Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_po_bel_yazu.rtf
Скачиваний:
154
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.07 Mб
Скачать

Спражэнне дзеясловаў

Спражэнне — гэта змяненне дзеясловау па асобах і ліках у цяперашнім (будучым простым) часе абвеснага ладу.

У залежнасці ад канчаткаў формаў цяперашняга (будучага простага) часу ўсе дзеясловы падзяляюцца на два спражэнні — першае (I) і другое (II). У 1-й асобе адзіночнага ліку канчаткі дзеясловау абодвух спражэнняў супадаюць, а ў астатніх асобах дзеясловы I i II спражэнняў маюць розныя канчаткі.

Дзеясловы першага спражэння маюць такія канчаткі:

Адзіночны лік

Множны лік

1-я -у (-ю)

1-я -ём (-ем, -ом, -ам)

2-я -еш (-эш, -аш)

2-я -еце (-яце, -аце)

3-я -е (-э, -а)

3-я -уць (-юць)

Дзеясловы другога спражэння маюць такія канчаткі:

Адзіночны лік

Множны лік

1-я -у (-ю)

1-я -ім (-ым)

2-я -іш (-ыш)

2-я -іце (-ыце)

3-я -іць (-ыць)

3-я -аць (-яць)

Рознаспрагальнымі называюць дзеясловы бегчы, даць, есці

Адзіночны лік

Множны лік

1-я ем дам

1-я ядзім дадзім

2-я ясі дасі

2-я ясце дасце

3-я есць дасць

3-я ядуць дадуць

Дзеепрыметнік.

Дзеепрыметнік - форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета (асобы) паводле дзеяння. Дзеепрыметнікі маюць асаблівасці дзеяслова і прыметніка.

Дзеепрыметнікі ўтвараюцца ад дзеясловаў, маюць з імі агульную аснову і агульнае лексічнае значэнне: прачытаць апавяданне — прачытанае апавяданне. Як і дзеяслову, дзеепрыметніку ўласцівыя граматычныя катэгорыі часу, стану: квітнеючы сад – сад, які квітнее; трывання: сплесці — сплецены, пасадзіць — пасаджаны. Дзеепрыметнікі, як і дзеясловы, кіруюць назоўнікамі: засеяць зернем, асветлены сонцам; да дзеепрыметнікаў прымыкаюць прыслоўі: сабраць вечарам, — сабраны вечарам, скасіць хутка — скошаны хутка.

Дзеепрыметнікі, як і прыметнікі, маюць катэгорыі роду, ліку і склону, якія з'яўляюцца залежнымі сінтаксічнымі катэгорыямі: зжаты ячмень; поўную і кароткую форму. Короткую форму маюць толькі дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу; яны змяняюцца па родах і ліках, але не скланяюцца. Поўныя дзеепрыметнікі ў сказе выконваюць ролю азначэння і выказніка.

Утварэнне дзеепрыметнікаў

Дзеепрыметнікі незалежнага стану прош­лага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва непераходных дзеясловаў закончанага трывання з дапамогай суфікса -л-: пасталець — пасталелы, пасівець — пасівелы. Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу могуць утварацца і з дапамогай суфіксаў –ш-, -ўш- ад асноў інфінітыва пераходных і непераходных дзеясловаў.

Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца ад асновы дзеясловаў цяперашняга часу незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў -уч-(-юч-), -ач-(-яч-).

Дзеепрыметнікі залежнага стану цяпера­шняга часу ўтвараюцца ад асноў дзеясловау цяперашняга часу, пераходных незакон­чанага трывання з дапамогай суфіксаў -ом-(-ем-), -ім-(-ым-).

Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -н-, -aн-, -ен-, -т-.

Суфіксы -eн-, -ан- маюць дзеепрыметнікі, утвораныя ад інфінітыва з асновай на зычны або на галосныя і, ы, е. Суфікс –ен- ужываецца пасля галосных і мяккіх зычных, -aн - пасля зацвярдзелых зычных. З дапамогай суфікса -т- утвараюцца дзеепрыметнікі, аснова інфінітыва якіх канчаецца на а, я, ы, і, а таксама ад дзеясловау з асновай інфінітыва на о, у, ну.

Дзеепрыслоўе

Дзеепрыслоўе - нязменная форма дзеясло­ва, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам. Дзеепрыслоўі маюць асаблівасці і дзеяслова і прыслоўя.

Дзеепрыслоўі утвараюцца ад дзеясловаў, захоўваюць агульнасць асновы і лексічнага значэння: распыт-ваць распытваючы, хвалявацца — хвалюючыся.

