Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

27. Паўстанне 1863-1864 гг. На Беларусі. К. Каліноўскі.

1) Пачатак 1863 г. азнаменаваўся новым пад'ёмам сялянскага руху ў Беларусі, які быў выкліканы надзеямі былых памешчыцкіх сялян атрымаць "настояшую волю" ў сувязі з пераводам іх у становішча часоваабавязаных. Гэта супала па часе з нацыянальна-вызваленчым паўстаннем, якое ў 1863 г. ахапіла ўсю Польшчу.

Напярэдадні паўстання тут аформілася два крылы, за якімі замацаваліся назвы "белыя" і "чырвоныя". "Белыя" (партыя землеўладальніцкай шляхты і буржуазіі) хацелі дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г., гзта значыць з уключэннем у яе склад Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны, выкарыстоўваючы націск захаднееўрапейскіх дзяржаў на Пецяр­бург. "Чырвоныя" ўяўлялі сабой разнастайны ў сацыяльных і палітычных адносінах блок, у які ўваходзілі дробная і без­зямельная шляхта, інтэлігенцыя, гарадскія нізы, студэнцтва і часткова сялянства. Барацьбу за незалежнасць яны звязвалі з вырашэннем аграрнага пытання. Аднак па метадзе іх вырашэння "чырвоныя" дзяліліся на "правых" - памяркоўных і "ле­вых"- прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. "Правыя" ў рашэнні сваёй палітычнай праграмы адводзілі вя­дучую ролю шляхце. Асцерагаючыся сялянскага паўстання, яны выступалі за надзяленне сялян зямлёй за кошт канфіскацыі яе часткі ў памешчыкаў з адпаведнай грашовай кампенсацыяй .

"Левыя", прызнаючы права на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў, залог поспеху нацыяналь­на-вызваленчай барацьбы бачылі ў саюзе з рэвалюцыйнымі сіламі Расіі. Для кіраўніцтва паўстаннем "чырвонымі" вясной 1862 г. у Варшаве быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК).

Падобныя палітычныя плыні існавалі ў Беларусі і Літве. Так, у Вільні летам 1862 г. з мэтай падрыхтоўкі паўстання ўтварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які фармальна быў падначалены ЦНК. У ЛПК уваходзілі прадстаўнікі як "чырвоных", так і "белых". Сярод іх былі Л.Звяждоўскі, Я.Козел, Б.Длускі, З.Чаховіч, Э.Вярыга і К.Каліноўскі. Па ініцыятыве ЛПК збіраліся сродкі на паўстанне і былі створаны мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі: гродзенская (кіраўнік К.Каліноўскі), мінская (А.Трусаў), навагрудская (У.Борзабагаты) і інш.

"Левую" частку паўстанцаў у Беларусі ўзначальваў Кастусь Каліноўскі (1838 - 1864). Ён быў выхадцам з сям'і збяднелага шляхціца Гродзенскай губерні, скончыў Пецярбургскі універсітэт, з'яўляўся актыўным членам тайнага гуртка выдатнага польскага рэвалюцыянера С.Серакоўскага. Разам з В.Урублеўскім і Ф.Ражанскім, К.Каліноўскі ў 1862 - 1863 гт. выдаваў на беларускай мове газету "Мужыцкая праўда" (усяго выйшла 7 нумароў), пранікнутую рэвалюцыйна-дэмакратычнымі ідэямі. Газета растлумачвала сялянам прыгонніцкі характар рэформы, заклікала іх не верыць цару і разам "з мужыкамі з-пад Варшавы ... і ўсёй Расіі" са зброяй у руках ісці здабываць "сапраўдную волю і зямлю". Разам з тым газета заклікала сялян вярнуцца ў грэка-каталіцкую (уніяцкую) веру, якая была скасавана на Полацкім царкоўным саборы ў лютым 1839 г.

