Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_po_bel_yazu.rtf
Скачиваний:
154
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.07 Mб
Скачать

Займеннік як часціна мовы. Разряды займеннікаў

Займеннік - часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, прыметы прадметаў ці колькасць, не называючы іх. Сло­вы гэтага разраду (за выключэннем я і ты) ужываюцца ў мове як заменнікі слоў-назваў.

Значэннем, марфалагічнымі прыметамі і сінтаксічнымі функцыямі адны займеннікі набліжаюцца да назоўнікаў, другія - да прыметнікаў, трэція — да лічэбнікаў. Паводле суадноснасці з іншымі часцінамі мовы займеннікі падзяляюцца на тры групы:

займеннікі, суадносныя з назоўнікамі (абагульнена-прадметныя): я, яны, сябе, хто, што, ніхто, нішто, нехта, нешта, хто-небудзь;

займеннікі, суадносныя з прыметнікамі (абагульнена-якасныя): мой, твой, свій, наш, ваш, які, усякі, кожны, такі, гэты і інш.;

займеннікі, суадносныя з лічэбнікамі (абагульнена-колькасныя): столькі, колькі, некалькі, гэтулькі.

У граматычных адносінах займеннікі не вызначаюцца аднастайнасцю: некаторыя з іх (хто, колькі, столькі) не маюць катэгорый роду і ліку; родавых адрозненняў не маюць таксама займеннікі я, ты, мы, вы, а займеннік сябе, акрамя гэтага, — і фор­мы назоўнага склону.

Займеннік — гэта такая часціна мовы, якая не развіла сістэмы словаўтварэння. Асноўная сінтаксічная роля займеннікаў — выступаць у сказе дзейнікам, азначэннем, дапаўненнем.

Разрады займеннікаў.

Паводле лексічнага значэння займеннікі падзяляюцца разрады: асабовыя: я, мы, ты, вы, ён, лна, яно, яны; зваротныя: сябе; прыналежныя: мой, наш, твой, ваш, свой; указальныя: гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі; азначальныя: сам, сами, увесь (уся, усе, усе), усякі, кожны, іншы; пытальныя: хто?, што?, які?, каторы?, чый?, колькі?; адносныя: хто, што, які, каторы, чый, колькі; адмоўныя: ніхто, нішто, нічый, ніякі; няпэўныя: нехта, нешта, некаторы, нейкі, нечы (нейчы), хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсьці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, чый-небудзь, абы-што, абы-хто, абы-які, абы-чый, некалькі.

Н. я ты м-ы в-ы

Р. мян-е цяб-е н-ас вас

Д. мн-е таб-е н-ам в-ам

В. мян-е цяб-е н-ас в-ас

Т. мн-ой(-ою) таб-ой(-ою) н-амі в-амі

М. (пры) мн-е таб-е н-ас в-ас

Н. — В. сяб-е

Р. сяб-е Т. саб-ой(-ою)

Д. саб-е М. (пры) сабе

Н. хт-о шт-о

Р. к-аго ч-аго

Д. к-аму чаму

В. к-аго шт-о

Т. к-ім ч-ым

М. (пры) к-ім ч-ым

Н. наш наш-а наш-а наш-ы

Р. наш-ага наш-ай(-ае) наш-ых

Д. наш-аму наш-ай наш-ым

В.як Н.або Р. наш-а наш-у як Н. або Р.

Т. наш-ым наш-ай(-аю) наш-ымі

М. (пры) наш-ым наш-ай наш-ых

Пераход дзеепрыметнікаў у іншыя часціны

Дзеепрыметнікі могуць страчваць дзеяслоўныя адзнакі (трыванне, стан, час) і набываць якаснае значэнне. У такім выпадку яны абазначаюць сталую прымету і пераходзяць у прыметнікі.

У сучаснай беларускай літаратурнай мове дзеепрыметнікі цяперашняга часу з суфіксамі -уч-(-юч-), ч-(-яч-), -ем-, -ім- у пераважнай большасці перайшлі ў прыметнікі, а таксама дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага стану, утвораныя ад дзеясловаў незакончанага трывання.

З'ява ад'ектывацыі назіраецца і ў дзеепрыметнікаў прошлага часу з суфіксамі -л-, -н-, -eн-, -aн-, -т-: спелыя яблыкі, рослы хлопец. Такія прыметнікі захоўваюць суадноснасць з дзеепрыметнікамі. Некаторыя дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу з суфіксам -ан-, перайшоўшы ў прыметнікі, мяняюць месца націску.

Пераход займеннікаў у іншыя часціны мовы.

Некаторыя словы іншых часцін мовы, страчваючы сваё асноўнае значэнне, могуць пераходзіць у займеннікі. У такім выпадку яны ў той ці іншай ступені набываюць значэнне займенніка і выконваюць у сказе яго ролю. Найбольш часта ў ролі займенніка ўжываецца колькасны лічэбнік адзін (адна, адно, адны), парадкавы другі (другая, другое, другія) і інш.:

Больш часта займеннікі пераходзяць у іншыя часціны мовы. У такім выпадку яны страчваюць свае асноўнае значэнне, набываюць значэнне іншай часціны мовы і выконваюць яе ролю ў сказе.

