Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Выцінанка. Творчая работа 2010V2.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
26.04.2019
Размер:
192.51 Кб
Скачать

1.5. Методыка выкладання

Працэс адраджэння нацыянальнай культуры вярнуў цікавасць да народных традыцый, але ў нас час выцінанкі знайшлі іншае выкарыстанне: імі афармляюць кнігі, упрыгожваюць упакоўкі для сувеніраў, складанымі сюжэтнымі кампазіцыямі, аформленымі як карціны, аздабляюць інтэр’ер. Гэта штуршок для разглядання выцінанкі з двух бакоў: гістарычных традыцый пошуку сучасных варыянтаў выкарыстання. Менавіта апошнім і павінен быць аддадзены прыярытэт у рабоце з малодшымі школьнікамі: вучні пачатковых класаў яшчэ толькі пачынаюць асвойваць тэхніку выразання, таму заданні не павінны быць складанымі.

З чаго пачаць? А пачаць можна з простай разеткавай выцінанкі квадратнага тыпу. Бяром стандартны аркуш паперы для машынапісу. Складваем яго па дыяганалі: калі аркуш квадратны, усе яго краі супадуць, утварыўшы трохвугольнік. Але часцей за ўсё папера наразаецца прамавугольным фарматам, у тым ліку і машынапісная. У такім разе пасля яго складвання (мал. 4:1) два сумежныя бакі (а, б) супадуць, а трэці (в) на некалькі сантыметраў не дойдзе да чацвёртага (г). Гэты лішак акуратна абразаем нажніцамі ўпоравень з трэцім бокам (в). Атрымаецца дакладны квадрат, складзены па дыяганалі ў трохвугольнік.

Атрыманы трохвугольнік складваем па дыяганалі (а, б) яшчэ раз (мал. 4:3), г. зн. У 4 разы, затым—яшчэ раз, у 8 разоў (мал. 4:4). Загатоўка будучай выцінанкі мае выгляд раўнабедранага прамавугольнага трохвугольніка, адзін з вострых вуглоў якога (а), дзе сыходзяцца восі, будзе яе цэнтрам (мал. 4:4). Калі яго вастрыё (а) зрэзаць нажніцамі, а затым аркуш разгарнуць, то ўбачыш, што ў яго цэнтры атрымалася маленькая васьмівугольная проразь.

Але зноў складзём аркуш у 8 разоў і зоймемся выразаннем. Аздобім спачатку край будучай выцінанкі. Гэты бок можна наразаць прасцейшымі зубчыкамі (мал. 5:2). Затым выразаем якія-небудзь геаметрычныя фігуркі на сумежных баках. Разлічваем так, каб пры набліжэнні да цэнтра фігуркі раўнамерна змяшчаліся ў памерах (мал. 5:2). На будучай выцінанцы атрымаецца ўзор. Фантазія тут бязмежная. Падобнымі ці іншымі фігуркамі наразаем і трэці бок загатоўкі. Разгортваем яе—атрымалася выцінанка, якая можа выконваць ролю ажурнай сурвэткі.

Прынцып стварэння разеткавай выцінанкі падобны. Гэткім жа чынам можна выразаць шматвугольныя ці круглыя кампазіцыі. Але для гэтага лепш скласці загатоўку ў 16 разоў (калі дастаткова тонкая папера). Атрымаецца вузкі трохвугольнік (абв) з вугламі ў 90 °,60° і 30°. Апошні—цэнтр будучай выцінанкі. Над процілеглым ад яго краем утварыўся лішак (авг), які трэба

8

зрэзаць (мал. 6:2). Выцінанка будзе васьмівугольнай. Калі ж гэты край

загатоўкі, які ўтварае вугал у 60°, зрэзаць аналагічна сумежнаму (мал. 6:3), выцінанка будзе шаснаццацівугольнай. Скруглены край дасць круглую выцінанку (мал. 6:4). Разеткавыя выцінанкі можна выкарыстоўваць і як ажурныя сурвэткі, і як дэкаратыўныя аздобы навагодняга інтэр’ера і інш.

