Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект калинина 2.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
123.84 Кб
Скачать

§ Нормы права

1. Паняцце нормы права

2. Структура нормы права

3. Віды норм права

Паняцце нормы права. Норма права - агульнаабавязковае правіла паводзінаў, якое выконваецца праз дзяржаўны прымус; пэўная юрыдычная катэгорыя (канструкцыя), якая лагічна аб’ядноўвае і звязваее розныя нарматыўныя прадпісанні.

Норма права характарэзуе аб’ектыўны бок права, бо права выглядае ў выразе фармальна замацаваных правілаў, якія прыняты дзяржавай. Норма права характарэзуе аб’ект права, г.зн. абстрактную норму, распаўсюджаную на ўсіх суб’етаў, якія маюць пэўныя родавыя прыкметы.

На падставе аб’ектыўнага права ўзнікае суб’ктыўнае права – г.зн. права пэўнага суб’екта ў дачыненні да пэўнага аб’екта.

Суб’ектыўнае права заўсёды узаемадзейнічае з юрыдычнымі абавязкамі пэўных суб’ектаў.

Норма права адлюстроўвае статычную праяву права, бо норма права замацоўвае пэўную мадэль, рэкамендуе індэвідам уступаць у пэўныя адносіны ці ўтрымлівацца ад іх выканання.

Працэс рэалізацыі права накіраваны на тое, каб суб’екты маглі ўступіць у пэўныя прававыя адносіны і набыць пэўныя суб’ектыўныя правы або прававыя становішча.

Права існуе ў аб’ектыўным і суб’ектыўным сэнсе.

У аб’ектыўным сэнсе – гэта заўсёды норма.

У суб’ектыўным сэнсе – прававыя адчуванні, інтарэс, які імкнецца да прававой абароны.

Можа існаваць у рэальнасці ці выводзіцца шляхам лагічнага аналізу.

Першыя прававыя нормы мелі казуальны характар, значыць апісвалі пэўныя аб’екты і суб’екты.

Па меры развіцця права, норма набывае больш абстрактны характар, за кошт выкарыстання лагічных прыёмаў у праве.

Трэба адрозніваць прававую норму і норму права. Норма права - агульнаабавязковае правіла паводзінаў, якое прынята дзяржавай без адзнакі зместу. Прававая норма акцэнтуе ўвагу на змест права, звязваючы яго з адпаведнасцю правам асобы, гуманізмам, справядлівасцю і гэтак далей.

Права не рэгламентуе асабіста афарбаваныя адносіны. Яно абараняе магчымасць свабоднага выбару.

Норма права мае змест і форму.

Змест - пэўнае правіла, якое рэгулюе нашы адносіны.

Форма - знешнія прыкметы, якія надаюць зместу якасць права.Змест права цесна звязаны со зместам іншых сацыяльных рэгулятараў, але адрозніваецца фармалізацыяй іх каштоўнасцяў.

Нормы права маюць наступныя прыкметы:

- агульнаабавязковасць (распаўсюджваецца на ўсіх суб’ектаў)

- фармальная выражанасць і вызначанасць (норма права заўсёды выражана ў пэўнай форме і фармальна апісвае адносіны паміж суб’ектамі)

- нарматыўнасць (існаванне ў выглядзе пэўнага правіла паводзінаў, якое адрозніваецца дакладнасцю і пэўнасцю.Нормы іншых рэгулятараў звычайна не вызначаюць мяжу належных паводзінаў.)

- кампенсатарнасць або субсідыарнасць права

- сістэмнасць (усе нормы знаходзяцца паміж сабой у пэўнай сістэме, яны ўдакладняюцца і канкрэтызуюцца)

- рэгламентацыя адносінаў у сферы сацыяльнага жыцця

- дыхатамія правоў і абавязкаў

- прыняцце праз пэўную дзяржаўную працэдуру

- выкананне праз прымусовую сілу дзяржавы

Нормы права адрозніваюцца ад:

- норм іншых сацыяльных рэгулятараў (узровень фармальнасці, спосаб выканання, мяжа уплыву)

- індывідуальных прававых прадпісанняў (афіцыйныя дакументы, якія сведчаць аб пэўных прававх статусах. Праз індывідуальны акт, які прымаецца праз пэўную працэдуру, адбываецца звязванне абстрактнай нормы з пэўным суб’ектам. Нормы права ўтрымліваюць абстрактныя правілы паводзінаў, якія распаўсюджваюцца на неабмежаваную колькасць людзей)

- лозунгаў і заклікаў, ідэалагічных дакументаў (лозунгі маюць больш маральнае паходжанне, бо праз уплыў на духоўную сферу спрабуюць спрыяць знешнім прававым паводзінам)

Нормы права характаразуюць статычны бок права, значыць грамадскую статыку праз пералік правоў і абавязкаў.Дынаміка права рэалізуецца праз праваадносіны.

