Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

32. Канферэнцыі саюзнікаў у Тэгеране, Ялце і Патсдаме. Абмеркаванне будучага Еўропы і свету.

Цегеранская канферэнцыя, на якой упершыню сустрэліся Ф.Рузвельт, У.Чэрчэль і І.Сталін прайшла з 28 лістапада па 1 снежня 1943 г. На канферэнцыі вырашалісь пытанні пасляваеннага ўладкавання ў Германі, ухвалена дэкларацыя аб прынцыпах «усеагульнай бяспекі», аб аднаўленні незалежнасці Аўстрыі, аб адказнасці нямецкіх ваенных злачынцаў і іншыя. Сталін паабяцаў уступіць у вайну супраць Японіі пасля капітуляцыі Германіі. Канчаткова было прынятае рашэнне пачаць аперацыю «Аверлорд»адкрыццё другога фронту ў Еўропе ў маі 1944 г. (адкрыццё 2 фронта – 6.06.1944). СССР абавязаўся ў момант высадкі саюзнікаў правесці буйнамаштабную наступальную аперацыю.

Цегеранская канферэнцыя мела надзвычай вялікае палітычнае значэнне. Была створана так званая «Вялікая тройка» (лідзеры Англіі, ЗША, СССР).

З 4 па 11 лютага 1945 г. у вызваленым Крыму, у Ялце прайшла другая канферэнцыя «Вялікай тройкі». Пытанні пасляваеннага ўпарадкавання ў Еўропе, было падпісана сакрэтнае пагадненне аб уступленні СССР у вайну супраць Японіі пасля капітуляцыі Германіі (на умовах -- вяртанне СССР Сахаліна і Курылаў, а так сама эканамічная экспансія СССР у Кітаі і Карэі). Вызначаліся зоны акупацыі трох краін, Берлін падзяляўся на тры часткі. Была вызначана сума рэпарацыяў з Германіі – усяго 20 млрд. долараў, з якіх на 10 млрд. прэтэндаваў СССР.

У Ялце было падпісана сакрэтнае пагадненне, якое датычылася абмену ваеннапалоннымі і рэпатрыяцыі (вяртанне)ў краіны пражывання вывезеных насільна ці выехаўшых дабравольна грамадзян. У СССР ваеннапалонныя і острабайтэры разглядаліся як здраднікі. Кіраўнікі трох краін прынялі рашэнне аб скліканні 25 кастрычніка 1945 г. у Сан-Францыска канферэнцыі Аб’яднаных Нацый з мэтай падрыхтоўкі статута міжнароднай арганізацыі па бяспецы.

У Патсдаме (Германія) з 17 ліпеня па 2 жніўня 1945 г. прайшла трэцця сустрэча кіраўнікоў краін пераможцаў. Амерыканскі бок прадстаўляў Г.Трумэн, Англію – спачатку У.Чэрчыль, а з 28 ліпеня К.Этлі, партыя якога перамагла ў парламенцкіх выбарах. Галоўным было «германскае пытанне». Яно вырашалася наступным чынам – раззбраенне, дэмілітарызацыя, ліквідацыя ваеннай прамысловасці, знішчэнне і судовае праследаванне нацыянал-сацыялізму, пакаранне ваенных злачынцаў, аднаўленне дэмакратычнай структуры палітычнага жыцця. У Патсдаме саюзнікі згадзіліся перадаць СССР Кёнігсберг, і значную частку Усходняй Германіі Польшчы. Патсдам знаменаваў сабой пачатак канца паразумення паміж саюзнікамі па антыфашысцкай кааліцыі, але яна адыграла сваю ролю ў захаванні міру.

33. Беларусы ў складзе саюзных армій (польская армія генерала Андэрса) і Еўрапейскага руху Супраціўлення.

На ўсіх этапах Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ уносіў свой уклад у перамогу над фашызмам. Звыш 1,3 млн. жыхароў Беларусі былі мабілізаваны ці добраахвотна ўступілі ў рады Чырвонай Арміі. Толькі ў 1944-1945 гг. у Чырвоную Армію было мабілізавана звыш 755 тыс. жыхароў Беларусі. Сотні тысяч беларусаў загінулі на франтах вайны, у партызанскіх атрадах і падполлі.

Нашы землякі прынялі актыўны ўдзел у антыфашысцкім руху Супраціўлення ў заходніх краінах Еўропы, а так сама ў ваенных фарміраваннях, якія ваявалі ў складзе армій заходніх саюзнікаў.

У адпаведнасці з пагадненнем ад 14 жніўня 1941 г. паміж СССР і Польшчай прадугледжвалася стварэнне на тэрыторыі СССР польскай арміі. Камандуючым арміі польскі эмігранцкі ўрад прызначыў генерала У.Андэрса. У сакавіку 1942 г. польская армія ў СССР налічвала звыш 75 тыс. салдат і афіцэраў, з якіх каля 10% былі ўраджэнцамі Заходняй Беларусі. Са згоды савецкага ўрада польская армія генерала Андэрса ваевала Іране і Іраку,. ў Італіі ў бітве за Монтэ-Касіна.

У гады Вялікай Айчыннай вайны дзесяткі тысяч нашых землякоў апынуліся ў нямецкім палоне ці былі вывезены ў акупіраваныя германскімі войскамі краіны Еўропы. Многія з іх збеглі з палону і працягвалі барацьбу супраць фашызму ў еўрапейскім руху Супраціўлення – у Францыі, Бельгіі, Славакіі, Італіі.

Апынуўшыся ў канцэнтрацыйных лагерах, людзі з нашай рэспублікі наладжвалі кантакты з удзельнікамі антыфашысцкага руху на волі, прымалі ўдзел у стварэнні баявых цэнтраў, якія дзейнічалі ў лагерах смерці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]