Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Реферат.Макаёнак.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
24.06.2022
Размер:
51.63 Кб
Скачать

Праца ў часопісе і першая тэатральная пастаноўка

Скончыўшы гэтую навучальную ўстанову, Андрэй Макаёнак на партыйную работу не пайшоў, а стаў журналістам у 1949 годзе і працаваў у сатырычным часопісе «Вожык», загадваў аддзелам прозы. Галоўным рэдактарам часопіса быў у той час вядомы беларускі сатырык і гумарыст Кандрат Крапіва, які стаў для Андрэя Макаёнка літаратурным настаўнікам. Сатырычную камедыю “Хто смяецца апошнім” пачатковец ведаў на памяць ад першай да апошняй рэплікі і сам марыў напісаць такі ж моцны твор. Праца ў рэдакцыі «Вожыка» садзейнічала развіццю літаратурных здольнасцей маладога пісьменніка, фарміраванню яго творчай індывідуальнасці, шліфоўцы прыроджанага таленту сатырыка-камедыёграфа. «Гэта была вялікая школа, дзе адточвалася пяро. Я вывучыў геаграфію рэспублікі, яе «глыбінкі» ў шматлікіх камандзіроўках», - падкрэсліваў ён, ужо стаўшы вядомым драматургам.

1951 год – на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Янкі Купалы (цяпер – Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) ставіцца драма Макаёнка “На Досвітку”, у якой пісьменнік працягваў мастацкае даследаванне жыцця Захаду, распачатае ім яшчэ ў аднаактавых п’есах. Большасць крытыкаў хвалілі тэатр за адкрыццё цікавага драматурга, а сам Андрэй Ягоравіч прызнаваўся, што менавіта супрацоўніцтва з купалаўцамі раскрыла для яго сакрэты творчасці для сцэны. У 1953 годзе пісьменнік пакідае часопіс “Вожык”, каб цалкам прысвяціць сябе творчай працы.

Знаёмства з першай жонкай

Прыкладна ў гэты час ён пазнаёміўся са сваёй першай жонкай, пра якую захавалася вельмі мала звестак. Звалі яе Алена Сяргееўна. З ёй ён часта прыходзіў у госці да Івана Шамякіна і яго радні. Алена лічылася першай прыгажуняй сярод жонак пісьменнікаў, і гэта меркаванне, безумоўна, было справядліва. Але многім маладзенькая жонка драматурга здавалася залішне легкадумнай. У гэтым шлюбе ў пары нарадзілася двое дзяцей: Ала і Сяргей. Алена Сяргееўна працавала ў школе педагогам. Яна была добрай. Дзеці яе любілі.

Поспех

Праз невялікі прамежак часу Андрэй Ягоравіч прадстаўляе публіцы сатырычную камедыю «Выбачайце, калі ласка» (1953) – першую п’есу, якая прынесла яе аўтару заслужаную славу і прызнанне не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Твор паставілі 200 тэатраў СССР, імя драматурга было паўсюль. П’еса стала пачаткам літаратурнага лёсу, праграмным творам і творчай візітоўкай Макаёнка-драматурга. У ёй пісьменнік асуджаў бяздумнае выкананне калгасамі планавых нарыхтовак, востра крытыкаваў прыпіскі, паказуху, якія квітнелі ў розных структурах кіраўніцтва сельскай гаспадаркай. П’еса аказалася настолькі смелай для свайго часу, што блізкія сябры драматурга непакоіліся за яго лёс. Іван Шамякін, па яго ўласным прызнанні, «неаднойчы радаваўся і нават па-творчаму зайздросціў Макаёнку, калі ў самых глыбінках — у калгасах, у райцэнтрах — чуў кароткія і вычарпальныя характарыстыкі: “Калібераў”, “А гэта Моцкін”, — слухачы ведалі, аб кім ідзе размова, і весела смяяліся». Такі фенаменальны поспех натхніў Андрэя Макаёнка і ён пачаў плённа працаваць над новай работай.