Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_po_bel_lit.doc
Скачиваний:
116
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
284.16 Кб
Скачать

33.48. Сучасная беларуская драматургія

Сучасная беларуская драматургія вызначаецца багаццем і разнастайнасцю тэматыкі, актуальнасцю праб-лем. Яе немагчыма ўявіць без творчасці Аляксея Дударава, Мікалая Матукоўскага, Алеся Петрашкевіча.

Вядомыя чытачу і гледачу п'есы А. Дударава "Выбар", "Вечар", "Парог", "Радавыя", "Адцуранне", "Купа-ла" прысвечаны тэме вайны, маральна-этычным і духоўным праблемам нашых сучаснікаў, нялёгкім пошу-кам героямі свайго жыццёвага шляху. У п'есах М. Матукоўскага ("Мужчына, будзь мужчынам!", "Амністыя", "Мудрамер", "Бездань", "Калізей"), драматурга вострай сацыяльнан накіраванасці, беекампраміснай грамадзян-скай пазіцыі, раскрываюцца надзённыя маральна-этычныя праблемы, асуджаюцца бюракратызм, чыноўніцтва, кар'ерызм, абыякавасць, узнімаюцца пытанні аховы акаляючага асяроддзя. Творам А. Петрашкевіча, аўтара п'ес "Трывога", "Соль", "Укралі кодэкс", "Мост упоперак ракі", "Напісанае застаецца", "Прарок для Айчыны", "Куды ноч, туды сон", "Дагарэла свечач-ка да палічкі", "Злавеснае рэха", уласцівы публіцыс-тычнасць, дынамізм сюжэта, спалучэнне народнага гумару і вострай сатыры.

Час патрабуе ад сённяшніх драматургаў адлюстравання суровай праўды жыцця, стварэння праўдзівых характараў нашых сучаснікаў. Таму лейтматывам многіх п'ес з'яўляецца думка аб складанасці сучаснага жыцця, месцы і ролі ў ім чалавека. Разам з традыцый-нымі тэмамі (подзвіг у Вялікай Айчыннай вайне, мірная стваральная праца, жыццё калгаснай вёскі, ма-ральна-этычныя праблемы) у беларускай драматургіі ўзнікаюць новыя. I адна з іх — белыя плямы ў гісторыі беларускага народа ў час змрочных рэпрэсій. У драме I. Чыгрынава "Чалавек з мядзведжым тварам" узні-маецца праблема асабістай адказнасці за лёс людзей і краіны ў змрочныя часы сталіншчыны. Былы член НКУС, член сталінскіх "троек" каедца ў злачынствах, не адмаўляючы сваёй асабістай віны.

Абвостраная цікавасць да гісторыі Бацькаўшчыны, сучаснае асэнсаванне падзей далёкага мінулага, узнаўленне жыцця і дзейнасці выдатных гістарычных асоб і гістарычных падзей характэрны для драматыч-ных твораў У. Караткевіча ("Званы Віцебска", "Маці ўрагану"), Э. Скобелева ("Кастусь Каліноўскі"), А. Пет-рашкевіча ("Напісанае застаецца", "Прарок для Айчыны") I. Чыгрынава ("Звон — не малітва", "Следчая справа Вашчылы"), Р. Баравіковай ("Барбара Радзівіл"), М. Арочкі ("Судны дзень Скарыны"), У. Дзюбы ("Мікалай Судзілоўскі"), М. Арахоўскага {"Машэка") і інш. У творах ажываюць у мастацкіх вобразах падзеі і героі беларускай гісторыі - Ізяслаў, Рагнеда, Васіль Вашчыла, Барбара Радзівіл, Скарына, Кастусь Каліноўскі, старонкі Віцебскага паўстання 1623 г., Крычаўскага паўстання 1743—1744 гг. і інш.

Экалагічная тэма прадстаўлена сёння драматычнымі творамі А. Петрашкевіча ("Соль"), М. Матукоўскага ("Бездань"), А. Дударава ("Адцуранне"). У іх гучаць трывожныя і заклапочаныя словы аб тым, што паветра, вада і зямля — аснова ўсяго жывога на зямлі — забруджваюцца, што неабходна з выключнай адказнасцю ставіцца да ўсяго навакольнага і зрабіць кожны куточак зямлі лепшым, прыгажэйшым.

Значнае месца ў драматургіі сённяшняга дня займаюць маладыя аўтары. Вялікую папулярнасць і сцэнічнае жыццё атрымалі п'есы Уладзіміра Бутрамеева, Галіны Каржанеўскай, Уладзіміра Сауліча, Ігара Сідарука, Сяргея Кавалёва, Уладзіміра Клімовіча, Алеся Асташонка, Міколы Казачонка, Андрэя Федарэнкі, Уладзіміра Іскрыка і інш. Маладыя драматургі скіроўваюць сваю ўвагу на праблемы сучаснасці (узаемаадносіны чалавека і грамадства, асобы і ўлады, стан сістэмы педагагічнага выхавання), агульначалавечыя праблемы маралі, сумлення, чысціні душы, выкрываюць кар'ерызм, меркантылізм, карыслівасць, чэрствасць, эгаізм і іншыя людскія заганы. У творах маладых драматургаў намячаецца спроба развіцця жанру п'есы, што абумоўлена сённяшнімі патрабаваннямі да сцэнічнага твора. Так, фарс-абсурд "Галава" I. Сідарука створаны па прынцыпах тэатра абсурду, п'еса "Сабака з залатым зубам..." У. Сауліча лічыцца трагіфарсам, "Беркуты" У. Клімовіча — трагедыяй-"прыпавесцю","Нябесныя мігдалы" У. Іскрыка — містэрыяй (ду-оўнай трагедыяй).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]