Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

24. Армія Краёва і яе формы барацьбы. Беларусы ў Арміі Краёвай.

Да 1939 г. Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад Польшчы, таму менавіта польскае антыфашысцкае падполле мела тут вялікі ўплыў. Гэты ўплыў улічвалі і ў Маскве ў 1941 г., калі ў падпісвалі пагадненні аб супрацоўніцтве з польскім эмігранцкім урадам. Савецкія партызаны актыўна супрацоўнічалі з Арміяй Краёвай.

Польскія ж падпольныя арганізацыі пачалі стварацца прадстаўнікамі польскага эміграцыйнага ўрада ўжо восенню 1939 г. Самай вялікай і ўплывовай сярод іх быў Саюз узброенай барацьбы. Гэта арганізацыя стала ядром польскай ваеннай арганізацыі Арміі Краёвай (АК), утворанай у лютым 1942 г. Галоўнай мэтай АК было адраджэнне незалежнай польскай дзяржавы ў межах 1939 г.

Разрыў савецкім урадам адносін з польскім кіраўніцтвам (Катынская справа) у Лондане ў 1943 г. прывёў да пагаршэння зносін паміж АК і партызанскім рухам у Беларусі.

За 1943-1944 гг. атрады Навагрудскай акругі АК правялі 81 аперацыю супраць беларускіх партызан. Адначасова з разгортваннем барацьбы супраць беларускіх партызан па ініцыятыве польскага боку з канца 1943 г. пачалося супрацоўніцтва камандавання атрадаў АК з германскімі акупацыйнымі ўладамі. Яно праявілася ў забеспячэнні зброяй і амуніцыяй злучэнняў АК.

Патрабавалася тэрмінова ўзмацніць савецкую партызанку на захадзе Беларусі. Гэтаму садзейнічала перадыслакацыя шэрагу партызанскіх злучэнняў з усходніх у заходнія вобласці, а таксама іх перамяшчэнне ў межах асобных абласцей. Разам з мясцовымі партызанамі яны ўтварылі амаль суцэльны партызанскі фронт.

Найбольш буйнымі атрадамі АК на Беларусі былі фарміраванні Навагрудскай акругі, якія аб’ядноўвалі звыш 7 тыс. чалавек асабовага складу. У Лондане у 1943 г. для іх быў распрацаваны спецыяльны план «Бура». Гэтым планам прадугледжвалася падняць паўстанне і захапіць тэрыторыю Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі польскім падполлем і атрадамі АК у момант адступлення нямецкіх войск.

Узброеныя акцыі фарміраванняў Арміі Краёвай на Беларусі былі накіраваны супраць патрыятычна настроенага карэннага беларускага насельніцтва. Ахвярамі дзейнасці польскага нацыяналістычнага падполля на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны сталі каля 10 тыс. грамадзян БССР. У асноўным гэта былі мірныя жыхары, партызанскія сем’і, прадстаўнікі нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі.

25. Карэнны пералом у вайне ў 1942-1943 гг. Перамогі ў Афрыцы, міжземнамор’і і на Ціхім акіяне. Сталінградская і Курская бітвы. Цегеранская канферэнцыя. Пытанне аб Другім фронце.

Актыўныя баявыя дзеянні ў пачатку 1942 г. разгарнуліся на Ціхім акіяне. Японія акупіравала Малазію, Інданэзію, Філіпіны, Бірму. Аднак ужо ў маі-чэрвені амерыканцы нанеслі паражэнне японскаму флоту ў Каралавым моры і каля вострава Мідуэй. У Міжземным моры італа-германскаму флоту ўдалося ўстанавіць кантроль на шляхах, якія вялі ў Афрыку. У Атлантычным акеане вельмі актыўна дзейнічалі германскія «ваўкі» – падводныя лодкі. Аднак з вясны 1942 г. суадносіны сіл пачалі змяняцца на карысць антыгітлераўскай кааліцыі, італа-нямецкія войскі былі выціснуты з Егіпта.

