Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект калинина 2.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
123.84 Кб
Скачать

§ Сутнасць права

  1. Сутнасць як катэгорыя

  2. Права. Каштоўнасці і інтарэсы

  3. Права і эканоміка

  4. Права і палітыка

  5. Права і іншыя сацыяльныя адносіны

  6. Функцыі права

  7. Прынцыпы права

Кожная з’ява мае сваю сутнасць, тое, дзеля чаго яна існуе, што яна павінна рабіць. Сутнасць выдзяляецца ў паняцці, прыкметах, функцыях, прынцыпах.

Сутнасць – гэта катэгорыя, якая характэрызуе мэту і асноўныя рысы пэўнай з’явы.

Сутнасць характарызуе з’яву, дазваляе яе вывучаць, апісваць яе месца ў соцыуме. Кожнае паняцце павінна называць найбольш яскравыя паняцці сутнасці, але з’яўляецца не заўсёды дастатковым ці дакладным. Сутнасць адлюстроўвае тую сацыяльную ролю, якую з’ява мае ў рэчаіснасці.

Сутнасць варажаецца ў тэрміне.

Вызначаецца тэрмін або 1) праз пералік асноўных прыкмет, 2) пазначэнне функцый,якія выконвае тэрмін 3) указаннем на сутнасць з’явы

Паняцце павінна дакладна вылучаць з’яву з шэрага іншых. Любое вызначэнне не можа быць выключным, дакладным з-за яго неабходнай кароткасці.

Любы тэрмін указвае на найбольш істотныя праявы. Тэрміны ў грамадскіх навуках заўсёды больш адносныя, чым у натуральных навуках. У навуцы бывае парадак канцэнсуса адносна зместа тэрмінаў. У розных навуках адна і тая ж з’ява можа мець розныя назвы.

Сутнасць любой з’явы разглядаецца адпаведнымі тэорыямі. У праве, як у складаным фенамене, сутнасць мае две кампаненты: нязменны і зменны. Нязменны кампанент існуе ва ўсіх прававых сістэмах і адлюстроўвае саму прыроду права. Зменны кампанент залежыць ад светапогляду, гістарычных умоў, рэлігіі, культуры і г.д. Праз зменныя аспекты нязменнае канкрэтызуецца ў пэўнай цывілізацыі.

Да нязменнага адносяцца:

  • неабходнасць фармальнага рэгулявання грамадскіх адносін у найбольш значных сферах, якія ўзнікаюць паміж фармальнымі ралямі. Гэта ўзгадненне інтарэсаў і каштоўнасцей, якія ўзнікаюць паміж рознымі цывілізацыйнымі стандартамі і інш.

  • знешнія выклікі, якія ўплываюць на структуру грамадства

  • дыферэнцыацыя грамадства і неабходнасць у вырашэнні прававых канфліктаў.

Зменныя залежаць ад:

  • светапогляда

  • геаграфічных фактараў

  • культурных і рэлігійных фактараў

  • нацыянальных фактараў (этнічныя і культурная нацыянальнасць)

  • палітычных і эканамічных фактараў

  • месца права ў сістэме сацыяльнага рэгулявання

  • гістарычных умовў развіцця грамадства

  • тыпу дзяржавы

Права рэгулюе найбольш значныя для грамадства сацыяльныя адносіны (палітыка, сацыяльнае кіраванне, эканоміка, вырашэнне сацыяльных канфліктаў і г.д.). Права рэгулюе толькі знешнія адносіны праз іх кваліфікацыю, як справядлівае, свабоднае, адпавядаючае пэўнаму балансу інтарэсаў і адпавядаючыя пэўным каштоўнасцям.

Права адначасова мае аб’ектыўныя і суб’ектыўныя праявы.

Аб’етыўныя – сукупнасць нормаў, якія характаразуюць прававы статус абстрактнай асобы.

Суб’ектыўныя – пэўныя юрыдычныя правы і абавязкі, якія належаць пэўнаму суб’екту.

Права ў аб’ектыўным сэнсе – сукупнасць нормаў, якія рэгламентуюць колькасць праў абстрактнага суб’екта.

Права ў суб’ектыўным сэнсе – сукупнасць суб’ектыўных інтарэсаў, якія належаць пэўным суб’ектам і якія ўзнікаюць на падставе прававых норм.

