- •Вяртанне.
- •************************* Молитва 2
- •Развейваючы ілюзіі нашай дабрыні і святасці (казанне, 04.09.2011)
- •Распознавание духов
- •Правила распознавания духов
- •Сила Божага Слова (казанне, 10.07.11)
- •Славы маёй не аддам нікому (казанне, 26.06)
- •Дух кіруе тымі, хто дазваляе сабой кіраваць (пяцідзесятніца, 12.06)
- •Бязмерна Бог дае Духа любячым Яго (казанне, 29.05)
- •Пра сум, у якім няма бога, і пра здольнасць слухаць (казанне 08.05.11))
- •Сіла бога замест многіх слоў (казанне, 01.05)
- •Знайсці сваю гісторыю ў чытаннях начной пасхальнай літургіі
- •Бог глядзіць на сэрца - казанне 03.04
- •Госпадзе, навучы нас маліцца
- •Божае невядомае (казанне, 20.03.2011)
- •Зло добрым не бывае (казанне, 13.03)
- •Як выбіраць, калі выбару няма (казанне, 6.03)
- •Не супраціўляцца злу??? (казанне, 20.02)
- •Вялікая таямніца і сіла слова «хачу» (казанне, 13.02)
- •Казанне, 6 лютага
- •Ці бласлаўляе бог бездапаможнасць? (казанне, 30 студзеня)
- •Рыбалка для бога (23 студзеня)
- •Вера і пастаянства (2 звычайная нядзеля)
- •Хрост езуса як памазанне на місію
- •Віншаванні без тостаў і вялікіх прамоваў
- •Пра бога, які не гаворыць «проста і канкрэтна» (12 снежня)
- •Рабіце шляхі свае простымі (5 снежня)
- •Трываць у праўдзе перад сабой і царом (21 лістапада)
- •Ці варта ісці ў рай, калі там не жэняцца? (нядзеля, 7.11)
- •Пра праблемы, якія, на самой справе, не праблемы (нядзеля, 31.10)
- •Рабы альбо яго дзеці? (нядзеля, 17.10)
- •Бяда тым, хто не даводзіць справу да канца (28 нядзеля,10.10)
- •Боже Отче, прибегаю к Тебе, прося о даре видения. Позволь мне открыться на Тебя, Господи, и на Твое благотворное действие, открывающее дар духовного видения. Во имя Иисуса Христа. Аминь.
- •Як паверыць настолькі моцна, каб магчы пераносіць горы? (27 нядзеля)
- •Смяротныя гульні з абыякавасцю (26 нядзеля)
- •Як не змарнаваць свайго багацця (нядзеля, 19.09)
- •Зноў гэтае пакаянне…
- •О. Том форест, "о верности"
- •Каб слова сталася целам…
- •Гэта заезджанае слова “свабода”…
- •Госпадзе, няўжо толькі некаторыя збавяцца?
- •Сказ пра «несправядлівага» бога, які «паквапіўся» на маё дабро
- •Слова для евангелістаў...
- •Том форрест. О любви и эгоистах
- •Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды… дзе корань нашай бяды?
- •Слова пра білет у божае царства, які заваляўся ў маёй кішэні…
- •Пра месца пастыра і авечак
- •Прывілегіі вялікіх грэшнікаў і “пакрыўджаныя” праведнікі
- •Пачуць голас пастыра (казанне)
- •Боязь Божая (казанне)
- •Бог ведае калі і што нам трэба (казанне)
- •Як прасіць бога? (частка іі)
- •Як прасіць бога? (частка і)
- •"Нужда и голод в дальней стороне" (казанне)
- •Айцец Аляксандр Жарнасек.
************************* Молитва 2
Маленький мальчик очень любил Господа и молился однажды так: "Иисус, храни моего папу, меня и сестричку. А еще, Господи, храни Себя. Потому, что если с Тобой что-нибудь случится, что мы будем тогда делать?"
