- •Гісторыя беларусі
- •Аўтары:
- •Рэцэнзенты:
- •Глава 1 уводзіны ў курс “гісторыя беларусі” 6
- •Глава 2 свет і беларусь у старажытны перыяд 16
- •Глава 3 еўропа і беларусь у раннім і высокім сярэднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці у ўсходніх славян (VI – першая палова XIII ст.) 31
- •Глава 4 еўропа і беларусь у познім сярэднявеччы. Утварэнне і ўмацаванне вялікага княства літоўскага, рускага, жамойцкага (другая палова хііі – першая палова хvі стст.) 49
- •Глава 9 бсср у міжваенны перыяд (1921 – 1939 гг.) 134
- •Глава 10 беларусь у гады другой сусветнай вайны 153
- •Глава 11 ссср у ўмовах спаборніцтва і канфрантацыі супрацьлеглых сацыяльна-палітычных сістэм. Асноўныя тэндэнцыі развіцця бсср у 1950 – 1980–я гады 189
- •Глава 12 станаўленне і развіццё суверэннай рэспублікі беларусь (1990 – 2008 гг.) 204
- •Глава 1 уводзіны ў курс “гісторыя беларусі”
- •1.2. Перыядызацыя курса
- •1.3. Крыніцы і гістарыяграфія
- •1.1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі”
- •1.2. Перыядызацыя курса
- •1.3. Крыніцы і гістарыяграфія
- •Глава 2 свет і беларусь у старажытны перыяд
- •2.1. Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі
- •2.2. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі
- •2.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
- •2.1. Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі
- •2.2. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі
- •2.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
- •2.4. Духоўная культура і мастацтва першабытнага чалавека
- •Глава 3 еўропа і беларусь у раннім і высокім сярэднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці у ўсходніх славян (VI – першая палова XIII ст.)
- •3.1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў
- •3.1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў
- •3.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў
- •3.3. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў
- •Глава 4 еўропа і беларусь у познім сярэднявеччы. Утварэнне і ўмацаванне вялікага княства літоўскага, рускага, жамойцкага (другая палова хііі – першая палова хvі стст.)
- •4.4. Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
- •4.2. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •4.3. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе вкл
- •4.4. Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
- •Глава 5 беларусь у складзе рэчы паспалітай
- •5.1. Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
- •5.2. Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
- •5.3. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
- •5.1. Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
- •5.2. Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
- •5.3. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
- •5.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст.
- •Глава 6 еўропа і беларусь у канцы XVIII – першай палове XIX стагоддзя. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі
- •6.1. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.
- •6.2. Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
- •6.1. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.
- •6.2. Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
- •6.3. Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя
- •Глава 7 беларусь в перыяд развіцця капіталізма (1861 – люты 1917 гг.)
- •7.1. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
- •7.2. Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
- •7.4. Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь
- •7.1. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
- •7.2. Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
- •7.3. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Рэвалюцыі 1905 і 1917 гг.
- •7.4. Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь
- •Глава 8 беларусь у пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд (1917 – 1920 гг.)
- •8.1. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
- •8.3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ссрб і ЛітБел
- •8.1. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
- •8.2. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе рады (сакавік – снежань 1918 г.)
- •8.3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ссрб і ЛітБел
- •8.4. Савецка-польская вайна і праблемы беларускай дзяржаўнасці. Другое абвяшчэнне ссрб. Рыжскі мірны дагавор (сакавік 1921 г.)
- •Глава 9 бсср у міжваенны перыяд (1921 – 1939 гг.)
- •9.2. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
- •9.3. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср
- •9.4. Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў ссср, у тым ліку і ў бсср
- •9.1. Бсср у гады новай эканамічнай палітыкі
- •9.2. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
- •9.3. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср
- •9.4. Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў ссср, у тым ліку і ў бсср
- •Глава 10 беларусь у гады другой сусветнай вайны
- •10.1. Міжнародная сітуацыя напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны. Уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад ссср
- •10.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
- •10.3. Акупацыйны рэжым, яго формы і метады
- •10.4. Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
- •10.5. Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі бсср
- •Глава 11 ссср у ўмовах спаборніцтва і канфрантацыі супрацьлеглых сацыяльна-палітычных сістэм. Асноўныя тэндэнцыі развіцця бсср у 1950 – 1980–я гады
- •11.1. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. Бсср на міжнароднай арэне
- •11.1. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. Бсср на міжнароднай арэне
- •11.2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
- •11.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 1970 – 1980-я гады
- •Глава 12 станаўленне і развіццё суверэннай рэспублікі беларусь (1990 – 2008 гг.)