Выдзеляюць аб’ектыўнае і суб’ектыўнае ў праве

Аб’ектыўнае ў праве – сукупнасць грамадскіх адносінаў, якія патрабуюць прававога рэгулявання. Гэта тыя з’явы, якія існуюць як прававыя ў пэўны момант.

Суб’ектыўнае ў праве – тыя мадэлі прававога рэгулявання, якія прапануюцца для рэгламенацыі гэтых адносін.

На права ўплывае закон грамадскага развіцця, г. зн. Права павінна адпавядаць існуючай сацыяльнай фармацыі, існуючым адносінам у грамадстве.

Свабода чалавека не можа быць абстрактнай, адарванай ад рэчаіснасці. Свабода існуе ў комплексе з бяспекай. Свабола ў праве з’яўляецца адноснай катэгорыяй. Абсалютная свабода – гэта філасофія або рэлігія.

Існуюць механічны і арганічны падыходы да сутнасці права.

  1. Механічны. Права існуе незалежна ад волі чалавека, яно незалежнае і адвечнае.

  2. Арганічны. Сутнасць права залежыць ад грамадскага развіцця.

Прыярэтэт права асобы над калектывам можа быць толькі ў грамадстве, якое па ўзроўню свайго развіцця можа дазволіць асобе існаваць аўтаномна.

Існуе 2 падыхода да вызначэння сутнасці права:

1. класічны. Ён абсалютызуе ісціну і існуе ў выглядзе з канкурыруючых падыходаў:

1.1. філасофскі (агульнанатуральны)

1.2. пазітыўны (нарматыўны)

1.3. сацыяльны

2. постнекласічны

2.1. фенаменалагічны

2.2. інтэгратыўны

2.3. камунікатыўны і г.д.

Класічны адпавядае ўяўленням аб абсалютнай ісціне. Постнекласічны лічыць права шматбаковым фенаменам і засноўваецца на рэлятэізме ісціны. Філасоўскі атаесамляе праа са зместам пэўных прававых з’яў. Правам з’яўляецца толькі тое, што адпавядае натуральнаму праву. Нарматыўны падыход атаесамляе права з нормай, якая ў належным парадку прызнана правам. Права – гэта тое, што ім лічыць дзяржава.

Сацыялагічны падыход: права атаесамляецца з правапарадкам, з тымі адносінамі, якія народ лічыць належнымі.

Фенаменалагічны падыход разглядае права як пэўны сацыяльны фенамен, у вывучэнні якога ўключаны суб’ект.

Права адначасова існуе як форма грамадскай свядомасці, як сукупнасць тэкстаў і права выкарыстоўва практык. Права ёсць стаўленне суб’екта да права.

Камунікатыўны падыход разглядае права як належную форму камунікацыі паміж рознымі суб’ектамі. Права вызначае формы суб’ектаў і сродкі належнай або неналежнай камунікацыі. Норма з’яўляецца другаснай формай камунікацыі.

Інтэгратыўны падыход спрабуе сінтэзіраваць усе класічныя школы, бо кожная з іх мае свае межы, дзе з’яўляецца карэктнай.Права заўсёды існуе ў выглядзе сістэмы норм, якая санкцыянавана або прынята дзяржавай.

Сацыяльны падыход акцэнтуе ўвагу на сувязі нормы з грамадскім ідэалам, ступені выкарыстоўвання нормы грамадствам.

Інтэгратыўны падыход разглядае права як сістэму грамадскіх светапоглядчых каштоўнасцяў, якія фармалізуюцца ў праве, адпавядаюць грамадскім ідэалам і маральным нормам і адлюстроўваюць гістарычную перспектыву развіцця грамадства. Любы інтэгратыўны падыход можа існаваць у межах 4 светапоглядаў.

Існуюць іншыя падыходы да сутнасці права:

  1. права як мера справядлівасці. Справядлівасць, як і права з’яўляюцца адзначальным катэгорыямі. Права – фармальная палітычная справядлівасць, адпаведны баланс размяркоўваючай і параўнальнай справядлівасці.