У ходзе паўстання, якое пачалося ў Варшаве ў ноч на 23 студзеня, ЛПК прыняў праграму, якую раней абвясціў ЦНК. Гэта праграма прадугледжвала раўнапраўе грамадзян незалежна ад саслоў'я, нацыянальнасці і веравызнання,перадавала ў поўную ўласнасць сялян надзелы, якія знаходзіліся ў іх карыстанні, адмяняла іх феадальныя павіннасці. Разам з тым яна захавала памешчыцкае землеўладанне і выкуп зямлі, якая пераходзіла сялянам. Беззямельныя сяляне, удзельнікі паўстання, павінны былі атрымаць па 3 моргі зямлі. Па сваім сацыяльна-эканамічным характары гэта была буржуазная праграма, якая адказвала інтарэсам "чырвоных".

Жыхары Гародні ідуць у атрад Каліноўскага

1 лютага 1863 г. ЛПК, які ўзначальваў Кастусь Каліноўскі, звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам пад­няцца на ўзброеную барацьбу. Першыя паўстанцкія атрады былі створаны на тэрыторыі заходніх паветаў Беларусі ў канцы студзеня, а на астатняй тэрыторыі Беларусі - у сакавіку - красавіку. Яны фарміраваліся з дробнай шляхты, афіцэраў, рамеснікаў, студэнтаў, гімназістаў старэйшых класаў, сялян. Атрады паўстанцаў, якія ўзначальваліся В.Урублеўскім, Ф.Ражанскім (Гродзенская губ.), С.Серакоўскім і А.Мацкявічусам (Ковенская губ.), А.Трусавым (Мінская губ.), Л.Звяждоўскім (Магілёўская губ.), М.Чэрняком (Віленская губ.) імкнуліся прыцягнуць да паўстання як можна бо­лып сялян, спрабавалі рэалізаваць аграрную праграму. Кіраўнікі паўстання, асабіста К.Каліноўскі, мелі намер распаўсюдзіць паўстанне на прыбалтыйскія і рускія губерні. Для гэтага прадугледжвалася стварэнне новых атрадаў: С.Серакоўскага ў Літве і Эстоніі, О.Грабніцкага, В.Кульчыцкага ў Віцебскай губерніі. На дапамогу Л.Звяждоўскаму з Пе­цярбурга і Масквы прыбылі афіцэры І.Будзіловіч, К.Жаброўскі і інш. з мэтай распаўсюджвання паўстання на Смаленск і Маскву.

Баючыся актывізацыі дзеянняў паўстанцаў і ўплыву на сялян Кастуся Каліноўскага, "белыя" захапілі кіраўніцтва паўстаннем ў свае рукі. У сакавіку 1863 г. па ўказанні ЦНК быў створаны "Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы" узамен распушчанага ЛПК. У склад мясцовых рэвалюцыйных арганізацый былі ўведзены прыхільнікі "белых". Каб не ўносіць раскол у рады паўстанцаў, К.Каліноўскі вымушаны быў падпарадкавацца. У маі паўстанне ў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях было падаўлена. Цэнтрам паўстанцкага руху на Беларусі становіцца Гродзенская губерня, куды ў красавіку 1863 г. у якасці ваяводскага камісара прыязджае К.Каліноўскі.

