Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
План-конспект первого урока 2012. Белорусский в...doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
07.11.2019
Размер:
346.62 Кб
Скачать

4. Чацвёртая старонка нашага часопіса - «Беларусь ўраджайная».

Шчодрая наша зямля, працавітыя нашы людзі. У гэтым годзе, не гледзячы на ​​ўмовы надвор'я, сабралі таксама нядрэнны ўраджай збожжавых. І ў гэтым, канешне, заслуга тых, хто працуе на зямлі. - Кожны год у гонар лепшых камбайнераў і механізатараў жніва праводзіцца ў рэспубліцы свята "Дажынкі". Хто ведае, у якім горадзе пройдзе свята ў гэтым годзе? (Горкі Магілёўскай вобл.) Віктарына. З якой культуры пякуць чорны хлеб? (Жыта) З якой культуры робяць манную крупу? (Пшаніца) Для таго, каб спячы батон, спатрэбіцца .... (Пшаніца). У піваварнай вытворчасці выкарыстоўваюць ... (Ячмень). Якія яшчэ культуры растуць у Беларусі? Адгадайце загадку:

Ўрадзіўся ён высокі Шаўкавісты, сінявокі. Апранае нас адвеку. Здагадайцеся, хто ж ён? (Лён) Дзе ў нашым класе можна пабачыць выяву ільну? Што вы ведаеце пра гісторыю бульбы? А зараз у самы раз рашыць крыжаванку «Багацце нашай краiны».

Па гарызанталi. 1. Збожжавая культура, мука з якой выкарыстоўваецца для выраба хлеба. 3. Раслiна, якую называюць паўночным шоўкам. 5. Назва мiнскага завода халадзiльнiкаў. 6. Марка вядомага ў многiх краiнах трактара. 7. Горад, дзе працуе завод сельскагаспадарчага машынабудавання. Па вертыкалi: 1. Горад, у якiм выпускаюць самазвалы "БелАЗ". 2. Рэчыва, якое выцiскаюць з iльну. 4. Горад, у якiм вырабляюць шыны для машын. 6. Сельскагаспадарчая культура, якую называюць другiм хлебам. Адказы. Па гарызанталi: Жыта, лён, «Атлант», «Беларус», Гомель. Па вертыкалi: Жодзiна, алей, Бабруйск, бульба.

5. Пятая старонка «Мой любімы куток Беларусі».

Раскажыце, у якіх кутках нашай Беларусі вы пабывалі на вакацыях. Дзе самае лепшае месца ў нашай краіне, на вашу думку. Адзначце гэтае месца смайлікам на карце Беларусі (рэгіён).

Настаўнік робіць вынік, які рэгіён(ы) найбольш наведвалі вучні. Т.ч, прыгожых мясцін многа па ўсёй нашай краіне.

III. Падвядзенне вынікаў. IV. Рэфлексія.

Пасля падвядзення вынікаў навучэнцы запаўняюць карткі дасягненняў «Мае мэты на 2012/2013 навучальны год". Карткі настаўнік захоўвае ў канверце да канца навучальнага года. Затым на выніковай класнай гадзіне вучні робяць выснову аб рэалізацыі намечаных мэт.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]