Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект калинина 2.docx
Скачиваний:
19
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
123.84 Кб
Скачать

§ Паняцце і прадмет агульнай тэорыі права

  1. Паняцце навукі

  2. Юрыдычная навука ў сацыяльнай сістэме

  3. Паняцце і прадмет А.Т.П.

  4. Мера права ў сістэме юрыдычных навук

  5. Значэнне агульнай тэорыі права

Навука – сістэма пастаянна ўдакладняючыхся ведаў аб аб’ектыўнай рэальнасці; ўтрымлівае гіпотызы і канцэпцыі, якія тлумачаць з’явы і дазваляюць прагназаваць пэўныя працэсы. Навука асэнсоўвае пэўны вопыт і дае яму пэўнае канцэптуальнае азначэнне.

Існуе два шляхі, праз якія чалавек мае веды аб’ектыўнай рэальнасці:

  1. Навука

  2. Рэлігійныя празрэнні. Светапогляд дае чалавеку цэласнае бачанне свету і асноўваецца на пэўных аксеаматычных палажэннях, якія мы ўспрымаем на веру.

Навука, як сістэма светапогляду, мае справу з больш абмежаванай сферай адносінаў. Любая навука асноўваецца на гіпотызах і доказах. Любая навука мае свой абмежаваны прадмет (пералік праблем, якія яна вывучае). Кожная навука базуецца на пэўных аксіомах, якія ўспрымаюца бяздоказна на веру. Навукі падзяляецца на:

  • гуманітарныя

  • натуральныя

  • тэхнічныя

У гуманітарных выдзяляюць сацыяльныя навукі. У натуральных выдзяляюць тэхнічныя навукі. Навука ў прамым сэнсе слова адносіцца толькі да натуральных навук. Сацыяльныя і іншыя навукі маюць больш адносную навуковасць і з’яўляюцца фенаменалагічнымі. У гуманітарных навуках вялікую ролю адыгрывае светапогляд даследчыка. Сучасныя гуманітарныя навукі адрозніваюцца ўключэннем даследчыка ў аб’ект даследвання.

Кожная навука залежыць ад існуючай навуковай парадыгмы.

Навуковасць мае свае асаблівасці ў залежнасці ад сферы даследвання. Праз навуку мы павінны ўлічыць усе узаемасвязі, каб змагчы прагназаваць пэўныя з’явы.

Кожная навука мае сваю сістэму доказаў, пры дапамозе якіх ажыццяўляецца праверка сутнасці пэўных з’яў. Доказы бываюць:

  1. Натуральна-навуковыя (матэматычныя)

  2. Гістарычна-сацыяльныя. Яны не маюць дасканалай навуковасці і залежаць ад асобы даследчыка, цывілізацыі і г.д. Гістарычны доказ – гэта ўскоснае сведчанне аб унікальных падзеях.

Любы аналіз аб’ектыўнай рэальнасці робіцца на аснове светапогляду, г. зн. сістэме аксіялагічных устаноў, якія тычацца ўсіх сфер чалавечага жыцця. Кожная сацыяльная навука залежыць ад пэўнага светапогляда, аксіомы якога складаюць базу пэўнай цывілізацыі.

Пытанні светапогляду:

  1. Праблемы смерці і сэнсу жыцця

  2. Адносіны са звышнатуральным наконт вечнага жыцця

  3. Пытанне паходжання свету і месца чалавека ў ім. У хрысціянстве чалавек – вышэйшы твор Бога, з’яўляецца яго вобразам і падабенствам, унікальнай духоўна-цялеснай істотай

  4. Адносіны чалавека і Бога наконт дасягнення вечга збавення і сэнсу жыцця

  5. Мадэль сацыяльных адносінаў, якія адпавядаюць адносінам Бога і чалавека аб належных і неналежных сродках сацыяльнага рэгулявання.

Светапогляды падзяляюцца:

  1. Рэлігія. Бывае 3-х відаў: тэістычная (Бог як асоба), дэістычная (Бог, які стварыў увесь свет, яго пакідае), пантэістычнае (Боскае з’яўяецца паўсюль)

  2. Квазірэлігійныя або філасоўскія.