Дзеепрыслоўі маюць граматычныя прыметы, агульныя з прыметамі асабовых формаў дзеяслова і інфінітыва: пераходнасць — непераходнасць, зваротнасць-незваротнасць, трыванне. Дзеепрыслоўі кіруюць назоўнікам (займеннікам), як і той дзеяслоў, ад якога ўтвораны: спяваць песню - спяваючы песню, запаліць святло - запаліўшы свят­ло.

Улічваючы адзначаныя асаблівасці, агульныя з асаблівасцямі асабовых формаў дзеясловау, дзеепрыслоўі традыцыйна ўключаюцца ў сісттэму формаў дзея­слова.

Дзеепрыслоўі маюць такія прыметы, якія не ўласцівы дзеяслову; гэтыя прыметы агульныя ў дзеепрыслоўяў з прыметамі прыслоўяў. Яны как і прыслоўі не змяняюцца. Дзеепрыслоўе найчасцей ужываецца з паясняльнымі словамі, утвараючы разам з імі дзеепрыслоўнае слова­злучэнне, якое ў сказе выступае як адзін член сказа. Дзеепрыслоўі, калі яны маюць пры сабе паясняльныя словы, могуць выконваць у сказе і сінтаксічную функцыю дадатковага выказніка. Яны, як правіла, прымыкаюць да дзеяслоўнага выказніка.

Прыслоўе як часціна мовы.

Прыслоўе - нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння ці стану, прымету якасці, зрэдку — прымету прадмета. Прымету дзеяння ці стану прыслоўе абазначае тады, калі адносіцца да дзея­слова ці дзеепрыслоўя (сустракаліся зрэдку, падмарозіла ноччу); прымету якасці — калі адносіцца да прыметніка, дзеепрыметніка або прыслоўя (вельмі цікавы, добра дагледжаны, зусім мокра); прымету прадмета калі адносіцца да назоўніка (паездка ўдвух, школа касупраць, размова па-нямецку, дорога дахаты).

Яны не скланяюцца і не спрагаюцца, не маюць формаў роду і ліку. Прыслоўям уласцівыя спецыфічныя суфіксы -а, -е, -aмy (-ому), -яму, -у, -ы і інш., якія супадаюць з канчаткамі прыметнікаў і назоўнікаў: ціха, глыбока, уверсе, унізе, па-добраму, збоку, у горы.

Прыслоўі ўтварыліся і актыўна утвараюцца ад зменных часцін мовы, таму большасць з іх суадносныя, а часам і аманімічныя з іншымі часцінамі мо­вы і іх формамі; з назоўнікамі: адпачываць удзеньу дзень нараджэння, пачаць спачаткуз пачатку сенакосу; з прыметнікамі: закончыць збольшагаз большага дрэва; з лічэбнікамі: пайсці ўдвуху двух братоў; з займеннікамі: чаго ты едзеш — чаго ты хочаш; з дзеепрыслоўямі: жыве прыпяваючыпрыпяваючы куплет.

Падзяляюцца на 2 разрады: азначальныя, да іх адносяцца якасныя (пытанне як?) і колькасныя (колькі?) і акалічнасныя месца (дзе? куды?), часу (калі? як доўга?), спосабу дзеяння (якім чынам?), прычыны (чаму?), мэты (для чаго?).

Марфалагічныя тыпы, разрады праслоўяў па значэнні.

Прыслоўе - нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння ці стану, прымету якасці, зрэдку — прымету прадмета. Яны не скланяюцца і не спрагаюцца, не маюць формаў роду і ліку.

Падзяляюцца на 2 разрады: азначальныя, да іх адносяцца якасныя (пытанне як?) і колькасныя (колькі?) і акалічнасныя месца (дзе? куды?), часу (калі? як доўга?), спосабу дзеяння (якім чынам?), прычыны (чаму?), мэты (для чаго?).

Класіфікацыя безасабова-прэдыкатыўных слоў

Да самастойных часцін мовы адносіцца таксама група нязменных слоў, якія ў адрозненне ад прыслоўяў абазначаюць не прымету да дзеяння ці якасці, а стан прыроды або чалавека.

Упершыню вылучыў гэтыя словы ў асобную групу акадэмік Л.У.Шчэрба. Але канчаткова не вырашана пытанне вылучэння іх у асобную часціну мовы, які аб'ём мае гэта катэгорыя, якімі шляхамі ідзе яе папаўненне. Гэтыя словы называюць безасабова-прэдыкатыўнымі словамі, словамі катэгорыі стану, прэдыкатывамі. Безасабова-прэдыкатыўныя словы ўтварыліся ад розных часцін мовы: якасных прыметнікаў (горача, светла, балюча, ве­села) і прыслоўяў (рана, позна, блізка, далека, мала), назоўнікаў (сорам, грэх, смех, страх, пара, час, дзіва); дзеясловаў (відаць, чуваць).

