Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Якаўлеў_ Тэхналогія формных працэсаў

.pdf
Скачиваний:
37
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
1.24 Mб
Скачать

61

якая раздзмухаецца. Напачатку яе паверхней служыць плошча празрыстага ўчастка негатыва, якая далей пашыраецца, у тым ліку і пад уздзеяннем выпраменьвання, адбітага ад асновы (рыс. 25). Утвораныя такім чынам ДЭ маюць устойлівы трапецыяпадобны профіль і вугал у асновы 60–70 .

Профілі ДЭ ФПФ у залежнасці ад экспазіцыі маюць выгляд (рыс. 26):

аптымальны трапецыяпадобны профіль, вугал у асновы 60–70 — нармальная экспазіцыя;

грыбападобны неўстойлівы профіль — недастатковая экспазіцыя; спадзісты профіль — надта вялікая экспазіцыя.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рыс. 25. Утварэнне ДЭ ФПФ:

Рыс. 26. Профілі ДЭ ФПФ: 1 — тра-

1 — выпраменьванне; 2 — негатыў; 3 —

пецыяпадобны; 2 — грыбападабны;

 

 

фотапалімерны пласт; 4 — аснова

 

3 — спадзісты

У працэсе праяўлення, напрыклад вадой тэмпературай 35–40 С, выдаляецца несшытая частка пласта, пасля чаго з пласціны здымаюць лішак вады і праводзяць сушку. Адным са спосабаў мадыфікацыі служыць дадатковае экспанаванне, якое выконваюць з мэтай забеспячэння стабільнасці эксплуатацыйных уласцівасцяў формы, у прыватнасці ўстойлівасці да фарбаў, зносаўстойлівасці і недэфармаванасці. Для мадыфікацыі ўжываюць таксама тэрмаапрацаванне, нанясенне зносаўстойлівых пакрыццяў і спалучэнне адзначаных спосабаў. Мадыфікацыя здымае нутраныя напружанні, якія ўзнікаюць у пласце ў выніку экспанавання, частковы здымаюцца ў вымыванні, а ў выніку сушкі растуць з прычыны ўсадкі пласта.

Асаблівасцю ФПФ ВП ѐсць тое, што таўшчыня капіравальнага пласта на форме складае 500–3000 мкм, што ў 300–500 разоў больш, за таўшчыню пласта на ФАД. Перавагі ФПФ перад цынкаграфскімі клішэ ў прастаце і высокай прадукцыйнасці формнага працэсу, а таксама ў вялікай тыражаўс-

62

тойлівасці ФПФ, якая можа дасягаць 500 тыс. адб. Аднак ФПФ у параўнанні з цынкаграфскімі клішэ маюць значна горшыя рэпрадукацыйныя магчымасці, не кажучы ўжо пра ФАД, якія вырабляюць пазітыўным капіраваннем. Таму ФПФ ВД выкарыстоўваюць для аднафарбавых штрыхавых працаў, прыкладам для кніжных блокаў, аднак з прычыны падзення тыражоў у апошнія гады яны не могуць рэалізаваць сваю перавагу ў тыражаўстойлівасці.

Спосабы вырабу формаў глыбокага друку

Глыбокі друк выкарыстоўваюць для выпуску шпалераў і пакавальнай

прадукцыі вельмі вялікімі накладамі. Спосабы вырабу ФГД дзеляць на фотамеханічныя і гравіравальныя. Фотамеханічныя спосабы прадстаўлены класічным пігментным і спосабам глыбокай аўтатыпіі. Апошні называюць таксама беспігментным спосабам. У пігментным спосабе градацыя тонавага арыгінала перадаецца таўшчынѐй фарбавага пласта. Гэта найлепшы спосаб градацыйнай і колеравай перадачы ў паліграфіі, які дае максімальны колеравы ахоп. Звычайнае аўтатыпнае растраванне тут непатрэбна.

