Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi.doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
829.95 Кб
Скачать

3. Грамацка-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.

У 1697 г. на трон Рэчы Паспалітай быў абраны саксонскі курфюрст Аўгуст ІІ. Галоўнай мэтай гэтага дынастычнага саюзу было жаданне магнатаў і шляхты вярнуць сваёй краіне ранейшы аўтарытэт і значнасць у Еўропе. Разам з тым унія з Саксоніяй прымусіла Рэч Паспалітую ўвязацца ў Паўночную вайну (1700-1721), да якой яна не была як след падрыхтавана. Разумеў гэта і швецкі кароль Карл ХІІ – у 1702 г. менавіта сюды ён перанёс асноўныя баявыя дзеянні, спадзеючыся бліскучай перамогай хутка скончыць усю вайну. Удала выкарыстаўшы сепаратысцкія настроі часткі шляхты на чале з вялікім гетманам літоўскім К.Я. Сапегам, усяго за некалькі месяцаў Карл ХІІ здолеў захапіць Вільню, Гродна і Варшаву. Для ўзмацнення ж свайго ўплыву ў краіне шведы ў 1704 г. дамагліся ад Варшаўскай канфедэрацыі абрання новага караля. Якім стаў пазнанскі ваявода С.Ляшчынскі. У сваю чаргу Аўгуст ІІ звярнуўся за дапамогай да Расіі і восенню 1704 г. у ВКЛ увайшла буйная армія Пятра І, да якой далучыліся атрады Радзівілаў, Агінскіх і Вішнявецкіх, што надало баявым дзеянням характар грамадзянскай вайны. На працягу 1705-1706 гг. швецкая армія здолела захапіць большую частку Захрдняй і Цэнтральнай Беларусі. Былі спустошаны Навагрудак, слонім, Кобрын, Нясвіж, Пінск і Слуцк. У далейшым у час ваеннай кампаніі 1707-1708 гг. баявыя дзеянні перанесліся на ўсходнебеларускія землі. Менавіта на ўсходзе Беларусі адбылося і першае значнае паражэнне швецкай арміі – 9 кастрычніка 1708 г. пад в. Лясная на Магілёўшчыне быў разбіты 16-тысячны корпус генерала А. Левенгаўпта і захоплены вялізны абоз. Гэта перамога шмат у чым паспрыяла разгрому войска Карла ХІІ 8 ліпеня 1709 г. у час славутай Палтаўскай бітвы. У далейшым Рэч Паспалітая практычна не прымала ўдзелу ў ходзе Паўночнай вайне, якая і так значна паглыбіла яе гаспадарчы заняпад. Найбольшыя спусташэнні прыйшліся якраз на Беларусь, дзе загінула каля 1\3 мясцовага насельніцтва ( 700 тыс. чалавек). Істотныя страты панесла Рэч Паспалітая і на міжнароднай арэне. Расійскі ўрад ужо адкрыта стаў умешвацца ў яе ўнутраныя справы. Менавіта ён перашкодзіў Аўгусту ІІ ажыццявіць рэформу дзяржаўнага ладу і ўсталаваць у краіне абсалютную манархію. Значную ролю Пецярбург адыграў і ў правядзенні ў 1717 г. у Варшаве так званага “нямога” сейма ( усе пастановы прыняты без абмеркавання), дзе было вырашана яшчэ больш абмежаваць уладу караля, захаваць права “ліберум вета” і шляхецкую дэмакратыю, а таксама скараціць армію да 24 тыс. чалавек ( у ВКЛ – 6 тыс.). Надзвычай слабая цэнтральная ўлада і магнацкая анархія сталі асноўнай прыкметай Рэчы Паспалітай на наступныя дзесяцігоддзі. Пасля смерці Аўгуста ІІ на трон у 1733 г. быў абраны яго сын Аўгуст ІІІ, які правіў тут аж 30 гадоў. Куды больш увагі ён надаваў сваёй роднай Саксоніі, а ў межах Польшчы і ВКЛ гаспадарылі магнаты. Радзівілы, напрыклад, мелі гадавы прыбытак, які ў 1,5 раза перавышаў каралеўскі ( адпаведна 20 і 13 млн злотых), і ўтрымлівалі прыватную армію ў 8 тыс. чалавек. Менавіта магнаты сталі ініцыятарамі адкрыцця ў Беларусі і першых мануфактур. Ганна Радзівіл і яе сын М. Радзівіл Рыбанька заснавалі ў першай палове ХVІІІ ст. ва ўласных маёнтках ажно 24 мануфактуры ( шкляныя ў Налібоках і Урэччы, ткацкую ў Слуцку, фаянсавую ў Новым свержані, габеленавыя ў Карэлічах, Міры і Нясвіжы, мэблевыя ў Паланечцы і Лахве). Для арганізацыі іх дзейнасці ў Еўропе набывалася абсталяванне і наймаліся лепшыя спецыялісты. Пры гэтым прадукцыя падобных мануфактур пераважна абмяжоўвалася таварамі раскошы. Якія прызначаліся для ўнутранага ўжытку саміх Радзівілаў. Працавалі ж на іх звычайныя прыгонныя сяляне. якія атрымалі неабходныя навыкі. Менавіта ў першай палове ХVІІІ ст. назіраўся рост феадальных павіннасцей месцамі больш чым у чатыры разы (паншчына дасягала 12-24 дні з валокі зямлі на сям’ю ў тыдзень). Акрамя таго, рэзка ўзрасла колькасць “гвалтаў” ( да 36 дзён у год). Актыўна выкарыстоўвалася памешчыкамі і падводная павіннасць сялян, якіх прымушалі адвозіць сабраны ўраджай на рынкі Вільні, Рыгі і Кёнігсберга. Вельмі негатыўныя вынікі мела практыка здачы маёнткаў у арэнду. Часовыя арандатары імкнуліся атрымаць максімальны прыбытак, нават калі дасягалася гэта праз поўнае разарэнне мясцовага насельніцтва. Менавіта падобнае становішча стала прычынай буйнога паўстання ў Крычаўскім старостве (1740-1744) пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы, дзе сяляне здолелі нават пэўны час захапіць уладу. Гэта выступленне было жорстка падаўлена. Але адна магчымасць яго паўтарэння прымусіла магнатаў і шляхту крыху палепшыць палажэнне сваіх прыгонных.

