Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

45. Масавая барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі (19741-1944 гг.)

1. Пачатак барацьбы супраць акупантаў адбываўся ва ўмовах хуткага наступления нямецка-фашысцкіх войск. Таму асноўная работа па арганізацыі падполля і партызанскага руху вялася ва ўмовах акупацыі. На захопленай тэрыторыі ства­ралася сетка падпольных арганізацый і труп. Насельніцтва рэспублікі на чале з камуністамі стала на шлях барацьбы суп­раць захопні­каў. Ініцыятыву ў стварэнні атрадаў і труп супраціўлення бралі на сябе радавыя камуністы і беспартыйныя патрыёты.

Ужо на пяты дзень вайны ў Пінскім раёне быў сфарміраваны адзін з першых партызанскіх атрадаў у Беларусі пад кіраўніцтвам В.З. Каржа. У Кастрычніцкім раёне Палескай вобласці быў арганізаваны партызанскі атрад, які ўзначалілі Д. Я. Бумажкоў і Ф.І. Паўлоўскі — першыя з савецкіх партызан, якім 6 жніўня 1941 г. было прысвоена званне Героя Са­вецкага Саюза.

У ліпені 1941 г. рабочыя кардоннай фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага расна стварылі партызанскі атрад пад кіраў-ніцтвам свайго дырэктара М.Д. Шмырова, якога любоўна называлі «бацька Мінай». Гэты атрад у далейшым ператварыўся ў першую беларускую партызанскую брыгаду. За галаву бацькі Міная фашысты давалі 30 тыс. марак і карову, але здраднікаў сярод партызан не знаходзілася. Тады акупанты схапілі чацвёра дзяцей Міная ў якасці заложнікаў і расстралялі.

У барацьбу з ворагам уступілі таксама падпольшчыкі. Шырокую дьгоерсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле «Орша» разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо гэтага вузла С. С. Заслонаў, які прыбыў з-за лініі фронту. Ён уладкаваўся да немцаў начальнікам паравозных брыгад з правам самастойнага набору рабочай сілы. Яго людзі пачалі рабіць міны, знешне падобныя на кавалкі вугалю, якія праз вугальныя склады падкідваліся ў паравозныя топкі. Такім чы­нам заслонаўцы вывелі са строю больш як 200 параюзаў і ажыццявілі каля 100 крушэнняў паяздоў.

Пачало дзейнічаць партыйнае і камсамольскае падполле ў Мінску. Яго кіраўнікамі сталі І.П. Казінец, М.А. Кедышка і інш. Падпольшчыкі наладзілі друкаванне газеты «Звязда», рэдактарам якой з'яўляўся У. Амельянюк.

Актывізацыі барацьбы з ворагам у значнай ступені садзей-нічала перамога войск Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой. Сумеснымі намаганнямі войск Калінінскага фронту, якія ў час контрнаступления выйшлі да граніцы Беларусі, з партызанскімі атрадамі М.П. Шмырова і інш. быў утвораны 40-кіламетровы праход, які праіснаваў да верасня 1942 г. Тэта былі вядомыя «Віцебскія (Суражскія) вароты».

2. Разгортванне масавай барацьбы супраць фашысцкіх захопнікаў вясной 1942 г. было звязана са стварэннем парты-занскіх брыгад. Камісарам адной з іх стаў П.М. Машэраў, які быў напярэдадні вайны настаўнікам фізікі і матэматыкі. Ён стварыў Расонскае партыйна-камсамольскае падполле, стаў камандзірам партызанскага атрада, а ў далейшым быў сакра-таром Вілейскага падпольнага абкома камсамола. У 26 гадоў яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Да сярэдзіны 1942 г. партызанскі рух прыняў такія маштабы, што ўзнікла неабходнасць стварэння адзінага каардынуюча­га цэнтра. 30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтральнага штаба партызанска­га руху (ЦШПР) пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання, а так­сама Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР).

Вялікі ўплыў на ўзмацненне партызанскага руху аказалі пера­мога Краснай Арміі пад Сталінградам (лістапад 1942 г.), якая па-клала пачатак карэннаму пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай і другой сусветнай войнаў, і бітва на Курской лузе (ліпень 1943 г.), якая завяршыла карэнны пералом у вайне і замацавала за савецкім камандаваннем стратэгічную ініцыятыву да канца вайны.