Развейваючы ілюзіі нашай дабрыні і святасці (казанне, 04.09.2011)
Опубликовано: 5-09-2011, 13:15 Комментариев: (0)
Так кажа Пан: Cыне чалавечы, Я паставіў цябе вартаўніком дому Ізраэля. І ты будзеш слухаць словы з вуснаў Маіх, і будзеш перасцерагаць іх ад Майго імя. Калі Я скажу бязбожнніку: Бязбожнік, ты памрэш, — а ты нічога не будзеш гаварыць, каб асцерагчы бязбожніка ад дарогі яго, то ён памрэ ў несправядлівасці сваёй, але ты будзеш адказваць за ягоную кроў. Калі ты асцеражэш бязбожніка ад дарогі яго, каб адвярнуўся ад яе, і ён не адвернецца ад дарогі сваёй, то ён памрэ ў несправядлівасці сваёй, а ты ўратуеш душу сваю. (Эзх 33, 7–9) Браты: Не будзьце нікому павінныя нічога, апроч узаемнай любові: бо той, хто любіць бліжняга, выканаў Закон. Таму што запаведзі: не чужалож, не забівай, не крадзі, не пажадай ды ўсе іншыя змяшчаюцца ў адным наказе: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. Любоў не чыніць бліжняму зла; любоў ёсць выкананнем Закону. (Рым 13, 8–10) У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі зграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго сам-насам. Калі паслухаецца цябе, то ты здабыў брата свайго. Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух ці трох сведкаў пацвердзілася ўсялякае слова. Калі ж не паслухаецца іх, скажы касцёлу. А калі і касцёла не паслухаецца, то няхай ён будзе для цябе як язычнік і мытнік. Сапраўды кажу вам: што вы звяжаце на зямлі, тое будзе звязана ў небе, і што развяжаце на зямлі, тое будзе развязана ў небе. Сапраўды таксама кажу вам, што, калі б двое з вас на зямлі згодна прасілі б нейкай рэчы, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх. (Мц 18, 15–20) Проста быць добрым чалавекам… Даволі часта на пахаваннях даводзіцца сустракацца з людзьмі, якія, адказваючы на пытанне, ці хадзіў нябожчык у касцёл, пачынаюць нібы за яго апраўдвацца і кажуць, што ён не хадзіў, бо не меў часу, але быў добрым, нікога не крыўдзіў і ўвогуле – усе яго любілі. Для многіх людзей быць добрым і мірным чалавекам – гэта нібы білет у рай. У нейкім сэнсе, гэта праўда. Але не для хрысціянаў. Для вучняў Хрыста гэтага мала. Часта людзі кажуць, што трэба жыць па правіле: не рабі іншаму таго, чаго сабе не жадаеш. Быць добрым і любіць іншых – ляжыць нібы ў прыродзе чалавека. У Пасланні да Рымлянаў Бог нам сёння толькі пацвярджае гэтае правіла, але ў першым чытанні і Евангеллі паказвае нашмат больш, раскрывае сэнс слова «любіць». Любіць, калі ніхто за гэта не аддзячыць Паспрабую стварыць два вобразы, каб паказаць розніцу паміж свецкім чалавекам, які любіць, але які не прыняў навучання Хрыста, не стаў Яго вучнем, і тым, хто жыве паводле Божага вучэння. Уявіце жанчыну, якая ніколі нікога не пакрыўдзіла, не насварылася, не ўдарыла. Калі да яе прыходзяць з бядой і просяць нешта даць, то яна заўсёды нешта там ды вынесе. Часам нават сама, на рэдкасць гэтаму свету, пацікавіцца, ці ўсяго хапае яе суседзям і ці ўсё ў іх добра. Калі яе муж прыйдзе дадому п’яны, яна яму ні слоўца не скажа, адчыніць дзьверы, накорміць, памые, пакладзе спаць. А нават калі будзе біць, яна не дасць адпору, нікому потым не раскажа, колькі сама нацярпелася. Калі любімая дачушка не здасць экзамен, яна аддасць усе грошы, каб праўдай ці няпраўдай дазволіць ёй вучыцца надалей. Будзе сядзець з унукамі і нават не пойдзе на Імшу, абы толькі дзеці маглі адпачыць, пабыць з сябрамі, некуды выехаць і г.