- •1 Прадмет,задачы курса "гб".Гістарычная перыядызацыя і крыніцы
- •2.Першабытна-абшчынны лад і засяленне старажытнай б. Індаеўрапейцамі.
- •3.Асноўныя канцепцыі паходжання беларускай народнасці
- •4.Першыя дзяржавы-княствы на старажытна-беларускіх землях.
- •5.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў.
- •6.Рэлігія і культура б.(х-хііІст.)
- •7.Утварэнне вкл
- •8.Асноўныя накірункі развіцця вкл
- •9.Збліжэнне вкл з Польшчай.Крэўская,Віленска-Радамскія уніі.
- •10.Знешняя палітыка вкл.
- •11.Дзяржаўны лад і органы кіравання ў вкл.
- •12.Люблінская ўнія(1569г.).Утварэнне рп.Дзяржаўна-прававое становішча вкл ў складзе рп
- •13.Рэлігія і культура б. Ў хуі-хуіі ст.
- •14.Войны рп сяр.Хуіі-пач.Хуііі ст.
- •15.Палітычны крызіс рп.Першы раздзел рп.
- •16.Канстытуцыя рп(1791г.).Другі раздзел рп.
- •17.Паўстанне т.Касцюшкі.Канчатковы падзел рп.Гісторыка-правая ацэнка падзелаў рп.
- •18.Палітыка царызму на беларускіх землях(канец хуііі-першая палова хух стст.)
- •19.Б. Ў вайне 1812 г.
- •20.Грамадска-палітычны рух на б. Ў першай палове хіХст.(тайныя таварыствы,дзекабрысты,паўстанне 1830-1831гг.)
- •21.Крызіс прыгонніцкай сістэмы ў пачатку хіх ст.Аграрная рэформа 1861 г. І яе ажыцяўленне на б.
- •22.Паўстанне 1863-1864 гг.К.Каліноўскі.
- •23.Буржуазныя рэформы 60-х - 80-х і асаблівасці іх правядзення на б.
- •24.Фарміраванне палітычных партый і арганізацый у канцы хіх-пачатку хХстст.Зараджэнне беларускага нацыянальнага руху.
- •25.Рэвалюцыя 1905-1907гг. І яе падзеі на б.
- •26.Сталыпінская аграрная рэформа і яе ажыцяўленне ў б.
- •27.Беларусь у гады Першай сусветнай вайны(1914-1918гг.)
- •28.Лютаўская рэвалюцыя 1917г. Растаноўка палітычных сіл на б.
- •29.Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917г.Усталяванне Савецкай ўлады на б.
- •30.Брэсцкі мір і яго вынікі для б.
- •32.Утварэнне бсср. І Усебеларускі з'езд Саветаў.Канстытуцыя ссрб.
- •37.Палітыка беларусізацыі.Культура бсср ў 20-я гг. Хх ст.
- •38.Індустрыалізацыя бсср.
- •39.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі б.
- •40.Грамадска-палітычная сістэма бсср 1930-х гг.Канстытуцыя бсср 1937 г.
- •41.Заходняя б. У складзе Польскай дзяржавы
- •42.Нацыянальна-вызваленчы рух
- •43.Савецка-германскі дагавор 1939г.Пачатак другой сусветнай вайны.Паход Чырвонай арміі ў Заходнюю б.
- •44.Пачатак вАв.Абарончыя баі ча на тэр.Б. Летам 1941г.
- •45.Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на б.
- •46.Партызанскі рух і падпольная барацьба на Беларусі
- •47.Вызваленне б. Ад немцаў.Аперацыя Баграціён
- •48.Грамадска-палітычнае жыццё бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе
- •49.Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі бсср
- •54.Рб на міжнароднай арэне(1991-2012гг)
20.Грамадска-палітычны рух на б. Ў першай палове хіХст.(тайныя таварыствы,дзекабрысты,паўстанне 1830-1831гг.)
21.Крызіс прыгонніцкай сістэмы ў пачатку хіх ст.Аграрная рэформа 1861 г. І яе ажыцяўленне на б.
