Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект калинина 2.docx
Скачиваний:
19
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
123.84 Кб
Скачать

§ Прававыя адносіны

  1. Паняцце і структура праваадносінаў

  2. Суб’екты прававых адносінаў

  3. Аб’екты і змест прававых адносінаў

  4. Юрыдычны факт

Праваадносіны – дынамічны бок права, бо ў іх межах зацікаўленя суб’екты рэалізуюць свае правы і абавязкі. Прававыя адносіны з’яўляюцца працэсам, які цянецца ў часе і рэалізуецца ў пэўны тэрмін і мае пэўную мэту. Праваадносіны могуць разглядацца або як грамадскія адносіны, якія ўрэгуляваны самой прыродай, оба як фактычныя адносіны ў прававой сферы, якія маюць прававыя выніккі. У гэтым сэнсе антыподам праваадносінаў з’яўляецца правапарушэнне. Праваадносіны – гэта пэўная юрыдычная мадэль, згодна якой дзяржава рэкамендуе суб’ектам набываць правы і абавязкі.

Прававыя адносіны маюць фактычны і юрыдычны склад.

Юрыдычны склад – гэта пералік юрыдычных прыкмет належных суб’ектаў, аб’ектаў і зместа.

Фактычны склад – пэўныя суб’екты, аб’екты і змест.

Праваадносіны – юрыдычная канструкцыя, праз якую права ўспрымае сацыяльную рэчаіснасць і кваліфікуе гэтыя адносіны. Прававыя адносіны ўзнікаюць, змяняюцца і спыняюцца на падставе пэўных з’яў аб’ектыўнай рэальнасці (юрыдычныя факты).

Праваадносіны можна падзяліць на прававыя становішчы і прававыя ўзаемадзеянні.

Юрыдычнае становішча вызначае далейшы прававы статус суб’екта, яго правы і абавязкі. Вынікам узаемадзеянняў з’яўляюцца становішчы. Прававыя ўзаемадзеянні маюць пэўныя суб’ектыўныя абмежаванні. Прававыя становішчы супрацьпастаўляюць чалавека астатняму свету і вызначаюць адносіны, у якія ён можа ці не можа ўступіць.

Праваадносіны як юрыдычная канструкцыя маюць структуру:

  1. Суб’екты. Гэта тыя асобы, якім закон дазваляе і якія маюць магчымасць уступіць у прававыя адносіны.

  2. Аб’екты. З’явы матэрыяльнага і ідэальнага паходжання, адносна якіх людзі ўступаюць у праваадносіны.

  3. Змест. Тыя правы і абавязкі, якія ўзнікаюць паміж суб’ектамі падчас рэалізацыі прававых адносін.

Юрыдычны факт. Юрыдычны факт – гэта з’явы аб’ектыўнай рэальнасці, з якімі закон звязвае наступленне, змяненне або скасаванне праваадносінаў.

Выдзеляюць дзеі, падзеі, тэрміны.

Тэрмін – пэўны час, у якім існуюць праваадносіны. Скасаванне гэтага часу можа або скасаваць праваадносіны, або ўзнавіць іх.

Дзеі – валевыя імкненні чалавека, накіраваныя на пэўны прававы вынік. Бываюць правамерныя і неправамерныя.

Падзея – з’ява аб’ектыўнай рэальнасці, якая не залежыць ад волі бакоў, якія ўзаемадзейнічаюць у праваадносінах (вайна, смерць)

Сукупнасць юрыдычных фактаў завуць юрыдычным складам.

Для кваліфікавання праваадносінаў выкарыстоўваюцца пэўныя сродкі юрыдычнай тэхнікі, якія рацыянальна апісваюць аб’ектыўную рэальнасць.

  1. Юрыдычная канструкцыя

  2. Тэрміны

  3. Юрыдычная фікцыя – дапушчэнне пэўных з’яў, якія маюць юрыдычнае значэнне, але не існуюць у рэчаіснасці.

  4. Прэзумпцыі – сцвярджэнне аб пэўным факце, якое можа быць аправергнута ў судовым працэсе.

