Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Реферат.Макаёнак.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
24.06.2022
Размер:
51.63 Кб
Скачать

Дзяржаўная установа адукацыі “”

Жыццё і творчасць Андрэя Макаёнка

Выканаў

г.Мінск, 2022

Змест

1.Уводзіны…………………………………………………………….……….…3 2.Біяграфія…………………………………………………………….………....4 2.1. Дзяцінства………………………………………………………….………...4 2.2.Служба ў арміі…………………………………………………….………….5 2.3. Грамадская дзейнасць……………………...…………………….……….....7 2.4. Праца ў часопісе і першая тэатральная пастаноўка………….…………....8 2.5. Знаёмства з першай жонкай………………………………….……………..9 2.6. Поспех………………………………………………………….………….…9 2.7. Няўдача…………………………………………………………….…..........10 2.8. Развод………………..…………………………………………….…….......10 2.9. Папулярнасць………………….…………………………………………….10 2.10. Знаёмства з другой жонкай……………………………………………….11 2.11. Сыход з жыцця…………………………………………………………….12 2.12. Памяць…………………………...…………………………………………13 3. Заключэнне…………………………...………………………………………13 4. Спіс крыніц……………………………..……………………………………15

Уводзіны

“Я зноў напісаў камедыю, вось якая здарылася са мной трагедыя”.

Андрэй Макаёнак – выбітная фігура не толькі ў беларускай, але і ў еўрапейскай камедыяграфіі другой паловы ХХ стагоддзя. Ен быў усебакова адораным чалавекам: акцёр, паэт, мастак, празаік, драматург, разьбяр па дрэве. Менавіта ён падарыў нам “Зацюканага апостала”, “Лявоніху на арбіце”, “Трыбунал”, “Таблетку пад язык” і іншыя творы, якія весяляць і трывожаць, абнадзейваюць і папярэджваюць. Макаёнак - аўтар шматлікіх кінасцэнарыеў: "Шчасце трэба берагчы", "Рагаты бастыён", "Пасля кірмашу" і гэтак далей. Яго працы перакладаліся на іншыя мовы. Ён і сам з’яўляўся перакладчыкам. Дзякуючы яму на беларускай мове з’явіліся п’есы Леаніда Зорына «Дабракі», «Я, бабуся, Іліко і Іларыён» Надара Думбадзе і Гіга Лордкіпанідзе, «Чацвёрты» Канстанціна Сіманава і інш. Можа быць, без Андрэя Макаёнка беларуская літаратура зараз не была бы такой, якой мы яе ведаем. Яго поле дзейнасці, у якiм ён адчуваў сябе як рыба у вадзе, - сатыра. Гіпербала, завастрэнне, гратэск, адкрыты фарс, насычэнне іроніяй, хвосткі народны гумар, аптымістычная трагедыя – усё гэта Андрэй Макаёнак. “У асобе Макаёнка беларуская драматургія здабыла годнага прадаўжальніка традыцый Янкі Купалы і Кандрата Крапівы”, – пісаў аб ім Іван Шамякін, яго сябар. Вядомы рускі крытык Іна Вішнеўская казала так : "Макаёнак і яго пакаленне здолелі сказаць ад імя сваіх народаў нешта такое блізкае ўсім людзям планеты, што яны рашуча ўвайшлі ў "сардэчныя" спісы Усесаюзнай сучаснай сцэны". Што ж сказаў Макаёнак сваімі п'есамі, якія ён пісаў трыццаць гадоў з шасцідзесяці?

Ён адным з першых выступіў у 50-я гады супраць так званай тэорыі бесканфліктнасці, якая, нібы пена, усплыла на неспакойнай пасляваеннай рэчаіснасці. Вораг разбіты, і ўсе супярэчнасці вырашаны, вяшчала гэтая тэорыя. Цяпер засталося толькі сцвярджаць лепшае за кошт добрага. Андрэй Макаёнак публіцыстычна востра ўпіўся ў гэтую тэорыю — зноў жа не ўдзелам у дыскусіях, а п'есай “Выбачайце, калі ласка!”(“Камяні ў печані”). “Выбачайце, калі ласка!”- сказаў ён гэтай п'есай усім, хто марыў звесці на нішто драматургічную практыку.

