Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ист.бел..doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
370.69 Кб
Скачать

25.Пазітыўныя і негатыўныя бакі уваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі

У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек.

3 Канца XVIII ст. Пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы.

Насельніцтва беларускіх зямель на працягу месяца пасля выхаду ўказу аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Большая частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу новай уладзе.

На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання.

Расія па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй. Беларусь дагэтуль развівалася ва ўмовах дзяржавы, для якой былі характэрны палітычная анархія і вялікая самастойнасць месцаў.

У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні.

Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай. Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта.

Рсійскі ўрад рашуча ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў. Шляхта згубіла правы на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей.

У адносінах да каталіцкага касцёла расійскім урадам таксама праводзілася даволі асцярожная палітыка. Кацярына ІІ улічвала, што практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта з’яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў.

На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма.

Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.

Незадаволенасць прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях.

Першым крокам у гэтым напрамку з’явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду.

Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада ў Беларусі, было паступове абмежаванне правоў мясцовага дваранства.

26.Беларусь ў вайне1812г.

Гэта была вайна паміж 2 моцнымі краінамі – Францыяй і Расіяй. Напаліон, што імкнуўся да сусветнага уладання галоўным ворагам лічыў Расію. Беларусь уваходзіла ў склад Расіі, таму асноўныя дзеянні вайны будуць адбывацца на яе тэр-ыі.

12 чэрвеня – войска Напаліона (600 тыс) пераправілася праз раку Неман і ўступіла на Б. Ужо 16 чэрвеня захоплена Вільня, а 24 – Мінск.

Абараняліся 3 рускія арміі:

  1. Б арклай дэ Толі – на Пецярбург

  2. Баграціен – на Маскву 300 тыс.

  3. Тормасаў – Кіеў

Рускае войска адступае. Аб’яднанне 1 і 2 армій пад Смаленскам,разбіць іх на тэр Б не ўдалося, але Б папала пад уладу Напаліона.

Магнаты і шляхта сустрэлі Напаліена з задавальненнем: яны дапамагалі збіраць сродкі на вайну, фарміравалі войска, бо хацелі аднавіць РП у межах 1772 з дапамогай Напаліона. А для сялян чужой была і руская і фр. ўлада, аля яны спадзяваліся, што Напаліен адменіць прыгоннае права.

1 ліпеня – Напаліен стварае Часовы ўрад ВКЛ, быў абвешчан акт аб далучэнні ВКЛ да Польшчы, але гэта не было аднаўленнем РП.

Урад абавязаны быў забяспечваць фр.войска і ахоўваць парадак. Паводле ўказу Часоваму Ураду дэпартаменты павінны былі прадставіць рэкрутаў, але ж негледзячы на зварот урада да сялян, у якім абяцалася, што служба будзе толькі 6 гадоў і за яе будуць плаціць грошы, у рэкруты паступалі слаба(сяляне, да і памешчыкі не былі зацікаўлены ў тым, каб аддаваць сваіх лепшых прыгонных). Т. ч. урад быў вымушаны адпраўляць у войскі марадзераў і дэзерціраў.

Пачалося марадзерства – рабаўніцтва насельніцтва. Для абароны ад марадзераў у паветах пачалі ствараць жандармерыю, а ў буйных гарадах – народную гвардыю.

Пачаліся рэквізіцыі – прымусовае адыманне каштоўнасцей у час вайны (харч, коні, фураж).

Тым часам армія Барклая дэ Толі злучылася пад Смаленскам з арміяй Баграціена. 26 жніўня 1812 года адбыўся Барадзінскі бой.

У верасні-лістападзе Беларусь зноў стала арэнай дзеянняў асноўных сіл рас. і фр. армій. Галоўнай мэтай расійскага камандавання ў гэты час з’яўлялася акружэнне і знішчэнне рэшткаў “вялікай арміі” Напаліена у раене р.Бярэзіны.

