- •Уводзіны
- •Раздзел I. Жаночая вопратка
- •1. Склад касцюма
- •2. Пасавая адзежа
- •3. Жаночы святочны ўбор
- •4. Жаночы сезонны ўбор
- •5. Святочны ўбор для дзяўчыны
- •Раздзел II. Мужчынскі касцюм
- •Раздзел III. Абрадавае (вясельнае) адзенне
- •1. Вясельны ўбор маладой
- •2. Вясельны ўбор маладога
- •Раздзел IV. Сцэнічны касцюм
- •Раздзел V. Словы-тэрміны
- •Заключэнне
- •Літаратура, выкарыстаная пры падрыхтоўцы работы
- •Дадатак
Раздзел III. Абрадавае (вясельнае) адзенне
1. Вясельны ўбор маладой
Вясельны ўбор маладой складаецца з сукенкі, вэлюма (мал. 23). Сукенка з крамной тканіны, абавязкова белая. Яе аздабляюць самаробная кветка са стужкі- касніка і галінка зялёнага мірту.
Мал.23 Мал. 24
На шыі пацеркі. На галаве ўскладзены вянок з барвінку. На ім завязаны рознакаляровыя стужкі. На гэты вянок надзеты пышны белы вэлюм, упрыгожаны вяночкам з самаробных кветак і галінкі мірту. На запясці рукі завязана стужка. Абутак – абавязкова чорныя чаравікі
2. Вясельны ўбор маладога
Убор маладога складаецца з касцюма, крамной сарочкі, гальштука. Упрыгожаны самаробнай кветкай са стужкі (мал. 24).
Раздзел IV. Сцэнічны касцюм
Народная адзежа з'яўляецца невычэрпнай крыніцай для стварэння сцэнічнага касцюма.
Сёння ацалелыя ўзоры традыцыйнай вопраткі апранаюць толькі ў асобных выпадках – на вяселлі, святы, выставы народнага мастацтва. Некаторыя традыцыйныя элементы народнай вопраткі шырока выкарыстоўваюцца мастакамі-мадэльерамі ў практыцы стварэння сучаснага адзення.
Мал. 25
Сцэнічны касцюм удзельнікаў ансамбля народнай песні “Пескаўскія весялухі” захаваў традыцыйны склад мясцовага строя (мал.25). У жаночай групе гэта пярэтканая светлымі палосамі суконная спадніца, фартух і кашуля з шаўковай тканіны, гарсэт, на галаве какошнік. Мужчыны апрануты таксама ў падпярэзаныя паясамі сарочкі на выпуск, паверх якіх надзены безрукаўкі. Суконныя нагавіцы запраўлены ў скураныя боты. І жаночае, і мужчынскае адзенне прыгожа аздоблена традыцыйнымі ўзорамі з прымяненнем машыннай вышыўкі.
Асабліва выдзяляецца сцэнічны касцюм нашых спявачак сваёй колернай гамай. Вопратка вытрымана ў бела-блакітна-сініх колерах. Кіраўнік калектыва тлумачыць гэты выбар тым, што белы колер сімвалізуе чысціню, урачыстасць, блакітны – колер мірнага неба , а сіні – сінь нашых азёр.
Такім чынам, праз вобразнасць касцюма, лірычнасць сваіх песень нашы “Пескаўскія весялухі” прадаўжаюць традыцыі жыхароў пескаўскай зямлі.
Раздзел V. Словы-тэрміны
Характарызуючы беларускі касцюм, мы часта ўжывалі словы-тэрміны. Напрыклад, слова ”строй” у перакладзе на рускую мову азначае “наряд”, але наколькі беларускі эквівалент глыбей па значэнні. Ён быццам уключае не толькі адзенне, але і ўвесь жыццёвы ўклад, сямейны быт.
Або, напрыклад, ”нагавіцы” – важны элемент мужчынскага касцюма. Нам здаецца, ні слова “штаны”, ні слова “брюки” так не перадаюць значэнне гэтага віду адзення.
Хочацца яшчэ раз сказаць, што родная мова – гэта душа народа, аснова яго культуры і філасофіі. Таму становіцца крыўдна, калі людзі засмячаюць сваю мову чужымі словамі і выразамі замежнага, часцей англа-амерыканскага паходжання. Такую з’яву вельмі добра характарызуе беларуская прымаўка: “Няхай хоць сава, абы з чужога сяла”.
Слоўнік тэрмінаў
Андарак,бурка, пасамоннік – від спадніцы
Апынанка – цёпля хустка
Брыджы – складкі на спадніцы
Гарсэт – жаночая безрукаўка (жылет)
Запаскі – фартухі
Камізэлька – вышытая сарочка
Каснікі – стужкі
Кашуля – сарочка
Крамная хустка – хустка фабрычнай вытворчасці
Кутасы – пампоны
Махра – бахрама
Намітка (плат) – жаночы галаўны ўбор
Папярэчка – спадніца з узорам
Фальбона – аборка