Макаёнак быў упэўнены, што гумар - гэта вялізарная ўнутраная свабода. У гэтым полымі чалавечага смеху згарае ўсё выдуманае і дрэннае. Гумар - пачуццё ласкавае і ўсмешлівае, якое дае радасць зносін з цікавым чалавечым светам, дзе сум і смех заўсёды побач. Таму ён ніколі не адступаў ад свайго жадання пісаць камедыі і сатыры. “Жыццё дае столькі фактаў і гатовых сітуацый, што варта толькі добрасумленна запісаць іх — і атрымаецца сатыра”.

Здаецца, імя такога чалавека, як ён, павінен ведаць кожны, яно павінна застацца ў гісторыі назаўсёды, але сёлета спаўняецца 40 гадоў з смерці Андрэя Макаёнка, і мы бачым, што імя літаратурнага генія паўзабыта. У большасці людзей яно ассацыюецца з назвай вуліцы, на якой знаходзіцца Белтэлерадыёкампанія. А некалі яго імя было на вяршыні спісаў самых запатрабаваных аўтараў. Не было ніводнага тэатра, дзе не ішлі б яго п'есы, а тэатр, вядома, патрабавальны, капрызны, часам жорсткі. Крытыкі з захапленнем пісалі: “Новая камедыя Макаёнка - радасць зносін з найцікавым светам, які завецца тэатрам Андрэя Макаёнка”. Поспех спектакляў па яго п'есах быў амаль запраграмаваны. Ён быў пісьменнікам, на якога ўскладаліся надзеі, аўтар, з-пад пяра якога выходзілі шэдэўры. Тэатр ашчаслівіў Макаёнка на многія гады, зрабіў яго сваім чалавекам, прыняў ў вялікую сям'ю.

Ў п'есах Андрэя Ягоравіча няма пераймальнасці, у іх ёсць толькі моцнае імкненне сказаць новае слова. Наступальнасць, рашучасць, упэўненасць былі ўласцівыя як натуры Андрэя Макаёнка, так і яго п'есам. Яны - часцінка яго біяграфіі.

Дзякуючы Макаёнку праблематыка цяперашняй камедыі стала значна сур'ёзней, глыбей, разнастайней. Сёння яна не толькі смешыць і забаўляе. Ёй даступныя высокія думкі і пачуцці.

Андрэй Ягоравіч Макаёнак ззяў на літаратурным небасхіле, як ззяе Паўночная зорка ў марозную зімовую ноч. Ён дасягнуў значных поспехаў у многіх галінах, пакінуў за сабой багатую культурную спадчыну. Але лёс драматурга нельга назваць лёгкім.