У Беларусь і Літву царскім урадам былі кінуты буйныя сілы для падаўлення паўстання. У маі 1863 г. генерал-губерната­рам з неабмежаванымі паўнамоцтвамі быў назначаны М.М.Мураўёў, які атрымаў ад сучаснікаў прозвішча "вешацель" за бязлітасную расправу з удзельнікамі руху. Тады ж для заспакаення сялян Беларусі і Літвы ўказамі Аляксандра II ад 1 сакавіка і 2 лістапада 1863 г. былі адменены часоваабавязаныя адносіны, уведзены абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў, прадугледжана неадкладнае вяртанне сялянскіх адрэзкаў, а таксама змяншэнне выкупных плацяжоў.на 20 %. У кастрычніку 1863 г. М.М. Мураўёў падпісаў загад аб надзяленні сялян, якія былі абеззямелены ў 1846 - 1856 гг., 3 дзесяцінамі зямлі, гаспадарам, якіх памешчыкі пазбавілі зямлі пасля 1857 г., надзелы вярталіся цалкам. М. Мураўёў абавязаў таксама сельскія тав'арыствы наглядаць за мясцовай шляхтай, арганізаваў сялянскія каравулы, якія павінны былі весці барацьбу з паўстанцамі, разгарнуў шырокую антыпаўсганцкую і антыпольскую агітацыю.

Гэтыя меры, а таксама нерашучая аграрная палітыка ЦНК у значнай ступені скарацілі геаграфію сялянскага руху. Асноўная маса сялян Беларусі не прымала ўдзелу ў паўстанні (сярод, паўстанцаў сяляне складалі не больш 18 %). Такім чынам тактыка "левых", якія разлічвалі на пашырэнне сялянскага руху, не спраўдзілася. Акрамя таго, кіраўнікі літоўска-беларускага "Аддзела", асцерагаючыся рэпрэсій, пакідалі свае пасады. Панічны настрой сярод 'белых" у Вільні быў абумоўлены і стратай імі веры ў дапамогу з боку Англіі і Францыі, урады якіх, нягледзячы на адкрытае спачуванне заходнееўрапейскай дэмакратыі, нічога не зрабілі для падтрымкі паўстання.

У чэрвені 1863 г. пасля арышту А.Аскеркі, Ф.Далеўскага -членаў "Аддзела" ў яго склад былі ўведзены К.Каліноўскі і І.Малахоўскі. Кіраўніцгва паўстаннем зноў перайшло ў рукі "чырвоных". Прыхільнікамі Каліноўскага быў створаны пад­польны ўрад "Літоўска-Беларускі чырвоны жонд". Новае кіраўніцтва рабіла перамены ў мясцовых арганізацыях, выкры­вала паклёп урада на паўстанне як на справу памешчыкаў вярнуць прыгоннае права, імкнулася аднавіць страчаньга сувязі з рэвалюцыйнай арганізацыяй "Зямля і воля". Аднак ажывіць паўстанне ўжо не ўдалося. Мясцовае дваранства канчаткова адышло ад руху, прыняўшы ўдзел у кампаніі "вернападданніцкіх адрасоў" імператару Аляксандру II. 28 жніўня 1863 г. Польскі нацыянальны ўрад аддаў загад аб спынені ваенных дзеянняў. Узброеная барацьба ў Беларусі спынілася восенню 1863 г., а летам 1864 г. была ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудкім павеце. Паўстанне было падаўлена. У студзені 1864 г. К.Каліноўскі быў арыштаваны. Знаходзячыся ў турме, мужны рэвалюцыянер звярнуўся да народа з "Лістом з-пад вісельні", у якім заклікаў працягваць барацьбу. 22 сакавіка 1864 г. Кастусь Каліноўскі быў павеша­ны ў Вільні.