Гравіраваннем вырабляюць формы глыбокай паўаўтатыпіі, якія маюць розныя глыбіню і плошчу ў святле і ценях. Для гравіравання выкарыстоўваюць алмазныя разцы. Акрамя згаданых прамысловых спосабаў, існуюць ручныя спосабы вырабу ФГП шляхам выразання і хімічнага траўлення ДЭ на медзяных або цынкавых лістах таўшчынѐй да 2,5 мм — афорт, акватынта, меццатынта і інш,, якія з'яўляюцца хутчэй мастацтвам, чым тэхналогіяй, і ў якіх форму вырабляе звычайна аўтар. Прамысловымі спосабамі ФГП вырабляюць на медзяных формных цыліндрах.

Пігментны спосаб вырабу формаў глыбокага друку

Схема вырабу ФГП пігментным спосабам пададзена на рыс. 27. Працэс уключае наступныя асноўныя аперацыі.

1.Падрыхтоўка формнага цыліндра — нарошчванне медзянай абалонкі і яе паліраванне.

2.Падрыхтоўка пігментнай паперы — ачуленне і сушка.

3.Капіраванне спачатку растра ГД, а потым мантажу тонавых дыяпазітываў на пігментную паперу.

4.Перанос пігментнай копіі на формны цыліндр.

63

5.Праяўленне пігментнай копіі на формным цыліндры.

6.Сушка цыліндра.

7.Траўленне медзянага цыліндра праз жэлацінавы рэльеф.

8.Змыванне формы.

9.Пробны друк.

10.Кантроль якасці і карэктура медзянага цыліндра.

11.Храміраванне паверхні медзянага цыліндра.

а

б

в

г

д

е

Рыс. 27. Схема пігментнага спосабу:

а — тонавы дыяпазітыў; б —капі- раванне растра ГД, в — капіраванне тонавага дыяпазітыва; г — копія на формным цыліндры; д — траўленне медзі праз жэлацінавы рэльеф; е — гатовая форма

Полы сталѐвы формны цыліндр вырабляюць на заводзе, дзе на паверхню сталі наносяць пласт нікелю таўшчынѐй 5–10 мкм і на яго асноўны пласт медзі таўшчынѐй 1,5–3 мкм. У тыпаграфіі на асноўны пласт медзі хімічным шляхам асаджаюць тонкі пласт срэбра таўшчынѐй 1 мкм, на які з медзяных электралітаў з блескаўтваральнымі дадаткамі наносяць тыражную медзяную абалонку таўшчынѐй 100 мкм, якую шліфуюць і паліруюць.

Формныя цыліндры ГД павінны задавальняць вельмі высокім патрабаванням макра- і мікрагеаметрыі: Гэта дакладная сталасць дыяметра, адсутнасць хвалістасці паверхні, найдрабнейшых выступаў і ўпадзін на ѐй, а таксама цвѐрдасць і аднароднасць. Пасля друкавання тыража медзяную абалонку падразаюць па раздзяляльным пласце срэбра, і абястлушчыўшы, і адпаліраваўшы асноўны пласт медзі, на яго наносяць раздзяляльны срэбраны пласт і новую тыражную абалонку.

Падрыхтоўку пігментнай паперы — папяровай асновы з жэлацінавым пластом таўшынѐй каля 60 мкм, у якім дыспергаваны пігмент жалеза чырвона-

Рыс. 28. Крыжападобны растр ГП

64

карычневага колеру, выконваюць непасрэдна перад ужываннем шляхам купання ў тэрмастаце на працягу 2–3 хвілін у 3–5%-ным растворы дыхрамату калію пры тэмпературы 12–14 С.

