая, прося).
Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.
У беларускай мове больш пашыраны аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы. Напр.: бел.: Дом пабудавалі. рус. Дом построен.
Лічэбнікі два, тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў Н. склоне мн. ліку: два дакументы. тры пастановы, чатыры банкі (рус.: два документа, три постановления, четыре банка).
Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў аўтамабіль, дырэктараў дом (рус.: автомобиль мужа, дом директора).
Нямала разыходжанняў у дзеяслоўным кіраванні. Беларускія і рускія словазлучэнні, якія акрэсліваюць адну і тую ж сітуацыю, могуць мець розную сінтаксічную структуру (іншы склон, іншы прыназоўнік і г.д.).
|
|
жениться на ком-то; испытать беду; лишиться покоя; избавиться от прошлого; смеяться над слабым; насмехаться над человеком; удивляться новому; издеваться над людзьми; сходить за водой; послать за врачом; рассказывать о происшествии; он старше и сильнее отца;
болеть гриппом;
|
прасіць прабачэння у кагосьці; ажаніцца з кім-небудзь; спазнацца з бядою; страціць спакой; пазбыцца былога; смяяцца са слабога; кпіць з чалавека; дзівіцца з новага; здеквацца з людзей; схадзіць па ваду; паслаць па ўрача; расказваць пра здарэнне;
ен старэйшы і дужэйшы за бацьку; хварэць на грып. |
Прачытайце словазлучэнні. Вызначце правільны варыянт.
Замерзшая рака - замерзлая рака
паясняльныя словы - паясняючыя словы
зацвярдзеўшыя гукі - зацвярдзелыя гукі
змяняемыя часціны мовы - змяняльныя часціны мовы вышэйстаячыя арганізацыі - вышэйшыя арганізацыі стаміўшыеся байцы - стомленыя байцы
3. Выканайце супастаўляльны пераклад дзеепрыслоўяў з рускай мовы на беларускую. Падбярыце да іх назоўнікі.
Узор: .
(что делая?) располагая - (што робячы?) размяшчаючы (что сделав?) расположив - (што зрабіўшы?) размясціўшы
Укрепляя, идя, отремонтировав, отдохнув, распределяя, принимая, приняв, окружив, выйдя, командуя, думая, подумав, говоря, сказав, назначая, назначив, обдумав, согласовав, утверждая, утвердив, совершая, совершив, обдумывая, осувдествив