Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект калинина 2.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
123.84 Кб
Скачать

§ Асоба і права

  1. Грамадства і экаструктура

  2. Асоба і яе месца ў грамадстве

  3. Прававы статус асобы

У прававой сферы ўзаемадзейнічаюць тры асноўных суб’екты:

  1. Чалавек (асоба)

  2. Грамадства і іншыя калектыўныя суб’екты, якія ў яго ўваходзяць

  3. Дзяржава

У грамадстве асоба ажыццяўляе сваю сацыялізацыю і ідэнтыфікацыю. Асоба зазсёды мае свае інтарэсы, якія адрозніваюцца ад інтарэсаў грамадства. Грамадства складаецца з розных суб’ектаў і ўзаемадзеянняў, якія адлюстроўваюць розныя сацыяльныя ролі. Зараз існуе канцэпцыя грамадскай супольнасці як сукупнасці незалежных ад дзяржавы суб’ектаў, рэалізуючых свае правы.

Грамадская супольнасць у Заходняй Еўропе выступае антыподам дзяржавы, тым суб’ектам, які прэтэндуе быць аўтаномным ад дзяржавы.

Першая сутнасная форма грамадскай супольнасці – гэта іудзейская абшчына, якая супрацьпаставіла 2 сферы існавання чалавека – духоўную і дзяржаўную.

Наступнай формай грамадскай супольнасці з’яўляецца хрысціянская царква як духоўна-тэрэтарыяльны саюз людзей.

Прырода грамалскай супольнасці і прававой дзяржавы зыходзіць з 2 сфераў існавання чалавека – сакральнай і свецкай, асабістай і публічнай. У існаванні чалавека існуюць сферы, куды дзяржава прынцопова не павінна ўмешвацца.

Сапраўдныя адносіны – гэта адносіны імперыі і царквы.

Асоба – найбольш важны элемент ва ўсіх сацыяльных навуках. Ён мае свій змест у залежнасці ад гэтай сферы.

Асоба чалавека – непарыўнае адзінства біяпсіхасацыяльных характарыстак.

Біялагічная характарыстыка – homo sapiens.

Псіхалагічная характарыстыка – наяўнасць свабоднай волі і сумлення.

У праве асоба разглядаецца як носьбіт праў і свабод, як выканаўца юрыдычных абавязкаў.

Характарыстыка асобы:

  • Непарыўная сувязь з целам

  • Сумленне

  • Воля – імкненне да пэўных знешніх дасягненняў і ўчынкаў

  • Матывы паводзінаў

Упершыню тэрмін “асоба” з’явіўся ў хрысціянстве, у якім чалавек разглядаеецца як вобраз і падабенства Бога. Чалавек – вышэйшая каштоўнасць у вачах Бога, чалавек мае свабодную волю і здольнасць да творчасці. Чалавек у праве разглядацца з 2 бакоў:

  • Чалавек як “персона”. Традыцыйны падыход. Знешні статус чалавека залежыць ад яго сацыяльнага становішча.

  • Чалавек як “асоба”. Звязвае яго статус са статусам падабенства Богу.

Прававы статус асобы – сукупнасць знешніх характарыстык, якія дазваляюць чалавеку ўдзельнічаць у прававых адносінах.

Прававы статус асобы мае наступныя элементы:

  1. Грамадзянства (асноўны)

  2. Комплекс суб’ектыўных праў і юрыдычных абавязкаў

  3. Праваздольнасць

  4. Дзеяздольнасць

  5. Дэліктаздольнасць

  6. Гарантыі прававога статуса – пэныя абмежаванні або абавязкі дзяржавы па арганізацыі праў і свабод індэвіда. Віды:

  1. Светапоглядная гарантыя

  2. Юрыдычныя, або прававыя

  3. Канстытуцыйныя

  4. Працэсуальныя (судовыя)

  5. Эканамічныя

  6. Культурныя

У сучаснасці асновай прававога статуса грамадства з’яўляецца канцэпцыя праў чалавека.

28