Біяграфія

Дзяцінства

Нарадзіўся Андрэй Ягоравіч Макаёнак 12 лістапада 1920 года ў вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Яго дзяцінства было такое ж, як і ў іншых дзяцей таго часу.  Жылося бедна, галадалі, елі стравы, прыгатаваныя з лебяды, лісця ліпы і нават бацвіння. Вось так ужо ў дарослым узросце казаў пісьменнік пра гэтыя часіны: «Цяпер запознена магу прызнацца, што даводзілася, азірнуўшыся па баках, спешна выгортваць з барознаў толькі ўчора пасаджаную бульбу. Было. Цяпер ужо за даўнасцю можна прызнацца. А тады — крый бог — даведаўся б мой бацька, — пісягоў на спіне пананасіў бы». Бацька быў арганізатарам мясцовага калгаса, вялікім актывістам. Ён не даваў сваім старэйшым сынам Андрэю і Івану, нягледзячы на іх дзіцячы ўзрост, адседжвацца дома. Адпраўляў падлеткаў пасвіць свіней. Хлопцы вырашылі чаргаваць «працадні», каб хоць праз дзень наведваць школу. Макаёнак вельмі хацеў у школу, бо не жадаў адставаць ад сваіх сяброў. Каб пайсці вучыцца, яму павінна было быць сем гадоў, але да сямі яму не хапала пару месяцаў.Упарты хлапчук днямі праседжваў пад вокнамі школы, пакуль настаўніца з наступленнем халадоў не ўпусціла яго ў клас з умовай: справішся з праграмай – будзеш вучыцца. У 1927 годзе Андрэй паступіў у Борхаўскую пачатковую школу. “У пяты клас, - прызнаваўся пісьменнік, - хадзіць было далекавата, аж за восем кіламетраў. I, калі адкрылася школа ў вёсцы, якая была бліжэй на пяць кіламетраў, бацькі вырашылі: лепей два разы пахадзіць у пяты клас, але бліжэй, чым бегаць па навуку далёка. На лапцях эканомія”. Таму адукацыю працягнуў у Журавіцкай сярэдняй школе. Вучыўся Андрэй Ягоравіч добра: дапытлівасць, імкненне хутчэй вызначыць свой жыццёвы шлях вылучалі юнака сярод яго аднагодкаў. Акрамя вучобы хлопец усур’ёз захапіўся маляваннем. У яго ўмелых руках слухалася гліна. Бацька падтрымліваў і заахвочваў здольнасці сына. У Журавіцкай школе раскрыўся адзін з бакоў адоранай натуры Андрэя Макаёнка – артыстычныя здольнасці. Ён з задавальненнем і пэўным акцёрскім майстэрствам дэкламаваў на школьнай сцэне гумарыстычныя вершы, папулярныя ў той час байкі, імправізаваў у шматлікіх сцэнках. Скончыўшы ў 1938 годзе Журавіцкую сярэднюю школу, юнак паступіў у вучылішча, якое праз некалькі месяцаў кінуў. Ён хутка зразумеў, што яго сапраўднае прызванне – мастацтва. Андрэй падаў дакументы ў Маскоўскі інстытут кінематаграфіі, але не прайшоў выпрабаванне. Яму параілі прыехаць у наступным годзе.

Служба ў арміі

Але ў 1939-м Макаёнак быў прызваны ў Чырвоную Армію. У першы час ён служыў у Грузіі і на Каўказе. І хоць ён быў не радавым салдатам, а намеснікам камандзіра роты, але лягчэй ад гэтага не было. Макаёнак так успамінаў сваю службу: “Прывезлі мяне на Каўказ, у Грузію. Чаму я быў вельмі рады. Пасля борхаўскіх палёў і лугоў Каўказ з яго гарамі, цяснінамі, скаламі - здаваўся казачнай краінай спачатку. А вось паходы з поўнай баявой выкладкай хутка вытруцілі гэтае захапленне гарамі. Дамашняя раўніна снілася не раз і здавалася далёкім раем”. Паступова пісьменнік уцягнуўся ў вайсковае жыццё, і тое, што напачатку здавалася такім цяжкім і непасцігальным, зрабілася паўсядзённым, звычайным, што можна было ўспрымаць нават з гумарам. Армія запомнілася яму не толькі цяжкасцямі, якія прыходзілася пераадольваць штодня, але і новымі ўражаннямі, знаёмствамі, сяброўствамі.