§ Сістэма права

  1. Сістэмнасць у праве і яе праявы

  2. Структура прававой сістэмы

  3. Сістэма права РБ

Сістэмнасць у праве і яе праявы. Права – складаны сістэмны фенамен, які ахоплівае розныя сацыяльныя з’явы, якія рэгламентуюць агульнаабавязковае фармальнае рэгуляванне. Пад правам разумеюць шэраг розных прыродных фенаменаў, у тым ліку якія мяжуюць з іншымі сацыяльнымі элементамі.

Усе прававыя элементы знаходзяцца паміж сабой у пэйнай сувязі, якая мае наступныя рысы:

  1. Субардынацыйныя і каардынацыйныя ўзаемасувязі

  2. Іх адносная самастойнасць

  3. Узаемны ўплыў і сувязь розных элементаў

Прававая рэчаіснасць ахопліваецца тэрмінам “прававая сітэма” і ўключае ў сябе наступныя кампаненты:

  • Нарматыўны. Сукупнасць нарматыўных прадпісанняў, выражаных у розных формах і існуе ў выглядзе сістэмы заканадаўства і сістэмы права;

  • Праватворчыя органы (якія ствараюць права);

  • Праваадносіны і прававыкарыстаўчая практыка;

  • Сістэма судовых і прававыкарыстаўчых органаў;

  • Правасвядомасць (адлюстраванне права ў свядомасцўі насельніцтва);

  • Прававая культура – пэўны стэрыатып прававых паводзінаў у сферы права;

  • Прынцыпы права і прававая дактрына (базавыя ўмовы прававога існавання соцыума);

  • Прававая адукацыя і прававое выхаванне.

Прававая сістэма мае 2 выяўленні:

  1. Структурнае (элементнае). Гэта значыць, што вызначаюцца пэўныя элементы, якія ахоплваюць пэўныя сацыяльныя фенамены.

  2. Функцыянальны – высвятленне функцый, якія выконвае прав. сістэма.

Паміж сістэмамі ўзнікаюць рознога роду сувязі і ўзаемадзеянні. Сувязі маюць дваісты характар. Кожны элемент можа прадстаўляць пэўную сістэму. Найбольш распаўсюджанымі сістэмамі ў праве з’яўляюцца:

  • Прававая сістэма – схематычнае ўяўленне ўсіх фенаменаў у прававой сферы

  • Сістэма права

  • Сістэма заканадаўства

  • Сістэма праватворчых, правапрымяняльных органаў

  • Сістэма прававой прасветы

Сновай любой прававой сістэмы з’яўляецца нарматыўны масіў – сукупнасць норм, якія замацоўваюць агульнаабавязковыя правілы паводзінаў.

Структура прававой сістэмы. Прававая сістэма – найбольш агульная сістэма ў праве, якая абагульняе ўсе прававыя фенамены пэўнай дзяржавы.

Складаецца з наступных элементаў:

  • Нарматыўны масіў, які існуе ў формах сістэмы права і сістэмы заканадаўства

  • Сістэма праватворчасці

  • Праваадносіны

  • Існуючыя правапрымяняльныя органы і судовыя органы

  • Прававая прасвета і прававая навука. Прававая прасвета складаецца з права выхавання і з права адукацыі.

  • Правасвядомасць – духоўнае адлюстраванне права, ментальнае ўяўленне аб належным праве.

  • Прававая дактрына і прававыя прынцыпы

  • Прававая культура

Змена аднаго элемента цягне за сабой змену іншых элементаў. Можна выдзеліць больш статычныя і больш дынамічныя элементы.

Некаторыя аўтары атаесамляюць прававую сістэму і сістэму права.

Віды прававых сістэм:

  • Нацыянальная прававая сістэма

  • Сістэма міжнароднага права. Міжнароднае права з’яўляецца якасна іншым фенаменам, чым нацыянальнае права, бо яно грунтуецца або на кансэнсусе або на прымусе пэўных дзяржаў. Міжнароднае права - складаная сукупнасць дамоў рознай прыроды, якая заключана паміж дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі. Выдзеляюць міжнароднае права ААН і рэгіянальнае (міждзяржаўнае) права.

