Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ист.бел..doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
370.69 Кб
Скачать

50. Партызанская барацьба ў Беарусі ў 1941-1944г. Вытокі патрыятызму беларускх партызан.

У выніку дзейнасці падпольных партыйных камітэтаў і пад уплывам перамог Чырвонай Арміі ў рады партызан Беларусі на працягу 1943 года ўступіла больш за 96 тыс. чалавек, асабовы склад партызанскай арміі вырас з 56724 да 153488 байцоў. У гэтым жа годзе з розных калабаранцкіх фарміраванняў у партызанскія атрады ўлілося каля 12 тысяч чалавек. Важнае значэнне для развіцця, партызанскага руху мела матэрыяльна-тэхнічная дапамога Вялікай зямлі. Толькі ў 1943 г. авіяцыяй партызанам Беларусі было дастаўлена 20,5 тыс. вінтовак, больш 11 тыс. аўтаматаў, 973 ПТР, 1235 кулямётаў і мінамётаў, звыш 2,6 тыс. пісталетаў, 43038 тыс. патронаў, звыш 120 тыс. ручных гранат, 390,5 тоны толу, 97,8 тыс. дыверсійных мін. Але асноўнымі крыніцамі ўзбраення ўсё ж заставаліся мясцовыя рэсурсы. Таму ў 1943 г. не было, бадай, буйнога партызанскага атрада ці брыгады, якія б не мелі сваёй майстэрні па вырабу і рамонту зброі, вытворчасці мін, гранат і г.д. Паказчыкам роту майстэрства партызан з’яўлялася правядзенне ў адзін тэрмін у межах усёй акупаванай тэрыторыі Беларусі буйнамаштабных аперацый, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «Рэйкавая вайна». На Беларусі ў 1943-1944 гг. аперацыя «Рэйкавая вайна» ажыццяўлялася ў тры этапы. Яна ставіла мэтай зрыў ваенных перавозак праціўніка і максімальнае садзейнічанне наступленню Чырвонай Арміі. Першы этап пачаўся ў ноч з 3 на 4 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г., другі – з 19 верасня 1943 г. да пачатку лістапада 1943 г. (ён атрымаў назву «Канцэрт»). За час 1-га і 2-га этапаў «рэйкавай вайны» партызаны ўзарвалі звыш 200 тыс. рэек. Былі разбураны чыгуначныя лініі Цімкавічы-Асіповічы,. Бабруйск-Старушкі, Жлобін-Калінкавічы. На многіх чыгуначных магістралях рух быў перапынены ад 4 да 15 сутак, а ўчасткі Магілёў-Крычаў, Полацк-Дзвінск, Магілёў-Жлобін, Баранавічы-Лунінец былі выведзены са строю на яшчэ большы тэрмін. Адначасова партызаны пускалі пад адхон эшалоны, узрывалі масты, вадакачкі, чыгуначныя станцыі.

51. Заканчэнне і вынікі Другой сусветна вайны. Удзел бсср у арганізацыі і дзейнасці аан.

Беларусь была прынята ў якасці першапачатковага члена ААН у знак павагі да нашага народа, з улікам уклада ў разгром нямецкага фашызму і панесеных у гэтай барацьбе вялікіх страт. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў радах Савецкай Арміі ваявала 1100 тыс. грамадзян Беларусі, у радах народных мсціўцаў на тэрыторыі рэспублікі - 440 тыс. партызан і падпольшчыкаў. Яны знішчылі паўмільёна гітлераўскіх салдат і афіцэраў. У гэтай вайне загінуў кожны чацвёрты жыхар рэспублікі. На катаржныя работы ў Германію было адпраўлена каля 380 тыс.чалавек. Прамы матэрыяльны ўрон, нанесены вайной, склаў 35 бюджэтаў рэспублікі даваеннага 1940 г.Але членства БССР у ААН не прывяло да якіх-небудзь прынцыповых змен у становішчы рэспублікі як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне, да пашырэння яе функцый і паўнамоцтваў. Удзел делегацыі БССР у рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар.Членства Беларусі ў складзе ААН пашырала яе міжнародны аўтарытэт, садзейнічала ўстанаўленню і развіццю сувязей і кантактаў з іншымі краінамі, набыццю дыпламатычнай культуры, вывучэнню і абагульненню вопыту іншых краін на аснове непасрэднага назірання за працэсамі, якія адбываліся ў свеце. У гэтым заключаўся галоўны сэнс удзелу делегацыі БССР у абмеркаванні пытанняў, якія выносіліся на штогоднія сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Па прапанове делегацыі БССР у 1946 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю "Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў".Беларусь атрымала дапамогу ААН таварамі, машынамі, абсталяваннем. Нягледзячы на тое, дапамога насіла абмежаваны характар, паступіла яна ў найбольш цяжкі час і таму мела важнае значэнне.

Вторая мировая война оказала огромное влияние на судьбы человечества. В ней участвовало 72 государства (80 % населения земного шара). Военные действия велись на территории 40 государств. В вооружённые силы было мобилизовано 110 млн человек. Общие людские потери достигли 50—55 млн чел., из них убито на фронтах 27 млн человек, большинство из которых — граждане СССР. Также большие людские потери понесли Китай, Германия, Япония и Польша.Европа оказалась разделена на два лагеря: западный капиталистический и восточный социалистический. Отношения между двумя блоками резко ухудшились. Уже через пару лет после окончания войны началась Холодная война.