Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Выцінанка. Творчая работа 2010V2.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
26.04.2019
Размер:
192.51 Кб
Скачать

І і. Практычная работа з паперай у пачатковай школе

2.1. Выцінанка ў першым класе

У праграме курса „ Працоўнае навучанне ”– знаёмства з выцінанкай , самым простым для разумення і выканання дзецьмі спосабам адлюстравання сіметрычных прадметаў. Мяркуецца, што згодна з праграмай першага года навучання дзеці будуць вучыцца выразаць і складаць узоры геаметрычнага характару. Гульня і займальныя элементы на ўроках павінны дапамагчы арганізацыі вучэбнага працэсу. ( Дадатак 1)

На вырэзванне паперы (выцінанку) спосабам складання адводзіцца 2 гадзіны.

Тэарэтычныя звесткі. „Беларукая выцінанка”. Папера для выцінанак. Залежнасць формы вырабу ад спосабу перагінання і формы элементаў, якія выразаюцца. Сіметрычныя, рапортныя, разеткавыя ўзоры.

Асноўныя тэхналагічныя аперацыі: складанне, выразанне.

Матэрыялы: тонкая белая і каляровая папера.

Інструменты: нажніцы, аловак.

Тэмы для гутарак. Выцінанка—беларускае рамяство.

Практычная дзейнасць. Выкананне вырабаў па гатовай разметцы, па ўяўленні: выбар, перагінанне паперы, выразанне элементаў; аналіз выніку і працэсу выканання работы.

Магчыма прапанаваць і разгледзець наступныя заданні: „Цуда – сняжынкі!”, навагоднія цацкі, узоры на паперы, кветкі, лісце і інш. Запрашэнні, віншавальныя паштоўкі: „З Новым годам”, „Усе да нас у госці”.

2.2. Выцінанка ў другім класе

У другім класе на мастацтва вырэзвання адводзіцца 3 гадзіны.

Найбольшую цікавасць у школьнікаў выклікаюць урокі, на якіх ствараюцца карысныя рэчы, ёсць магчымасць праявіць сваю творчасць, выкарыстаць выраб пры правядзенні вольнага часу. Урокі - гульні, урокі – вандраванні, урокі – конкурсы, урокі – экскурсіі і інш. Выклікаюць дадатковую цікавасць да навучальна – працоўнай дзейнасці. Змена розных відаў дзейнасціі садзейнічае зняццю напружання і змяншэнню перагрузкі.

Для асобных вучняў абавязкова задаю заданні простыя, а для некаторых – складаныя. Гэта залежыць ад іх вопыту, развіцця навыкаў.

У другім класе заўсёды арганізоўвываю ўзаемадапамогу, узаеманавучанне школьнікаў праз калектыўныя формы работы. У час інструктажу ўвагу дзяцей звяртаю на арганізацыю рабочага месца і выкананне правіл бяспекі працы, на працоўную і тэхналагічную дысцыпліну. Пасля выканання задання дзеці заўсёды ацэньваюць свае вырабы. Для праяўлення творчасці вучні зазначаюць тыя спосабы дзейнасці, якія яны абавязаны выконваць дакладна, і

11

тыя, якія могуць выбраць па асабістай задуме.

Аналіз будучага вырабу ажыццяўляю ў наступнай паслядоўнасці:

  1. прызначэнне,

  2. матэрыял,

  3. колькасць дэталей і іх форма,

  4. дызайн – аналіз ( падабаецца або не і чаму; кампазіцыйнае і каляровае вырашэнне).

Тэарэтычныя звесткі. Гістарычныя звесткі пра выцінанку. Спосабы атрымання ўзору. Залежнасць формы вырабу ад спосабу згінання паперы і элементаў, якія выразаюцца. Разеткавыя, сіметрычныя і рапортныя выцінанкі.

Форма, узор, арнамент. Паслядоўнасць аналізу: знешняя форма, элементы арнаменту (геаметрычныя фігуры), кампазіцыя(сіметрыя, рытм).

Асноўныя тэхналагічныя аперацыі: складванне, выразанне.

Матэрыялы: белая і каляровая папера.

Інструменты: аловак, нажніцы.

Тэмы для гутарак. Мінулае і сучаснае выцінанкі.

Практычная дзейнасць. Выкананне вырабаў па гатовай разметцы, па ўяўленні: распрацоўка ўзору, выбар і згінанне паперы, выразанне элементаў узору з папярэдняй прарысоўкай контуру; аналіз атрыманай выцінанкі, прыёмаў выразання.

Дзеці вырэзваюць упрыгожанні для работ, вырабленых з паперы, пано, сняжынкі для навагодняй ёлкі і інш. ( Дадатак 2)