Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тексты лекций.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
303.1 Кб
Скачать

33. Нарастанне з’яў застою ў эканоміцы і сацыяльнай сферы бсср у 1970-х – пач. 1980-х гг. Спробы іх пераадолення. Канцэпцыя і палітыка перабудовы савецкага грамадства

Стары механізм гаспадарання, які склаўся яшчэ ў 30-я гады і быў арыентаваны на экстэнсіўны шлях развіцця, стаў перашкодай для належнага развіцця эканомікі, а значыць і ўсёй сацыяльнай сферы ў 1971-1985 гг. У гэты час назіраецца: падзенне тэмпаў эканамічнага росту па валавай прадукцыі і прадукцыйнасці працы; зніжэнне якасці вытворчых тавараў; недахоп прадуктаў харчавання; змяншэнне жыллёвага будаўніцтва; аслабленне фінансавання сферы адукацыі, навукі і культуры; пагаршэнне матэрыяльнага стымулявання працы; палітычная апатыя; падзенне грамадзянскай актыўнасці і працоўнай дысцыпліны. Такія моманты ацэньваюцца як стагнацыя, а ўвесь перыяд атрымаў назву “застой”.

Сама характарыстыка перыяду застаецца спрэчнай з нагоды кантрастаў у развіцці грамадства, паколькі застой не быў поўным і закончаным. Ствараліся новыя галіны прамысловасці і прадпрыемствы (уведзена ў дзеянне больш за 170 прамысловых прадпрыемстваў, асвоены серыйны выпуск 2,2 тыс. новых тыпаў машын, станкоў, прыбораў, апаратаў, у 1,5 разы павялічыўся машынна-трактарны парк калгасаў і саўгасаў, праведзена іх электрыфікацыя, раслі капіталаўкладанні). Бясспрэчным быў рост матэрыяльнага дабрабыту і рэальных даходаў насельніцтва. Беларуская ССР дэманстравала самыя высокія паказчыкі прыросту прамысловай прадукцыі і нацыянальнага даходу ў Савецкім Саюзе.

Нарастанне негатыўных момантаў стала падставай для распрацоўкі курса па пераадоленню перадкрызіснага становішча. Яго пачатак вядзе адлік з красавіцкага Пленума ЦК КПСС (1985 г.), які прыняў устаноўку на ўдасканаленне сацыялістычнага ладу і паскарэнне грамадскага развіцця.

На такіх устанаўках пачынала разгортвацца палітыка “перабудовы”. Гэта ўмоўная назва перыяду 1985-1991 гг., калі партыйнае кіраўніцтва СССР на чале з М. Гарбачовым зрабіла спробу рэфармаваць грамадска-палітычны лад и сацыяльна-эканамічную сістэму. Стала своеасаблівым варыянтам мадэрнізацыі.

Разгортвалася пад лозунгамі: “Больш дэмакратыі”, “Галоснасць”, “Больш сацыялізму”, У эканамічным плане прывяла да пашырэння самастойнасці прадпрыемстваў, павышэння ролі працоўных калектываў, укаранення гаспадарчага разліку і самафінансавання і, нарэшце, пераход да чыста рынкавых адносін, у палітычным – да дэмакратызацыі выбарчай сістэмы, ліквідацыі манаполіі камуністычнай партыі і фарміравання шматпартыйнасці, у нацыянальным – да істотнага пашырэння правоў саюзных рэспублік, умацаванню руху нацыянальнага адраджэння.

Не змагла вырашыць шматлікія сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пытанні, нарадзіла многа праблем і спрэчак, справакавала цэнтрабежныя тэндэнцыі, што прывяло да краху камуністычнага рэжыму і распаду Савецкага Саюза.