  2. права як мера свабоды, г. зн. што права павінна рэгламентаваць свабоду індывіда. Права замацоўвае пазітыўную і негатыўную свабоду. Пазітыўная свабода для чаго, негатыўная – ад чаго. Пазітыўная дазваляе чалавеку захоўваць сваю індывідуальнасць. Негатыўная свабода дазваляе чалавеку заставацца чалавекам і пазбавіцца маніпуляцый з боку іншых людзей іарганізацый. Свабода ў праве толькі знешняя і толькі абмежаваная. Абсалютнай быць не можа. Права павінна ствараць баланс паміж правамі асобных людзей, бяспекай і прагрэсам.

  3. права як сістэма норм, замацаваных уладай. Без публічнай улады права існаваць не можа, бо праву неабходна мець якасць выканання, быць магчымым выконвацца, прымацца праз пеўную працэдуру і г.д.

  4. права як крытэрый размеркавання інтарэсаў (як замацаваныя законам інтарэсы). Праз права дасягаецца баланс паміж інтарэсамі, інтарэсы класіфікуюцца як законныя, незаконныя і нейтральныя, вызначаюцца прыарытэты інтарэсаў. Права вызначае сродкі вырашэння канфліктаў паміж інтарэсамі і межы, у якіх могуць існаваць інтарэсы.

Кожны падыход да сутнасці права мае свае вызначэнні, якія канкрэтызуюцца у прынцыпах.

Прыкметы права:

  • агульнаабавязковасць

  • нарматыўнасць

  • фармальная вызначальнасць

  • вяршынства над іншымі сацыяльнымі рэгулятарамі

  • абмежаванасць прадмета толькі найбольш значнымі для соцыўма адносінамі

  • рэгуляванне знешніх паводзінаў

  • дуалізм праў і абавязкаў

  • прыняцце і выкананне шляхам пэўнай дзяржаўнай прымусовай працэдуры

  • сістэмнасць

  • адпавяданне пэўнаму светапогляду і каштоўнасцям.

Права – сукупнасць агульаабавязковых і фармальна вызначаных норм, якія рэгулююць знешнія паводзіны паміж суб’ектамі як сацыяльнымі статусамі з пазіцыі фармальнай справядлівасці, якая выконваецца шляхам дзяржаўнага прымусу.

Агульнаабавязковасць азначае, што права распаўсюджваецца на ўсіх суб’ектаў пэнай дзяржаы без уліку нацыянальнага паходжання, пола і інш. Іншыя сацыяльныя рэгулятары распаўсюджваюцца на абмежаваныя колы асобаў.

Нарматыўнасць значыць, што права ўтрымлівае пэўную норму (абстрактнае правіла паводзінаў).

Фармальнасць – права існуе ў пэўнай знешняй форме. Наяўнасць гэтай формы надае праву яго якасці. Нарматыўнасць акцэнтуе ўвагу на змесце права, а фармальнасць на яго знешнія прыкметы. Права рэгламентуе фармальны выраз рэальных фармальных адносінаў і рэгламентуе іх, як фармальнае апісанне ўзаемадзеянняў (чалавек у праве існуе ў выглядзе сацыяльнай ролі, якой надаецца пэўны прававы статус; 1 з формаў існавання чалавека).

Права ў адрозненні ад іншых сацыяльных рэгулятараў вызначае пэўныя межы і пэўны аб’ём правамоцтваў суб’екта. Кожнаму юрыдычнаму праву ў гэтым сэнсе карэспандуецца юрыдычны абавязак.

Права знаходзіцца ў пэўнай сістэме. Нормы выцякаюць адна з адной і падпарадкоўваюцца пэўным лагічным сувязям.

Права можа ўздейнічаць толькі на знешнія паводзіны індывіда, але здзяйсненне засноўваецца на ўнутраных матывах, якія рэгламентуюцца іншымі сацыяльнымі рэгулятарамі.

Права рэгламентуе даволі абмежаванае кола знешніх грамадскіх адносінаў, якія тычацца палітыкі, эканомікі, сацыяльнага кіраваня, вырашэнне сацыяльных канфліктаў і г.д. Права рэгламентуе асабістыя адносіны, або рэгламентуе іх субсідыарна, ахоўваючы чалавечую свабоду.

Права мае магчымасць прымусовага выканання праз дзейнасць кампітэнтных органаў.

Права прымаецца (фармалізуецца) шляхам кампітэнтнай дзяржаўнай дзейнасці.

Кожнае вызначэнне права акцэнтуе ўвагу на пэўныя прыкметы, найбольш важныя для пэўнай тэорыі сутнасці.

