Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Детская литература белорусская.docx
Скачиваний:
147
Добавлен:
18.01.2022
Размер:
111.7 Кб
Скачать

17. Ідэйны змест і выхаваўчае значэнне казак з. Бядулі “Мурашка Палашка” і “Сярэбраная табакерка”

Казка “Мурашка Палашка” акрамя тэмы калектыўнай працы, неабходнасці абароны свайго дому, сваёй Бацькаўшыны і асуджэння аматараў лёгкай нажывы ў вобразу паляўнічага, што прыйшоў за скурай не ім забітага мядзведзя, закранае і праблему гераічнага подзвігу. Палашка загінула ў барацьбе, аднак жа яна аббяссмерціла сябе сваімі добрымі справамі.

Умела карыстаецца аўтар казкі паэтычнымі сродкамі, сярод якіх вылучаюцца кароткія сказы інверсійнай будовы, вялікая колькасць сталых эпітэтаў і параўнанняў, шырокае гукаперайманне, сінтаксічныя паўторы і канструкцыі з аднолькавым дзеяслоўным кампанентам. Усе гэта садзейнічае гнуткасці і легкасці гучання паэтычнага слова.

“Сярэбраная табакерка” адрасаванна хутчэй дарослым, чым дзецям. Яе сэнс нялегкі для дзіцячага ўспрымання, але яна валодае дастатковымі казачнымі сродкамі, каб на даходлівай для дзяцей мове весці размову пра дрэннае і добрае, жыцце і смерць, вайну і мір. Як згадваў сам пісьменніе, у аснову сюжэта пакладзена народная казка аб паланенні палешуком смерці, якую ён пасадзіў у табакерку, ад чаго на зямлі перастала гінуць усе жывое. Падабенства з фальклорнай казкай заўважаецца ў народным каларыце, выразным размежаванні станоўчых і адмоўных герояў, ў тым што жывелы размаўляюць і дзейнічаюць, як людзі. Першыя старонкі твора – гэта рэалістычная карціна вячэрызвычнай сям’і, дзе акрамя бацькоў, прысутнічаюць стары дзед і двое дзяцей (хлопчык і дзяучынка). Аўтар расказвае густорыю аб тым, як апынулася“сярэбраная скрыначка мастацкай ювелірнай работы” ў прадзеда сям’і лесніка, і ад імя дзеда пачынае казку пра мсерць, якая трапіла ў табакерку іх далекага продка Дзіда-дзеда, і што з гэтага атрымалася. Дзядуля перадае свам унукам жыццёвы вопыт і веды, тактоўна і дасціпна тлумачыць сэнс кожнага ўчынку казачных герояў. Фантастычны план уключаецца ў дзеянне непасрэдна з апавядання старога казачніка. Тут і адбываюцца дзівосныя пераўтварэнні і незвычайныя прыгоды з героямі казкі.

Сюжэт казкі дае багаты даходлівы для дзяцей матэрыял для роздуму над важнымі праблемамі чалавечага жыцця, вучыць іх не баяцца перашкод, пераадольваць цяжкасці, быць настойлівымі, сумленнымі, справядлівымі. Але самае галоўнае значэнне твора ў сцвярджэнні мірнага жыцця як найвышэйшай справядлівасці і вялікай мэты чалавецтва.

18. Алесь Якімовіч – казачнік

Беларускі савецкі пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры БССР (1968). Нарадзіўся ў в Чурылава Уздзенскага р-на Мінскай вобл. Член КПСС з 1947. З 1924 працаваў у часопісах «Беларускі піянер», «іскры Ілыча». Скончыў БДУ (1930). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Рэдактар ​​часопіса "Бярозка" (1945-48). На аснове фальклору напісаў літаратурныя казкі («Каваль Вернідуб», «Казка пра смелага вожыка» і інш.) Аповесці «Перамога» (1932), «Незвычайны мядзведзь» (1934), напісаныя ў традыцыі прыгодніцкай літаратуры, адлюстравалі класавую барацьбу ў вёсцы, удзел у ёй піянераў і школьнікаў.

Першая лiтаратурная казка Якiмовiча «Каваль Вярнiдуб». У яе сюжэце выкарастыны матывы некалькiх беларускiх чарадзейных казак пра волатаӯ-асiлкаӯ - заступнiкаӯ прыгнечаных, пакрыӯджаных. У казцы, як i ӯ народнай ёсць зачын (пераносiць чытача ӯ фантастычную краiну, што знаходзiцца «Не далёка, не блiзка…»). Жыӯ у той краiне яе ӯладар – найлюты цар. Таго цара не хвалявала, што народ яго краiны пакутаваӯ ад голаду i няволi. Калi ад галадухi пачалi памiраць людзi, цар скемiӯ, што калi ӯсе паднявольныя памруць, то давядзецца яму працаваць гарбом сваiм. Тады ён вырашыӯ звярнуцца да сваiх дарадцаӯ, а тыя параiлi знiшчыць усiх малых. Цар адразу прыняӯ гэту параду і пачаӯ склiкаць сваiх катаӯ. Мацi Вярнiдуба Параска ӯратавала сына, песцiла яго i даглядала. Вярнiдуб пайшоӯ насустрач выпрабаванням, тройчы браӯ ён ӯ рукi чарадзейную булаву ӯ час сустрэчы з сiламi зла. Першы раз з разбойнiкам Салаӯём. Перамог Вярнiдуб i цара з яго войскам. У вобразе Вярнiдуба спалучана казачнае i рэальнае: ён добра выхаваны, умее прывецiць, падтрымаць чалавека, нiкому не дазволiӯ Вярнiдуб прынiзiць сябе, нiшто не магло яго запалохаць, ён заӯсёды гатоӯ уступiць у барацьбу са злом. Казка выхоӯвае ӯ дзяцей прыгажосць народных вобразаӯ, выхоӯвае ӯ iх разуменне iдэалаӯ дабрынi, прыгажосцi, чалавечнасцi, адданасцi свайму народу. «Казка пра смелага вожыка» напiсана прозай, у казцы шмат дыялогаӯ. Дзецям перадаецца думка аб тым, што трэба ӯмець пераадольваць палахлiвасць, бо нават дужыя, калi яны баяцца, становяцца смешнымi i бездапаможнымi. У яго пераказванні і апрацоўцы выйшлі кнігі беларускіх народных казак «Каток - залаты лабок» (1955), «Мужык і жонка» (1957). Перакладаў на беларускую мову творы А. С. Пушкіна, І. А. Крылова, Н. А. Някрасава.