- •Пытанні да экзамену па сучаснай беларускай мове для студэнтаў ііі курса спецыяльнасці
- •Частка іі Заданне 1
- •1. Выпішыце з тэксту па тры вытворныя назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі і вызначце іх марфемную будову па схеме:
- •Варыянт 1
- •Варыянт 2
- •Варыянт 3
- •Заданне 2
- •Варыянт 1
- •Варыянт 2
- •Варыянт 3
- •Заданне 3
- •Варыянт 1
- •Варыянт 2
- •Варыянт 3
- •Заданне 4
- •Варыянт 1
- •Варыянт 2
- •Варыянт 3
- •Заданне 5
- •Варыянт 1
- •Варыянт 2
- •Варыянт 3
- •Заданне 6
- •Варыянт 1
- •Варыянт 2
- •Варыянт 3
- •Заданне 7
- •Варыянт 1
- •Варыянт 2
- •Варыянт 3
Варыянт 3
|
Тры кветкі Калісь, як выходзіў я з хаты айца, Тры кветкі ў дарогу узяў для жыцця; Ад маткі і брата дзве кветкі дастаў, А трэцю найлепшы мне друг дараваў.
І покі не звянуць тры кветкі мае, Значыць, што тужаць усе тры па мяне. Хутка прабеглі дні шчасця, пацех, – На слёзы і гора змяніўся мой смех.
Я глянуў на кветкі: аж братня завяла, Шчырага друга пад плесняй ляжала; Адна толькі кветка як сонца цвіла: Бо крэпка любіла матуля адна. Цётка |
|
Заданне 6
Спішыце тэст. Зрабіце марфалагічны разбор выдзеленых слоў. Парадак і ўзор разбору гл. у дапаможніку: Кечык С.Я., Рагаўцоў В.І. “Моўны разбор у ВНУ і школе” (Мн., 1988).
Варыянт 1
Цудатворны абраз Божай Маці з’явіўся на рацэ Свіслач, ля самага горада Менска. Здарылася гэта 13 жніўня 1500 года. Людзей, якія ў той час знаходзіліся ля ракі, здзівіла і прывабіла нязвыклае святло і ззянне, што сыходзіла з вады. Калі прыгледзеліся, распазналі святы абраз. Вернікі з вялікай пашанай паднялі яго і перанеслі ў замкавую царкву Раства Прасвятое Багародзіцы. Там святыню ўшаноўвалі і атрымлівалі збаўленне ад розных бед. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны абраз апынуўся на складзе непатрэбных рэчаў паблізу Дома афіцэраў у Мінску. Аднак адна з набожных кабет знайшла яго. Абраз адрэстаўравалі і змясцілі ў Петрапаўлаўскай царкве. Пасля вайны святыня была перанесена ў кафедральны Свята-Духаў сабор, дзе знаходзіцца да гэтага часу. Як пакутная вандроўніца, Мінская ікона Божай Маці разам са сваімі вернікамі спазнала горыч страт і нястач, радасць пастаяннага вяртання да жыцця. Яна стала ахоўніцай лёсу жыхароў беларускай сталіцы. Нездарма вобраз Багародзіцы змешчаны на сённяшнім гербе стражытнага Мінска.
(А. Бутэвіч)
Варыянт 2
Вераванні, заснаваныя на ўяўленнях пра магутнасць выказанага, існавалі сярод розных народаў на розных этапах іх культурнага развіцця. Так, якуты верылі, што кожнае слова ператвараецца ў вешчую птушку, а ў Кабале наогул сцвярджаецца, што быццам бы любое слова становіцца анёлам. Цікава, што лятучасць маўленчых адзінак ахвотна прызнавалася і славянскімі варажбітамі. Яны меркавалі, што словы можна “пускаць па ветры”, хоць гэта і не зусім зручна, бо заўсёды ёсць верагоднасць таго, што яны трапяць “не на адрас” і ўвесь іх негатыўны зарад будзе страчаны дарма.
Такая найбольш важная ў жыцці чалавека разнавіднасць слова, як асабовае імя, здаўна ўспрымалася як своеасаблівы масток паміж асобай і яе лёсам. На нашу думку, гэтыя ўяўленні спарадзілі пашыраны на Кіеўскай Русі звычай, што прымушаў дзяўчат разам са зменай свайго сацыяльнага статусу (з прычыны шлюбу) змяняць і ўласнае імя. Відаць, тое рабілася, каб належным чынам падкрэсліць, што з замужжам пачынаецца новае жыццё і дзверы ў вольніцу дзявоцтва зачыняюцца назаўжды. Не выйшла з-пад улады гэтай традыцыі і Рагнеда – славутая полацкая князёўна. Стаўшы жонкай кіеўскага князя Уладзіміра, яна назвалася Гарыславаю.
Сувязь імені асобы з яе лёсам здавалася і здаецца настолькі відавочнай, што рэдка якія бацькі адважваюцца даць нованароджанаму імя нядаўна памерлага родзіча ці знаёмага, асабліва калі смерць была пакутніцкай.
(Паводле А. Пачкоўскай)