- •Программа государственного экзамена всеобщая история для специальностей:
- •Пояснительная записка
- •Беларусь у VI – сярэдзіне XIII ст.
- •Вялікае княства літоўскае, рускае I жамойцкае ў XIII–XV стст.
- •Беларускія землі ў XVI – першай палове XVII ст.
- •Войны I сацыяльна-палітычныя канфлікты другой паловы XVII–XVIII ст.
- •Крызіс прыгонніцкай сістэмы (канец XVIII – першая палова XIX ст.)
- •Станаўленне буржуазнага грамадства ў беларусі. Фарміраванне беларускай нацыі (1861–1900 гг.)
- •Беларусь у пачатку XX ст. (1901–1914 гг.)
- •Беларусь у гады першай сусветнай вайны (1914–1918 гг.)
- •Беларусь паміж дзвюма сусветнымі войнамі
- •Беларусь у гады другой сусветнай вайны
- •Беларусь у пасляваенны перыяд (1945–1985 гг.)
- •Беларусь на сучасным этапе развіцця
- •Гісторыя ўсходніх славян старажытнаруская дзяржава “кіеўская русь”
- •Паўночна-усходняя і паўднёва-заходняя русь у хiv–хv ст.
- •Руская цэнтралізаваная дзяржава
- •Украінскія землі ў хiv–хvi стст. Вызваленчы рух на украіне ў хvп ст.
- •Унутранае і знешнепалітычнае становішча расіі ў канцы хvіі ст. – першай палове хіх ст.
- •Украінскія землі ў другой палове хviii–хіх стст.
- •Расія ў другой палове хіх ст. – пачатку хх ст.
- •Расія і украіна ў 1917–1941 гг.
- •Вялікая айчынная вайна
- •Ссср у 1941-1991 гг.
- •Гісторыя паўдневых і заходніх славян
- •Паўднёвыя і заходнія славяне ў XII–хv стст.
- •Славянскія народы пад уладай турцыі і габсбургаў
- •Польшча ў 1385–1795 гг.
- •Славянскія землі ў хvііі – пачатку хх стст.
- •Паўдневыя і заходнія славяне ў час першай сусветнай вайны
- •Дзяржавы паўднёвых і заходніх славян паміж дзвюма сусветнымі войнамі
- •Дзяржавы паўдневых і заходніх славян у другой сусветнай вайне (1939–1944 гг.)
- •Славянскія краіны ў 1944 – другой палове 1980-х гг.
- •Станаўленне і крызіс “рэальнага сацыялізму” ў паўднёва- і заходнеславянскіх краінах
- •Паўднёвыя і заходнія славяне ў канцы 1980-х – пачатку XXI ст.
- •История древних цивилизаций древнеегипетская цивилизация
- •Цивилизации древней передней азии и ирана
- •Южная азия в древности
- •Цивилизация древнего китая
- •Древняя греция
- •Древний рим
- •История средних веков европа в период раннего средневековья
- •Социально-экономическое и политическое развитие западной европы в IX–XI вв.
- •Социально-экономические и политические процессы в западной европе в конце хi–хv вв.
- •Новая и новейшая история стран европы и америки социально-экономические и политические процессы в западной европе в конце хv – первой половине хvii вв.
- •Страны европы и сша в середине XVII – начале XIX вв.
- •Страны европы и америки в 1815 – начале хх в.
- •Первая мировая война
- •Страны европы и америки между двумя мировыми войнами
- •Вторая мировая война
- •Страны европы и америки после второй мировой войны
- •Новая и новейшая история стран латинской америки
- •Информационно-методическая часть литература История Беларуси
- •История южных и западных славян
- •История древних цивилизаций
- •История средних веков
- •Новая история стран Европы и Америки
- •Новейшая история стран Европы и Америки
- •Новаяи новейшая история стран Азии и Африки
- •Новая и новейшая история стран Латинской Америки
Расія і украіна ў 1917–1941 гг.
Кастрычніцкае ўзброенае паўстанне. Развіццё рэвалюцыйнай сітуацыі ў краіне пасля лютаўскай рэвалюцыі. Стварэнне Часовага ўрада, петраградскага Савета. Сутнасць двоеўладдзя.
