Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
праграма дзяржэкзамену па СБЛМ_Доўгаль АВ.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
114.18 Кб
Скачать

Фразеалогія

Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Вузкае і шырокае разуменне фразеалогіі. Фразеалагізм і яго прыметы. Фразеалагізм і іншыя адзінкі мовы. Тыпы фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці кампанентаў: зрашчэнні, адзінствы, спалучэнні. Фразеалагічныя выразы. Тыпы фразеалагізмаў паводле марфалагічнай адпаведнасці (назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя і інш.), паходжання (спрадвечныя і запазычаныя), адпаведнасці сінтаксічным адзінкам (спалучэнні, словазлучэнні, сказы), стылістычнай афарбоўкі (міжстылёвыя, кніжныя, гутарковыя). Крыніцы ўзнікнення фразеалагізмаў.

Парэміялогія. Прыказкі і прымаўкі. Крылатыя выразы і афарызмы. Перыфраза.

Лексікаграфія

Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя, акадэмічныя і навучальныя, агульнаўжывальныя і спецыялізаваныя слоўнікі. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў: аднамоўныя і шматмоўныя; тлумачальныя, этымалагічныя, гістарычныя, дыялектныя, тэрміналагічныя, арфаэпічныя, арфаграфічныя, марфемныя, словаўтваральныя, граматычныя, сінонімаў, амонімаў, антонімаў, паронімаў, іншамоўных слоў, фразеалагізмаў; частотныя, адваротныя, мовы пісьменнікаў, эпітэтаў і інш.

Будова слоўнікавага артыкула (на прыкладзе тлумачальнага слоўніка).

Марфеміка

Марфеміка як раздзел мовазнаўства. Марфема і морф. Марфемная структура слова. Тыпы марфем. Каранёвыя і афіксальныя марфемы. Свабодныя і звязаныя карані. Афіксы: прыстаўка, суфікс, конфікс, канчатак, постфікс, інтэрфікс. Словаўтваральныя і словазменныя (фармаўтваральныя) афіксы. Матэрыяльны выражаныя і матэрыяльна не выражаныя (нулявыя) афіксы. Паняцце пра афіксоіды (прэфіксоіды і суфіксоіды). Рэгулярныя і нерэгулярныя, прадуктыўныя і непрадуктыўныя афіксы. Аснова слова і аснова словаформы. Тыпы асноў.

Марфемны аналіз слова.

Словаўтварэнне

Вытворнае і невытворнае слова. Утваральная аснова (база). Словаўтваральны фармант. Словаўтваральнае значэнне. Словаўтваральная пара, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральная парадыгма, словаўтваральнае гняздо. Словаўтваральны тып і словаўтваральная мадэль. Спосабы словаўтварэння ў сучаснай беларускай мове. Марфалагічнае словаўтварэнне (афіксацыя) і яго тыпы. Складанне і яго тыпы. Марфолага-сінтаксічнае словаўтварэнне і яго тыпы. Лексіка-семантычнае словаўтварэнне. Прадуктыўныя і непрадуктыўныя спосабы словаўтварэння.

Словаўтваральны аналіз слова.

Марфалогія

Марфалогія як раздзел граматыкі. Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Граматычная катэгорыя, граматычнае значэнне, граматычная форма, граматычная парадыгма. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Прынцыпы выдзялення часцін мовы. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай мове. Самастойныя і службовыя часціны мовы. Пераход (канверсія) з адной часціны мовы ў другую.

Назоўнік як часціна мовы. Катэгарыяльнае значэнне, граматычныя катэгорыі, сінтаксічная функцыя. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў: агульныя і ўласныя, канкрэтныя і абстрактныя, асабовыя і неасабовыя, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, зборныя, рэчыўныя, адзінкавыя (сінгулятывы).

Род назоўнікаў. Назоўнікі мужчынскага, жаночага, ніякага і агульнага роду. Адрозненне ў родзе назоўнікаў у рускай і беларускай мовах. Лік назоўнікаў. Назоўнікі singularia tantum (адзіночналікавыя) i pluralia tantum (множналікавыя). Адрозненне ў ліку назоўнікаў у рускай і беларускай мовах. Склон назоўнікаў.

Тыпы скланення назоўнікаў. Назоўнікі першага, другога і трэцяга скланення. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі. Ад’ектыўнае скланенне назоўнікаў. Скланенне назоўнікаў у множным ліку. Асаблівасці скланення ўласных імёнаў і прозвішчаў у сучаснай беларускай мове.

Асаблівасці словаўтварэння назоўнікаў. Пераход іншых часцін мовы ў разрад назоўнікаў.

Марфалагічны разбор назоўніка.

Прыметнік як часціна мовы. Катэгарыяльнае значэнне, граматычныя катэгорыі, сінтаксічная функцыя. Залежнасць катэгорый роду, ліку, склону прыметніка ад назоўніка.

Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў (якасныя, адносныя, прыналежныя). Семантыка-граматычныя асаблівасці якасных прыметнікаў. Поўныя і кароткія формы якасных прыметнікаў. Утварэнне вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў. Ужыванне формаў параўнання прыметнікаў. Семантыка-граматычныя асаблівасці адносных прыметнікаў. Семантыка-граматычныя асаблівасці прыналежных прыметнікаў. Утварэнне прыналежных прыметнікаў.

Асаблівасці скланення прыметнікаў.

Прыметнікі са значэннем суб’ектыўнай ацэнкі і меры якасці.