Адной з асаблівасцей развіцця сельскай гаспадаркі было панаванне буйнога дваранскага землеўладання. У сваіх маёнтках памешчыкі будавалі прамысловыя прадпрыемствы. Асновай сельскай гаспадаркі з’яўлялася земляробства. З канца XVIII да сярэдзіны ХІХ ст. плошча ворных зямель павялічылася ў 3–4 разы. У сувязі з пераўтварэннем бульбы з агароднай культуры ў палявую яе пасевы з пачатку ХІХ ст. да канца 30-х гг. узраслі ў 20– 25 разоў. У памешчыцкіх гаспадарках стала шырэй выкарыстоўвацца наёмная праца. Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 г . у Віцебску. Развіццю капіталістычных адносін спрыяла і тое, што мясцовае дваранства атрымала доступ да пазык у цэнтральных банках з правам закладу маёнткаў разам з сялянамі. Няледзячы на панаванне паншчыннай сістэмы, сялянская гаспадарка паступова звязвалася з рынкам. З пачатку ХІХ ст. развівалася і прамысловая дзейнасць сялян. Яны выраблялі на продаж ільняныя і суконныя тканіны, аўчыну, хатнія драўляныя вырабы. Пашыралася маёмасная дыферэнцыяцыя сярод сялян. Адным з яскравых паказчыкаў крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы было нарастанне сялянскага руху. Асаблівасцю сацыяльных супярэчнасцей у Беларусі з’яўлялася іх пераплятанне з нацыянальна-рэлігійнай варожасцю паміж сялянамі і панамі. У канцы 40-х гг. сярод сялян Беларусі пашырыліся чуткі, што рыхтуецца адмена прыгоннага права. У сувязі з гэтым сяляне пачалі часцей уцякаць ад памешчыкаў. Але найбольш распаўсюджанымі формамі сялянскага руху з’яўлялася адмова ад выканання павіннасцей і падача “іскаў аб вольнасці” на імя цара. З 40-х гг. ХІХ ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, перарастае ў крызіс. Аўтарам адной з рэформ для яго пераадолення быў П.Д. Кісялёў – кіраўнік Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, прыхільнік абмежавання прыгоннага права. Рэформа ў сістэме феадальнага землеўладання пачалася з дзяржаўнай вёскі, становішча якой у Расіі і Беларусі было розным. У Расіі нормы эксплуатацыі дзяржаўных сялян абмяжоўваліся інвентарамі, ніхто не меў права іх перавышаць. У Беларусі ж дзейнічала сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў арэнду мясцовым памешчыкам. Розным было і прававое становішча дзяржаўных сялян Расіі і Беларусі. Яны былі абвешчаны вольнымі грамадзянамі, маглі мяняць месца жыхарства, пераходзіць у іншыя саслоўі, мяняць накірунак дзейнасці, звяртацца са скаргамі ў судовыя інстанцыі. У Беларусі прававое становішча дзяржаўных сялян нічым не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх. Часовы ўладар быў надзелены адміністрацыйнай, судовай і эканамічнай уладай над сялянамі. Але галоўнае адрозненне двух рэгіёнаў было ў сістэме збору феадальнай рэнты: у Расіі дзяржаўныя маёнткі былі на падушным аброку, у Беларусі – на паншчыне. Першай часткай рэформы дзяржаўнай вёскі стала перабудовы яе апарату кіравання. Замест чатырох’яруснай сістэмы мясцовага кіравання, уведзенай у расійскіх губернях, у Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы: губерня – акруга – сельская ўправа. У выніку рэформы абшчына ў Беларусі была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору. Другой часткай рэформы П.Д. Кісялёва з’яўлялася палітыка “апякунства” над дзяржаўнымі сялянамі. Прадугледжвалася арганізацыя дапамогі сялянам на выпадак неўраджаяў, эпідэмій, падзяжу жывёлы і іншых бедстваў. Аднак недахоп сродкаў, жаданне палепшыць сялянскі побыт цалкам за кошт сялян перашкаджалі ажыццяўленню планаў рэфарматараў. Трэцяя і галоўная частка рэформы П.Д. Кісялёва – люстрацыя дзяржаўных маёмасцей. Гэта было мерапрыемства, якое ставіла тры мэты: дакладны ўлік дзяржаўных маёмасцей, выраўноўванне гаспадарчага ўзроўню сялян шляхам скасавання малазямелля і рэгламентацыі павіннасцей, павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўных сялян. У працэсе люстрацый у Беларусі знішчаюцца фальваркова-паншчынная сістэма і сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя сяляне паскоранымі тэмпамі пераводзяцца на пазямельны аброк. З фальварковых зямель ім былі зроблены прырэзкі да надзелаў. Да канца 1857 г. на аброк пераведзены ўсе дзяржаўныя маёнткі Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Адмова ад фальваркова-паншчыннай сістэмы і перавод дзяржаўных сялян на аброк з’явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна- прагрэсіўны характар. Агульная плошча сялянскага надзельнага фонду ў выніку рэформы П.Д. Кісялёва павялічылася на 10,73 %. І хоць гэта мала што змяніла ў забяспечанасці сялян зямлёй (за гады рэформы колькасць рэвізскіх душ узрасла на 38,5 %), але затое было некалькі ўраўнавана становішча сялян, знізіўся цяжар павіннасцей. Асабліва значныя перамены адбыліся ў прававым статусе дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх сялян. З 1840 г. П.Д. Кісялёў пачаў займацца падрыхтоўкай інвентарнай рэформы з мэтай падцягнуць узровень памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. З-за супраціўлення памешчыкаў інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы была значна менш радыкальнай. Яна ўніфікавала памер павіннасцей сялян шляхам увядзення ў памешчыцкіх маёнтках абавязковых інвентароў па адзіных правілах. У адрозненне ад дзяржаўнай вёскі, пераведзенай на аброк, у памешчыцкай засталіся многія ранейшыя павіннасці: паншчына (штодзённая), згоны, шарваркі, жаночая праца, старажоўства, даніна. Інвентарная рэформа не вырашыла найважнейшага пытання – аб сялянскім землекарыстанні. Толькі 14 мая 1855 г. Аляксандр ІІ зацвердзіў перагледжаныя ў інвентарных камітэтах правілы для маёнткаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, у якіх вызначаўся мінімальны сялянскі надзел у 4,75 дзесяціны на рэвізскую душу, а паншчына – 3 дні ў тыдзень.