Любое права мае форму і змест (адлюструецца спецыяльным образа, фармалізуе каштоўнасці і інтарэсы).

Права. Каштоўнасці. Інтарэсы. Каштоўнасць – пэўная матэрыяльная або духоўная з’ява, якая мае значнасць для пэўнага грамадства. Каштоўнасць абараняецца ўсімі сацыяльнымі рэгулятарамі.

Інтарэс – пэўнае патрабаванне, імкненне суб’екта для дасягнення выніку.

Каштоўнасць рэгламентуе сацыяльную статыку, замацоўвае пэўную іерархію значных для грамадства з’яў. Інтарэс узнікае на падставе каштоўнасцей і адлюстроўвае сацыяльную дынаміку. Існуе пэўная іерархія каштоўнасцей і інтарэсаў. Права павінна замацоўваць гэту іерархію і вызначаць спосабы вырашэння канфліктаў унутры яе межаў.

  • Іерархія саміх каштоўнасцяў

  • Іерархія сацыяльных рэгулятараў, якія іх абараняюць

Сацыяльныя рэгулятары робяць пэўную іерархію інтарэсаў, кваліфікуючы іх як дазволеныя і недазволеныя.

Віды каштоўнасцяў і інтарэсаў:

  • Абсалютныя

  • Неабходныя (для існавання грамадства)

  • Пазітыўныя

  • Дапушчальныя

  • Нейтральныя

  • Неракамендальныя

  • Антыкаштоўнасці

Іерархія каштоўнасцей залежыць ад светапогляда і падтрымліваецца ўсёй сістэмай сацыяльных рэгулятараў.

Кожны інтарэс імкнецца быць абароненым праз права і мець нарматыўнае замацаванне.

Каштоўнасці і інтарэсы бываюць:

  • Індывідуальныя

  • Групавыя

  • Сацыяльныя

  • Рэлігійныя

Інтарэсы падзяляюцца на прыватныя і публічныя.

Прыватныя інтарэсы – інтарэсы пэўнай асобы, недасягненне пэўнага аб’ектыўнага выніка.

Публічны інтарэс – інтарэс, які падтрымліваецца дзяржавай і ёй неабходны для забеспячэння жыцця соцыума, з другога боку – сукупнасць прыватных інтарэсаў.

Права фармалізуе каштоўнасці і інтарэсы, вызначае спосабы іх абароны.

Коштоўнасці і інтарэсы дазваляюць прагназаваць знешнія паводзіны індывідаў. Каштоўнасці маюць выражаную светапоглядную афарбаванасць.

У сучасным свеце вышэйшай каштоўнасцю з’яўляецца жыццё чалавека. Традыцыйныя цывілізізацыі лічаць, што жыццё чалавека карысна не само для сябе, а з той мэтай, дзеля якой ён жыве.

Права павінна вызначыць адпаведныя спосабы вырашэння канфліктаў паміж каштоўнасцямі і інтарэсамі, устанавіць іх прыарытэты, змагацца з антыкаштоўнасцямі.

Сучасныя дзяржавы базуюцца на існаванні дзяржавы – нацыі, жзе кожная наця павінна мець сваю дзяржаву.

Узнікае ідэнтыфікацыя чалавека ў знешніх адносінах.

Ідэнтыфікацыя – суаднясенне чалавека з нейкай сацыяльнай групай, якая мае адметныя прыкметы. Ідэнтыфікацыя патрабуе пэўнага светапогляду пэўных паводзінаў. Ідэнтыфікацыя:

  • Гендэрная

  • Рэлігійная

  • Нацыянальная

  • Прафесійная

  • Дзяржаўная

Права падтрымлівае пэўныя ідэнтыфікаваныя рысы ў грамадстве. На права ўплываюць геаграфічныя, культурныя, нацыянальныя і іншыя фактары.

Права і эканоміка. Эканоміка – дынамічная сістэма, у межах якой ажыццяўляецца вытворчасць, размеркаванне і спажыванне матэрыяльных і духоўных благ. Права статычна замацоўвае метады эканамічнай дзейнасці. Эканоміка патрабуе належнага прававога кіравання. Эканамічныя інтарэсы вельмі часта маюць палітычную афарбаванасць.

