- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
- •§ 3. Узнікненне беларускага этнасу: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх – хііі стст.
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель у хіv – хvі стст. § 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл § 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад
- •Глава4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст. § 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай § 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава3. Знешняя палітыка. Войны другой паловы хvі – хvш стст.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі (другая палова XVI–канец XVIII стст.)
- •Глава5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы рэчы паспалітай
- •Глава6. Культура беларусі (другая палова XVI – канец XVIII стст.)
- •§2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў XIX ст.
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII – першай паловы XIX ст. § 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука. Беларусазнаўства – частка славістыкі
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да капіталістычнай гаспадаркі § 1. Адмена прыгоннага права
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60‑я гадыXiXст. – першыя гадыXx ст.
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі §1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя арганізацыі
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. Палітычнае становішча ў паслярэвалюцыйныя гады. “Нашаніўскі перыяд” беларускага нацыянальнага руху
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на беларусі § 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура беларусі другой паловы XIX – пачатку XX ст. §1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала ю. Доўбар-Мусніцкага
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (бнр)
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай сср
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі (1919–1920) § 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская вайна
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў рэспубліцы
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё § 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва § 1. Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Развіццё асветы і навукі
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы § 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі. Роля і значэнне дзейнасці палітычных партый і арганізацый камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў Заходняй Беларусі. Міжпартыйныя адносіны
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне заходняй беларусі з бсср. Далучэнне віленшчыны да літвы
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср. Адпор ворагу ў пачатковы перыяд вайны
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі. Дзейнасць беларускіх калабарацыяністаў
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі краёвай і арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Руская вызваленчая армія
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі § 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай вайны
- •Тэмпы росту валавай прадукцыі прамысловасці ў 1945–1950 гг. (у % да 1940 г.)
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50‑я – першай палове 80‑х гг.
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё. Культура беларусі § 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •Установы культуры Беларускай сср
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне § 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне глабальных сацыяльна-палітычных праблем, за мір і бяспеку
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаванні
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991 г. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Ліквідацыя ссср: розныя погляды і меркаванні
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX – XXI стст.
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX – XXI стст.
§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы
Асаблівасці прамысловага развіцця Беларусі на манапалістычнай стадыі капіталізму. На мяжы ХІХ–ХХстст. расійскі капіталізм уступіў у новую стадыю свайго развіцця – імперыялістычную.
Прамысловасць Беларусі працягвала развівацца на базе інтэнсіўнага выкарыстання лясных багаццяў краю і перапрацоўкі мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны. Эканамічны крызіс 1900–1903гг. паскорыў стварэнне ў Беларусі манапалістычных аб’яднанняў з удзелам мясцовага, расійскага і замежнага капіталу, якія паступова выцяснялі дробную вытворчасць.
Акцыянерным таварыствам належалі такія буйныя прадпрыемствы Беларусі, як Віцебская ільнопрадзільная фабрыка “Дзвіна” (Руска-Бельгійскае акцыянернае таварыства), трамвай і электрычная станцыя ў Віцебску (Бельгійскае акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрыка (Рускае акцыянернае таварыства карданажна-папяровай вытворчасці). У гэты час былі створаны і мясцовыя манапалістычныя аб’яднанні: акцыянерныя таварыствы тытунёвай фабрыкі “Нёман” (былая фабрыка Шарашэўскага) у Гродне, запалкавых фабрык “Прагрэс-Вулкан” у Пінску і “Маланка” у Мазыры.
Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Беларусі існавалі 34акцыянерныя таварыствы. Але па ўзроўні манапалізацыі і канцэнтрацыі прамысловасці Беларусь значна адставала ад агульнарасійскіх паказчыкаў. Тут па‑ранейшаму вялікую ролю працягвалі адыгрываць дробныя рамесныя прадпрыемствы, якія ў 1913 г. давалі 50% валавой прадукцыі прамысловасці.