Сіметрычныя выцінанкі з’яўляюцца больш складанымі. У традыцыйным побыце былі сюжэтныя кампазіцыі, напрыклад, букеты ў вазе, а часцей – старажытны славянскі матыў дрэва жыцця ў выглядзе высокага дрэва з ажурнай кронай, паабапал якога – дзве павернутыя адна да адной птушкі: пеўні, буслы, павы і інш.

Бяром аркуш паперы і складваем яго папалам. Лінія па якой яго складалі будзе воссю сіметрыі задуманай кампазіцыі. Кладзём перад сабою аркуш паперы так, габ гэтая вось заняла вертыкальнае становішча адносна ніжняяга краю будучай кампазіцыі, павернутага да сябе. Прывязваючыся да восі, алоўкам намалюем абрысы паловы задуманага малюнка: палову дрэва, сілуэт птушкі, траву і інш. Не трэба старацца адразу ж выразаць усе падрабязнасці малюнка. Спачатку выразаем абагульненыя абрысы кроны, птушкі, зямлі (мал. 7:1), затым перадаём пер’е на хвасце птушкі, траву на зям лі і інш. (мал. 7:2). Затым разгарнулі і паглядзелі, што яшчэ можна зрабіць. Зноў складваем выцінанку папалам і працягваем работу.

Шматразовымі складваннямі і выразаннем адпаведных выемак можна ствараць вельмі адмысловыя кампазіцыі.

Значнае месца займае афармленне работы. Выцінанка з чорнай ці каляровай паперы, прымацаваная на белым фоне, аформленая пад шкло, акантаваная далікатнай рамачкай, пераўтвараецца ў прыгожае насценнае пано. Выцінанку нельга наклейваць на фон „глуха”, па ўсёй плошчы. Дастаткова маленькіх кропелек клею і яна не страціць сваю прыгажосць.

Рапортны тып выцінанкі (назва паходзіць ад слова„рапорт”—шматразова паўтораны элемент узору). Доўгі вузкі аркуш паперы складваем папалам паралельна вузкаму боку, затым—яшчэ некалькі разоў у тым жа напрамку. Атрымаецца 8-16 складак. Больш складваць нельга.

Напрыклад, будзем выразаць фіранку на акно. Скруглім адзін канец загатоўкі і нарэжам яго зубчыкамі (мал. 8).

У гэтым паўкрузе вызначым цэнтр, некалькі разоў па чарзе складзём выцінанку па восях, што праходзяць праз яго (аб, вг, де, жз ), і нарэжам на кожнай з іх па дзве доўгія вузкія выемкі. Атрымаецца васьміпялёсткавая разетка, паўтораная столькі разоў, колькі столак утварыла складзеная загатоўка. Разгорнем яе ўсю—утварылася фіранка з ажурным ніжнім краем. Можна працягваць вырэзванне, складваючы зноў загатоўку, пакуль не атрымаецца задуманае.

Выцінанка—прадмет, які можа хутка развіць вакамер дзіцяці, яго адчуванне масштабу, формы, рытму. Дастаткова на першых занятках прапанаваць выразаць кружок. Мастацкіх школ у нашай краіне няшмат, і іх

9

праграмы разлічаны на падрыхтоўку мастакоў,а вакамер спатрэбіцца і

інжынеру,і хірургу,і аптэкару, і наогул любому чалавеку. Каб развіваць вакамер, важна практыкаваць бачанне асобных элементаў узору і яго галоўныя формы, суадносін частак, іх размеркавання. А вось вучыць дзяцей выразаць „сняжынкі” немэтазгодна, бо з-за мноства дэталей, якія да таго ж не маюць якасных канструктыўных форм, дзіця губляе пачуцці цэласнасці.

Некаторыя настаўнікі ў гуртках практыкуюць выцінанку, але метадыка іх выкладання часам спрэчная, калі яны прапаноўваюць аднаму выразаць, напрыклад, кветачку, другому – лісток і г.д. Такі падыхот нагадвае метад масавай машыннай вытворчасці, калі адна швачка шые рукаў, другая – каўнер. Методыка выкладання выцінанкі павінна быць скіравана на тое, каб даць дзіцяці як мага больш магчымасцей для выяўлення асабістай індывідуальнасці і прывучыць яго да самастойнай творчасці.

10