Кожная эканоміка мае матэрыяльныя і духоўныя аспекты.

Матэрыяльны аспект – матэрыяльныя сродкі вытворчасці.

Духоўны аспект – светапоглядныя аксіомы, на падставе якіх ажыццяўляецца эканамічная дзейнасць.

Эканоміка з’яўляецца ненарматыўным, ускосным рэгулятарам паводзінаў індэвідаў на падставе эканамічных законаў.

Любая эканоміка мае абмежаванні для яе ўнармавання:

  • Матэрыяльныя або рэсурсныя абмежаванні

  • Прававыя абмежаванні

Эканоміка – дзеянні людзей, якія падлягюць фармальнай рэгуляцыі ў межах:

  • Відаў дазволеных або забароненых работ

  • Рэжыма выкарыстоўвання матэрыяльных і духоўных аб’ектаў

Эканоміка ўплывае на ўсе сферы, якія таксама шплываюць на яе.

Эканоміка – крыніца права ў матэрыяльным сэнсе і патрабуе ад права пэўнага адпаведнага рэгулявання.

Права можа ўплываць на эканоміку наступнымі спосабамі:

  • стымуляваць развіццё эканомікі

  • адэкватны шлях

  • рэгрэсіўны шлях (спрыяе стагнацыі).

Эканоміка ў адносінах да права можа разглядацца як крыніца права ў матэрыяльным сэнсе.

Сучасныя міжнародныя адносін будуюцца па прынцыпу геаэканомікі; ідзе барацьба за магчымасць карыстання рэсурсамі. Ідзе тэндэнцыя да дэіндустралізаці краін другога і трэцяга свету.

Права вызначае межы, узровень і сродкі ўплыву на эканоміку, гэтыя сродкі і метады павінны быць аптымальнымі для кожнай дзяржавы, для кожнай галіны эканомікі.

Права і палітыка. Палітыка – дынамічная сацыяльная сістэма, у межах якой ажыццяўляецца дасягненне, утрыманне і перадача ўлады, а таксама мэтанакіраванае дасягненне пэўных вынікаў.

Права – сацыяльная статыка, якая замацоўвае сацыяльную дынаміку.

У межах права вызначаюцца правілы і прыарытэты палітычнай барацьбы, ажыццяўляецца ўзаемадзеянне паміж элементамі палітычнай сістэмы і г.д. Палітыка імкнецца да дасягнення ўлады і рэалізацыі праз метады сваіх інтарэсаў. Права вызначае межы, суб’етаў, аб’ектаў, спосабы палітычнай дзейнасці.

Праз закон палітыка атрымлівае дзяржаўны суверэнітэт, можа прымушаць да пэўных дзеянняў.

Галіны права маюць розную ступень палітычных нормаў.

Права цесна ўзаемадзейнічае з ідэалогіяй, з канцэнтраванымі нормамі, якія характаразуюць месца дзяржавы ў свеце, яе саюзнікаў, супраціўнікаў, метады ўздзеяння на соцыум. Любая дзяржава павінна мець сваю ідэалогію.

Права праз палітыку ажыццяўляе кіраванне соцыумам і выступае прадуктам дзяржавы; праз права вызначаюцца пэўныя прыярэтэты.

Права фармалізуе палітыку, вызначае яе межы, формы ўздеяння на грамадства, спосабы ажыццяўлення і г.д. Права заўсёды адлюстроўвае палітычныя нормы, але кожная галіна мае сваю ступень палітызаванасці (найбольш – канстытуцыйнае права).

Палітычныя нормы і стан палітычнай сістэмы замацоўваюцца ў Канстытуцыі, законам аб палітычных партыях, выбарчым кодэксе, законам аб грамадскіх аб’яднаннях і г.д. Палітычныя нормы, якія адлюстроўваюць накіраванне развіцця дзяржавы, адлюстроўваюцца ў палітычных і ідэалагічных дакументах.

Функцыі права. Функцыі права – асноўныя накірункі дзеянняў пэўных з’яў. Функцыі адлюстроўваюць сутнасць з’явы. Кожная з’ява выконвае шэраг функцый (дамінуючыя і ўскосныя). Права павінна стварць інструменты сацыяльнай мабільнасці і рэгламентаваць адносіны суб’ектаў паміж сабой. Права падтрымлівае пэўныя прыярэтэты, вырашае канфлікты і карае за парушэнне існуючых мадэляў паводзінаў.