У 1900–1913гг. у эканоміцы Беларусі значна ўзрасла роля банкаў. Акрамя губернскіх аддзяленняў цэнтральных расійскіх банкаў (Дзяржаўнага, Сялянскага і Дваранскага) у краі дзейнічала шмат камерцыйных банкаў: Мінскі, Магілёўскі, а таксама губернскія і павятовыя аддзяленні Руска-Азіяцкага, Азова-Данскога, Руска-Французскага, Віленскага, Беластоцкага банкаў.
Дзяржаўны банк, абапіраючыся галоўным чынам на бюджэтныя і эмісійныя рэсурсы, праз губернскія аддзяленні абслугоўваў у Беларусі ў асноўным буйны гандаль і больш дробныя крэдытныя ўстановы. Камерцыйныя банкі, як правіла, не ўкладвалі свае капіталы непасрэдна ў прамысловасць. Яны выдавалі крэдыты пад кароткатэрміновыя вэксалі прыватных банкірскіх кантор, якім належалі прамысловыя прадпрыемствы. Менавіта банкірскія канторы ўкладвалі атрыманыя сродкі ў прамысловасць і гандаль.
З развіццём транспарту ў Беларусі хутка памяншалася роля кірмашовага гандлю, усё большае значэнне набываў крамны і магазінны гандаль. За 1900–1913гг. рознічны тавараабарот павялічыўся на 72%. Рыначныя сувязі беларускіх гарадоў і вёсак рабіліся ўсё больш рэгулярнымі і трывалымі. Урознічным тавараабароце пераважаў прыватнакапіталістычны гандаль, які ў 1913 г. складаў 78,9%.
У выніку развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю ў Беларусі паскорыўся рост гарадоў, якія ператвараліся ў фабрычна-заводскія і гандлёвыя цэнтры. За паўстагоддзе (1863–1913гг.) колькасць гарадскіх жыхароў Беларусі павялічылася ў 2,8 раза (з 350,8 да 983,3тыс. чалавек). Прычым найбольшая частка гараджан (у 1913г. – 54,8%) канцэнтравалася ў буйных гарадах, якія налічвалі больш за 40тыс. чалавек. У 1913г. самым буйным гарадам быў Мінск, другім па значэнні – Віцебск, трэцім – Гродна, потым ішлі Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца.
Уваходжанне тэрыторыі Беларусі ў “мяжу яўрэйскай аселасці” прывяло да таго, што па сваім нацыянальным складзе гарады Беларусі не былі беларускімі. Па дадзеных перапісу 1897г., большую частку гараджан Беларусі складалі яўрэі – 53,5%, каля 18% – рускія, а ўдзельная вага беларусаў не перавышала 17%.
Развіццё капіталізму ў Беларусі прывяло да змен у сацыяльным складзе насельніцтва. Адбываўся паступовы пераход ад падзелу грамадства на шматлікія саслоўі, што было характэрна для эпохі феадалізму, да класавай структуры буржуазнага грамадства, у якім вядучая роля належала пралетарыятуібуржуазіі. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і нацыянальныя асаблівасці Беларусі накладвалі на гэты працэс свой адбітак.
Гандлёва-прамысловая буржуазія фарміравалася з асяроддзя памешчыкаў, купцоў, мяшчан, заможных рамеснікаў. У яе нацыянальным складзе пераважалі яўрэі – 84,5 %, рускіх было 10,7 %, а беларусаў – толькі 1,7 %. Беларускай па нацыянальнасці была толькі аграрная буржуазія. Клас наёмных рабочых складваўся са збяднелых сялян, рамеснікаў, мяшчан, дробных гандляроў. Беларусаў тут было 17 %, рускіх – 10 %, палякаў – 10,2 % і яўрэяў – 60 %. Рускія пераважалі на чыгуначным транспарце і ў чыгуначных майстэрнях, беларусы – на рамонце чыгуначных і шашэйных дарог, на прамысловых прадпрыемствах у сельскай мясцовасці. Яўрэі складалі асноўную масу рабочых у дробнай і рамеснай вытворчасці.
