Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
436
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

§23. Ужыванне вялікай літары

1. 3 вялікай літары пішуцца імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, празванні людзей, клічкі жывёл, назвы кніг, газет, часопісаў, устаноў, заводаў, калгасаў, саўгасаў, параходаў, геаграфічныя і астранамічныя назвы і інш.: Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас), Дунін-Марцінкевіч, Іван Грозны, аповесць «Абеліск», часопіс «Полымя», выдавецтва «Народная асвета», Еўропа, Нарач, Сонца, Сатурн,

3 а ў в а г а. Прозвішчы літаратурных персанажаў або ўласныя імёны людзей пішуцца з малой літары, калі яны ўжываюцца як агульныя, родавыя назвы з пагардлівым сэнсам: гарлахвацкія, абломавы. 3 малой літары пішуцца і індывідуальныя назвы, якія страцілі значэнне ўласных імён і набылі значэнне агульнай назвы: донжуан, лавелас, галіфэ, форд (аўтамабіль).

Калі агульныя назоўнікі набываюць значэнне ўласнай назвы ці выкарыстоўваюцца як стылістычны сродак для падкрэслівання асаблівых адносін да чаго-небудзь, то пішуцца з вялікай літары: Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына.

2. Прыметнікі, утвораныя ад індывідуальных назваўлюдзей, міфалагічных істот, клічак жывёл, пішуцца з вялікай літары, калі яны:

а) уваходзяць у склад назваў геаграфічных аб'ектаў, гістарычных падзей і інш.: Магеланаў праліў, Варфаламееўская ноч;

б)паказваюць прыналежнасць чаго-небудзь пэўнаму чалавеку і маюць суфіксы -ев- (-ёв-, -ёў-), -ов-(-ав-,- аў-), ін(- ын ): Міхасёў сшытак, Рыгораў брат, Коласавы творы, Зеўсаў гнеў.

У астатніх выпадках падобныя прыметнікі пішуцца з малой літары: коласаўская трылогія, брылёўскі стыль, эзопаўская мова, ахілесава пята.

3. 3 вялікай літары пішацца першае слова ў назвах гістарычных падзей, эпох, гістарычных дакументаў Лютаўская рэвалюцыя, Адраджэнне, Баркалабаўскі летапіс, Літоўская метрыка ;

  1. 3 вялікай літары пішуцца ўсе словы:

а) у назвах некаторых міжнародных арганізацый: Cавет Эканамічнай Узаемадапамогі, Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Наций, Сусветны Савет Міру;

г) у афіцыйных і неафіцыйных назвах дзяржаў і іх частак: Далёкі У сход, Злучаныя Штаты Амерыкі.

Практыкаванне 1. Пры спісванні напішыце патрэбную малую або вялікую літару. Растлумачце правілы яе напісання.

1. (Т, т)уравец меў прыхаваную надзею — а раптам яму удасца разгаварыць маўклівую партызанку (М,м)арыю і яна аддасць (П, п)аўлавы пісьмы. (Я. С.) 2. Тую зіму ў (В, в)ялікіх (С, с)какухах, якія калісьці былі ладнаю, хат на трыццаць, вёскаю, (А, а)ўгіння засталася адна. (Я. С.) 3. (В, в)аля прыдумвала музыку нават сама, і, хоць яе творы былі пад (Б, б)етховена, пад «(Л, л)унную (С, с)анату», ёй казалі, што яна таленавітая. (Я. С.) 4. (В, в)ыбраўшы вольную часіну, (Р, р)адаслаў пайшоў на (Я, я)лцінскія могілкі, на якіх пахаваны наш самотны (М, м)аксім (Б, б)агдановіч. (Я. С.) 5. А я, лічыце, ваш партызан, (Б, б)еларускі (Ш, ш)таб (П, п)артызанскага (Р, р)уху мяне медалём узнагародзіў. (Я. С.) 6. На поўдзень ад (С, с)тарога (С, с)вержаня, за аўтастрадай,— (Н, н)овы (С, с)вержань, (Н, н)епадалёк ад яго, па той бок (Н, н)ёмана,— (А, а)льбуць, у якой нарадзіўся паэт. (Пол.) 1. У тыя гады нарадзілася наша дружба з саўгасам «(В, в)едрыч». (Пол.) 8. Першы выпуск (В, в)едрыцкая (С, с)ярэдняя (Ш, ш)кола зрабіла ў 1967 годзе. (Пол.) 9. Худая маладзіца замахала хусткай. «(Н, н)яхай жыве свабода!» (Ад.)

Практыкаванне 2. Адзначце словы, якія пішуцца з вялікай літары:

(К, к)оласавыя паэмы, (К, к)упалаўскія чытанні; часопіс “(П, п)олымя”, Вялікая (М, м)ядзведзіца, (Б, б)рылеўскі стыль, (Г, г)арлахвацкія, (Г, г)енадзевы прапановы, (С, с)афійскі сабор, (Д, д)амоклаў меч, (М,м)агілеўшчына, (М, м)іхасевы прыгоды, (З, з)аслужаны дзеяч навукі, (Н, н)авагоднія падарункі, (П,п)арыжская камуна.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]