Любое права абапіраецца на аўтарэтэт і прымус. Права мае значную колькасць функцый, іерархія якіх залежыць ад пэўнай сацыяльнай сістэмы. Якая ўзаемадзейнічае з правам.

Права павінна падтрымліваць:

  • аптымальны баланс справядлівасці

  • вылучаць накірункі развіцця

  • аптымальна абараняць каштоўнасці і інтарэсы

  • прымушаць індэвідаў да пэўных правамерных паводзін

Функцыі права:

  1. рэгулятыўная

  2. адукацыйная

  3. ахоўчая

  4. выхавальная

  5. каштоўнасная

  6. інфармацыйная

  7. камунікацыйная

  8. адзначальная

  9. функцыя вырашэння канфліктаў

  10. праваахоўчая

  1. Рэгуляванне пэўных грамадскіх адносінаў на падставе ўяўленняў аб справядлівасці і г.д.

  2. Забарона пэўных дзеянняў і ахова пэўных каштоўнасцей.

  3. Выхаванне ў людзях пэўнага стэаратыпу правамерных паводзінаў.

  4. Замацоўвае пэўную іерархію каштоўнасцей, устанаўлівае прыарытэты іх абароны.

  5. Права інфармуе суб’ектаў аб належных або неналежных сродках грамадскіх паводзінаў, належных мадэлях прававых паводзінаў.

  6. Права рэгламентуе пэўныя сувязі паміж людзьмі; адносіны. Права фармалтзуе чалавечыя чаканні і пераводзіць іх у правы і абавязкі.

  7. Права кваліфікуе сацыяльныя з’явы як адпавядаючыя ці не пэўным эталонам.

Выкананне кожнай функцыі патрабуе ўзаемадзеянні ўсіх элеметаў прававога рэгулявання (нормы, інстэтуты, працэдуры).

Прынцыпы права. Прынцыпы права – асноўныя пачаткі права, тыя асновы, на якіх потым будуецца ўся прававая сістэма, спецыфічны від норм права, які ў агульным сэнсе адлюстроўвае накіраванасць прававога рэгулявання.

Выдзяляюць прынцыпы права ў шырокім і ў вузкім сэнсе.

Прынцыпы права ў шырокім сэнсе – прынцыпы, якія адлюстроўваюць узаемаадносіны права і іншыя сацыяльныя сістэмы.

Прынцыпы права ў вызкім сэнсе – уласныя юрыдычныя прынцыпы.

Віды прынцыпаў:

  1. палітыка-прававыя. Прававое ўзаемадзеянне палітычнай і прававой сферы. Адносяць: дэмакратычныя правы асобы, плюралізм, падзел улад, свабода мітэнгаў і г.д.

  2. эканоміка-прававыя. Рыначная эканоміка, разумнае ўмяшальніцтва дзяржавы ў эканамічную сферу, свабода дагавору, свабода прадпрымальніцтва, роўнасць усіх форм уласнасці.

  3. эколага-прававыя. Цесна звязаны з палітыкай і эканомікай.

  4. маральна-прававыя.

  5. уласна-прававыя, г. зн. унутраныя прынцыпы функцыянавання права як сацыяльнай сістэмы.

    1. агульнаправавыя (да ўсёй прававой сістэмы): прынцып прававой дзяржавы, абарона праў чалавека, дэмакратыя.

    2. галіновыя (прынцыпы асобнай галіны): прынцып свабоды пры ўступлені ў шлюб, адпаведнасці пакарання здзейсненаму злачынству

    3. міжгаліновыя (на некалькі галін): свабода прадпрымальніцкай дзейнасці, прызумпцыя невінаватасці.

Фактары, якія ўплываюць на сутнасць права:

  • эканамічныя

  • палітычныя (фактары, якія характэрызуюць уяўленні аб належнай форме палітычнай арганізацыі

  • культурныя, або светапоглядныя

  • нацыянальнвая структура грамадства (права замацоўвае формы ідэнтыфікацыі насельніцтва. Ідэнтыфікацыя прыводзіць да фарміравання пэўнага належнага стэрэатыпа ў знешняй сферы. Гендэрная, нацыянальная ( 2 фомы – 1) этнічная 2) культурная)

  • рэлігія