34. Змены ў палітычным жыцці і працэсы дэмакратызацыі ў бсср (сяр. 1980-х – пач. 1990-х гг.). Распад Савецкага Саюза. Станаўленне суверэнітэту і дзяржаўнае будаўніцтва Рэспублікі Беларусь

Палітыка перабудовы пацягнула палітычныя перамены і працэсы дэмакратызацыі ў БССР. З 1988 года разгортваецца публічная палеміка аб грамадскім жыцці і шляхах рэфармавання сацыялістычнага ладу. Грамадскасць рэспублікі ўцягнулася ў працэс дэсталінізацыі, вывучэнню і выяўленню месц масавых захараненняў, галоўным чынам у лясным масіве Курапаты пад Мінскам. Разгарнуліся працэсы рэабілітацыі рэпрэсіраваных.

На аснове абуджэння цікавасці да нацыянальна-гістарычнай спадчыны ўзнікаюць шматлікія нефармальныя аб’яднанні, культурныя таварыствы, клубы (“Талака”, “Паходня”, “Узгор’е”).

У 1989-1990 гг. праходзяць дэмакратычныя альтэрнатыўныя выбары ў Вярхоўны і мясцовыя Саветы БССР, якія спрыялі іх абнаўленню і ажыўленню дзейнасці.

Складваецца шматпартыйнасць (1989-1991 гг.). Аформіліся БНФ, Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі (АДПБ), Беларуская Сялянская Партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі, Партыя Народнай згоды, Беларускае Хрысціянска-дэмакратычнае аб’яднанне, распачалося рэфармаванне Кампартыі Беларусі.

Быў створаны шэраг незалежных прафсаюзных і маладзёжных арганізацый.

Адной з задач перабудовы была палітыка карэннога абнаўлення СССР і умацавання саюзных адносін на базе узмацнення прынцыпу федэралізму. У красавіку 1990 г. быў прыняты закон “Аб размеркаванні паўнамоцтваў паміж Саюзам ССР і суб’ектамі федэрацыі”, які значна пашыраў правы саюзных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прымае Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. На такіх падставах Беларуская ССР уключылася ў выпрацоўку новага Саюзнага Дагавору і ў сакавіку 1991 г. на рэферэндуме па пытанню захавання абноўленага СССР (прайшоў у 9-ці рэспубліках) большасцю галасоў (80%) падтрымала гэтую ідэю.

Аднак рэзкае абвастрэнне міжнацыянальных адносін сярод саюзных рэспубоік, недавер да цэнтра, гаспадарчыя супярэчнасці, дзейнасць палітычных варожых знешніх сіл аслабляў працэс саюзнага будаўніцтва. Пасля спробы ў жніўні 1991 г. пэўных сіл цэнтра правесці палітычна-дзяржаўны пераварот (“путч”) паглябляецца крызіс саюзнай улады, абвастраецца рух за незалежносць. Як вынік – 8 снежня 1991 г. адпаведна з Белавежскімі пагадненнымі спыняе існаванне СССР, скасаваны саюзны дагавор 1922 г., ствараецца СНД.

Яшчэ 25-26 жніўня, пасля “путчу” Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб суверэнітэце (якая азначала вяршэнства канстытуцыі і законаў БССР, паўнату ўлады рэспубліканскіх органаў на ўсёй тэрыторыі краіны) канстытуцыйны статус і прымае закон, згодна з якім усе саюзныя прадпрыемствы, арганізацыі і установы на тэрыторыі БССР пераходзілі ва ўласнасць рэспублікі. У верасні 1991 г. на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР была прынята назва дзяржавы – Рэспубліка Беларусь і новая сімволіка – герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг. Пачаўся працэс рэарганізацыі органаў улады. З распадам Савецкага Саюза паскараецца дзяржаўнае будаўніцтва. Ствараюцца рэспубліканскае міністэрства унутраных спраў, камітэт дзяржбяспекі, мытная служба, камітэт па кіраванню дзяржмаёмасцямі, уласныя ўзброеныя сілы, банкаўская і грашовая сістэмы.

Міністэрства замежных спраў Беларусі наладжвае дыпламатычныя зносіны і падпісвае дагаворы са шматлікімі краінамі свету. Новы статус беларускай дзяржаўнасці патрабаваў канстытуцыйнага замацавання.