Больш чым 200 гадоў праіснавала дзяржава Рэч Паспалітая. Чаму яна не змагла абараніць свой суверэнітэт? Гэта тлумацыцца наступнымі абставінамі:

1. Уся гісторыя РП – гэта барацьба народаў ВКЛ за сваю дзяржаўнасць, за права яе існавання. Люблінская унія – гэта пачатак канца не толькі ВКЛ, але і Польшчы.

2. У РП адсутнічала адзіная моцная цэнтралізаваная ўлада. Існавала выбарнасць польскіх каралеў, іх залежнасць ад магнатаў і шляхты. Польскія каралі фактычна не кіравалі дзяржавай, іх улада ў многім была фармальнай, абмежаванай.

3. Наяўнасць “залатых шляхецкіх вольнасцей” – права “свабоднага вета”, якое дазваляла аднаму дэпутату сейма заблакіраваць прыняцце таго, ці іншага рашэння. Былі ўтвораны канфедэрацыі – саюзы ўзброенай шляхты для абароны сваіх вольнасцей і прывялеяў. Уся ўлада ў ваяводствах і паветах належала мясцовым шляхецкім сеймікам. Таму каралеўскі сейм РП быў бяспраўным, недзеяздольным. У краіне гаспадарыла феадальная анархія. Так за 1652 – 1764 гг. з 80 сеймаў былі сарваны 44, а ў 1744 -1762 гг. усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных рашэнняў. Неабмежаваная дэмакратыя губіла Рэч Паспалітую.

4. Спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнету з феадальным. Берасцейская царкоўная унія не дала пажаданых вынікаў.

