Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Детская литература белорусская.docx
Скачиваний:
147
Добавлен:
18.01.2022
Размер:
111.7 Кб
Скачать

28.Асноуныя тэндэнцыi развiцця бдл у 60-90 г.

БДЛ гэтага перыяду характарызуецца далейшым паглыбленнем пазнання жыцця, большай увагай да псiхалогii героя, актыўным стаўленнем да праблем сучаснасцi. Лiтаратура ў гэты час узбагацiлася за кошт вернутых твораў рэпрэсiраванных пiсьменнікаў, якія ў наступныя дзесяцігоддзі занялі вядучае становішча ў літаратуры. Усяляк падтрымліваліся творы пра ўслаўленне дружбы народаў, узаемавыручку і братнюю дапамогу прадстаунікоў розных рэспублік у аказанні дапамогі пры розных стыхійных бедствах. Такі падыход адпавядаў і гуманістычным прынцыпам літаратуры наогул. Творы, якія былі прысвечаны гэтаму накірунку: паэма А. Пысіна «Дзяўчынка Марыям», аповесць Г. Васілеўскай «Я еду на верблюдзе», шматлікія вершы Э. Агняцвет, у тым ліку зборнік вершаў “Будзем сябраваць” (1955) і “Незвычайныя канікулы” (1962). Шмат твораў для дзяцей было надрукавана пра героіку вайны з фашызмам. Некалькі аповесцей, прысвечанных юным удзельнікам тых трагічных падзей, напісала Г. Васілеўская: аповесць «Маланка ўначы» (1963), «Малюнак на снезе» (1969). Жыцце падлеткаў у акупіраванным горадзе адлюстравана ў аповесці «Бывай, Грушаўка» (1970). Глыбінёй асэнсавання вылучаюцца аповесці І. Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), “Мы – хлопцы жывучыя” (1971), «Мы з Санькам - артылерысты» (1989). У аповесцях аўтар здолеў не толькі арганічна зліць паказ лёсу юных герояў з шырокім адлюстраваннем жыцця і змагання ўсяго народа ва ўмовах часовай нямецка-фашысцкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі, а і захаваў непаўторны свет дзяцінства. Не менш значным для БДЛ было і асэнсаванне праблемы «чалавек і прырода». Для грамадства вельмі важна, якімі вырастуць дзеці, каму можна будзе даверыць шматколеравы і багаты прыродны свет. Усе апавяданні і замалёўкі старэйшага беларусскага пісьменніка Ул. Ляўданскага са зборнікау «На беразе ракі» (1962), “ На прывале” (1966), «Над Нёманам» (1969) і др. прысвечаны узаемааднсінам дзяцей і прыроды. Праблема выхавання у дзяцей гістарычнай свядомасці заусёды была актуальнай для беларусскай літаратуры. У другой палове 20 ст. з'явілася больш магчымасці акцэнтаваць увагу дзяцей на падзеях нац. гісторыі, на яе гераічных і трагічных момантах (аповесці А Якімовіча «Адкуль ліха на свеце» (1962), «Кастусь Каліноўскі» (1971)). БДЛ глыбока і ўсебакова адлюстравала паўсядзеннае жыцце школьнікаў, іх праблемы. Праблемам бадзяжніцтва дзяцей, спаўзання іх на злачынныя сцежкі шмат твораў прысвяцу П Кавалёў «Лёнька Гром», А Пальчэўскі «Аля і Галя». Выхаванню высакародных пачуццяў, адчування чалавечай годнасці ў школьніка, гатоўнасці дапамагчы сябру ў бядзе, ветлівасці, павазе да старэйшых садзейнічае паэзія творцаў розных пакаленняў. Шмат такіх вершаў напісалі В. Вітка, Ул. Дубоўка, Э. Агняцвет і інш. Такім чынам БДЛ гэтага перыяду выйшла на новыя рубяжы: яна ўзбагацілася як жанрава, так і тэматычна, значна вырасла і яе мастацкая вартасць.

29. Казачны свет в. Віткі:

Першая кніжка для дзяцей – казка «Ваверчына гора» (1948г.). Гэты твор з першых радкоў захапляе дзяцей, стымулюе іх увагу і эмоцыі, чытачы шчыра спачуваюць ваверачцы. Чытаючы дзіцячыя творы В. Віткі, адчуваеш, што ён творыць мову, як музыку; здзіўляе бязмежная фантазія паэта, арыгінальныя казачныя сітуацыі. У казцы «Вавёрчына гора» няма маральных павучанняў; не гаворыць паэт дзецям, што трэба быць добрым, спагадлівым, гатовым прыйсці на дапамогу, даражыць славай бацькоў, дзядоў, прадзедаў. Усе гэта вычытваюць, спасцігаюць самі чытачы; яны добра адчуваюць адносіны аўтара да таго, пра што ён піша займальна, з гумарам, цеплынёй. З новай казкай В. Віткі «Буслінае лета» (1958) у БДЛ прыйшоу і застаўся сябрам для многіх пакаленняў дзяцей літаратурны герой Вася Вяселкін. «Партрэт» гэтага ўсмешлівага, бялявага хлапчука ў бел. адзенні стаў своеасаблівай эмблемай часопіса «Вясёлка»: шукальнік прыгод, фантазёр, добры сябар. Асаблівасць казкі «Буслінае лета» у тым, што яна гучыць нібы з вуснаў самога Васіля, школьніка, які скончыў 3 классы. Асноўны змест казкі складаюць уражанні, што засталіся ў Васіля ад знаёмства, а потым ад сяброўства з разумным, прыветлівым і добразычлівым буслам і яго сямьёй. Мова казкі свежая, звонкая, у ей прысутнічаюць народныя і створаныя самім аўтарам прыказкі, крылатыя фразы, афарызмы. Вершаванымі радкамі пачынаецца казка «Казка пра цара Зубра» (1960). Дзецям тут адкрываюцца прасторы Белав. пушчы, дзе столькі прыгажосці, шмат розных лясных жыхароў. Казка падабаецца дзецям багаццем незвычайных прыгод, зменлівымі рытмамі вершаваных радкоў, падабаецца ім і станоўча ўплавае на іх вобраз Васі Вясёлкіна – кемлівага, энергічнага, нястомнага, справедлівага, здольнга пераадоляць любую перашкоду. Вельмі натуральна паэт пераносіць казачнае дзеянне ў наш час і актывізуючы ўвагу дзяцей, дае ім магчымасць стаць нібы удзельнікамі ці сведкамі падзей, пра якія распавядаецца ў творы. Напрыклад, у казках «ППШ» і «Азбука Васі Вясёлкіна» яны трапляюць у 2 незвычайныя і пры гэтым такія розныя школы: даведацца пра іх цікава і вучням-пачаткоуцам і дашкольнікам.