Удзельнікі паўстання падвергліся бязлітасным рэпрэсіям, былі разбураны іх сядзібы, маёмасць канфіскавана. Маёнткі памешчыкаў, удзельнікаў паўсгання, забіраліся ў казну і на льготных умовах прадаваліся выхадцам з цэнтральных губерняў. Землеўладальнікам "польскага паходжання" забаранялася купляць на Беларусі зямлю, сялянам-каталікам норма зямлі на гаспадарку абмяжоўвалася 60 дзесяцінамі. За ўдзел у паўстанні каталіцкіх святароў касцёлы зачыняліся або пераўтвараліся ў праваслаўныя цэрквы. За падтрымку паўстання студэнтамі ўлады закрылі Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарацілі колькасць сярэдніх навучальных устаноў. Настаўнікі і іншыя катэгорыі мясцовай інтэлігенцыі (медыцынскія работнікі, землямеры) былі пераведзены на службу ў цэнтральныя губерні і заменены новымі, якім урад давяраў рэалізацыю сваёй палітыкі. Мэтай яе стала русіфікацыя края. У навучальных і грамадскіх установах была ўведзена руская мова як абавязковая, забаронена выкладанне польскай мовы, зачынены польскія бібліятэкі. У Беларусі і Літве 128 паўстанцаў былі пакараны смерцю, больш за 850 чалавек сасланы на катаргу, каля 12,5 тыс. чалавек выселены, у тым ліку 500 - на пасяленне ў Сібір. Паўстанне 1863 г. было накіравана супраць самадзяржаўя, рэшткаў прыгоннага права, супраць нацыянальнага прыгнёту і саслоўнай няроўнасці. Яно прымусіла царскі ўрад пайсці на больш выгадныя ўмовы правядзення сялянскай рэформы ў Беларусі і Літве. Паўстанне аказала вялікі ўплыў на ажыўленне рэвалюцыйнага руху ў Расіі і Заходняй Еўропе, садзейнічала абуджэнню беларускага нацыянальнага руху. Разам з тым паустанне мела і адмоўныя вынікі. Яно змяніла і надоўга затрымала ў Беларусі правядзенне прагрэсіўных буржуазных рэформаў 60-70-х гг. Так, земская рэформа не праводзілася ўвогуле, судовая, цэнзурная і гарадская былі праведзены са значным спазненнем і істотнымі адступленнямі ад агульнарасійскіх прынцыпаў.

2) Трэцяе нацыянальна-вызвольнае паўстанне супроць царызму ў Беларусі рыхтаваў так званы Літоўскі правінцыйны камітэт, што знаходзіўся пад уплывам рэвалюцыйных дэмакратаў з лагера «чырвоных». Ён збіраў грошы, набываў зброю, вёў навучанне будучых камандзіраў. Сялянаў клікала на барацьбу «Мужыцкая праўда» Каліноўскага.

Першае выступленне паўстанцаў адбылося ўначы з 22 на 23 студзеня ў Варшаве. Увечары таго самага дня вестка пра па­чатак збройнага змагання дайшла да Вільні.

1 лютага 1863 года Літоўскі правінцыйны камітэт выдаў да жыхароў Беларусі маніфест аб паўстанні. За колькі дзён да гэтага ў заходніх паветах беларускіх губерняў ужо з'явіліся першыя аддзелы інсургентаў з Польшчы. У сакавіку-красавіку пачынаецца хуткае стварэнне мясцовых паўстанцкіх аддзелаў, у якія пераважна ўваходзілі шляхта, чыноўнікі, студэнты і навучэнцы. Пятую частку ўзброеных змагароў складалі сяляне. На чале аддзелаў сталі адданыя ідэалам свабоды патрыёты Валер Урублеўскі, Рамуальд Траўгут, Людвік Звяждоўскі, Ігнат Будзіловіч, Фелікс Віславух...

Напачатку нашы ваяры здолелі атрымаць некалькі значных перамогаў. Аддзел паўстанцкага начальніка Магілеўскай губерні Людвіка Звяждоўскага заняў горад Горы-Горкі. Паўстанцы авалодалі мястэчкам Свіслач і напалі на Ружаны. Ад­нак расейскім уладам удалося (асабліва на ўсходзе Беларусі) падмануць значную частку сялянства, якое паверыла, нібыта «паны змагаюцца за вяртанне прыгону». Усеагульнага антыпрыгонніцкага паўстання баяўся і лагер «белых», якіх зада­вальняла аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года з дапамогаю іншаземных дзяржаваў. «Белыя» былі катэгарычна супраць планаў Каліноўскага і яго паплечнікаў усталяваць новыя дэмакратычныя парадкі, калі не будзе саслоўнай няроўнасці, а зямля пяройдзе да тых, хто яе ўрабляе. Прадстаўнікам «белых» удалося яшчэ ў лютым замест рэвалюцыйна­га Літоўскага камітэта стварыць свой Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, які прызначыў ва ўсе губерні сваіх камісараў.