- •12.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
- •12.3. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
- •12.1. Распад ссср. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
- •12.2. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гадоў – пачатку XXI стагоддзя
- •12.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
- •12.4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
- •Літаратура
4.3. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе вкл
У кіраўніцтве дзяржавай вялікі князь абапіраўся на двухпалатны дарадчы орган: вялікакняжацкую раду (паны-рада) і сойм (сход прадстаўнікоў шляхты, магнатаў, службовых асоб). У склад паноў-рады ўваходзілі найбуйнейшыя феадалы-землеўласнікі і вышэйшыя службовыя асобы: ваяводы, канцлер – кіраўнік вялікакняжацкай канцэлярыі, хавальнік дзяржаўнай пячаткі; маршалкі – старшыні на пасяджэннях рады; падскарбій – загадчык дзяржаўнага скарба (фінансаў); гетман – кіраўнік войска і іншыя дзяржаўныя чыноўнікі. Усе яны вырашалі пытанні дзяржаўнага кіравання. З афармленнем у канцы ХV стагоддзя другога вышэйшага органа дзяржаўнага кіравання – агульнага (вальнага) сойма на яго пасяджэннях маглі прысутнічаць усе феадалы ВКЛ разам з панамі раднымі і службовымі асобамі. На соймах вырашаліся пытанні аб вайне і міры, падатках, прымаліся законы. Калі ў гады кіравання Гедыміна, Альгерда і Вітаўта дзяржаўны лад прадстаўляў сабой фактычна неабмежаваную манархію, то з утварэннем агульнага сойму адбываецца абмежаванне ўлады вялікага князя за кошт пашырэння ролі феадалаў.
У 1413 годзе ўтварыліся Віленскае і Трокскае ваяводствы, а ў 1565 годзе ўся дзяржава была падзелена на ваяводствы: Берасцейскае, Валынскае, Браслаўскае, Менскае, Смаленскае, Наваградскае, Мсціслаўскае, Падольскае, Кіеўскае. Ваявод прызначаў Вялікі князь з мясцовых феадалаў.
Унутранае становішча і знешнепалітычная сітуацыя канца ХV – пачатку ХVІ стст. прымусілі вялікакняжацкі ўрад пачаць праводзіць палітыку ўцягвання знаці “рускага” краю ў палітычную эліту Вялікага княства. З гэтага часу значна пашыраюцца зямельныя ўладанні прадстаўнікоў знатных беларускіх, украінскіх родаў. Зямельнае багацце давала палітычную вагу. У канцы ХV – першай палове ХVІ стст. сярод засядацелей вышэйшага органа дзяржаўнай улады – Рады знаходзіліся прадстаўнікі беларускага краю: Глебавічы, Ільінічы, Сапегі, Храптовічы і інш. Аб тым, што ў першай палове ХVІ стагоддзя вялікакняжацкая ўлада пачала шырэй прыцягваць беларускіх магнатаў да кіравання дзяржавай, сведчыць і статыстыка. Так, з 20-ці прызначэнняў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады праваслаўных феадалаў за перыяд з канца ХV стагоддзя па 1569 год 14 прыходзіліся на перыяд пасля 1500 года.
У другой палове ХІІІ – першай палове ХVІ стст. ў Беларусі працягваўся працэс фарміравання і ўдасканальвання феадальных адносін. Формы феадальнай уласнасці, феадальных правоў і абавязкаў складваліся паступова. Вярхоўным землеўладальнікам лічыўся Вялікі князь. Разам з тым землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. У сваю чаргу дзяржаўныя землі былі двух катэгорый: воласці і гаспадарскія двары. Прыватныя землі таксама падзяляліся на свецкія і царкоўныя маёнткі.
У канцы ХІV стагоддзя дзяржаўныя землі значна пашырыліся за кошт ліквідацыі буйных удзельных княстваў і ўвядзення намесніцтваў. Дробных землеўладальнікаў, якія атрымлівалі зямлю за службу ў войску, спачатку называлі баярамі, а пазней – шляхтай. Паступова змяніўся і прававы статус сялян. Сяляне страчвалі права распараджацца зямлёю і сталі землекарыстальнікамі ў феадалаў, пазбаўлялася традыцыйных правоў сялянская абшчына.
Можна выдзеліць наступныя этапы запрыгоньвання сялян.
“Прывілей” (указ) 1447 года вялікага князя Літоўскага Казіміра канчаткова замацаваў права феадалаў на вотчынны суд і абмежаваў тым самым абшчынныя правы.
Першы Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на землю, якое замацоўвалася за феадальным саслоўем. Сяляне не маглі распараджацца зямлёй без згоды феадалаў.