Асаблівасці словаўтварэння прыметнікаў. Пераход іншых часцін мовы ў разрад прыметнікаў.

Марфалагічны разбор прыметніка.

Дзеяслоў як часціна мовы. Катэгарыяльнае значэнне, граматычныя катэгорыі, сінтаксічная функцыя. Асновы дзеяслова. Граматычныя формы дзеяслова (інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, спрагальныя формы).

Граматычныя катэгорыі дзеяслова. Дзеясловы закончанага і незакончанага трывання. Парныя, аднатрывальныя і двухтрывальныя дзеясловы. Спосабы ўтварэння трывання. Дзеясловы залежнага і незалежнага стану. Дзеясловы абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу: утварэнне і ўжыванне. Граматычнае значэнне часу. Утварэнне формаў прошлага часу. Простая (сінтэтычная) і складаная (аналітычная) формы будучага часу. Асаблівасці ўжывання часавых формаў дзеяслова. Асабовыя і безасабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў.

Лексіка-граматычныя разрады дзеясловаў. Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Зваротныя і незваротныя дзеясловы.

Асаблівасці словаўтварэння дзеясловаў.

Марфалагічны аналіз дзеяслова.

Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова. Граматычнае значэнне і сінтаксічная функцыя дзеепрыметніка. Дзеяслоўны і прыметнікавыя прыметы дзеепрыметніка. Дзеепрыметнікі залежнага і незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу: утварэнне і ўжыванне. Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі. Марфалагічны разбор дзеепрыметніка.

Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова. Граматычнае значэнне і сінтаксічная функцыя дзеепрыслоўя. Дзеяслоўныя і прыслоўныя прыметы дзеепрыслоўя. Дзеепрыслоўі закончанага і незакончанага трывання: утварэнне і ўжыванне. Адноснае значэнне часу дзеепрыслоўяў. Пераход дзеепрыслоўяў у прыслоўі. Марфалагічны разбор дзеепрыслоўя.

Займеннік як часціна мовы. Катэгарыяльнае значэнне, граматычныя катэгорыі, сінтаксічная функцыя. Лексіка-граматычныя разрады займеннікаў (асабовыя, зваротны, прыналежныя, указальныя, азначальныя, пытальныя, адносныя, адмоўныя, няпэўныя). Асаблівасці скланення займеннікаў. Пераход іншых часцін мовы ў займеннікі.

Марфалагічны разбор займенніка.

Лічэбнік як часціна мовы. Катэгарыяльнае значэнне, граматычныя катэгорыі, сінтаксічная функцыя. Лексіка-граматычныя разрады лічэбнікаў (колькасныя, парадкавыя, дробавыя, зборныя). Разрады лічэбнікаў паводле структуры (простыя, складаныя, састаўныя). Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў з назоўнікамі ў сучаснай беларускай мове. Скланенне лічэбнікаў.

Марфалагічны разбор лічэбніка.

Прыслоўе як нязменная часціна мовы. Катэгарыяльнае значэнне, сінтаксічная функцыя. Лексіка-граматычныя разрады прыслоўяў: азначальныя (якасныя, спосабу дзеяння, меры і ступені) і акалічнасныя (месца, часу, прычыны, мэты). Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Словаўтварэнне прыслоўяў. Пераход іншых часцін мовы ў разрад прыслоўя.

Марфалагічны разбор прыслоўя.

Прэдыкатыў (безасабова-прэдыкатыўнае слова, слова катэгорыі стану) як часціна мовы. Катэгарыяльнае значэнне, сінтаксічная функцыя. Лексіка-семантычныя групы прэдыкатываў.

Марфалагічны разбор прэдыкатыва.

Службовыя часціны мовы. Прыназоўнік як службовая часціна мовы. Функцыянальна-семантычны групы прыназоўнікаў. Разрады прыназоўнікаў паводле структуры (простыя, складаныя, састаўныя). Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі. Марфалагічны разбор прыназоўніка.

Злучнік як службовая часціна мовы. разрады злучнікаў паводле структуры (простыя, састаўныя). Вытворныя і невытворныя злучнікі. Тыпы злучнікаў паводле спосабу ўжывання (адзіночныя, паўторныя, парныя). Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі. Злучальныя злучнікі (спалучальныя, супастаўляльныя, размеркавальныя). Падпарадкавальныя злучнікі (часавыя, прычынныя, мэтавыя, умоўныя, параўнальныя, уступальныя, тлумачальныя, выніковыя). Далучальныя злучнікі. Паясняльныя злучнікі. Адрозненне злучнікаў ад злучальных слоў. Марфалагічны разбор злучніка.

Часціца як службовая часціна мовы. Часціцы, што выражаюць сэнсавыя адценні (указальныя, азначальна-ўдакладняльныя, вылучальна-абмежавальныя). Мадальныя часціцы (сцвярджальныя, адмоўныя, пытальныя, параўнальныя). Эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы (узмацняльныя, клічныя). Марфалагічныя часціцы. Марфалагічны разбор часціцы.

Звязка як службовая часціна мовы. Незнамянальныя, паўзнамянальныя, знамянальныя звязкі.

Мадальныя словы: семантычныя і сінтаксічныя асаблівасці. Разрады мадальных слоў паводле значэння. Марфалагічны разбор мадальных слоў. Выклічнік як часціна мовы. Разрады выклічнікаў (эмацыянальныя, валявыя, этыкетныя). Вытворныя і невытворныя выклічнікі. Марфалагічны разбор выклічніка. Гукаперайманні.