Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Хрестоматия по истории ОВД.1.doc
Скачиваний:
70
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

Палажэньне пра Школу начальніцкага складу Міліцыі бсср імя м. В. Фрунзэ Пастанова Савета Народных Камісараў бсср

24 снежня 1928 г. г. Мінск

  1. Школа Міліцыі імя М.В. Фрунзэ мае на мэце падрыхтоўваць кваліфікаваны началь­ніцкі і актыўны склад Мілі­цыі БССР.

  2. Школа Міліцыі прыроўніваецца да нармальных вайсковых школ і знаходзіцца пад ведамам Народнага Ка­мі­са­рыяту Унутраных Спраў.

  3. Сродкі на ўтрыманьне Школы Міліцыі асыгноўваюцца ў каштарысе Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў.

  4. Правілы прыйманьня ў Школу Міліцыі ўстанаўляюцца Народным Камісарыятам Унутраных Спраў.

  5. Курс навучаньня ў Школе Міліцыі гадовы.

Праграмы і навучальныя пляны Школы Міліцыі зацьвярджаюцца Народным Каміса­рыятам Унутраных Спраў пасьля ўзгадненьня з Народным Камісарыятам Асьветы.

  1. На чале Школы Міліцыі стаіць Начальнік.

  2. На Начальніка Школы Міліцыі ўскладаецца кіраваньне навучальна-страявою, выха­ваўчаю і адміністра­цый­на-гаспадарчаю дзейнасьцю школы.

  3. Пры Начальнікў Школы арганізуецца, як дарадчы орган, пэдагагічная рада, структура і кампэтэнцыя якой ўстанаўляецца Народным Камісарыятам Унутраных Спраў.

  4. Школа Міліцыі складаецца з навучальна-страявой і адміністрацыйна-гаспадарчай частак, функцыі якіх устанаўляюцца Народным Камісарыятам Унутраных Спраў.

  5. Асобам, якія скончылі Школу Міліцыі, выдаецца Народным Камісарыятам Унутраных Спраў належнае пасьведчаньне.

  6. Асобы, якія скончылі Школу Міліцыі альбо выбылі з Школы па розных прычынах да сканчэньня яе, апроч выпадкаў звальненьня па хваробе, што перашкаджае службе ў Міліцыі, павінны праслужыць у органах Міліцыі альбо Крымінальнага Вышуку па два месяцы за кожны месяц навучаньня ў Школе.

  7. Асобы, камандыраваныя ў Школу Міліцыі акруговымі выканаўчымі камітэтамі, пасьля сканчэньня Школы павінны вярнуцца пад загад органаў Міліцыі адпаведнага акруговага выканаўчага камітэту.

Старшыня Савету Народных Камісараў БССР М. Галадзед

Нам. Кіраўніка Спраў Савету Народных Камісараў

і Эканамічнай Нарады БССР Л. Дубавіцкі

ЗЗ БССР. 1928. № 37. С. 1134–1135.

Пра перадачу на мясцовыя сродкі выдаткаў

на навучаньне запасу Рабоча-Сялянскае Міліцыі

Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і

Савета Народных Камісараў БССР

29 снежня 1928 г. г. Мінск

Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў БССР пастанаўляюць:

  1. Выдаткі на прыпіску і на правядзеньне чарговых збораў запасу Рабоча-Сялянскай Міліцыі для пад­рых­тоўкі і навучаньня яго міліцэйскім абавязкам перадаць на мясцовыя сродкі.

  2. У адпаведнасьці з гэтаю пастановаю дадаць да артыкулу 89 палажэньня пра мясцовыя фінансы БССР (З.З. БССР 1928 г. № 33, арт. 313) словы: «а таксама на папаўненьне выдаткаў на навучальныя зборы запасу Рабоча-Сялянскае Міліцыі».

Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Чарвякоў

Старшыня Савету Народных Камісараў БССР М. Галадзед

Сакратар Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Хацкевіч

ЗЗ БССР. 1928. № 37. С. 1205.

Пра зацьверджаньне Палажэньня

пра Рабоча-Сялянскую Міліцыю і Крымі­наль­ны Вышук БССР

Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту

і Савету Народных Камісараў БССР

27 лютага 1930 г. г. Мінск

Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў БССР пастанаўляюць:

  1. Зацьвердзіць і ўвесьці ў дзеяньне палажэньне пра Рабоча-Сялянскую Міліцыю і Крымінальны Вышук БССР.

  2. Даручыць Народнаму Камісарыяту Унутраных Спраў у месячны тэрмін выдаць статуты – дысцыплінарны, унутранай і каравульнай службы міліцыі і крымінальнага вышуку.

  3. Скасаваць пастановы ЦВК і СНК БССР за 7 жніўня 1926 г. «Аб зацьверджаньні палажэньня аб службе Рабоча-Сялянскай Міліцыі БССР» (З.З. БССР 1926 г., № 35, арт. 129) і за 22 сакавіка 1928 г. «Пра зьмену палажэньня аб службе Рабоча-Сялянскай Міліцыі БССР» (З.З. БССР 1928 г., № 12, арт. 99).

Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Чарвякоў

Старшыня Савету Народных Камісараў БССР М. Галадзед

Сакратар Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Хацкевіч

ЗЗ БССР. 1930. № 16. Аддзел I. С. 1–2.

Палажэньне

пра Рабоча-Сялянскую Міліцыю і Крымінальны Вышук БССР

Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту і

Савету Народных Камісараў БССР

27 лютага 1930 г. г. Мінск

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]