Дэмакратызацыя дзяржаўнага ладу. Легалізацыя дзейнасці палітычных партый і нацыянальных арганізацый. У.І. Ленін. Пытанне аб адносінах да вайны і першы (красавіцкі) крызіс Часовага ўрада. Паглыбленне гаспадарчага крызісу і палітычнай анархіі. Першы Агульнарасійскі з’езд рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Ліпеньскі ўрадавы крызіс. Стварэнне другога кааліцыйнага ўрада. А.Ф. Керанскі. Барацьба ўрада з левымі радыкаламі. Канец двоеўладдзя.
Пагроза ўстанаўлення дыктатуры. Карнілаўскі мяцеж. Часовае аб'яднанне дзеянняў палітычных партый. Стварэнне Дырэкторыі.
Бальшавізацыя Саветаў. Абвяшчэнне Расіі рэспублікай. Дэмакратычная нарада, перадпарламент. Развал фронту. Курс бальшавікоў на ўзброенае паўстанне. Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК). Ход паўстання бальшавікоў. II Агульнарасійскі з’езд Саветаў. Фарміраванне Савета Народных Камісараў і Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага камітэта. Першыя дэкрэты Савецкай улады.
Расія і Украіна ў перыяд Грамадзянскай вайны. Першыя сацыялістычныя пераўтварэнні (кастрычнік 1917–1920 гг.). Спробы аднаўлення ўлады Часовага ўрада. Агульнарасійскі камітэт уратавання Радзімы і рэвалюцыі. Устанаўленне ўлады Саветаў на месцах і на франтах. Стварэнне антыбальшавіцкага цэнтра на Доне. Пераход улады да Саветаў у Маскве. Асаблівасці рэвалюцыйнага працэсу на Украіне. Абвяшчэнне Украінскай народнай рэспублікі (УНР). Цэнтральная Рада. В.К.Вінічэнка. I Усеўкраінскі з’езд Саветаў. УССР.
Першыя сацыяльныя пераўтварэнні. Нацыяналізацыя банкаў, чыгункі, воднага транспарта, асобных прадпрыемстваў. Увядзенне рабочага кантролю. Усерасійская надзвычайная камісія (ВЧК). Скліканне і роспуск Устаноўчага сходу. III Усерасійскі з’езд рабочых і салдацкіх дэпутатаў, яго аб’яднанне з III з’ездам сялянскіх дэпутатаў. “Дэкларацыя правоў працоўнага і эксплуатуемага народа”. Абвяшчэнне РСФСР. Грамадзянская вайна. Узнікненне ачагоў грамадзянскай вайны ў Паволжы, на Доне, Кубані, у Прыураллі і Сібіры. Пачатак іншаземнай ваеннай інтэрвенцыі. Белы pyx. Будаўніцтва рабоча-сялянскай чырвонай арміі (РККА). РВС. Савет Абароны. Чырвоны і белы тэрор.
Выхад Расіі з Першай сусветнай вайны. Мірныя перамовы ў Брэст-Літоўску. Устанаўленне аднапартыйнай сістэмы. Прыняцце першай канстытуцыі РСФСР.
Баі на Усходнім фронце летам – восенню 1918 г. Палітыка ваеннага камунізму”. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў гады вайны. Стварэнне аўтаномій у РСФСР. Далёкаўсходняя рэспубліка. Ваенна-палітычны саюз савецкіх рэспублік.
Заканчэнне грамадзянскай вайны. Савецка-польская вайна. Рыжскі дагавор. Устанаўленне дыпламатычных адносін з Эстоніяй, Латвіяй, Літвой і Фінляндыяй.
Новая эканамічная палітыка. Утварэнне СССР. Крызіс палітыкі “ваеннага камунізму”. X з’езд РКП (б). Замена харчразвёрсткі на харчпадатак. Першыя мерапрыемствы НЭПа ў прамысловасці, гандлі, сферы грашовага абароту. Грашовая рэформа. Супярэчлівасць эканамічнага развіцця краіны. Уздым сельскай гаспадаркі. Маёмаснае расслаенне вёскі. Прычыны крызісаў НЭПа. Крызісы збыту і хлебанарыхтовак. Рост беспрацоўя. Дзяржаўнае рэгуляванне. Класавы прынцып падаткаабкладання. Ціск ідэалогіі і палітыкі на эканоміку. Падтрымка сацыялістычнага сектара. Цяжкасці пераходу да НЭПа. Голад 1921–1922 гг. Неадпаведнасць эканамічнай практыкі і тэаратычных погля-даў бальшавікоў. Высылка з краіны прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Барацьба з царквою.