“Устава на валокі” 1557 года фактычна замацоўвала сялян за “прынятымі” імі зямельнымі надзеламі – валокамі.
“Устава на валокі” (аграрная рэформа Жыгімонта ІІ Аўгуста) была значнай падзеяй у ВКЛ. Яна разбурала вясковую абшчыну і передавала зямлю ў прыватнае карыстанне сялян. “Устава на валокі” (валока – зямельная мера ў 21,36 га) замацоўвала і рэгламентавала павіннасці сялян у адносінах да памешчыка. Рэформа была праведзена толькі ў заходняй частцы Беларусі.
Можна выдзеліць наступныя асноўныя прычыны і перадумовы рэформы:
рост дзяржаўных выдаткаў Вялікага княства Літоўскага, недахоп сродкаў у дзяржаўным скарбе;
рост матэрыяльных патрэб вялікакняжацкага двара;
Інфляцыя ў Еўропе, павялічэнне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты.
Развіццё новых таварна-грашовых адносін было звязана з развіццём рамяства і гандлю, ростам гарадоў. Насельніцтва гарадоў вагалася ў межах 1,5 – 3 тыс. чалавек. Горад з насельніцтвам у 10 тыс. і больш складаў рэдкае выключэнне. Прыгонніцкая сістэма была асноўнай перашкодай роста гарадскога насельніцтва.
Большасць гарадоў і каля паловы мястэчак належылі вялікаму князю Літоўскаму, астатнія былі прыватнымі.
Прыкметнай групай гарадскога насельніцтва на захадзе і ў цэнтры Беларусі ў ХУІ стагоддзі былі яўрэі і татары, якія сяліліся на тэррыторыі Беларусі з ХІV – ХV стст. Крыніцы ўпамінаюць і аб іншых этнасах.
З ператварэннем гарадоў у гандлёва-рамесніцкія цэнтры ўзмацняецца іх імкненне выйсці з-пад юрысдыкцыі вялікакняжацкай або феадальнай адміністрацыі. Мяшчане дамагаліся самакіравання паводле Магдэбургскага права, якое атрымала сваю назву ад нямецкага горада Магдэбург – першага горада, які набыў самастойнасць у ХІІІ стагоддзі.
Першую грамату на магдэбургскае права атрымала ў 1387 годзе Вільня, потым Бярэсце (Брэст) – у 1390 годзе, Гародня (Гродна) – у 1391 годзе, Слуцк – у 1441 годзе, Полацк – у 1498 годзе, Мінск – у 1499 годзе, Віцебск – у 1597 годзе. Трэба адзначыць, што гарадское насельніцтва Расіі не мела правоў, аналагічных магдэбургскаму. Магдэбургскае права давала гарадам самакіраванне, судовы імунітэт, пэўныя льготы ў рамесніцкай і гандлёвай дзейнасці, вызваляла ад службы ў войску, давала магчымасць мець уласны герб. Выбарным органам самакіравання быў магістрат, старшынёй магістрата – войт.
Гарады і мястэчкі развіваліся як цэнтры ўнутраных лакальных рынкаў. У ХV – ХVІ стст. беларускія гарады ўсё больш уключаліся ў сферу еўрапейскага гандлю (з Польшай, Чэхіяй, Германіяй), падтрымлівалі сувязі з гарадамі Маскоўскага княства і Прыбалтыкі.
Развіццё гандлю садзейнічала грашоваму абароту. З ХІV стагоддзя ў ВКЛ найбольш распаўсюджаны сталі сярэбраныя пражскія грошы. У 1492 годзе быў створаны Віленскі манетны двор. Тут была наладжана вытворчасць сярэбраных дынарыяў, паўгрошаў, солідаў, талераў, дукатаў. Паступова фарміравалася крэдытная сістэма, калі купцы атрымлівалі ссуды ў больш багатага кампаньёна. Крэдыторамі былі ліхвяры, якія давалі ссуды пад 20 – 25%, а то і болей.
Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае было даволі развітым ў палітычных і эканамічных адносінах дзяржаўным утварэннем. Важкім укладам ў еўрапейскую скарбонку можна лічыць і дасягненні прававой думкі і заканадаўства дзяржавы. Статуты ВКЛ, прынятыя на старабеларускай мове ў 1529, 1566 гг. і асабліва ў 1588 годзе, сталі ўзорам еўрапейскага заканадаўства ХVІ стагоддзя, яны выкарыстоўваліся для распрацоўкі заканадаўства іншых краін і па праву лічацца даследчыкамі першымі канстытуцыйнымі дакументамі сярэднявечнай Еўропы.