Пачалася Вялікая Айчынная вайна. У жніўні 1941 года частку, дзе служыў Макаёнак, накіравалі ў бок іранскай граніцы (была пастаўлена задача ўвайсці ў Іран, каб папярэдзіць уварванне туды армадаў вермахта). Прыйшлося рабіць двухсоткіламетровы пешы пераход і зведаць спякоту, пыл, пот, смагу. І яшчэ было адчуванне таго, што ўсё гэта дарэмна, непатрэбна. Хацелася на фронт, у бой. I толькі ў 1942 годзе для Макаёнка пачалася сапраўдная вайна: з Ірана частка была перакінута на Крымскі паўвостраў для ўдзелу ў сумна славутым Керчанска-Феадасійскім дэсанце. Амаль паўгода ўдзельнічаў Андрэй Макаёнак у жорсткіх, крывавых баях. Пад шквалістым агнём праціўніка неаднойчы глядзеў смерці ў вочы. І неаднойчы з поспехам выходзіў з самых складаных сітуацый. Здавалася, кулі і мінамётны агонь яму нішто. Аднак 10 красавіка 1942 года атрымаў надзвычай цяжкае раненне абедзвюх ног (ад блізкага выбуху быў паранены ў нагу, хацеў схавацца ў варонцы, але ўцягнуць ногі не паспеў. Новы выбух. Цяпер паранены абедзьве нагі). Вось, як потым распавядаў Макаёнак аб гэтай сітуацыі журналістам: “Схаваў я туды толькі галаву ды пуза, палічыўшы гэтыя дэталі, так бы мовіць, больш каштоўнымі. Паспеў толькі глянуць на ногі і зразумеў, што справы з імі дрэнныя. Кроках у чатырох выбухнула яшчэ адна міна. Шпурнула мяне хваляй выдатна, а што яшчэ горш — зноў нагам дасталася. Зірнуў на іх на гэты раз — зусім бяда: адна ступня пасечана, а іншая зусім ніякая, кроў цячэ бруёй”. У ваенным шпіталі яму памылкова дыягнаставалі гангрэну і збіраліся ампутаваць ногі. Для 21-гадовага Андрэя гэта было жыццёвай трагедыяй. Як сцвярджаў Іван Шамякін, сябар будучага пісьменніка, адзін са спецыялістаў шапнуў Макаёнку, што ў гэтым няма неабходнасці, што ўрачы памыляюцца ў дыягназе. Юнак вырашыў не здавацца. Калі дужыя санітары прыйшлі па параненага, іх спыніў выстрал у столь. Для самога Макаёнка гэты ўчынак стаў ці не галоўным жыццёвым урокам. У шпіталі таленавіты малады чалавек  напамяць вывучыў амаль усю “Энеіду” Катлярэўскага на ўкраінскай мове па кнізе, якую падарыў яму шпітальны ўрач.

“Я разумеў потым кнігу Барыса Палявога “Аповесць аб сапраўдным чалавеку” — навучыцца хадзіць без мыліц, а пасля і без палачкі”.

Чалавек-жыццялюб пазней успамінаў не фізічныя пакуты выздараўлення, а спагадлівых урачоў. Пісьменнік выбраўся з Крыма і трапіў на Вялікую зямлю - у Краснадар, а потым у Баку, Нахічавань і Тбілісі ажно на пяць месяцаў шпітальнага жыцця са шматлікімі аперацыямі, якія рабіліся без наркозу, бо Макаёнак баяўся, каб ногі яму ўсё ж не адрэзалі. Іх урэшце ўратавалі. На фронт больш Андрэй Ягоравіч не трапіў: неўзабаве пасля выпіскі са шпіталя раны зноў адкрыліся, таму дэмабілізацыя зрабілася непазбежнай. Адзін год Макаёнак быў ваенруком у Акаўрцкай школе ў Грузіі. Вёска Акаўрты, непадалёк ад славутага грузінскага горада Горы, населена была пераважна азербайджанцамі. Там ён пачаў выкладаць ваенную справу. У адносінах да сябе ён пачуў шчырую грузінскую гасціннасць, якая вядомая на ўвесь свет. Паранены беларус усяляк стараўся аддзячыць жыхарам вескі: зімой на хворых нагах ён штодня падымаўся з вучнямі ў горы, каб сабраць хоць некалькі вязанак галля, дэфіцытнага на той час паліва. Удалечыні ад Радзімы ён пражыў да 1943 года.