Азначальныя займеннікі усе, усе, усякі, кожны, іншы, сам, ужытыя без назоўніка, набываюць прадметнае значэнне і субстантывіруюцца. Прыналежныя займеннікі наш, свой, твой, мой так­сама могуць набываць значэнне прадметнасці, пераходзіць у разрад назоўнікаў і выконваць у сказе іх сінтаксічную функцыю. Займеннікі пераходзяць у часціцы. Указальны займеннік гэта таксама можа набываць значэнне часціцы.

У якасці ўзмацняльнай часціцы можа выступаць слова усе: Кабан рые павольна і заложна, усе болей і болей …. Калі слова усе ўжываецца пры дзеяслове-выказніку, тады ў ім сумяшчаецца значэнне прыслоўя часу і часціцы: ..юхадзіў па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы.

Займеннікі які (якая, якое, якія), колькі часта страчваюць свае асноўнае значэнне і ўжываюцца ў ролі клічнай часціцы: Які прастор! Словы штосьці (штось), нешта таксама могуць страчваць займеннікавае значэнне і выступаць у сказе як часціцы, але з адценнем прыслоўнага значэння.

Займеннік што ў форме назоўнага, роднага (чаго) і давальнага (чаму) склонаў можа пераходзіць у прыслоўе пры выражэнні пытання: Што ты, путча, шуміш нада мною? Спалучэнне займенніка што з прыназоўнікам за выступае як клічна-пытальная часціца: Што за ліха!

Дзеяслоў як часціна мовы

Дзеяслоў - часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан прадмета як працэс і выражае яго ў граматычных катэгорыях трывання, стану, асобы, ла­ду, часу.

Дзеясловы могуць абазначаць канкрэтнае дзеянне: малаціць, жаць, ткацъ, чытаць, пісаць, касіць; рух, перамяшчэнне ў прасторы: ісці, бегчы, ехацъ, ляцецъ, імчацца; мову і думку: гаворыць, разумець, разважаць; успрыняцце: бачыць, слухаць, адчуваць; адносіны асобы да каго-небудзь: любіць, кахаць; стан: спаць, драмаць, маўчаць; змену прыметы ці стану: разумнець, цяплець, старэць, спялецъ.

Дзеяслоў мае граматычныя катэгорыі стану, трывання, ладу, часу, асобы, ліку, роду. Ён мае таксама складаную сістэму формаў, сярод іх выдзяляюцца інфінітыў (неазначальная форма дзеяслова), асабовыя формы (формы асобы, ліку, ладу, часy, роду), дзеёпрыметнік, дзеепрыслоўе.

Формы дзеяслова падзяляюцца на спрагальныя і неспрагальныя. Спрагальныя - асабовыя формы; змяняюцца па асобах, ліках, ладах, ча­сах. Неспрагальныя формы - інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе.

Інфінітыў і дзеепрыслоўе — нязменныя фор­мы дзеяслова, астатнія — зменныя. Сінтаксічная роля дзеяслоўных формаў неаднолькавая. Асабовыя (спрагальныя) формы ў сказе заўсёды выказнікі, інфінітыў можа быдь любым членам ска­за, дзеепрыметнікі часцей выступаюць у ска­зе азначэннямі, дзеепрыслоўі ў сказе звычайна з'яўляюцца акалічнасцямі.

Агульная характэрная сінтаксічная прымета ўсіх дзеяслоўных формаў — здольнасць кіраваць скланяльнымі часцінамі мовы, якія выступаюць у ролі дапаўнення ці акалічнасці.

Інфінітыў

Інфінітыў — нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дзеянне ці стан, не звязаныя з асобай і часам.

Інфінітыў традыцыйна разглядаецца як зыходная, пачатковая форма дзеяслова. Семантычна ён аналагічны назоўнаму склону назоўніка са значэннем дзеян­ня (параўн.: даглядаць — догляд).

Інфінітыў мае граматычныя катэгоры трывання: пісаць спісаць, стану: абмяркоўваць - абмяркоўвацца. Ён можа быць пераходным ці непераходным: будаваць (школу), незваротным ці зваротным: мыць — мыцца, сустракаць — сустракацца.

У беларускай мове інфінітыў мае суфіксы -ць, -ці, -чы. Суфікс -ць далучаецца да асновы, якая канчаецца на галосны гук: жаць, грэць, абараняцъ, ехаць, хадзіць, плаваць.

Суфікс -ці ўжываецца ў дзеясловах, аснова якіх канчаецца зычным гукам: лезці, паўзці, скрэбці, сесці, цвісці, плесці, прасці, месці.

Суфікс –чы маюць дзеясловы с асновай на заднеязычны г: бегчы, легчы. Інфінітыў можа ўжывацца ў ролі любога члена сказа.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]