Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
азарка прав 05_03_09.doc
Скачиваний:
79
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
1.72 Mб
Скачать

1. Са сказаў выпісаць прыслоўі, вызначыць іх разрад па зна­чэнні:

Другаго дня велми рано кровавыя зори свѣть повѣдають (Слова пра паход Ігаравы. ХІІ ст.). Ижъ бы вкротце повѣдѣлъ (Хроніка Бельскага. ХVІІ ст.). Брат с братом, сестра з сестрою, муж з жоною, тыми словы мовили силне слезно горко (Баркалабаўскі летапіс. ХVІІ ст.).

2. Даць гісторыка-марфалагічны каментарый сучасным прыслоўям:

Аднойчы, вельмі, глыбока, густа, дадому, далёка, заадно, замуж, зараней, зверху, калісьці, моцна, наперадзе, напярэдадні, нідзе, ноччу, паасобку, па-воўчы, па-твойму, потым, прыгожа, сён­ня, смела, уверсе, увечары, угару, удвух, узамен, упрысядкі, ціха.

Узор: ноччу– сучаснае акалічнаснае прыслоўе часу; у старабеларускай мове – форма творнага склону адзіночнага ліку назоўніканочьбылога чацвёртага тыпу скланення.

Службовыя словы. Выклічнікі

У старабеларускай мове службовыя словы выражалі адносіны паміж словамі, словазлучэннямі і сказамі. Прыназоўнікі дзяліліся на першасныя (въ, за, на, отъ, по, при, съ)і другасныя (близъ, кромѣ, между). Выдзялялісязлучнікі невытворныя(а, ды, и, ибо) і вытворныя(зато, нежели, чтобы); складаныя(зато, нежели, чтобы)і састаўныя(а именно, потому что).

Часціцы, як і іншыя службовыя словы, зарадзіліся яшчэ ў агульнаславянскую эпоху і падзяляліся на ўзмацняльныя(же, ни),адмоўныя(не, ни), сцвярджальныя(да),пытальныя(ли).З часам да іх далучылася форма 2–3-й асобы аорыста дзеяслова бытибы.

Са старабеларускай у сучасную беларускую мову перайшлі пераважна першасныя прыназоўнікі, невытворныя злучнікі і адмоўныя часціцы.

Выклічнікі ўжываліся параўнальна рэдка: Она яго познала.Ай боже!Почалися велми цаловати (Аповесць аб Баве. ХVІ ст.).О господизбав нас который еси на высокости (Пакуты Хрыста. ХV ст.).

    • Практыкаванні

1. Са сказаў выпісаць службовыя словы і ўказаць, да якой часціны мовы яны адносяцца:

Я самъ коли по домовому уберусь, то еи мосць пани мстиславска малжонка моя натѣшыться и посмотѣть на меня не можеть (Прамова Івана Мялешкі. ХVІ ст.). Бурмистры и радцы безъ войта або безъ лент – войта ни одного сказанья вдѣлати не мають (Баркалабаўскі летапіс. ХVІІ ст.).

2. Даць гісторыка-марфалагічны каментарый наступным сучасным службовым часцінам мовы:

Аб, абапал, ад, акрамя, амаль, без, бо, быццам, вось, гэта, да, давай, дык, дзякуючы, за выключэннем, затое, і, каб, няўжо, няхай, па-над, так, таму што, толькі, у адпаведнасці з, у той час як, хіба, хоць, ці, што за.

Узор: вот – сучасная сэнсавая ўказальная невытворная простая часціца. Старабеларускаевотъ– часціца.

Некаторыя асаблівасці сінтаксісу старабеларускай мовы

Многія сінтаксічныя канструкцыі старабеларускай мовы захаваліся да сённяшняга дня. У тагачасных тэкстах ужываліся сказы як простыя, так і складаныя. Сярод простых пераважалі сказы апавядальныя, няклічныя, двухсастаўныя, развітыя, поўныя, ускладненыя аднароднымі членамі сказа. Напрыклад: Онъ иде къ Ростову, а сынъ оставивъ въ Новѣгородѣ(Грамата князя Гердэня. 1264 г.). Сярод складаных сказаў былі пашыраны складаназлуча­ныя і складаназалежныя, часткі якіх звязваліся пераважна простымі невытворнымі злучнікамі:Ты ми еси сынъ, а азъ тебѣ отець (Баркалабаўскі летапіс. ХVІІ ст.). Аднак вылучаліся наступныя асаблівасці, якія ў сучаснай беларускай мове адсутнічаюць:

1) пры дзейніку, выражаным формай адзіночнага ліку, мог ужывацца выказнік множнага ліку: Народ ушли (народ пайшоў);

2) шырока ўжываліся беспрыназоўнікавыя канстукцыі: Къня­жилъ Кыевѣ(княжыў у Кіеве);

3) ужываўся пераважна просты дзеяслоўны выказнік: Кривичи же сѣдять на верхъ Волги (крывічы сядзяць на версе Волгі).

    • Практыкаванні