Паступовая капіталізацыя аграрных адносін у беларускай вёсцы. Да пачатку ХХ ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ не завяршылася. У першае дзесяцігоддзе ХХ ст. Беларусь па‑ранейшаму заставалася адным з аграрных рэгіёнаў Расіі. У 1913 г. яе сельская гаспадарка давала 56,9 % нацыянальнага даходу, а прамысловасць – толькі 15 %. Пад уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусі ўсё больш уцягвалася ў гандлёва-эканамічныя адносіны, больш выразна праяўлялася яе спецыялізацыя на вытворчасці малака, малочнай прадукцыі і мяса. Хутка пашыраліся плошчы пад тэхнічныя і кармавыя культуры, асабліва бульбу і травы. Адбываўся пераход ад трохпольнай да шматпольнай сістэмы земляробства. Да 1913 г. істотна пашырылася выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі (малатарняў, веялак, сеялак, жняярак, сенакасілак) у памешчыцкіх гаспадарках і ў заможных сялян. У Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях значную ролю ў павышэнні культуры земляробства і жывёлагадоўлі адыгрывалі ўведзеныя ў 1911 г. земствы. Яны арганізоўвалі агранамічныя, зоатэхнічныя і ветэрынарныя службы, садзейнічалі продажу і пракату сельскагаспадарчай тэхнікі.
У пачатку ХХ ст. паскорыўся працэс распаду феадальнай і фарміраванне буржуазнай зямельнай уласнасці. Да 1914 г. дваранскае землеўладанне ў беларускіх губернях зменшылася на 12,7 %, пры гэтым 2/3 памешчыцкіх зямель былі закладзены ў банках. Зямлю інтэнсіўна прадавалі дваране, чыноўнікі, афіцэры, а куплялі пераважна заможныя сяляне, купцы, мяшчане.
Сталыпінская аграрная рэформа.Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. паказала асаблівую вастрыню ў Расіі аграрнага пытання і, як вынік, адсутнасць дастатковай сацыяльнай падтрымкі самадзяржаўя з боку сялянства. Вырашыць гэтыя праблемы павінна быласталыпінская аграрная рэформа(П.А. Сталыпін – старшыня Савета Міністраў, міністр унутраных спраў: загінуў у 1911 г.). Яна мела на мэце разбурэнне сялянскай абшчыны і стварэнне ў вёсцы шырокай праслойкі эканамічна самастойных заможных сялян.
У адпаведнасці з указам ад 9 лістапада 1906 г.кожны селянін мог выйсці з абшчыны і атрымаць зямлю, якой карыстаўся, у асабістую ўласнасць, прычым на адным участку, нахутары. Такім чынам знішчалася сялянская абшчына і абшчыннае землеўладанне, разбураліся населеныя пункты (вёскі), а разам з імі традыцыйны лад жыцця сельскіх жыхароў і калектывісцкая традыцыя ўсходнеславянскай вёскі.
Замацаваўшы былую абшчынную зямлю ў прыватную ўласнасць, селянін мог атрымаць яе ў адным месцы, на адным полі ў выглядзе водруба. У гэтым выпадку сядзібныя і гаспадарчыя пабудовы неабавязкова было пераносіць у поле, на месца знаходжання водруба. Можна было працягваць жыць у вёсцы. Але тут узнікалі цяжкасці, звязаныя з якасцю зямлі водруба, яго аддаленасцю ад вёскі, адсутнасцю дарогі для пад’езду да водруба і інш.
Матэрыяльнай і фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы пры перасяленні на хутары і пры карыстанні зямлёй у выглядзе адрубоў сялянства не атрымлівала. Нязначныя сродкі, выдзеленыя на гэтыя мэты, былі раскрадзены чыноўніцтвам. Хутарызацыя ажыццяўлялася за кошт саміх збяднелых сялян.
У сувязі з гэтым вялікай актыўнасці ў перасяленні на хутары сялянства Беларусі не праяўляла. У 1907 – 1914 гг. у пяці заходніх губернях толькі 12 % ад усіх сялянскіх двароў стварылі хутарскія і адрубныя гаспадаркі. Астатнія сялянскія двары праігнаравалі сталыпінскую хутарызацыю.
Ахвотна выходзілі з абшчыны сяляне-беднякі, якія з‑за немагчымасці весці гаспадарку прадавалі свой надзел і пераходзілі ў стан батракоў ці перасяляліся ў гарады. З 1907 да 1914 г. у беларускіх губернях прадалі зямлю 35,8 % усіх хутарскіх і адрубных двароў. Сяляне-беднякі ператвараліся ў сельскагаспадарчых рабочых, пралетарыяў.