Войскі Напаліена адступалі па спустошанай Смаленскай дарозе, іх праследваў казацкі корпус Платава, на іх пастаянна нападалі партызаны. 14 лістапада каля вескі Студзенка пачаўся пераход франц. часцей праз Бярэзіну. 8 снежня было вызвалена Гродна. Праз Неман перайшло 30 тыс французаў. Ужо ў пачатку снежня 1812 г. ўся тэр.Беларусі была вызвалена.

З аднаго боку, была адстояна свабода зямель, а з другога загінула шмат людзей, разбурана гаспадарка і культура. Прычыны перамогі: высокі баявы дух, гераізм салдат, дапамога партызан, мудрасць Кутузава.

Общественно-полит. движение в Беларуси против царизма.

Пасля вайны 1812 года бел. шляхта, што змагалася на баку Францыі, атрымала амністыю і вярнулася на Радзіму. У гэты перыяд ў Беларусі пачалі стварацца першыя тайныя таварыства. Яны дзейнічалі легальна, але сапраўдныя свае паліт. мэты хавалі за іншай, напрыклад, дабрачыннай, асветніцкай дзейнасцю. Такія арганізацыі адрозніваліся дысцыплінай, імкненнем да барацьбы, самаахвярнасцю сваіх прыхільнікаў, моцнай цэнтралізаванай падпарадкаванасцю. Менавіта гэтым арганізацыям належылі ідэі барацьбы за свабоду, роўнасць і братэрства.. У гэты час былі створаны таварыства “філаматаў” (1817 г, ликвидация крепотничества) і “філарэтаў” (1820 г., политические и национально-осводительске цели), якія дзейнічалі ў Віленскім універсітэте. Афіцыйна студэнты вывучалі родную мову, гісторыю і культуру Б., але ў сапраўдн. яны рыхтаваліся да паліт. барацьбы за адраджэнне Б.

Товарищество любителей наук (1819 г) пропагандировало идеи патриотизма в польском духе, воли и равенства людей.

Таварыствы такого тыпу былі створаны і ў Расіі, але палітычны накірунак у іх быў больш выразны, яны дзейнічалі больш рашуча. Гэта прывяло да знакамітага паўстання дзекабрыстаў, што адбылося 14 снежня 1825 г. Але ліквідаваць самадзяржаўе дзекабрыстам не ўдалося.

Паспрабавалі падтрымаць сваіх расійскіх сяброў і іх беларускія аднадумцы. У 1823 г. быў распрацаваны план бабруйскага паўстання, з арыштам цара ў час агляду бабруйскай крэпасці. Але план не быў выкананы. 24 снежня 1825 г. была сарвана прысяга Мікалаю І. У лютым дзекабрысты Палтаўскага палка паспрабавалі авалодаць бабруйскай крэпасцю. Усе гэтыя выступленні дзекабрыстаў ў Б. скончыліся паражэннем. У 1826 г. урад Расіі афіцыйна забараніў дзейнасць любых таварыств і ў любой форме.

Пасля забароны члены тайных таварыств, якіх ў Беларусі налічвалася каля 800 чалавек, разам з польскімі сябрамі пачалі рыхтаваць паўстанне. Падрыхтоўка паўстання вялася ў Варшаве. Гэтае паўстанне пачалося ў канцы лістапада 1830 г. У паўстанні вызначылася дзве плыні: арыстакратычная і дэмакратычная. Дэмакраты абяцалі сялянам землю і заклікалі змагацца “за вашу і нашу свабоду”. Арыстакраты спадзяваліся на падтрымку Францыи і ставілі на мэце адрадзіць РП ў межах 1772 г.

У паўстанні ўдзельнічала каля 10 тысяч шляхцічаў і 2 тысячы сялян.

З такой паўстанскай арміяй перамагчы Расію было немагчыма, а Францыя і іншыя краіны Захаду паўстанне не падтрымалі - ні дыпламатыяй, ні войскамі. Таму паўстанне пацярпела паражэнне. Яно скончылася ў верасні 1831 г.

Т. ч. грамадска – палітычнае жыццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст. вызначалася барацьбой паліт. арганізацый і рухаў Польшчы, Літвы і Беларусі супраць царызма, за свабоду і адраджэнне незалежнасці.