Прававая норма з’яўляецца пэўнай у варашэнні праў, абавязкаў, юрыдычных гарантый.

Змест нормы права ўключае ў сябе 3 элементы:

  1. Прадпісанні – тыя паводзіны, якія дзяржава чакае ад суб’екту.

  2. Дазвол – варыятыўнасць паводзінаў індэвіда, прычым любая з мадэляў паводзінаў з’яўляецца правамернай.

  3. Забарона

Норма права існуе ў 2 формах:

  1. Пэўнае правіла паводзінаў, якое замацавана ў знешняй форме

  2. Ідэальная канструкцыя, якая лагічна выводзіцца падчас праватворчасці і прававыкарыстання.

Прававая інфармацыя зараз разумеецца як сукупнасць прававых прадпісанняў, выражэных у розных формах, у тым ліку пры дапамозе інфармацыйных тэхналогій. Гэта нормы, якія інфармуюць аб належных паводзінах, але іх аб’ём ставіць праблему даступнасці і належнай распаўсюджанасці гэтых норм.

Структура нормы права. Норма права як лагічная канструкцыя мае наступныя элементы:

  1. Гіпотэза. Гэта тыя ўмовы, пры якіх пачынае дзейнасць ці выкарыстоўваецца правіла паводзінаў.

  2. Дыспазіцыя. Пэўныя правілы паводзінаў. Гіпотэзы і дыспазіцыі бываюць простымі ці складанымі, а таксама альтэрнатыўнымі і факультатыўнымі.

  3. Санкцыя. Пэныя наступствы за невыкананне або выкананне дэспазіцыі.

С анкцыі

Негатыўныя пазітыўныя

Карныя санкцыі – негатыўныя наступствы для пэўнага чалавека.

Аднаўленчыя санкцыі – аднаўляецца парушаны статус.

Кампенсацыйныя санкцыі – кампенсацыя панесеных маёмасных страт.

С анкцыі

Асноўныя факультатыўныя альтэрнатыўныя

Па аб’ёму: абсалютна вызначаныя, адносна вызначаныя, адносна/абсалютна невызначаныя.

У навуцы існуе 2 канцэпцыі структурыравання нормаў:

  1. Тохэлементная, якая уключае ўсе 3 элементы нормы і адпавядае лагічнай схеме “калі – то – інакш”

  2. Двухэлементная адказвае на пытанне “калі, што?” і падзяляе нормы на 2 віда:

а) Якая ўключае гіпотэзу і дэспазіцыю

б) Якая уключае гіпотэзу і санкцыю

Элементы нормы права па-рознаму адлюстроўваюцца ў нарматыўных прадпісаннях, у артыкулах нарматыўна-прававых актаў. Існуюць наступныя спосабы выкладання:

  • Норма права можа цалкам выкладацца ў артыкуле (просты спосаб, ён больш гістарычны). У сучаснасці такая форма выкарыстоўваецца пры выданні палітычна-значных актаў

  • Норма права можа выражацца ў некалькіх артыкулах прававога акта, у розных артыкулах розных актаў (спасылачны спосаб)

  • Элемент нормы права можа знаходзіцца ў якасна іншым нарматыўным акце (бланкетны спосаб)

Выкладанне элементаў нормы права ў артыкуле забяспечваецца сродкамі юрыдычнай тэхнікі, якая забяспечвае:

  1. Лагічнасць пабудавання прадпісанняў

  2. Агульнасць і навуковасць тэрміналогіі. Тэрміналогія можа мець свае асаблівасці ў залежнасці ад галіны.

  3. Аптымальнае выкарыстанне спасылак, розных сувязей, класіфікацый і г.д.

  4. Структурыраванне нарматыўнага масіва па артыкулах, главах, раздзелах

Віды норм права. Інсуе шмат падстаў для класіфікацыі норм права. Па функцыях нормы права бываюць рэгулятыўныя і ахоўчыя.

Па характару рэгулявання бываюць імператўныя і дэспазітыўныя.

Па сферах грамадскіх адносінаў бываюць канстытуцыйнымі, адміністратыўнымі, крымінальнымі і г.д.

Па зместу бываюць прадпісваючыя, забараняючыя, абавязковыя, рэкамендуючыя.

Па іерархічнай структуры: першасныя і другасныя.

Па тэрыторыях: агульнадзяржаўныя, нормы тэрэтарыяльных аб’яднанняў, лакальныя нормы.

Па часе дзеяння: пастаянныя і часавыя нормы.

Бываюць таксама міжнародныя і нацыянальныя, публічныя і прыватныя і іншыя.