5. Барацьба паміж магнатамі за ўладу.

6. У караля не было моцнага войска. РП мела толькі 16 тыс. салдат, Расія – 350 тыс., Аўстрыя – 280 тыс., Прусія – 200 тыс. Шляхта баялася прытоку ў армію сялян і лічыла моцную армію перашкодай для “залатых шляхецкіх вольнасцей”.

7. Суседзі РП – Расія, Аўстрыя і Прусія – моцныя цэнтралізаваныя абсалютыскія манархіі, зацікаўленыя ў пашырэнні межаў сваіх дзяржаў.

У 1763г. памер кароль Аўгуст ІІІ, пачалася новая выбарчая кампанія. У барацьбу ўключыліся магнаты. У выніку барацьбы на трон быў узведзены Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Кароль сумесна з Чартарыйскімі спрабуе правесці рэформы, накіраваныя на ўзмацненне ўлады. ( абмежаваць “лібірум вета”, аслабіць залежнасць дэпутатаў ад інструкцый сеймікаў, упарадкаваць суд, фінансы, павялічыць войска; у 1768г. сейм пад націскам рускіх войск прыняў пастанову аб параўнанні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.) Гэта выклікала незадаволенасць з боку Расіі і Прусіі, якіх больш задавальняў слабы сусед. Па прапанове прускага караля Фрыдрыха ІІ Вялікага 5 жніўня 1772г. у С.-Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле РП паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Згодна з ёй Усходняя Беларусь адышла да Расійскай імперыі, поўдзень Польшчы і Заходняя Украіна – да Аўстрыі, а польскае Памор’е было акупіравана Прусіяй. Сенатары РП хутка ствараюць паспаслітую раду, прымаюцца рашэнні, накіраваныя на паляпшэнне гандлю і прававога становішча гараджан. 3 мая 1791 г. сейм прыняў Канстытуцыю РП ( другая ў свеце), якая адмяняла выбарнасць каралеў, “ліберум вета” і права на “канфедэрацыі”. Урад, войска і бюджэт былі абвешчаны агульнымі для ўсей РП. Канстытуцыя зрабіла крок збліжэння мяшчанства са шляхтай, абвесціла свабоду веры. Другі падзел РП адбыўся у 1793 г. паміж Расіяй і Прусіяй. Да Расійскай імперыі адышла Цэнтральная Беларусь і большая частка Украіны, а Прусія ў сваю чаргу захапіла заходнія ваяводствы Польшчы. У астатнія ваяводствы Рэчы Паспалітай былі ўведзены расійскія войскі. У адказ гэтага падзелу 24 сакавіка 1794г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам. Праз месяц яно ахапіла і заходнюю частку ВКЛ, дзе на чале паўстанцаў стаў Я. Ясінскі. Пры гэтым лозунгі паўстанцаў “Вольнасць, цэласнасць, незалежнасць” па духу былі вельмі набліжаны да ідэі Вялікай французскай рэвалюцыі. Пацвяржэннем гэтага служыць і Паланецкі універсал, падпісаны Т. Касцюшкам 7 мая 1794 г., згодна з якім сяляне атрымлівалі асабістую свабоду і спадчыннае права на свае надзелы. У ВКЛ на баку паўстанцаў змагалася каля 25 тыс. чалавек (трэць складалі касіянеры – сяляне, узброеныя косамі), якім супрацьстаяла рэгулярная армія А. Суворава. Вынікам падаўлення паўстання стала заключаная ў жніўні 1795 г. дамова паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй аб канчатковым падзеле Рэчы Паспалітай (25 лістапада 1795 г. у Гродне кароль Станіслаў Аўгуст адрокся ад трона). Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Рэч Паспалітая была знішчана. У выніку трох падзелаў Расія атрымала каля 482 тыс. кв.км і 5,5 млн чалавек насельніцтва і беларускія землі былі уключаны ў склад Расійскай Імперыі.

Соседние файлы в предмете История Беларуси