  • Міждзяржаўная

На тэрыторыі дзяржавы дзейнічаць нормы некалькіх прававых сістэм. Міжнародная прававая сістэма ахоплівае тыя нормы, якія прыняты пад эгідай ААН. Нацыянальныя і міжнародныя правы суадносяцца па прынцыпах:

  1. Дуалізма. Гэта міжнароднае і нацыянальнае права з’яўляецца рознымі сістэмамі і могуць напасрэдна выкарыстоўвацца.

  2. Манізм. Гэта міжнароднае і нацыянальнае права з’яўляецца асновай прававой сістэмы.

У РБ прызнаецца прыарытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права, належным чынам ратыфікаваныя акты з’яўляюцца часткай нацыянальнага заканадаўства. Юрыдычная сіла такіх актаў вызначаеццца юрыдычнай сілай актаў, якімі яны былі прызнаны агульнаабавязковымі. У Беларусі не дапускаецца падпісаннеміжнародных актаў, якія супярэчаць Канстытуцыі.Міжнароднае права мае пэўныя галіны і падраздзяляецца на:

  • Прыватнае права

  • Публічнае права

Міжнароднае публічнае права – адносіны дзяржаў паміж сабой, статус пэўнай тэрыторыі і аб’ектаў, правы асобы.

Міжнароднае прыватнае права рэгламентуе ўзаемадзеянне суб’ектаў гаспадарання ў міжнароднай сферы.

Прыватнае і публічнае – другі падзел. Падзел ажыццяўляецца па сферы рэгулявання, гэтыя сістэмы рэгламентуюць інтарэсы насельніцтва.

Выдзеляюць нацыянальныя прававыя сістэмы і прававыя сем’і.

Нацыянальныя прававыя сістэмы могуць групіравацца ў прававыя сем’і на падставе агульнасці паходжання, агульнага прававога стылю, падобнага зместу. У сучаснасці існуюць наступныя прававыя сем’і:

  • Рамана-германская – прыярэтэт пісанага закона, кадэфікацыя, падзел права на публічнае і прыватнае.

  • Англа-саксонская (сістэма агульнага права) – акцэнт на прэцэдэнт і звычай, суд з’яўляецца асноўным праватворчым органам, акцэнт на кансалідацыю актаў.

  • Мусульманская

  • Постсавецкая

  • індусскае

  • Далёкаўсходняя

  • Індыйская

  • Славянская (некаторыя выдзяляюць)

Лічыцца таксама, што ёсць слаувянская сістэма права (сістэма права РБ, РФ, Украіны і Казахстана).

Сістэма права РБ.Сістэма права і сістэма заканадаўства – розныя формы аб’яднання нарматыўных прадпісанняў і норм права. Яны непарыўна звязаны адна з адной. Сістэма права мае простую структуру і складаецца з:

  • Галін права

  • Інстытутаў права

  • Норм права

Норма з’яўляецца ўнікальным фенаменам, мае пэўную прывязку да галіны і інстэтута права.

Крытэрыі падзелу – прадмет прававога рэгулявання (сукупнасць аднародных грамадскіх адносінаў), метад (сукупнасць сродкаў рэгулявання адносінаў). “Чыстыя метыды”:

  • Імператыўны (прамае падпарадкаванне)

  • Дыспазітыўны (матад аўтаноміі бакоў).

Для кожнай галіны характэрны свае суадносіны імператыўнасці і дыспазіцыі.

Галіна права – сукупнасць аднародных грамадскіх адносінаў, якія рэгулююцца адным метадам.

Інстытут права – сукупнасць адносінаў аднаго віда, якія ўваходзяць у пэўную галіну. Норма права можа ўваходзіць толькі ў адну галіну.

Сістэма заканадаўства – першасная сістэма, якая аб’ядноўвае нарматыўныя прадпісанні і нарматыўныя акты, выдадзеныя разнымі органамі ў розны час. Сістэма заканадаўства адлюстроўвае рэчаіснасць. Сістэма права адлюстроўвае навуковае асэнсаванне. Сістэма заканадаўства мае структуру:

  • Прадметная. Галіна заканадаўства, інстытут, нарматыўнае прадпісанне. Галіны заканадаўства могуць супадаць і не з галінамі права. Галіновае дзяленне мае дадатковыя крытэрыі. У сістэме заканадаўства існуюць комплексныя ўтварэнні, якія фарміруюцца праз аб’яднанне норм розных галін. Нармаваныя прадпісанні ў сістэме заканадаўства могуць дублявацца і гэта аб’ектыўна.