У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам уда-лося вызваліць значную частку Беларусі — каля 60%. На гэ­тай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны. Іх бьшо больш за 20, у тым ліку Ушацкая, Барысаўска-Бягомльская, Клічаўская і інш. У партызанскіх зонах апрацоўвалася і засявалася зямля, працавалі школы і бібліятэкі. Тутразмяшчаліся аэрадромы, што прымалі самалёты з Вялікай зямлі, ішла падрыхтоўка да баявых аперацый, знаходзілі прыстанішча тыся­чы мірных жыхароў

Партызаны ўстанавілі пастаянны «кантроль» за рухам на важ-нейшых чыгуначных магістралях Брэст—Гомель, Мінск—Орша, Мінск—Бабруйск, Полацк—Віцебск. Яны нападалі на гарнізоны, што ахоўвалі чыгуначныя станцыі, узрывалі чыгункі і маеты, выводзілі са строю паравозы і вагоны. Разгортвалася так званая «рэйкавая ваша» па масавым разбурэнні чыгунак з мэтай дэзар-ганізацыі нямецкіх ваенных перавозак. Першы этап «рэйкавай вайны» праводзіўся ў пачатку жніўня 1943 г., калі савецкія войскі распачалі контрнаступление пад Курскам. У выніку на 40% ска-раціліся перавозкі для фашыецкіх армій. Гітлераўскае каманда ванне вымушана было аддаць загад разбіраць іншыя пуці ў шэрагу краін Еўропы, а рэйкі і шпалы перапраўляць на Усход. Другі этап «рэйкавай вайны» пад назвай «Канцэрт» праводзіўся ў дру­гой палове верасня—кастрычніку 1943 г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю БССР. Трэці этап пачаўся ў ноч на 20 чэр-веня 1944 г., напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён», і працягваўся да поўнага вызвалення Беларусі.

Супраць захопнікаў вялі барацьбу як партызаны, так і насельніцтва акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Мірныя жыхары, нароўні з шырокім супраціўленнем ваенным, эканаміч-ным і палітычным мерапрыемствам акупацыйных улад, аказвалі дапамогу партызанам. Яны забяспечвалі іх адзен-нем, прадуктамі і медыкаментамі, клапаціліся аб параненых, збіралі, рамантавалі і перадавалі ў атрады зброю і боепрыпасы, будавалі абарончыя ўмацаванні і аэрадромы, выконвалі ролю су­вязных, разведчыкаў і праваднікоў.

У 1943 г. прыняў удзел у партызанскім руху ў якасці сувязнога 99-гадовы дзед Талаш. Бессмяротны подзвіг здзейснілі жыхары палескай вёскі Навіны браты Міхаіл і Іван Цубы. Карнікі, уварваўшыся ў вёску, схапілі іх і загадалі паказаць да­рогу ў партызанскі лагер. Міхаіл Цуба наадрэз адмовіўся і тут жа на вачах брата быў застрэлены. А 70-гадовы Іван Цуба завёў фашыстаў у гібельную дрыгву.

Побач са сваімі дзядамі ваявалі хлопчыкі і дзяўчынкі. Так, подзвіг братоў Цубаў паўтарыў 12-гадовы хлопчыкДаан Ба­ран. Прыкладам для піянераў усёй краіны стаў подзвіг Мара­та Казея — юнага разведчыка партызанскай брыгады, якая дзейнічала ў Мінскай вобласці. Ён падарваў сябе гранатай, калі апынуўся ў акружэнні ворага. Пасмяротна быў узнага-роджаны зоркай Героя Савецкага Саюза.

Ва ўмовах разгортвання масавай партызанскай барацьбы актывізаваўся падпольны рух. Адным з кіраўнікоў партыйнага падполля ў Віцебску стала В.М. Харужая, якая ў час знаходжання Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы ўзначаліла падпольную камсамольскую арганізацыю і была арыштавана польскімі ўрадамі. Пасля вызвалення ў 1939 г. Заход­няй Беларусі працавала ў партыйных органах. Восенню 1942 г. утварыла адну з груп Віцебскага падполля. У лістападзе гэ-тага ж года была арыштавана, пасля катаванняў загублена. Актыўна дзейнічала падполле ў Мінску. У 1943 г. мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойстве гаўляйтэра Беларусі В. Кубэ, падлажыўшы яму ў ложак міну. Удзельнікі гэтай аперацыі А.Р Мазанік, М.Б. Ос-кава і Н.В. Траян сталі Героямі Савецкага Саюза. Нямецка-рашысцкія акупанты ахрысцілі Мінск «страляючым горадам».