д. Ну і што з таго, што гэта адбываецца даволі часта? Усё ж у імя любові! Калі сяброўка будзе плакацца ў плячо і казаць, што разлюбіла мужа і сустрэла ідэальнага мужчыну на працы і не можа без яго жыць, або калі павінна зрабіць аборт, бо няма іншага выйсця, наша сардэчная жанчына прытуліць яе, выслухае, зразумее і паспачувае. Добрая жанчына? Канечне ж, добрая! Любіць? Ну а як жа! І ўзаемна. Такую жанчыну будуць любіць усе вакол. Пра яе будуць добра казаць і бяздомныя, і алкаголікі, і родныя. У нашым грамадстве склаўся гэткі вось ідэальны вобраз беларускай спагадлівай, цярплівай і мірнай жанчыны. Яна любіць, але меркамі гэтага свету. Для хрысціяніна гэтага мала. Паглядзім на іншы вобраз. Гэта вобраз прарока з першага чытання. Такім людзям, верным Богу, Госпад паказвае, што часценька надыходзяць хвіліны, калі ну проста ніяк нельга быць добранькім для людзей. Бо трэба паказваць ім іхнія памылкі, называць грахі, запрашаць да зменаў. Карацей, у вачах гэтага свету ты перастаеш быць добрым. Ты можаш не даць грошы тым, хто просіць на білет або так званы хлеб. Ты можаш прагнаць сяброўку, якая прыйшла «за падтрымкай і разуменнем» перад абортам. Ты можаш перастаць дзесяты раз выцягваць з балота дачку альбо мужа. Чаму ты так робіш? Бо ў цябе з’явілася іншая мэта. Не проста быць добрым, а ДАПАМАГЧЫ ЧАЛАВЕКУ. Гэтае жаданне дапамагчы нараджаецца з вельмі глыбокай любові, калі ты гатовы для дабра гэтага чалавека стаць нават нібы яго ворагам. На такія рэчы пойдзе толькі той, хто сапраўды любіць іншых, а не сябе. Хто гатовы перастаць быць добрым дзеля таго, каб дапамагчы бліжняму. Такой любові вучыць нас Бог. Больш за тое, першае чытанне паказвае нам, што калі мы не дапамагаем такім чынам бліжнім, то пачынаем несці адказнасць за іх памылкі і грахі. Скажы брату свайму… Ці памятаеце сітуацыю, каб Езус паказваў пальцам на грэх мытніка Мацьвея або чужаложніцы Марыі Магдалены? Я не памятаю. Але ўзгадваю тыя моманты, калі Хрыстос без намёкаў гаварыў пра грахі фарысеям або «дубасіў» сваіх вучняў. У Евангеллі Настаўнік заклікае нас дакараць за грэх нашага брата. Маецца на ўвазе, веруючага брата. Бо які сэнс цягнуць выпадковага грэшніка з вуліцы, каб разграбаць яго грахі ў Касцёле? Каму больш дадзена, ад таго больш патрабуецца. Вернік найперш нясе адказнасць за сябе, пасля за веруючага брата, ну і толькі пасля – за ўсіх іншых. Калі ласка, не накідвайцеся на тых сваіх знаёмых, якія трушчаць мяса ў пятніцу, не ходзяць у касцёл, а ў Вялікі Пост з радасцю арганізоўваюць гульні-п’янкі. Найперш пакажыце ім Езуса, перадайце веру, а толькі пасля нечага вымагайце. На мазгі ж перш за ўсё (пасля сябе самога, вядома) трэба капаць святарам і тым, хто сядзіць каля вас у лаўцы на Імшы. Зразумела, што маю тут на ўвазе тых, хто нейкім чынам пазнаў ужо Бога, а не выпадкова загуляўся ў касцёле. Збіраючы сям’ю вернікаў… Разумею, наколькі неадназначная гэтая тэма. Магчыма, кожную сітуацыю трэба разглядаць асобна, а не, кіруючыся напісанымі правіламі. Таму больш спадзяюся на дар мудрасці ад Духа Святога для вас, чым на лагічнае разуменне дадзенай тэмы. У Евангеллі Езус вучыць, што веруючы брат, які не хоча адвярнуцца ад граху пасля цэлай серыі напамінаў, павінен стацца для нас чужым. Чаму такое суровае вучэнне? Таму, што Бог прабывае сярод людзей сабраных у ІМЯ ЯГО. Каб Бог быў сярод нас і праяўляў сваю сілу і славу, мала толькі жыць мірна, не сварыцца і быць добрым для ўсіх вакол. Трэба мець духа адзінства і збірацца ў ІМЯ ЯГО І ВАКОЛ ЯГО. Менавіта такую сям’ю вернікаў збірае Бог і гэтая сям’я называецца «Касцёл». Для многіх з нас ідэальная сям’я вернікаў ніколі не спрачаецца і заўсёды ўсміхаецца. Я ж яе бачу іншай. Калі Апостал Павел падымаецца, каб публічна паказаць грэх самога Пятра, і яны пасля гэтага надалей застаюцца блізкімі людзьмі (Галатам 2,11-14), я разумею, што гэта і ёсць Божая сям’я, дзе няма месца на маскі, ілюзіі, а ёсць адказнасць перад Богам за людзей, якіх Бог нам давярае. Менавіта такія людзі збіраюцца ў Імя Яго і менавіта сярод такіх ёсць Бог.