  • Іерархічная. Складаецца з існуючай у дзяржаве іерархіі нарматыўных актаў, якія адпавядаюць кампетэнцыі дзяржаўных органаў і значнасці грамадскіх адносінаў.

  • Тэрытарыяльная.Нарматыўныя акты распаўсюджаваюцца на ўсю тэрыторыю.

  • Храналагічная. Нарматыўныя акты прымаюцца з цягам часа.

  • Суб’ектная. Адлюстроўвае кампетэнцыю органаў па рэгламентацыі пэўных адносінаў.

Структурныя элементы сістэмы права і сістэмы заканадаўства могуць развівацца, могуць страчваць сваё значэнне або павышаць яго.

Заканадаўства мае структуру:

  1. Галіна заканадаўства (можа супадаць або не супадаць з галінамі права). Можа існаваць галіна заканадаўства без існавання адпаведнай галіны права. Галіны заканадаўства могуць выдзеляцца па крытэрыю эфектыўнасці ў прававым рэгуляванні

  2. У галіне заканадаўства могуць аб’ядноўвацца некалькі рознх галін права

  3. Інстэтут заканадаўства

  4. Нарматыўна-прававы акт

  5. Нарматыўнае прадпісанне

Дубляванне норм права не дапускаецца, але дапускаецца і нават патрэбна належнае дубляванне нарматыўных прадпісанняў у розных прававых актах.

Сістэма права адрозніваецца ад сістэмы заканадаўства большай навуковай абгрунтаванасцю.

Галіны права падзяляюцца на:

  • Першасныя і другасныя;

  • Матэрыяльныя і працэсуальныя;

  • Прыватныя і публічныя;

  • Міжнародныя і нацыянальныя.

Узровень развіцця галіны права залежыць ад навуковага абгрунтаванння, ступені высвятлення прынцыпаў, сістэмнасці насеваў.

Сістэма ўаканадаўства складаецца па больш суб’ектыўных крытэрыях, якія адзначаюць зручнасць прававога рэгулявання, трыдыцыі, кампітэнцыю дзяржаўныж органаў і г.д.

Развіццё галін права ў сістэме права адбывалася па трох этапах:

  1. Дыскусія 1938-1940 гг. – падзел існуючага права на 12 асноўных галін, выдзеленых па прадмету прававога рэгулявання. Другасныя галіны – тыя, якія развіліся з асноўных пасля назапашвання пэўнага аб’ёма нарматыўнага масіва.

  2. Дыскусія 1956-1958 гг. Увяла метад прававога рэгулявання і супрацьпаставіла сістэму права і сістэму заканадаўства

  3. Дыскусія 1982 г. выразіла асноўныя праблемы сістэмы права і сістэмы заканадаўства.

Сучаснае развіцце сістэмы права

Структура сістэмы права не з’яўляецца нязменнай. На яе ўплываюць:

  • Аб’ём нарматыўнага масіва (чым больш па аб’ёму, тым больш значнае месца ён займае ў сістэме права)

  • Значнасць грамадскіх адносінаў

  • Патрэбы праватворцаў і прававыкарыстальнікаў

  • Узровень навуковага асэнсавання пэўных нармавых масіваў.

Развіццё структупрных элементаў у сістэме права адбываецца:

  1. Выяўленне патрэбы ў нармаваным рэгуляванні пэўных адносінаў і замацаванне іх на ўзроўні профільнага міністэрства

  2. Прыняцце комплексу нармавых актаў

  3. Правядзенне сістэматызацыі і ўдасканалення, у тым ліку з выданнем адзінага нарматыўнага акту на ўзроўні закону або загаду

  4. Правядзенне адпаведных навуковых даследванняў і другаснага ўдасканальвання масіваў.

Развіцце структурных элементаў адбываецца шляхамі:

  • Дыферанцыяцыя

  • Інтэграцыя (аб’яднанне норм розных інстытутаў і галін у мэтах больш дакладнага і зручнага рэгулявання).