8 лістапада 1942 г. амерыканска-англійскія войскі высадзіліся ў Паўночнай Афрыцы ў Марока. 13 мая 1943 г. італа-германскія войскі ў Тунісе капітуліравалі. Ваенныя дзеянні ў Паўночнай Афрыцы закончыліся.

У ліпені-жніўні 1943 г., калі ішла буйнейшая бітва на Курскай дузе, англа-амерыканскія войскі высадзіліся на востраве Сіцылія і авалодалі ім. 25 ліпеня 1943 г. фашысцкі рэжым у Італіі паў. З верасня яна заключыла перамір’е з саюзнікамі, а 13 кастрычніка 1943 г. Італія аб’явіла вайну Германіі.

Сталінградская бітва мела некалькі этапаў. Першы абарончы этап цягнуўся з 17 ліпеня па 18 лістапада. 25 жніўня 1942 г. нямецкая 6-я армія дасягнула заходніх межаў горада. 14 кастрычніка пасля чарговага наступлення, нямецкім войскам удалося выйсці да Волгі на невялікім участку фронту каля завода «Барыкады».

Другі этап Сталінградскай бітвы – гэта контрнаступленне савецкіх войск (19 лістапада 1942 г. – 2 лютага 1943 г.), а так сама і аперацыя «Кальцо» па ліквідацыі паланёнай групоўкі праціўніка. Наступленне пачалося раніцай 19 лістапада 1942 г. з двух напрамкаў і ўжо 23 лістапада 1942 г. войскі самкнуліся каля гарадоў Калач і Савецкі, акружыўшы 330 тыс. чалавек (у палоне -- фельдмаршалам Ф.Паўлюс).

Дзеля стабілізацыі палажэння кіраўніцтва Германіі вырашыла пачаць летам 1943 г. новае наступленне (аперацыя «Цытадэль»). Месцам наступлення быў выбраны Курскі выступ у фронце з савецкага боку. Тут немцамі планавалася нанесці ўдары з боку Арла і Белгарада, акружыць і знішчыць савецкую групоўку.

Савецкае камандаванне своечасова разгадала планы немцаў і вырашыла ў наўмыснай абарончай аперацыі выматаць ударныя групоўкі ворага, а потым перайсці ў наступленне на ўсім паўднёвым участку фронту. Удзельнічалі -- войскі Цэнтральнага (Канст.Ракасоўскі) і Варонежскага (Нікалай Ватуцін) франты.

12 ліпеня адбылася досыць буйная танкавая бітва каля Прохараўкі, ў якой удзельнічала каля 1100 танкаў. 17 ліпеня Гітлер аддаў загад перапыніць наступленне.

Другі этап Курскай бітвы – гэта контрнаступленне Чырвонай арміі (з 12 ліпеня па 23 жніўня 1943 г.). У межах стратэгічнага наступлення былі праведзены аперацыі «Кутузаў» і «Румянцаў» прадугледжвала акружэнне і знішчэнне групы армій «Поўдзень». У выніку перамогі вораг канчаткова страціў стратэгічную ініцыятыву. Страты савецкіх войск былі велізарныя, у 3,5 раз большыя, чым у немцаў.

Цегеранская канферэнцыя, на якой упершыню сустрэліся Ф.Рузвельт, У.Чэрчэль і І.Сталін прайшла з 28 лістапада па 1 снежня 1943 г. На канферэнцыі вырашалісь пытанні пасляваеннага ўладкавання ў Германі, ухвалена дэкларацыя аб прынцыпах «усеагульнай бяспекі», аб аднаўленні незалежнасці Аўстрыі, аб адказнасці нямецкіх ваенных злачынцаў і іншыя. Сталін паабяцаў уступіць у вайну супраць Японіі пасля капітуляцыі Германіі. Прынята рашэнне пачаць аперацыю «Аверлорд»адкрыццё другога фронту ў Еўропе ў маі 1944 г. (адкрыццё 2 фронта – 6.06.1944).

Цегеранская канферэнцыя мела надзвычай вялікае палітычнае значэнне. Была створана так званая «Вялікая тройка» (лідзеры Англіі, ЗША, СССР).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]