Ва ўсходнебеларускіх губернях царскія войскі задушылі паўстанне ўжо ў траўні. Былі разбітыя і амаль усе аддзелы змагароў Менскай губерні. Толькі на Гарадзеншчыне, дзе паўстанцы карысталіся найбольшай падтрымкаю сялянаў, яны дзейнічалі больш паспяхова і доўгі час заставаліся недасягальнымі для карнікаў. Сама вялікі бой адбыўся ў Слонімскім павеце каля вёскі Мілавіды, дзе дагэтуль захавалася мемарыяльная капліца, што нагадвае пра тую падзею. Пад націскам добра абвучаных і ўзброеных рэгулярных войскаў інсургенты адышлі са Слонімскага павета ў Ваўкавыскі, але ў чэрвені былі там разбітыя.

На пачатку лета кіраўніцтва паўстаннем зноў перайшло ў рукі «чырвоных». Рэвалюцыйны ўрад, названы Выканаўчым аддзелам Літвы, неўзабаве ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Ён і ягоныя прыхільнікі ахвярна спрабавалі ўзняць на барацьбу сялянства, зрабіць больш дзейнымі мясцовыя рэвалюцыйныя камітэты. Аднак паўстанне ўжо было асуджанае на паразу.

Задушэннем вызвольнай барацьбы кіраваў разумны і жорсткі царскі сатрап М.Мураўёў, што за свае крывавыя «подзвігі» атрымаў мянушку Вешальнік. Ён не грэбаваў ніякімі сродкамі: дзейнічаў подкупамі і ашуканствам, падпісваў смяротныя прысуды і загадваў заліваць магілы экскрэментамі, каб не дапусціць там патрыятычных маніфестацый. Тым не менш асобныя аддзелы на захадзе Беларусі змагаліся да канца 1863 года.

Агульная колькасць паўстанцаў, палеглых у баях у «Северно-Западном крае», невядомая. Пакараных ваенна-палявымі судамі і без суда налічвалася 18 500. 128 былі павешаныя або расстраляныя, 853 пайшлі на катаргу, 11 502 - у высылку.

Паўстанне 1863 года было адным з нешматлікіх у гісторыі ХІХ стагоддзя прыкладаў, калі, па сутнасці, купка ўзброеных людзей, абараняючы сваю чалавечую і нацыянальную годнасць, паўстала супроць велізарнай імперыі. Тры эўрапейскія народы - беларусы, палякі і летувісы - коштам жыццяў сваіх найлепшых сыноў выказалі пратэст супроць расейскага феадалізму, абсалютызму і дэспатызму, засведчыўшы прыхільнасць да канстытуцыйнасці і парламентарызму.

Царызм патапіў паўстанне ў крыві, але насуперак гэтаму ў народзе мацнела пачуццё нацыянальнае годнасці. Сярод паўстанцаў 1863-га было ўжо нямала тых, хто ваяваў не за Рэч Паспалітую, а за Беларусь. Інсургенты мелі беларускую газету, у іх шэрагах змагаліся беларускія пісьменнікі Францішак Багушэвіч і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Гэта прагучала для расейскіх уладаў трывожным сігналам, і нацыянальны прыгнёт рэзка ўзмацніўся. Звяртаючыся да беларускага два­ранства, галоўны начальнік «Северо-Западного края» М.Мураўёў казаў: «Забудьте наивные мечтания, занимавшие вас доселе, господа, и помните, что если вы не станете здесь по своим мыслям и чувствам русскими, то вы будете здесь ино­странцами и должны тогда покинуть этот край».

-------------------------