Мяняючы канцэнтрацыю пігменту, які выконвае ролю святлафільтра УФвыпраменьвання, можна рэгуляваць вышыню жэлацінавага рэльефу і кантраст выдарыса на адбітку. Пасля ачулення пігментную паперу прыкатываюць да шклянога або пластмасавага сушыльнага дыску і сушаць, абдуваючы нагрэтым паветрам або праціраючы войлакам. У выніку жэлацінавая паверхня становіцца глянцавай, што забяспечвае яе шчыльны кантакт з растрам ГД і мантажом дыяпазітываў пры капіраванні і з паверхней формнага цыліндра пры пераносе і траўленні копіі.

Высушаную ачуленую пігментную паперу з-за цемнавога дублення можна захоўваць у звычайнай тэмпературы не больш за 5 гадзін, у халадзільніку — не больш за 24 гадзіны. Таму замест пігментнай паперы выкарыстоўвалі таксама памераўстойлівую плѐнкуз папярэдне ачуленым пластом, які не меў цемнавога дублення.

На ачуленую пігментную паперу напачатку капіруюць растр ГП, а потым мантаж дыяпазітываў. У выніку жэлаціна задубліваецца пад празрыстымі лініямі растра і светлымі ўчасткамі дыяпазітываў.

Прызначэнне растра ГД заключаецца ў забеспячэнні перадачы градацыі арыгінала: растр разбівае яго відарыс на дужа дробныя ячэі, у кожнай з якіх аптычную шчыльнасць арыгінала можна ўзнавіць пэўнай колькасцю фарбы. Таму таўшчыня празрыстых ліній растра ў 4–5 разоў меншая за таўшчыню непразрыстых ліній, а лініятура растраў ГД складае 70–120 лін/см. Ужываюць крыжападобны (рыс. 28), цагляны і інш. растры.

Вытрымку пры капіраванні растра ГД бяруць такую, каб не адбывалася задублення жэлаціны да папяровай асновы пад празрыстымі ўчасткамі растра, што не дазволіць аддзяліць яе

пры праяўленні. Пры капіраванні дыяпазітываў вытрымка павінна быць такой, каб максімальная глыбіня задублення — ў святле — была меншай, за глыбіню задублення ад празрыстых ліній растра.

65

Перавод копіі на формны цыліндр выконваюць у пераводным станку, дзе копія прыкатываецца па тонкім пласце вады, якая ламінарна сцякае па цыліндры, што павольна рухаецца (рыс. 29). Вада павінна быць хімічна чыстай, без павет-

+

раных пухіроў, а

цыліндр — ачышчаны

ад

 

 

аксідных плѐнак. Далей цыліндр з прыкатанай

 

копіяй пераносяць у праяўную прыладу, дзе

 

цыліндр павольна рухаецца, а копія праяў-

Рыс. 29. Перавод копіі

ляецца вадой. У выніку незадубленая жэлаціна

на формны цыліндр

раствараецца, і папера лѐгка здымаецца, а на

 

цыліндры застаецца

жэлацінавы рэльеф,

які

шчыльна аблягае паверхню медзі.

Траўленне паверхні медзянага цыліндра праз задублены жэлацінавы рэльеф праводзяць растворамі хлорнага жалеза з памяншальнымі канцэнтрацыямі, прыкладам 1,42, 1,38, 1,36, 1,34, 1,32 г/м3. Для звязвання іонаў медзі, якія накапляюцца ў растворы, уводзяць дадаткі, напрыклад этылендыямінтэтраўксусную кіслату (ЭДТА).

Найлепшыя вынікі дасягаюцца ў травільных машынах-аўтаматах. Глыбіня ДЭ складае ад 6 мкм у святле да 80 мкм у ценях формы.

Пасля пробнага друку праводзяць карэктуру формы. Карэктуру выконваюць для ліквідацыі механічных пашкоджанняў паверхні формы, а таксама для паляпшэння тонаперадачы і інш. Плюс-карэктура заключаецца ў стварэнні новых ДЭ, мінус-карэктура — у памяншэнні глыбіні ДЭ і ліквідацыі лішніх ДЭ. Для карэктуры ўжываюць механічныя, хімічныя і хіміка-механічныя спосабы і іх камбінацыі.

