Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Урок М. Багдановіч.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
113.66 Кб
Скачать

Юнак (у нацыянальным адзеннi).

«Зорка Венера узышла над зямлёю...»

Цi не яна усхвалявала мяне?

Гэта мелодыя светлай тугою

Кожнае сэрца кране.

Смутак расстання — не толькi

пакуты.

Нам гэту песню на тысячы год

Падаравалi паэт наш славуты

I беларускi народ.

«Зорка Венера» лунае над светам.

Гэта — каханню юнацкаму гімн.

Як не спяваць яго разам з паэтам,

Разам з народам сваiм?

Гэткую песню, як радасць, чакаюць:

Смутак расстання — калыска надзей.

3 песняй на свеце людзей сустракаюць,

3 песняй праводзяць людзей.

Выбрацца у свет з гэткай песняй чароунай

I паланiць ёю захад i усход

Мог толькi слынны паэт, безумоуна,

Толькi вялiкi народ.

Я. Мiклашэўскi. «Зорка Венера»

Падагульненне. Словы настаўніка:

Сімваламі паэзіі М. Багдановіча стала слова “зорка”. Паэт пакінуў нас вельмі маладым, але яго талент яркай зоркай свеціць людзям. І за гэта мы навечна ўдзячны яму. Яго зорка дорыць нам “Светлыя згадкі”, будзіць у нашых сэрцах пачуццё прыгажосці, любоў да роднай Беларусі. Выйдзіце ўвечар. Выйдзіце ў ноч. Зірніце на расцвіўшае зоркамі неба… Зоры ўнебе, зоры з сэрцах. Няхай яны ніколі не заснуць. І няхай заўседы свеціць ясная Зорка паэзіі М. Багдановіча.

Ён нёс свой крыж цярпліва, без ныцця,

Як самабытны, непаўторны творца,

Хоць рана згасла полымя жыцця,

Ды ўсё гарэць, не згаснуць яго зорцы.

Рэфлексія.

Адказ на пытанне ўрока “Што зрабіць мне каб кветкі не звялі?”