Асаблівасцю антыфашысцкай барацьбы ў заходніх раёнах Беларусі было існаванне тут падпольных арганізацый і груп, дзеинасцю якіх кіраваў эмігранцкі ўрад Польшчы, што знаходзіўся ў Лондане. Пасля заключэння ў жніўні 1941 г. ваеннага дагавора паміж СССР і гэтым урадам аб сумеснай барацьбе супраць фашыстаў польскія групы на Беларусі аб'ядноўваюцца ў адзіную ваенную структуру пад назван Армія Краёва (АК). Але з разрывам адносін паміж савецкім і польскім лонданскім урадам вясной 1943 г. абодва бакі сталі на шлях сутычак. АК разгарнула баявыя дзеянні супраць савецкіх пар­тызан і падпольшчыкаў, зыходзячы з таго, што Заходняя Бе­ларусь павінна быць толькі польскай.

За тры гады ў самаадцанай барацьбе ў тыле ворага прынялі удзел звыш 1 млн. патрыётаў Беларусі, якія нанеслі вялікі урон акупантам у тэхніцы і жывой сіле. За мужнасць і адвагу ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў больш як 140 тыс. бела-рускіх партызан і падпольшчыкаў бьші ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а Мінску ў 1974 г. прысвое­на звание «Горад-герой».

2) Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» па-чалася 23 чэрвеня 1944 г. нечакана для ворага. Нямецка-фа-шысцкае камандаванне меркавала, што удар савецкіх войск адбудзецца на Украіне. Аднак аперацыя пачалася на Беларусі праз цяжкапрахадзімыя балоты і лясы, дзе гітлераўцы удару не чакалі. Ужо на трэці дзень наступления быў вызвалены Віцебск, а затым — Орша. Пры вызваленні аршанскай зямлі, у час танкавага дэсанта, быў паранены 19-гадовы радавы Юрый Смірноў. Ён упаў з брані танка, страціў прытомнасць і быў захоплены фашыстамі ў палон. Ворагі здзекваліся над ім, жадаючы атрымаць ваенную тайну. Але Смірноў, распяты фашыстамі на крыжавіне з дошак, застаўся верным прыся­зе.

Пасля вызвалення Бабруйска разгарнуліся баі на мінскім напрамку. Першым праз замініраваны фашыстамі мост цераз раку Бярэзіну прарваўся ў г. Барысаў танк Паўла Рака. Гітле-раўцы узарвалі мост, і адрэзаныя ад асноуных сіл танкісты на працягу 17 гадзін вялі няроўны бой. Экіпаж згарэў у агні, але не здаўся ворагу. Членам экіпажа было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Раніцай 3 ліпеня 1944 г. пачаліся баі за вызваленне Мінска. Танкавы корпус генерала А. С. Бурдзейнага завязаў баі на ўсходняй ускраіне Мінска. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Д.Г. Фролікава. На працягу 3 ліпеня за-хопнікі былі выбіты з горада. У пасляваенны час вызваліцелі Мінска Бурдзейны і Фролікаў сталі першымі ганаровымі гра-мадзянамі нашага горада. Дзень 3 ліпеня быў абвешчаныДнём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а па выніках рэферэндума (усенароднага галасавання) у 1996 г. —Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём РэспублікІ).

Пад Мінскам у «катле» было завершана акружэнне болып чым 100-тысячнай групоўкі праціўніка. Фашысцкім войскам так і не ўдалося вьфвацца з яго. Частка ўзятых у палон салдат, афіцэраў і генералаў прыняла ўдзел у так званым «пара-дзе ганьбы» летам 1944 г. у Маскве. Яны ўвайшлі ў сталіцу СССР не пераможцамі, як марылі гэта зрабіць у 1941 г., а пераможанымі.

У ходзе далейшага наступления савецкія войскі 28 ліпеня вызвалі Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі былі канчатко-ва выгнаны з беларускай зямлі.

Немалаважную ролю ў вызваленні Беларусі адыгралі партызаны і падпольшчыкі. Яны захоплівалі маеты і пераправы, вызвалялі самастойна або разам з часцямі Савецкай Арміі сталіцу, раённыя і абласныя цэнтры.

У пасляваенны час на 21-м кіламетры шашы Мінск—Мас-ква быў збудаваны велічны Курган Славы — помнік у гонар воінаў чатырох франтоў, якія вызвалялі Беларусь. Разам з бай-цамі Савецкай Арміі ў наступальных баях удзельнічалі салдаты і афіцэры 1 -й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, сфарміраванай на тэрыторыі СССР. Яе гераічны шлях пачаўся ў кастрычніку 1943 г. у бітве каля в. Леніна ў Магілёўскай вобласці. Тут у пасляваенны час быў пабудаваны му­зей савецка-польскай баявой садружнасці. Пры вызваленні Беларусі вызначыліся таксама лётчыкі французскага знішчальнага авіяпалка «Нармандыя-Нёман».

-------------------------