Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Детская литература белорусская.docx
Скачиваний:
147
Добавлен:
18.01.2022
Размер:
111.7 Кб
Скачать

23. Ідэйна-мастацкі аналіз апавяданняў м. Лынькова

У любым творы Лынькова прысутнiчае дзiця,ен пiсаӯ спецыяльна для дзяцей. Яго творы адлюстроӯваюць асобу дзiцяцi.Апавяданні:«Ядвiсiн дуб», «Пра хлопчыка Яську», «Астап», «Васiлькi», «Салют», «Дзiцячы башмачок», «Пацалунак», «Недапетыя песні»i iнш.

У зборніку апавяд.“Астап”(1944)асэнсаванне трагічнага лесу дзяцей у час ВАВ: у кожным творы вобразы дзяцей.Гэта 4-гадовы Васілек з апвяд.“Ірына”,які загінуў,бо хтосьці з нямецкага эшалона кінуў у купку дзетак,што гулялі ля чыгункі,некалькі пустых бутэлек.7-гадовы яўрэйскі хлопчык Барыс,што бег да сваей маці і быў застрэлены немцам(“Дзіцячы башмачок”).Першакурсніца Рэня,закатаваня гітлераўцамі(“Салют”).Вулька,якая памерла ад апекаў,атрыманых,калі немцы падпалілі яе хату(“Пацалунак”).5 забітых і многа параненых малых,якіх фашыст забіў за песню пра чырвоную армію(“Недапетыя песні”).Маленькія ўнукі Астапа,што згарэлі ў хаце,падпаленай немцамі.Кожны з гэтых трагічных вобразаў кранае сэрцы і душы чытачоў сваей безабароннасцю,няздзейсненым лесам.Чытачы павінны на ўсіх узроўнях свайго ўспрымання зразумець рэч:вайны не павінна быць,людзі павінны не губіць у сваей душы чалавечае.Страшна,калі людзі забіваюць адзін аднаго,у мільены раз страшней,калі забіваць,хоць сабе і дзеля помсты,пачынае дзіця.Толькі 1 твор адлюстроўвае падобную з’яву-апавяд”Васількі”.Прататып-подзвіг СашыТышкевіча саЖлобіна(Помсцячы гітлераўцам за смерць блізкіх,падарваў гранатай ням.машыну і пры гэтым загінуў сам.У апавяд. паказаны 2 часткi.1-ая-шчаслiвая:Мiколка(М) з сябрамi ӯ лесе збiрае грыбы,i сарваӯ для хворай сястрычкi васiлькi.Калі вяртаўся дамоў, заӯважыӯ,што бусел паляцеӯ ад гнязда,якое было ля яго хаты. Хлопчыка мацi i сястру забілі.Маленства для М. скончылася, пачалося дарослае жыццё. М. вырашыӯ адпомсцiць. М. ӯзрывае аӯтамабiль з нямецкiмi афiцэрамi i гiне сам.У творы своеасаблівы эл.-вобраз васількоў,які пашыраецца да сімвала Радзімы,шчаслівага дзяцінства,жыцце М.,якое так зарана абарвалася.У гэтым трэба разумець сэнс назвы твора.Жыцце Ч.падобнае на існаванне кветак,яго таксама можна легка абарваць.

Апавяд.«Пра хлопчыка Яську(Я)»:у Я.не было мацi,а потым забiлi яго бацьку-бальшавiка.Хлопчык нiбыта не верачы ӯ то,што бацьку забiлi,кладзе ӯ бацькаву халодную ладонь сваю лепшую цацку-блiшчасты гузiк з каляровых шкельцаӯ,а назаӯтра ӯ Я. пакойчыку размясцiлiсь белапалякi,ён вырашыӯ адпомсцiць. Я. хацеӯ папярэдзiць чырвонаармейцаӯ,але не паспеӯ:яго паранiлi. Аказаӯшысь у шпiталi,Я. ӯбачыӯ вакол сябе толькi добрыя твары. Байцы суцяшалi яго:”Не плач Я., мы ӯсе табе таткi”.

Апавяд.«Ядвiсiн дуб» пра дзяӯчынку-сiрату,знявечаную не толькі фізічна(панскі сабака падраў ей твар),але і маральна.Ядвіся настолькі прыбіта жыццем,што нават на простае пытанне пра імя,адказвае«то мы з Выгодаӯ…».Расказваецца пра яе цяжкi лёс:смерць мацi,гібель дзеда, служба ӯ панскiм двары, дзе злыя людзi называлi яе сабачым недаедкам.У апавяд. адлюстрованы як адмоўныя,так і станоўчыя вобразы,што адкрыты для разумення чатачу.Праз прыклад дрэнных i добрых учынкаӯ можа адбывацца фармiраванне асобы дзяцей.