Мадальныя словы — гэта асобны лексіка-граматычны разрад слоў, якія выражаюць адносіны ўсяго выказвання (ці яго частак) да рэчаіснасці. Яны не называюць прадметаў ці з’яў, прымет ці дзеянняў. 3 дапамогай мадальных слоў апавядальнік перадае свае адносіны да выказанай думкі: тое, аб чым гаворыцца ў сказе, можа мысліцца як рэальнае ці толькі магчымае, пажаданае або як неабходнае, абавязковае.

Мадальныя словы маюць свае адметныя асаблівасці: яны нязменныя: у якасці мадальнага слова ў мове, як правіла, замацоўваецца толькі адна форма зменнага (суадноснага) слова. Напрыклад: форма назоўніка назоўнага склону адзіночнага ліку (праўда, факт), фор­мы прыметніка (вядома, мажліва), дзеяслова (значыцца). I толькі ў адзінкавых выпадках у мадальныя словы пераходзіць адразу некалькі словаформаў (здаецца, здавалася, здавалася б);яны не звязаны з іншымі словамі ў сказе ніякім відам сінтаксічнай сувязі; з агульным выказваннем яны звязаны толькі інтанацыйна - у сказе выконваюць ролю пабочных слоў, у дыялогах — словаў-сказаў: Сапраўды, мусіць, вядома.

Прыназоўнік як часціна мовы

Прыназоўнік — гэта службовая часціна мо­вы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам (або займеннікам) ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў сказе. Сама назва гэтай часціны мовы паказвае, што прыназоўнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць перад ім (пры назоўніку). Прыназоўнік служыць для сінтаксічнай сувязі слоў у сказе, кіруе формамі назоўніка (займенніка), паказваючы на залежнасць аднаго слова ад другога; разам з тым ён удакладняе значэнне таго ці іншага склону. Найбольш выразна выступае лексічнае значэнне прыназоўнікаў, якія паходзяць ад прыслоўяў: вакол, сярод, побач, уздоўж, міма і інш.

Паміж назоўнікам і прыназоўнікам можа стаяць азначальнае слова ці спалучэнне слоў, якое паясняе назоўнік, але гэта не парушае сувязі прыназоўніка з назоўнікам. : На тваёй зямлі. Ужыванне прыназоўніка пасля слова, з якім ён спалучаецца, — з'ява рэдкая, яе можна сустрэць пера важна ў творах мастацкай літаратуры. Бываюць невытворныя (простыя) а, аб, за, без, на, над, па, пад, пра і т.д. і вытворныя вакол, замест, акрамя.

Злучнік як часціна мовы

Злучнік — гэта службовая часціна мо­вы, якая злучае аднародныя члены сказа, часткі складанага сказа, асобныя сказы ў тэксце і выражае сэнсава-граматычныя адносіны паміж гэтымі адзінкамі. Ен выконвае арганізуючую функцыю. Пры дапамозе злучнікаў у сказ уключаюцца параўнальныя звароты, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі. Ен не мае граматычных катэгорый, ен не самастойны ва ўжыванні і не можа выступаць у ролі членаў сказа. Значэнне злучніка – гэта сінтаксічныя адносіны, якія выражаюцца з яго дапамогай.

Сярод злучнікаў есць такія, якія паказваюць на адзін від адносін таму што, затое, і значэнне якіх выяўляецца толко ў пэўным кантэксце і, а, ды, ці, быццам, калі.

Паводле сінтаксічнай функцыі злучнікі падзяляюцца на: злучальныя (аб’ядноўваюць раўнапраўныя сінтаксічныя адзінкі, паказваючы на іх незалежнасць) і падпарадкавальныя (злучнікі і, ды, паўторныя і…і, ні…ні).

Паводле паходжання злучнікі бываюць невытворныя (і, а, але, ды, бо) і вытворныя (якія захавалі сувязь са словамі, ад якіх яны ўтварыліся).

Паводле структуры – простыя і, ды, ці, што, каб і састаўныя таму што, для таго каб, як толькі.

Часціцы як часціна мовы

Часціцы — службовая часціна мовы, якая выра­жае дадатковыя, сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні слоў, словазлучэнняў і сказаў.

З дапамогай часціц можна выдзеліць, падкрэсліць найбольш важнае слова ў тэксце, узмацніць яго гучанне, сэнс. Як і іншыя службовыя словы, часціцы самі па сабе не маюць самастойнага лексічнага значэння, не назы-ваюць прадметаў і зяў рэчаіснасці, не з’яўляюцца членам сказа. Яны не ўжываюцца асобна ад самастоўных слоў, па-за кантэкстам страчваюць тое дадатковае адценне значэння, якое надаюць моўнай адзінцы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]