Юрыдычныя навукі вывучаюць працэсы рэгулявання адносінаў паміж саб’ектамі як носьбітамі сацыяльных роляў пры ўзаемадзеянні ў найбольш значных грамадскіх сферах. Юрыдычная навука адносіцца да сацыяльных навук і выконвае ў дачыненні да іх статычную функцыю. У юрыдычных навуках асобую роль адыгрывае агульная тэорыя права. Спачатку права развіваецца з назапашвання пэўнага прававога матэрыялу, які потым патрабуе тэарэтычнага абгрунтавання.

Тэорыя права з’яўляецца навукай, якая адлюстроўвае пэўныя аспекты светапогляду і вывучае сацыяльныя адносіны паміж людзмі (асобамі) як носьбітамі сацыяльных роляў у найбольш значных знешніх паводзінах. Прававая навука ўзаемадзейнічае з экономікай, палітыкай, сацыялогіяй і вывучае пэўныя аспекты сацыяльнага жыцця, мае сваю ўнутранную структуру ў залежнасці ад мэты і сутнасці пэўных прававых адносінаў.

Паняцце і прадмет АТП. АТП – гуманітарная заходняя тэарэтычная юрыдычная навука, якая вывучае асноўныя заканамернасці равіцця дзяржавы і права як сацыяльных фенаменаў. АТП мае наступныя прыкметы:

1) светапогляднасць – трансляцыя светапоглядных аксіом у прававыя адносіны

2) тэарэтычнасць (канцэптуальнасць).

АТП выяўляе выяўляе асноўныя законы і заканамернасці развіцця грамадства, фарміруе тэорыі і канцэпцыі, якія іх тлумачуць. Тэорыі бываюць розных узроўняў (агульныя, сярэдняга ўзроўню) – гэта заходняя навука, якая ўзнікла ў канцы XVIII -пачатку XIX ст. як аналітычная юрыспрудэнцыя, дзякуючы якой людзі маглі рыхтавацца да працы ў юрыдычнай сферы. У XVIII ст. узнікае патрэбнасць у прафесійных юрыстах, якія будуць займаць дзяржаўныя пасады і якім патрэбна прафесійная адукацыя. Т.П. – гэта палітычная навука, яна заўсёды адлюстроўвае пэўныя палітычныя ўстоновы, з’яўляецца афіцыйнай або апазіцыйнай. Т.П. – ідэалагічная навука (у ёй адлюстроўваюцца асноўныя ідэалагічныя нормы пэўнага грамадства). Грамадства без ідэалогіі існаваць не можа. Т.П. – метадалагічная навука (распрацоўвае метады даследвання прававой рэальнасці і дае іншым навукам прававыя канцэпцыі). Т.П. – прагнастычная навука (дазваляе прагназаваць развіцце дзяржаўна-прававых фенаменаў), Т.П. заходняя навука; існуе ў выглядзе гіпотыз, тэорый і канцэпцый, якая з большай ці меншай верагоднасцю тлумачаць сацыяльную рэальнасць.

Кожная навука мае ўласны прадмет даследванняў (той комплекс грамадскіх адносінаў, якія яна вывучае). У прадмет Т.П. уваходзяць наступныя адносіны і фенамены:

  1. Заканамернасць развіцця, узнікнення і функцыяніравання дзяржавы і права як сац. фенаменаў

  2. Асноўныя прававыя катэгорыі

  3. Прынцыпы, формы і метады існавання права і дзяржавы

  4. Асноўныя падыходы да панімання сутнасці дзяржавы і права

ТП складаецца з тэорый розных узроўняў:

  • Агульная (філасофія і рэлігія)

  • Тэорыі сярэдняга ўзроўню (пра склад злачынства)

Агульная тэорыя праз метафізіку спрабуе ратлумачыць усе з’явы. Тэорыя права як любая навука мае свій прадмет і метад. У прадмет уваходзяць: узаемадзеянне права з іншымі сацыяльнымі рэгулятарамі; узаемны ўплыў дзяржавы і права, інтарэчы і каштоўнасці ў праве, працэс стварэння права і яго рэалізацыя, суадносіны права і асобы, юрыдычная адказнасць, прававы рэжым у грамадстве, асобныя праявы дзяржавы, якія звязаны з існаваннем спадарства і г. д. Прадмет – гэта пералік пытанняў, якія вывучае навука. Метад – пералік сродкаў, якія даследваюцца прадметам.