Каб павялічыць тыражаўстойлівасць формы да 1 млн. адб., формны цыліндр пасля траўлення і карэктуры пакрываюць пластом хрому або нікелю таўшчынѐй 2–2,5 мкм.

Выраб формаў глыбокай аўтатыпіі і паўаўтатыпіі

Форма глыбокай аўтатыпіі перадае градацыю падобна форме высокага або плоскага друку і мае ДЭ рознай плошчы і аднолькавай глыбіні. Яна ўступае ў якасці перадачы градацыі і колеру форме, вырабленай пігментным спосабам, але працэс вырабу аўтатыпнай ФГД больш просты і хуткі.

66

Працэс уключае наступныя асноўныя аперацыі (рыс. 30).

а

б

в

г

д

e

Рыс. 30. Схема беспігментнага спосабу:

а — тонавы арыгінал; б — растравы дыяпазітыў, в — капіраванне дыяпазітыва; г — праяўленая копія на формным цыліндры; д — траўленне медзі праз жэлацінавы рэльеф; е — гатовая форма

1.Выраб растравага дыяпазітыва з тонавага арыгінала.

2.Нанясенне КП на паверхню формнага цыліндра і сушка.

3.Капіраванне мантажу дыяпазітываў.

4.Праяўленне копіі.

5.Траўленне медзянага цыліндра.

6.Выдаленне КП з паверхні формы.

Для растравання ўжываюць спецыяльныя камбінаваныя кантактныя растры, у якіх па-сутнасці скамбінаваны два растры: па-першае, для атрымання рас-

67

травых кропак пэўнай плошчы для перадачы градацыі і па-другое, для атрымання на форме глыбокай аўтатыпіі ракельных апор. Такія растры даюць квадратныя растравыя кропкі.

На цыліндр, адшліфаваны паводле памераў, абястлушчаны і паліраваны, наносяць КП таўшчынѐй 3–4 мкм. Найбольш надзейным спосабам нанясення служыць кальцаванне: пласт наносіцца гнуткай манжэтай 1 з капіравальнай кампазіцыяй 2, якая апаясвае вертыкальна стаячы формны цыліндр 3 і павольна рухаецца ўніз (рыс. 31). Неабходная таўшчыня пласта дасягаецца рэгуляваннем хуткасці руху манжэты. Мантаж дыяпазітываў прыціскаюць да паверхні КП не з дапамогай вакууму, а з дапамогай натягвальнай плѐнкі (рыс. 32).

Экспанаванне праводзяць выпраменьваннем ксенонавай лямпы праз шчылінную дыяфрагму. Пасля праяўлення копіі выконваюць траўленне цыліндра растворам хлорнага жалеза адной канцэнтрацыі, які раўнамерна наносяць на паверхню цыліндра напырсківаннем або яго апусканнем у раствор.

3

 

 

1

1

 

 

 

 

 

 

 

5

+

 

 

 

 

 

 

4

 

 

+

3

 

 

 

 

2

 

1

 

 

 

2

+

 

Рыс. 31. Нанясенне КП кальцаваннем:

 

Рыс. 32. Капіраванне:

1 — рухомая манжэта; 2 — капі-

1

— барабаны; 2 — формны цыліндр;

равальная кампазіцыя; 3 — форм-

3

— нацягвальная плѐнка; 4 — мантаж

ны цыліндр

дыяпазітываў; 5 — крыніца святла

Паўаўтатыпныя ФГД маюць розныя глыбіню і плошчу ДЭ. Іх можна вырабляць фотамеханічнымі спосабамі, г. зн. шляхам вырабу фотаформаў і іх капіравання. Аднак на практыцы гэтыя спосабы не выкарыстоўваюць з прычыны іх складанасці і нестабільнасці вынікаў. Найбольш рэальным спосабам вырабу паўаўтатыпных формаў служыць гравіраванне.

