Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_po_bel_yazu.rtf
Скачиваний:
154
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.07 Mб
Скачать

Большасць часціц (аж, ажно, бы(б), дык, вось, вунь, нават і інш.) не мае пастаяннага месца ў сказе. Часціцы, якія маюць фіксаванае месца ў сказе, размяшчаюцца або перад моўнай адзінкай, або пасля яе.

Нет вопросов

4

26

27

28

55

Часціцы аб'ядноўваюцца ў пэўныя групы паводле іх марфалагічнага складу, паходжання, значэння, функцыі.

Паводле марфалагічнага складу часціцы падзяляюцца на простыя і састаўныя. Да прос­тых адносяцца аднаслоўныя часціцы: не, ні, аж, хіба, як, няхай, вунь, вось, ці, гэта, амаль і інш. Састаўныя часціцы складаюцца з двух ці болып слоў (прос­тых часціц): вось дык, ну і, ну вось, хіба толькі, куды там.

Паводле паходжання часціцы падзяляюцца на невытворныя вось, вунь, а, і, жа(ж), але, не, ні, дык, нават, аж і вытворныя гэта, усё, сабе, то, яно.

Паводле значэння часціцы падзяляюцца на тры трупы: часціцы, якія выражаюць дадатковыя сэнсавыя адценні; мадальныя і мадальна-валявыя часці­цы; эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы.

Выклічнікі.

Выклічнік — гэта клас слоў, з дапамогай якіх выражаюцца пачуцці, волевыяўленні чалавека, яго эмацыянальна-валявая рэакцыя на з'явы і падзеі навакольнай рэчаіснасці: Эх, Гэй, дзякуй богу! Выклічнікі могуць перадаваць вялікі дыяпазон пачуццяў і волевыяўленняў: радасць, захапленне, здзіўленне, сумненне, крыўду, абурэнне, іронію, запрашэнне, заклік і інш.

У сістэме часцін мовы выклічнік займае асобнае месца: гэта і не самастойная, і не службовая часціна мовы. Яны марфемна непадзельныя і не з’яўляюцца членамі сказа., не выконвае ніякіх службовых функцый.

У той жа час выклічнікі — моўныя адзінкі, якія маюць пэўны змест і зразумелыя носьбітам той ці іншай мовы.

Падзяляюцца на разрады: эмацыянальныя а! о! ого! э! ох! ой!, волеўяўленчыя ша! Гэй! Але-е! баю-бай! Люлі-люлі!

Гукапераймальныя словы

Гукапераймальныя словы — моўныя адзінкі, якія прыблізна ўзнаўляюць, пераймаюць гукі, характэрныя для жывой і нежывой прыроды. Гукаперайманні імітуюць крык птушак (ку-ку, га-га-га), жывёл (му-у, гаў-гаў, мяў-мяў), гукі і шумвішрыроды (ш-ш-ш, шу-шу-шу), гукі, што ўзнікаюць у выніку нейкіх дзеянняў, працэсаў (бух, трах, дзынь-дзынь, буль-буль і г. д.).

Гукапераймальныя словы набліжаюцца да выклічнікаў чыста фармальна, толькі гукавым складам. Іх адрозненне ў тым, што выклічнікі выражаюць пачуцці, волевыяўленні чалавека, а гукаперайманні ўзнаўляюць, пераймаюць гукі, пазбаўленыя ўсякага сэнсу, значэння, бо належаць, не чалавеку, а іншым жывым істотам, пэўным прадметам.

У кантэксце гукаперайманні звычайна выступаюць асобным словам, сказам і аддзяляюцца ад слоў аўтара (клічнікам і працяжнікам, коскай і працяжнікам або толькі працяжнікам). Гукаперайманні, як і выклічнікі, пры субстантывацыі выконваюць функцыі розных членаў сказа.

Некаторыя гукаперайманні паслужылі асновай для ўтварэння новых слоў: кукаваць, кукаванне, кукарэкаць, гаўкаць, гаўканне, мяўкаць.

Да гукаперайманняў набліжаюцца словы са значен­ием імгненнага дзеяння тыпу грук, гоп, шмыг, скок, якія называюць дзеяслоўнымі выклічнікамі.

Назоўнік Сам.ч. м., якая аб’ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. Абазначаюць розныя прадметы, назвы асоб, жывел, раслін, з’яў прыроды, граматскага жыцця. Адносяцца да 3 родаў, маюць форму ліку, змяняюцца па склонах. Агульныя(абазнач.назвы цэлых класау аднарод. Прадметау,з*яу,асоб-вучань, калгас,мароз,голуб)і ўласныя(именылюдей,прозвишча,клички,назвы гарадоу-Андрэй,пушок,минск) назоўнікі. Канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі размяжоўваюцца тым, што першыя абазначаюць пэўныя прадметы, падзеі,зъявы прыроды(вецер,парта,паустанне) а другія – разнастайныя адцягненыя паняцці, пачуцці, стан.(сум,павага,годнасць). адушаўлёныя назоўнікі звычайна абазначаюць жывых істот, а неадушаўлёныя – нежывыя прадметы, паняцці, падзеі, прыкметы, і: у адушаўлёных назоўнікаў форма вінавальнага склону множнага ліку супадае з родным склонам, а ў неадушаўлёных – з формай назоўнага склону (бачыць студэнтаў, але бачыць кнігі). Адушаўлёнымі назоўнікамі могуць абазначацца нежывыя людзі (нябожчык, мярцвяк), або віртуальныя, міфічныя істоты, дэманы (чорт, вядзьмак, русалка), або шахматныя фігуры, цацкі, ігральныя карты (ферзь, лялька, козыр). Неадушаўлёнымі ж назоўнікамі называюць расліны, мікраарганізмы (клён, грыб, чарот, бацыла), якія з біялагічнага пункту гледжання з’яўляюцца жывымі. да неадушаўлёных назоўнікаў адносяцца (полк, натоўп, статак. Зборныя(абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў ,асоб што ўяўляюць сабой адно цэлае (моладзь, машкара, каменне. ). Рэчыўныя - абазначаюць аднародныя па саставу матэрыялы, што пры дзяленні на часткі не страчваюць якасцяў цэлага. Выступаюць або толькі ў форме адзіночнага ліку (цэмент, мука, малако), або толькі множнага (апілкі, дрожджы, духі).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]