Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Якаўлеў_ Тэхналогія формных працэсаў

.pdf
Скачиваний:
37
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
1.24 Mб
Скачать

81

Тэма 8. Лічбавыя тэхналогіі вырабу формаў глыбокага і флексадруку

Лазерныя тэхналогіі вырабу формаў глыбокага друку

Працягласць вырабу формаў ГД фотамеханічнымі спосабамі можа дасягаць некалькі гадзін, а для надта вялікіх тыражоў трэба вырабляць некалькі камплектаў цыліндраў. Разам з тым гравіраванне алмазным разцом інерцыйна, яго хуткасць абмежавана, а разцы хутка зношваюцца. Лазернае гравіраванне дазваляе ўнікнуць згаданых праблемаў, але для медзі патрэбныя вельмі магутныя лазеры. Выйсцем служыць гравіраванне пластмасавых пластоў, нанесеных на паверхню цыліндра. Прыклад дае сістэма Лазергравюр-700, у якой на формны цыліндр электрастатычным шляхам напыляюць парашок эпаксіднай смалы, які фіксуюць абпальваннем. У выніку на паверхні формнага цыліндра ўтвараецца тонкі бліскучы эпаксідны пласт таўшчынѐй 250 мкм. Далей пучок СО2-лазера, мадуляваны інфармацыей арыгінала, гравіруе на эпаксідным пласце ДЭ, пасля чаго для павелічэння тыражаўстойлівасці паверхню эпаксіднага пласта пакрываюць тонкім пластом нікелю. Форма вытрымлівае да 3 млн. адб. Пасля друкавання тыража формны цыліндр ачышчаюць ад эпаксіднай смалы і падрыхтоўваюць зноў. Працэс падрыхтоўкі цыліндра займае 1–1,5 гадз, гравіраванне эпаксіднага пласта для цыліндра даўжынѐй 120 см — да 10 хвілін.

У апошнія гады фірма Max Daetwyler распрацавала тэхналогію непасрэднага лазернага гравіравання цыліндраў з цынкавай тыражнай абалонкай. Гравіраванне выконвае цвѐрдацельны лазер магутнасцю ў некалькі сотняў ват з хуткасцю да 70 000 ячэй/с і максімальнай лініятурай 200 лін/см. Да недахопаў тэхналогіі можна аднесці высокі кошт лазернага абсталявання.

Лазерныя тэхналогіі вырабу формаў флексадруку

У паліграфіі вырабляюць гумовыя і фотапалімерныя флексаформы. Выраб гумовых формаў лазерным гравіраваннем змяніў іншыя спосабы гравіравання. Выкарыстоўваюць два спосабы лазернага гравіравання валоў з гумовым пакрыццѐм.

Першы спосаб заключаецца ў тым, што працэсам гравіравання кіруе маска, якую ствараюць на паверхні вала. Для гэтага пасля шліфавання гумовую паверхню вала абцягваюць металічнай фальгой, краі якой злучаюць. Далей фальгу пакрываюць КП, на якую капіруюць вырабленыя з арыгінала фотаформы. Пасля праяўлення выконваюць траўленне, у выніку чаго неаба-

82

роненыя КП участкі фальгі выдаляюцца, адкрываючы гумовую паверхню ўздзеянню святла СО2-лазера. Яго пучок дыяметрам 1 мм, выпарваючы гуму на ПЭ, утварае ДЭ, якія маюць шліфаваную паверхню і бакавыя сценкі, перпендыкулярныя аснове. Пасля гравіравання выдаляюць маску з паверхні формы і праводзяць пробны друк, па выніках якога выконваюць, калі трэба, дадатковае шліфаванне вала.

Паводле другога спосабу гумовая паверхня вала гравіруецца лазерным выпраменьваннем, якім кіруе электронная прылада, што чытае арыгінал, змешчаны на іншым валу. Якасць адбіткаў тут крыху ніжэйшая, чым у першым спосабе, што можа выяўляцца ў з’яўленні зубчатых краѐў штрыхоў.

У абодвух варыянтах прадукты сублімацыі гумы, пыл і пах адсмоктываюцца з зоны гравіравання ў мокры пылаўлоўнік.

Выраб фотапалімерных флексаформаў лазерным выпраменьваннем мае на-

зву LAMS (Laser Ablation Masking System) Ctp-тэхналогіі і заключаецца ў выкарыстанні лічбавых фотапалімерных пласцін, у якіх зверху палімернага пласта нанесены чорны тонкі маскавы пласт. Гэты пласт разбураецца выпраменьваннем ІЧ-лазера ў працэсе вырабу формы, г. зн негатыў утвараецца непасрэдна на паверхні пласціны. Адсутнасць падкладкі дазваляе ўнікнуць святлорассеяння, таму ДЭ маюць профіль цыліндраў, а не конусаў, як у аналагавым працэсе вырабу фотапалімерных формаў тыпу Cyrel*. Таму вырабленыя такім спосабам флексаформы ўзнаўляюць растравыя кропкі ў дыяпазоне 1-99% для лініятуры да 70 лін/см, г. зн. паводле якасці рэпрадукавання набліжаюцца да афсетных монаметалічных формаў.

Пасля лазернага экспанавання маскавага пласта праводзяць звычайны аналагавы працэс вырабу фотапаліметрых флексаформаў, які ўключае шэсць аперацый: адваротнае экспанаванне–асноўнае экспанаванне–праяўленне–вы- сушванне–фінішынг–заключнае экспанаванне.