68

Электрамеханічнае гравіраванне формаў высокага і глыбокага друку

Гравіраванне формаў ВД і ГД значна скарачае час вырабу формаў, вытворчыя плошчы, персанал і не патрабуе фотаматэрыялаў, ФНА, КР, ПМ і інш. абсталявання. Аднак гравіраванне клішэ вялікіх фарматаў малаэфектыўна. Акрамя таго, вырабленыя гравіраваннем клішэ маюць пэўныя абмежаванні ў перадачы градацыі і колеру. Таму іх ўжывалі да недаўняга часу толькі для раѐнных газет. Першы электрагравіравальным аўтаматам (ЭГА) быў варыяклішограф К181, створаны фірмай Hell у 1954 г. для гравіравання штрыхавых і растравых газетных клішэ з аднафарбавых і шматфарбавых арыгіналаў. Пазней у былым СССР з’явіліся аналагічныя аўтаматы тыпу ЭГА, ЭГА-П і інш. Лініятуры растравых клішэ складалі 24–60 лін/см, штрыхавых клішэ — 72–92 лін/см. Хуткасць гравіравання для лініятуры 24 лін/см складала 24 см2 у хвіліну, для лініятуры 60 лін/см — 9 см2 у хвіліну.

Фунцыянальна ЭГА складаецца з аналізавальнай і гравіравальнай сістэм і кіравальнай прылады. Прынцып працы ЭГА наступны (рыс. 33).

Рыс. 33. Прынцып працы ЭГА

Светлавы пучок асвятляльніка 1 адбіваецца ад арыгінала 2 і факусуецца сістэмай лінз 3 на фотаэлеменце 4, які пераўтварае святло ў электрычны ток. Адзначаныя прылады разам са сталом арыгіналатрымальніка ўтвараюць аналізавальную або разгортвальную сістэму 5. Велічыня электрасігналу, што паступае на ўзмацняльнік 6, прапарцыянальна яркасці пэўнага ўчастку арыгінала. Узмоцнены электрасігнал далей падаецца ў рэзальную сістэму 7.

69

Калі ў катушцы электрамагніта з'яўляецца ток, разцу 8 праз сістэму рычагоў перадаецца рух. Разец апускаецца ў залежнасці ад велічыні сігналу на пэўную глыбіню ў формны матэрыял 9, што знаходзіцца на стале 10. Кіраванне аўтаматам выконвае кіравальная прылада 11.

Разец выразае на паверхні пласціны ПЭ глыбінѐй h. Вугал нахілу сценак ДЭ клішэ залежыць ад вугла заточкі разца . Звычайна разец заточаны ў выглядзе чатырохграннай піраміды.

Існуе два тыпы структур гравіравання — кропкавая і лінейная (рыс. 34). У лінейнай структуры ПЭ маюць выгляд ліній, у кропкавай структуры — квадратоў. Перавагі кропкавых структур у параўнанні з лінейнымі ў значна большай плошчы ДЭ і менш заўважнай вокам растравай структуры відарыса. У абодвух выпадках плошча ДЭ, г. зн. градацыя відарыса, залежыць ад вугла заточкі і глыбіні апускання h разца ў формны матэрыял. Магчымасці градацыйнай перадачы пры ўжыванні лінейных структур значна меншыя ў параўнанні з кропкавым гравіраваннем.

Тэхніка-эканамічны аналіз паказвае, што, нягледзячы на ўнікненне фотарэпрадукацыйнага і капіравальнага працэсаў, гравіраванне клішэ малаэфекыўна. Даволі складаная настройка ЭГА, асабліва для гравіравання колерападзеленых клішэ. Таксама існуюць абмежаванні на арыгіналы, прыгодныя для гравіравання. Таму цяпер гравіраванне клішэ не выкарыстоўваюць.

