Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Реферат.Макаёнак.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
24.06.2022
Размер:
51.63 Кб
Скачать

Грамадская дзейнасць

Пасля вызвалення Беларусі вяртаецца на родную Гомельшчыну ў студзені 1944 года. Маці Макаёнка не спадзявалася ўбачыць сына жывым, бо ёй расказаў адзін зямляк, што бачыў, як Андрэй загінуў ад разрыву міны. Пісьменнік узрадаваўся, што хата ўцалела, што маці і браты былі жывыя. Але Андрэй Ягоравіч даведаўся, што ў час вайны за сувязь з партызанамі быў расстраляны бацька, Ягор Сяргеевіч.

Макаёнак адразу ўключыўся ў работу. Адукаванага хлопца, былога палітрука, неўзабаве прызначылі сакратаром райкома камсамола. Ён разам з іншымі будаваў жыллё ў вёсках замест лясных зямлянак, арганізоўваў вучэбны працэс у школах, некаторы час нават сам працаваў ваенруком у Журавічах. На камсамольскіх і партыйных пасадах Андрэй Макаёнак працаваў да канца 40-х гадоў. Пасля Журавічаў ён адзін год узначальваў гарком камсамола ў Гродне (люты – жнівень 1945) і прыкладна столькі ж часу працаваў загадчыкам парткабінета Магілёўскага чыгуначнага вузла (жнівень 1945 – чэрвень 1946 гг). Працуючы ў Гродне і Магілёве, Андрэй Ягоравіч заўсёды клапаціўся пра родных: дапамагаў у сельскагаспадарчых работах, дзяліўся пайком, які выдавалі партработнікам. У сваім дзённіку ў гэты час ён занатаваў наступнае: «…спадзяюся на свае здольнасці, што ўсё-такі з часам вылезу на нейкую сопку, вышыню, што я ўсё-такі змагу нешта даць. Карацей — пасягаю на вялікае ў жыцці. Цікава, што скажа будучае?»  Неўзабаве Макаёнак пазнаёміўся з Іванам Шамякіным, які стаў яму сябрам на ўсё жыццё. “Ты паспрабуй з кім-небудзь прамаўчаць хоць з паўгадзіны, што ў вас атрымаецца? Нічога. А мы адзін другому і не замінаем, і не надакучым. Добра нам…»  Пракладна ў гэты час адбыўся яго прыход у драматургію. У пасляваенныя гады, калі не хапала кніг, тэкстаў п’ес для самадзейных мастацкіх пастановак, малады камсамольскі работнік, каб заняць гарадскую моладзь пасля працоўнага дня, напісаў для аматараў сцэнічнага мастацтва Гродна аднаактовую п’есу “Добра, калі добра канчаецца”. Спроба аказалася ўдалай: твор быў адзначаны прэміяй на рэспубліканскім конкурсе і надрукаваны ў “Чырвонай змене” 13 ліпеня 1946 года.

Нейкі час пабыў Макаёнак і на пасадзе народнага суддзі, хоць зноў жа не меў ні юрыдычнай адукацыі, ні схільнасцей да гэтай прафесіі. Асабліва бянтэжыла яго, што дзеля выканання жорсткіх прадпісанняў улады трэба было «дубасіць дубінкай у сваім гняздзе», за самыя дробныя праступкі няўмольна караць шматпакутных землякоў.

Хлопцу хацелася атрымаць сур'ёзную адукацыю, каб стаць сапраўдным пісьменнікам. Ён выбраў аддзяленне журналістыкі ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КПБ (1947 - 1949). Там была добрая стыпендыя –“разы ў чатыры большая, чым у любым інстытуце”. Палову яе Макаёнак аддаваў маці “каб падтрымліваць братоў і пляменніка” (Шамякін). Два гады навучання Андрэй Макаёнак выкарыстаў вельмі плённа. Вялікі аб'ём праграмных заданняў не перашкаджаў яму знаёміцца з дадатковай літаратурай, якая патрэбна была яму для ўласнай творчасці. Не ўпускаў ён магчымасці схадзіць у тэатр, перачытаць часопіс з цікавай драматургічнай навінкай. I пісаў. Пісаў шмат, з задавальненнем, хоць з друкаваннем і не спяшаўся.