Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Узор дакументацыі па азнаямл. практыцы.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
131.07 Кб
Скачать

Прыкладны план азнаямляльнай практыкі

1 Тыдзень

1. Арганізацыйны збор практыкантаў. Пастаноўка, асэнсаванне мэтаў і задачаў азнаямляльнай практыкі. Размеркаванне па школах. Інструктаж па патрабаваннях да афармлення дакументацыі па выніках практыкі. Разгляд, вывучэнне ўзораў дакументаў.

2. Знаёмства са школай як навучальнай установай: тып, матэрыяльная база, правілы ўнутранага распарадку, традыцыі, дасягненні вучняў і настаўнікаў, асаблівасці арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, умовы выкладання філалагічных дысцыплін і правядзення пазакласнай працы па іх, бяспечныя ўмовы працы вучняў і настаўнікаў.

3. Знаёмства з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, настаўнікамі па дадатковай спецыяльнасці, а таксама класамі, у якіх яны працуюць.

4. Складанне індывідуальных планаў азнаямляльнай практыкі.

2 Тыдзень

1. Наведванне 9 урокаў у замацаваных настаўнікаў (3 урокі – мовы, 3 – літаратуры, 3 – па дадатковай спецыяльнасці). Назіранні за дзейнасцю настаўнікаў, фіксацыя матэрыялу, неабходнага для справаздачы: выяўленых прафесійных уменняў педагогаў, фактаў дасягнення імі мэтаў урока і выкарыстаных для гэтага прынцыпаў, спосабаў, прыёмаў, сродкаў навучання, заўважаных тыпаў урокаў мовы, рэалізацыі задуманага настаўнікамі ў адукацыйным, развіццёвым, выхаваўчым накірунках. Абавязковая аналітычная гутарка з настаўнікам як кіраўніком вучэбнага працэсу пасля кожных наведаных вучэбных заняткаў.

2. Наведванне адных факультатыўных заняткаў і аднаго пазакласнага мерапрыемства па спецыяльнасці (пры іх наяўнасці ў раскладзе, у плане працы настаўніка на час азнаямляльнай практыкі). Вывучэнне матэрыялаў факультатыўных і пазакласных заняткаў.

3. Падрыхтоўка справаздачы аб выкананні індывідуальнага плана азнаямляльнай практыкі.

Справаздачная дакументацыя

1. Індывідуальны план азнаямляльнай практыкі.

2. Справаздача аб выкананні плана і выніках наведвання ўрокаў, факультатыўных і пазакласных заняткаў па беларускай мове.

3. Дзённік.

Прыкладны план аналізу ўрока

1. Клас, тэма ўрока, месца ўрока ў сістэме вучэбных заняткаў па раздзеле ці вялікай тэме.

2. Канкрэтнасць і дасягненне вызначаных мэтаў урока (адукацыйнай, развіццёвай, выхаваўчай), іх адпаведнасць аднаму з вядомых тыпаў ўрокаў.

3. Вывучэнне новага матэрыялу: падрыхтоўка вучняў да засваення новага, асэнсаванне раней не вядомага вучэбнага матэрыялу, яго разуменне.

4. Параўнанне новага матэрыялу ў падручніку з тым матэрыялам, які быў прапанаваны настаўнікам, выясненне мэтазгоднасці настаўнікавага варыянту.

5. Метады, прыёмы, формы замацавання атрыманых ведаў.

6. Фарміраванне ўменняў і навыкаў: матывацыя гэтай дзейнасці, яе працягласць, аб’ём, разнастайнасць, сістэма практыкаванняў.

7. Навучальная каштоўнасць дыдактычнага матэрыялу, яго выхаваўчы патэнцыял.

8. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў.

9. Віды і формы апытвання, іх метадычная мэтазгоднасць, мера патрабавальнасці да адказаў і іх моўнага афармлення, правільнасць і матывацыя адзнак.

10. Рацыянальнасць, эфектыўнасць праверкі дамашняга задання, адпаведнасць інструктыўнай часткі ўрока метадычным патрабаванням.

11. Вучэбная актыўнасць дзяцей на ўроку.

12. Вынікі і агульнае ўражанне ад урока.