 

 

 

Гравіраванне ФГП выконваюць на граві-

 

 

 

равальных аўтаматах тыпу геліяклішограф.

 

 

 

Першы геліяклішограф К200, выраблены фір-

 

 

 

май Hell у 1960 г., гравіраваў цыліндры дыя-

 

 

 

метрам 8–44,5 см

і даўжынѐй

каля 120 см.

 

 

 

Геліяклішографы

адрозніваюца

ад аўтаматаў

Рыс. 34. Схема кропкавага і

тыпу варыяклішограф тым, што геліяклішо-

лінейнага гравіравання:

графы — прылады вялікіх памераў, таму што

 

 

 

а — выглад збоку; б — кроп-

гравіруюць масіўныя медзяныя цыліндры, для

кавае гравіраванне; 3 — ліней-

чаго ўжываюць алмазныя разцы з парамідаль-

 

 

 

нае гравіраванне

най заточкай.

 

70

Геліяклішограф К200 меў два цыліндры — разгортвальны, на якім усталѐўвалі арыгінал, і ўласна гравіравальны. Пазней былі распрацаваны геліяклішографы ў складзе дзвюх абасобленых прыладаў — разгортвальнай і гравіравальнай. Для павелічэння прадукцыйнасці яны мелі некалькі гравіравальных галовак. Гэта геліяклішографы К201, К202, К203. На ўсіх мадэлях клішографаў гравіраванне цыліндраў выконваюць толькі алмазнымі разцамі.

У апошнія гады на базе геліяклішографаў старых і новых мадэляў распрацаваны лічбавыя тэхналогіі поўнай дадрукарскай падрыхтоўкі з гравіраванннем медзяных цыліндраў алмазнымі разцамі. Гэта сістэма HelioPublication для друку часопісаў з гравіраваннем цыліндраў на геліяклішографах старых мадэляў К201, К202, К302, К306 і новай мадэлі К406. Для стварэння схемы гравіравання цыліндраў і вызначэння іх паказчыкаў ужываюць праг- рамна-апаратную прыладу HelioForm з друкаваннем пробных адбіткаў на плоттэры HelioFormProof. Клішограф К406 можа быць абсталяваны сістэмай хуткага гравіравання HelioSprint, што павялічвае яго хуткасць у 2 разы.

Для друку пакавальнай прадукцыі распрацавана сістэма HelioPackaging на базе клішографаў К405 і К500, якая мае аналагічную структуру.

Сістэмы HelioPublication і HelioPackaging — гэта СtPlate-тэхналогіі ГД.

Выраб фотапалімерных формаў флексаграфскага друку

Фотапалімерныя флексаформы вырабляюць экспанаваннем негатываў УФвыпраменьваннем на фотапалімерную вадкую кампазіцыю або часцей пласціну з наступным вымываннем несшытых участкаў. Фотапалімерная кампазіцыя або пласціна ўключае: сумесь поліамідных смол у якасці асноўнага кампанента, монамеры — акрылавую кіслату і дыякрылэтыленгліколь, фотасэнсібілізатары — бензол і бензофен, інгібітор — гідрахінон і растваральнік — 80%-ны этылавы спірт. Пад уздзеяннем УФ-выпраменьвання на асветленых участках пласта ідзе рэакцыя палімерызацыі, якая прыводзіць да сшывання палімера і страце растваральнасці.

Арыгіналы для флексадруку павінны задавальняць шэрагу патрабаВанняў. Так, элементы відарыса, у тым ліку і тэкст, павінны мець аднолькавую дастаткова высокую аптычную шчыльнасць і быць размешчаны не бліжэй за 0,75 мм адно ад аднаго. Памер кегля шрыфта павінен быць на менш за 6 пт. Якасць флексаформаў істотна залежыць ад якасці негатываў. Так, мінімальная аптычная шчыльнасць цѐмных участкаў павінна быць не менш за 4,0 Б