Т.П. залежыць ад узроўня развіцця грамадства, месца дзеяння ў міравых стасунках, дамінуючага светапогляду.

Мера права ў сістэме юрыдычных навук. Прававая рэальнасць вывучаецца комплексам юрыдычных навук, кожная з якіх мае свой прадмет. Выдзяляюць наступныя віды такіх навук:

  • Тэарэтыка-гістарычныя (вывучаюць гісторыю узнікнення дзяржавы і права, а таксама тэарэтычныя заканамернасці іх развіцця)

  • Галіновыя юрыдычныя навукі (прававое рэгуляванне пэўных радоў сацыяльных адносінаў). Канстытуцыйнае, грамадзянскае, крымінальнае права і г.д.

  • Комплексныя навукі (выкарыстоўваюць метадалогію іншых навук для аналізу прававой рэальнасці). Судовая медыцына, крыміналістыка, судовая бугалтэрыя, псіхіятрыя, крыміналогія (навука аб заканамернасцях злачыннасці).

  • Параўнальна-прававыя навукі.

  • Міжнародна-прававыя навукі.

Класіфікацыя залежыць ад крытэрыя.

Да тэарэтыка-гістарычных навук адносяць:

  1. Агульная тэорыя права (тэорыя дзяржавы і права). Вывучае агульныя канцэпцыі існавання права як сацыяльнага фенамена.

  2. Філасофія права. Светапоглядная прававая навука, якаяразглядае каштоўнасць права як фенамена і найбольш заканамерныя асаблівасці яго развіцця.

  3. Энцыклапедыя права. Комплекс пачатковых ведаў каб дзяржаве і праве, гісторыі ўзнікнення і развіцця, а таксама звесткі аб галіновым рэгуляванні. Пачатак тэорыі права.

  4. Сацыялогія права. Вывучае сацыяльнае дзеянне права, яго сацыяльную абумоўленасць, тое, як права ўплывае на сацыяльную рэчаіснасць.

  • Гісторыя дзяржавы і права – вывучэнне гістарычнага развіцця дзяржавы і права.

  • Гісторыя палітычных і прававых вучэнняў – гісторыя развіцця тэорыі права.

Галіновыя навукі вывучаюць праявы права ў розных галінах. Комплексныя навукі – гэта навукі, якія вывучаюць выкарыстанне, дасягненне неюрыдычных навук у працэсе рэалізацыі права.

  • Крыміналістыка

  • Крыміналогія (сацыялогія крымінальнага права)

  • Судовая псіхалогія, псіхіятрыя, медыцына.

  • Параўнальныя прававыя навукі

Т эорыя права можа разглядацца як

Вучэбная дысцыпліна Навука

Т.П. як вучэбная дысцыпліна павінна даць карэктныя пачатковыя веды, якія потым будуць выкарыстаны ў далейшых юрыдычных дысцыплінах.

Т.П. выконвае наступныя ролі ў прававой сістэме і сістэме юрыдычных навук:

  1. Абагульняльна-метадалагічная. Абагульняе усе навукі і вызначае метадалогію іх развіцця, распрацоўвае метады і канцэпцыі даследвання права.

  2. Т.П. распрацоўвае накірункі развіцця дзяржавы і права, выкарыстоўваецца, у прыватнасці, у дзейнасці канстытуцыйнага суда.

  3. Асветніцкая роля Т.П. (азнаямленне насельніцтва з дзяржаўна-прававымі нормамі)

  4. Т.П. распрацоўвае канцэпцыі, якія потым выкарыстоўваюцца ў іншых навуках.

  5. Т.П. абагульняе вопыт, які назапашаны ў гэтых навуках і распрацоўвае адпаведныя канцэпцыі.

  6. Т.П. выкарыстоўваецца прі працэсах прававой адукацыі і асветы.

Адносіны тэорыі права з іншымі навукамі маюць двайны характар:

  1. Т.П. развівае гэтыя навукі

  2. Т.П. падпадае пад іх уплыў, карэктыруючы свае палажэнні.