З другога боку, ахвотна высяляліся на хутары заможныя сяляне. Яны куплялі за бясцэнак зямлю беднякоў, а таксама землі памешчыкаў, чыноўнікаў і афіцэраў, павялічвалі памеры сваіх гаспадарак і ператвараліся ў сельскую буржуазію. Калі да рэформы сяляне, у валоданні якіх было ад 15 да 25 дзесяцін зямлі, складалі толькі 8,1 %, то ў выніку рэформы іх колькасць павялічылася да 37,3 %.
Сталыпінская аграрная рэформа ўключала ў сябе таксама перасяленне сялян з еўрапейскай часткі Расіі, дзе зямлі не хапала, у Сібір і на Далёкі Усход, Паўночны Каўказ і Сярэднюю Азію. З 1907 па 1914 г. з Беларусі перасяліліся 335 тыс. бедных сялян. Але дапамога ўрада перасяленцам была нязначнай, і многія з іх (каля 11 %) вярнуліся канчаткова збяднелымі.
Адначасова ў заходніх губернях стымулявалася пашырэнне рускага землеўладання. За кошт казённых зямель быў створаны спецыяльны фонд для рускіх пасяленцаў. Важным сродкам ажыццяўлення новай аграрнай палітыкі па стварэнні хутароў і адрубоў стала дзейнасць Сялянскага банка, які выдаваў крэдыты для куплі зямлі.
Такім чынам, сталыпінская аграрная рэформа садзейнічала капіталізацыі аграрнага сектару расійскай эканомікі, колькаснаму росту сельскай буржуазіі і сельскага пралетарыяту, канцэнтрацыі вялікіх зямельных масіваў у руках заможнага сялянства, якое станавілася галоўнай сацыяльнай апорай самадзяржаўя ў вёсцы. У 1914 г. заможных сялян у Беларусі стала 12 %, а беднякоў – 68 %. Сталыпінская хутарызацыя – шлях умацавання капіталістычных адносін у вёсцы.
Разам з тым спроба разбурыць абшчыну і выселіць сялян на хутары, знішчыць традыцыйны лад жыцця і калектывісцкую традыцыю ўсходнеславянскай вёскі пры захаванні памешчыцкага землеўладання поспеху не мелі. У лістападзе 1915 г. расійскі ўрад прыняў закон аб спыненні на час вайны землеўпарадкавальных работ, звязаных з хутарызацыяй, якія заўсёды выклікалі супраціўленне з боку сялян.
Земская рэформа ў Беларусі. У дадатак да аграрных пераўтварэнняў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях14 сакавіка 1911 г.стваралісяземскія ўстановы. Уводзячы земствы, П.А. Сталыпін імкнуўся прыцягнуць заможнае сялянства да правядзення зямельнай рэформы, абаперціся на сельскую буржуазію і ўзняць яе палітычную ролю ў сістэме мясцовага кіравання. Выбары ў земскія ўстановы ажыццяўляліся па “рускай” і “польскай” курыях з дастаткова невысокім маёмасным цэнзам, прычым праваслаўных сялян залічвалі ў “рускую”, а католікаў – у “польскую”. Адначасова гэта павінна было аслабіць у краі палітычны ўплыў памешчыкаў польскага паходжання або каталіцкага веравызнання, якія эканамічна былі значна мацней за рускіх памешчыкаў і праваслаўных сялян.
Увядзенне земскіх устаноў садзейнічала развіццю мясцовай гаспадаркі, стварэнню кааператыўных таварыстваў, сельскагаспадарчых гурткоў, дзейнасць якіх скіроўвалася на павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі. Земствы арганiзоўвалi заатэхнiчныя i ветэрынарныя службы, садзейнiчалi продажу i пракату сельскагаспадарчай тэхнiкi. Земствы шмат зрабілі для развіцця адукацыі і аховы здароўя насельніцтва. Аднак у Беларусі земствы не адыгралі настолькі значнай ролі, як у цэнтральных губернях Расіі.