Хвароба і смерць У.І. Леніна. Асабістае саперніцтва пры непахіснасці партыйнай дыктатуры. Умацаванне асабістай улады І.В.Сталіна і пазіцый партыйнай наменклатуры. Уплыў унутрыпартыйнай барацьбы на жыццё савецкага грамадства.
Утварэнне СССР. Дыскусіі аб формах нацыянальна-дзяржаўнага ладу. І.В.Сталін аб аўтанамізацыі. Першы Усесаюзны з’езд Саветаў. Дэкларацыя і дагавор аб утварэнні СССР. Канстытуцыя СССР (1924 г.).
СССР ў гады першых пяцігодак. Генезіс адміністрацыйна-каманднай сістэмы. Крызіс хлебанарыхтовак 1927–1928 гг. Вяртанне да метадаў харчразвёрсткі. Барацьба ў кіраўніцтве ВКП (б) па пытанню аб выхадзе зкрызісу. “Правы ўхіл”. Паражэнне прыхільнікаў захавання нэпаўскіх метадаў. Прычыны згортвання НЭПа.
Распрацоўка і прыняцце першага пяцігадовага плана. Пераход да фарсіраванай індустрыялізацыі. Перакачванне сродкаў з аграрнай сферы ў прамысловасць.
Палітыка суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа. Рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі. Супраціўленне сялян. Часовае аслабленне націску на сялян і пераход да другога этапа ажыццяўлення суцэльнай калектывізацыі. Экспарт зерня. Масавы голад 1932–1933 гг., яго прычыны. Палітаддзелы МТС і саўгасаў, іх задачы. Рэпрэсіі. Сутнасць калгаснай сістэмы. Абдзяржаўленне калгасаў. Вынікі першай пяцігодкі. Поўнае абдзяржаўленне эканомікі. Падпарадкаванне эканомікі савецкіх рэспублік адзінаму цэнтру.
Узмацненне адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіравання эка-номікай у гады другой і трэцяй пяцігодак. Ператварэнне краіны з аграрна-індустрыяльнай у індустрыяльна-аграрную. Дыспрапорцыя асобных галін развіцця народнай гаспадаркі. Сацыялістычнае спаборніцтва. Астаткавы прынцып выкарыстання сродкаў на сацыяльныя патрэбы. “Лагерная эканоміка”. Мілітарызацыя эканомікі. Вынікі развіцця СССР у 1930-я гады.
Палітычная сістэма таталітарнага грамадства. Барацьба з іншадумствам. Манаполія на ўладу партыйна-дзяржаўнай наменклатуры. Ідэалогія марксізму-ленінізму і яе сталінская інтэрпрэтацыя. Культурная рэвалюцыя як абавязковы элемент станаўлення дыктатуры. Канстытуцыя СССР (1936 г.). Культ асобы Сталіна. Ідэалагічнае і палітычнае забеспячэнне тэрору. ГУЛАГ. НКУС. Пазасудовыя рэпрэсіі. Паказальныя працэсы. Рэальны сацыялізм. Нацыянальная палітыка таталітарнага рэжыму. Утварэнне і ўваход у СССР новых савецкіх сацыялістычных рэспублік.
Знешняя палітыка СССР у 1920–1930-я гады. Генуэзская канферэнцыя. Рапальскі дагавор. Пашырэнне дыпламатычных адносін. Савецка-германскі дагавор аб ненападзенні 1926 г. Падпісанне дагавораў з Польшчай, Фінляндыяй, Латвіяй, Эстоніяй, Італіяй у 1932–1933 гг. Пагаршэнне савецка-германскіх адносін. Спробы стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі. Уступленне СССР у Лігу Нацый. Дагаворы аб узае-мадапамозе з Францыяй і Чэхаславакіяй. Устанаўленне дыпламатычных адносін з ЗША. Разрыў дыпламатычных адносін з Кітаем. Сутыкненні з японскімі войскамі каля возера Хасан і ракі Халхін-Гол. Маскоўская англа-франка-савецкая канферэнцыя. Заключэнне дагавора аб ненападзе з Германіяй.