Флексаформы, вырабленыя на лічбавых пласцінах, інакш паводзяць сябе ў друку, чым флексаформы, вырабленыя паводле спосабу Cyrel*. Таму іх нельга выкарыстоўваць разам.

УБеларусі выраб флексаформаў паводле тэхналогіі LAMS Ctp выконвае фірма «Уніфлекс».

Уапошнія гады распрацаваны таксама спосабы вырабу флексаформаў непасрэдным лазерным гравіраваннем фотапалімерных матэрыялаў.

83

СПІС СКАРОТАЎ

АП — афсетная пласціна АФ — афсетная форма ВД — высокі друк ГД — глыбокі друк

ДЭ і ПЭ — плоскі друк ІЧ — інфрачырвонае (выпраменьванне)

КММ — капіравальна-множная машына КП — капіравальны пласт КР — капіравальная рама

ОНХД — ортанафтахінондыязід ПАД — плоскі афсетны друк ПВС — полівінілавы спірт ПД — плоскі друк

ПСК — полісілаксанавы каўчук РАМ — рэпрадукаваны арыгінал-макет

СПШ-к — празрыстая шэрая тонавая шкала УПА — універсальныя пласціны алюмініевыя УФ — ультрафіялетавае (выпраменьванне) ФВД — форма высокага друку

ФМС — фотамеханічны спосаб (вырабу формаў) ФПК — фотапалімерная кампазіцыя ФПП — фотапалімерная пласціна ФПФ — фотапалімерная форма ФФ — фотаформа ХК — характарыстычная крывая

СtP, CtPlate — Сomputer-to-Plate (Кампьютэр-друкарская форма)

СtP, CtPress Сomputer-to-Pres (Кампьютэр-друкарская машына)

84

DI — Direct Imaging (экспанаванне формнага матэрыялу ў друкарскай машыне)

LAMS — Laser Ablation Masking System (лазерная абляцыя маскавага пласта лічбавай фотапалімернай флексапласціны).

85

ЛІТАРАТУРА

Асноўная

1.Технология изготовления печатных форм / под ред. В. И. Шеберстова. – М.: Книга, 1990. – 224 с.

2.Допечатное оборудование: учеб. пособие / Ю. Н. Самарин, Н. П. Сапошников, М. А. Синяк. – М.: МГУП, 2000. – 208 с.: ил. – (Печатные системы фирмы Heidelberg).

3.Техника флексографской печати / Пер. с нем.: под ред. В. П. Митрофанова. – М.: Мир книги, 1997. – 200 с.

4.Технология полиграфического производства. Изготовление печатных форм / А. И. Колосов [и др.]. – М.: Книга, 1986. – 368 с.

5. Самарин, Ю. Н. Конструирование и расчет формного оборудования / Ю. Н. Самарин. – М.: МГУП, 1999. – 382 с.

6.Технологические инструкции на процесс изготовления офсетных печатных форм. – М.: ВНИИ полиграфии Госкомпечати РФ, 1998. – 59 с.

7.Тэхналогія вырабу друкарскіх формаў: вуч. дапам. па аднайменным курсе для студэнтаў завочнай формы навучання па спецыяльнасці 1-47 02 01 «Тэхналогія паліграфічнай вытворчасці» / уклад. М. К. Якаўлеў. – Мінск: БДТУ, 2005. – 102 с.

8.Технология изготовления печатных форм: метод. указания к курсовому проекту по одноименному курсу для студентов специальности 1–47 02 01 / М. К. Яковлев, С. В. Сипайло, О. А. Новосельская. – Минск: БГТУ, 2005. –

31с.

9.Синяков, Н. И. Технология изготовления фотомеханических печатных форм / Н. И. Синяков. – М.: Книга, 1974. – 368 с.

10. Марогулова, Н. Н. Расходные материалы для офсетной печати / Н. Н. Марогулова, С. И. Стефанов. – М.: Русский университет, 2002. – 240 с.

Дадатковая

11.Вдовин, В. Содержание форм. Формные процессы: техника и технология / В. Вдовин, Л. Цветков // Курсив. – 2000. – № 4. – С. 26–34.

12.Фоторепродукционные процессы. Технологические инструкции. – М.: «Книга», 1984. – 384 с.

13.Оригиналы изобразительные для полиграфического репродуцирования.

Общие технические требования: ОСТ 29.106–90 // Стандарты по

86

издательскому делу. – Сост. А.А. Джиго, С.Ю. Калинин. – М.: Юрист,

1998. – С. 205–220.

14.Передача информации и печать/ У. Бауфельд [и др.] – М.: Мир книги,

1998. – 298 с.

15.Филд, Гарри. Г. Цветопередача в полиграфии / Гарри Г. Филд; пер. с англ. М. В. Веневцева; ред. Ю. А. Муратов. – М.: ПРИНТ-МЕДИА Центр,

2005. – 188 с.

16.Стефанов, С. И. Путеводитель в мире полиграфии / С. И. Стефанов. – М.: УНИСЕРВ, 1998. – 286 с.

17.

Стефанов, С. И.

Путеводитель

в мире

печатных

технологий /

С. И. Стефанов. – М.: УНИСЕРВ, 2001. – 224 с.

 

 

18. Стефанов, С. И. Полиграфия для

рекламистов

и не только / С. И. Сте-

фанов. – М.: Гелла – принт, 2002.

 

 

 

19.

Полянский, Н. Н.

Основы

полиграфического

производства /

Н. Н. Полянский. – М.: Книга, 1991. – 352 с.