Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тексты лекций.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
303.1 Кб
Скачать

18. Беларускі нацыянальны рух у гады першай расійскай рэвалюцыі. Дзейнасць бсг. Нашаніўскі этап у гісторыі беларускага нацыянальнага адраджэння

Рэвалюцыя 1905-07 гг. прымусіла царызм унесці карэктывы ў сваю палітыку: пайсці на ўвядзенне Дзяржаўнай думы, шматпартыйнасці, ажыццяўленне сталыпінскай аграрнай рэформы. Выклікала стварэнне якасна новых палітычных органаў – Саветаў. На Беларусі садзейнічала актывізацыі нацыянальнага руху, пашырэнню яго сацыяльнай базы, палітычнай самаарганізацыі – (дзейнасць БСГ, з’яўленне першых беларускамоўных выданняў, правядзенне сходаў інтэлігенцыі, напр., нелегальны сход настаўнікаў у в. Мікалаеўшчына з удзелам Коласа.

Першая беларуская партыя – Беларуская сацыялістычная грамада, створаная ў 1902-03 гг. намаганнямі братоў А. І І. Луцкевічаў, Цёткі, К. Каганца, А. Бурбіса выступіла з рэвалюцыйнымі патрабаваннямі палітычных свабод у грамадстве, паляпшэння становішча рабочых, вырашэння аграрнага пытання на карысць селяніна. Адстойвала беларускую мову і школу, дабівалася аўтаноміі Беларусі у складзе Расійскай рэспублікі. Вялікую ролю ў нацыянальным абуджэнні адыграла выдавецкая суполка “Загляне сонца і ў наша ваконца”, якая дзейнічала ў Пецярбургу. З рэвалюцыйных пазіцый выступіла газета “Наша доля” – друкаваны орган БСГ.

З лістапада 1906 г. па жнівень 1915 г. у Вільні выходзіла штотыднёвая легальная беларускамоўная газета “Наша ніва”, заснаваная І. і А. Луцкевічамі, Ластоўскім, Уласавым і інш. Друкавалася кірыліцай і лацінкай для праваслаўных і католікаў. Займала ліберальныя асветніцкія пазіцыі, з’яўлялася цэнтрам нацыянальна-культурнага руху. Мела многа карэспандэнтаў па ўсёй Беларусі, Расіі, даходзіла нават да беларусаў у Амерыцы. Значную ўвагу надавала прапагандзе беларускай культуры і мовы. З 1910 г. выдавала адрасаваны сялянам “Беларускі каляндар”. Садзейнічала стварэнню літаратурнага месячніка для моладзі “Лучынка”, сельскагаспадарчага часопіса “Саха”, арганізацыі Беларускага музея. Давала ацэнку сацыяльнай і нацыянальнай палітыцы царызму на Беларусі.

20. Падзенне самаўладдзя ў Расіі. Сістэма палітычнаў улады на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Пазіцыі беларускіх партый і дзейнасць Вялікай Беларускай Рады

Падзенне самаўладдзя ў Расіі адбываецца у выніку Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Яе прычыны:

  • абвастрэнне сацыяльна-эканамічных супярэчнасцей і пагаршэнне становішча народа, выкліканае доўгай і знясільваючай вайной;

  • недасканаласць палітычнай сістэмы;

  • нявырашанасць аграрнага рабочага, нацыянальнага пытанняў;

  • усеагульнае незадавальненне палітыкай царызма.

Маніфест аб адрачэнні ад трона Мікалая ІІ падпісаў 2 сакавіка 1917 г.

Рэвалюцыя прывяла да ўсталявання ў Расіі двоеўладдзя – Часовага буржуазнага ўраду (ўлада без сілы) і Саветаў салдацкіх і рабочых дэпутатаў (сіла без улады), якія на першым часе суіснавалі мірна. На Беларусі дзейнічалі камісары Часовага ўраду, было створана 37 Саветаў, функцыі ўлады часткова выконваў Генеральны Штаб Заходняга фронту, а таксама праваслаўная царква.

Рэвалюцыя насіла буржуазна-дэмакратычны характар. Яна садзейнічала: дэмакратызацыі дзяржаўнага ладу, палітызацыі рабочых, сялян, салдат, якія стваралі свае камітэты, саветы, прафсаюзы, усталяванню палітычных свабод, развіццю шматпартыйнасці і актывізацыі нацыянальных рухаў.

У Беларускім нацыянальным руху дзейнічалі шматлікія партыі і арганізацыі (БСГ, БНГ, БХД, БПНС), якія правялі ў сакавіку і ліпені 1917 г. з’езды. Падтрымалі рэвалюцыю, выказалі давер Часоваму ураду, уключыліся у змаганне за ўладу у Заходнім краі (Беларусь). Была ўтворана Цэнтральная Беларуская Рада (ЦБР), якая замяніла Беларускі нацыянальны камітэт. Рада на падставе праграмы БСГ ставіла пытанне аб тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі, стварэнні у Беларусі органаў мясцовага самакіравання, развіцці беларускай культуры і мовы. Часовы урад адхіліў гэтыя прапановы.