Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

  1. Вызначце шляхі ўваходжання ўсходнеславянскіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага.

  2. Чаму ВКЛ стала адным з цэнтраў аб'яднання ўсходнеславянскіх зямель?

  3. Як вы разумееце паняцце «ўсходнеславянскі этнічны фундамент ВКЛ »7

  4. Раскажыце пра барацьбу вялікіх князёў літоўскіх з мангола-татарамі.

  5. Як ажыццяўлялася цэнтралізацыя краіны ў XIV пачатку XV ст.?

  6. Дакажыце, што ВКЛ з'яўлялася федэратыўнай дзяржавай.

  7. Растлумачце, чым намесніцтва адрознівалася ад удзельнага княства.

  8. Запішыце і растлумачце даты: 1307, 1323,1362, 1399, 1393—1395, 1401, 1413, 1432-1439.

§ 14. Знешнепалітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове XVI ст.

Уніі ВКЛ і Польшчы. 3 канца XIV ст. пачалося збліжэнне Вялікага княства Літоўскага з Польшчай праз дзяржаўна-пра-вавы саюз, або унію. Саюз дзвюх дзяржаў быў выгадны або-двум бакам, таму што дапамагаў ім супрацьстаяць знешняй агрэсіі і садзейнічаў развіццю эканамічных і культурных сувя-зей. Галоўная пагроза зыходзіла ад Тэўтонскага ордэна, які праводзіў захопніцкую і каланізатарскую палітыку. Асабліва ўзмацнілася нямецкае засілле ў Полыпчы пры каралю Казімі-ру III Вялікім у 1330—1340-я гг. Ён нават аддаў Ордэну Памо-р'е, тым самым адрэзаўшы краіну ад Балтыйскага мора. Па-добную палітыку краіны праводзіў яго пераемнік Людвік I Вялікі. Склалася небяспека страты нацыянальнай незалеж-насці краіны. Таму польская шляхта вырашыла шукаць саюзу з Вялікім княствам Літоўскім.

Падтрымкай Полыпчы імкнуўся заручыцца і вялікі князь літоўскі Ягайла, становішча якога ўнутры краіны было вельмі няўстойлівым.

125

о

Пстарычная асоба Ягайла

(1352?—1434) быў малодшым сынам Альгерда і цвярской княжны Ульяны. Воляй бацькі быў прызначаны на велікакняжацкі прастол, што прывяло да палітычнага крызісу краіны. Супраць Ягайлы выступіў старэйшы сын Альгер­да Андрэй Полацкі ідзядзька Кейстут. Каб умацаваць свае пазіцыі ў барацьбе з крыжакамі, Ягайла пачаў перагаворы аб саюзе ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. Але, даведаўшыся, што вялікі князь маскоўскі Дзмітрый Іванавіч Данскі намерваецца далучыць усходнія землі ВКЛ да Масквы, адмовіўся ад гэтага саюзу.

Саюз з Полыпчай дазволіў Вялікаму княству Літоўскаму пачаць рашучую барацьбу з Тэўтонскім ордэнам.

Пункт гледжання. У 1383 і 1384 гг. Ягайла здзейсніў паходы на цэнтральную Полынчу і спустошыў яе. Маг-чыма, гэта была спроба дыпламатычнага ціску на Поль-шчу з мэтай заключения саюзу.

Працягам Крэўскай уніі стала Вілен-ска-Радамская унія 1401 г. Гэты дзяр-жаўны саюз аб'ядноўваў сілы дзвюх краін у барацьбе з крыжацкай агрэсіяй. Вынікам уніі стала перамога ў Грун-вальдскай бітве.

Вялікая вайна з Ордэнам. У1409 г. у Жамойці пачалося ўсеагульнае паў- • Акт Крэўскай уніі. станне супраць крыжакоў. Яно перарас- 14 жюў"* 1385 г-ло ў Вялікую вайну 1409—1411 гг.

паміж ВКЛ і Полынчай, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам — з другога.

Рыхтуючыся да вайны, Ордэн спрабаваў пагоршыць адно-сіны паміж Вялікім княствам і Полыпчай, але гэта ў яго не атрымалася. Тады крыжакі пачалі збіраць войска з рыцараў краін Заходняй Еўропы. Згуртоўвалі свае сілы Вялікае кня­ства Літоўскае і Полыпча. На чале войска Вялікага княства Літоўскага, у якое акрамя беларуска-літоўскіх палкоў ува-ходзілі палкі і іншых падуладных ВКЛ зямель, а таксама та­тарская конніца, стаяў Вітаўт. 30 чэрвеня 1410 г. каля ракі Вісла гэтае шматлікае войска злучылася з польскім войскам, на чале якога стаяў Ягайла.

14 жніўня 1385 г. у Крэўскім замку (каля вёскі Крэва Смаргонскага раёна) была падпісана Крэўская унія паміж пасламі Полынчы, з аднаго боку, і Ягай-лам з братамі — з другога.

Паводле яе ўмоў Ягайла павінен быў ажаніцца з дванаццацігадовай польскай каралевай Ядвігай і стаць каралём Полынчы. Дзеля гэтага ён даў абяцанне перайсці ў каталіцтва і ахрысціць павод­ле каталіцкага абраду ўсіх язычнікаў-літоўцаў. Дынастычны шлюб Ягайлы азначаў інкарпарацыю (уключэнне) ВКЛ у склад Польскага каралеўства. Але на самай справе беларуска-літоўская дзяр-жава захавала сваю сістэму кіравання і праводзіла самастойную палітыку.

Рух войскаў да месца злучэння (1410 г.) ВКЛ ' t Каралеўства Польскага

Месца сканцэнтравання аб'яднанага войска ВКЛ і Каралеўства Польскага

Дзеянні аб'яднанага войска ВКЛ * і Каралеўства Польскага (1410 г.)

V 11411

ЕШ

Безвыніковая аблога аб'яднаным войскам ВКЛ і Каралеўства Поль­скага Марыенбурга (Мальбарка)

Месца і дата заключэння Тарунскага міру

Тэрыторыі васалаў Каралеўства Польскага

ягоных, з мёртвых абадраўшы, палову ўзялі да Полыпчы, а па-лову да Літвы...»

3 Хронікі Быхаўца

Грунвальдская перамога паклала ка-нец наступлению рыцараў на ўсход. Згэтага часу пачаўся заняпад Тэўтон-скага ордэна.

Не здолеўшы захапіць сталіцу Ордэ­на Марыенбург (Мальбарк), Вітаўт і Ягайла заключылі з немцамі мір у г. То-рунь (1411 г.). Паводле яго ўмоў за Ор­дэнам заставаліся захопленыя ім заход-нелітоўскія землі — Мемель (Клайпеда) і Мемельскі край, Гданьскае памор'е і Холмская зямля. Акрамя таго, Вітаўт абяцаў пасля сваёй смерці аддаць Ордэну Жамойць і Занёман-не. Крыжакі прызнавалі сябе пераможанымі і абяцалі вы-плаціць кантрыбуцыю.

Умовы Тарунскага міру былі нявыгаднымі для Вялікага княства Літоўскага. Вітаўт пайшоў на ўступкі крыжакам, таму што рыхтаваўся да новых захопаў рускіх зямель і спадзяваўся зрабіць Ордэн сваім саюзнікам.

Бітва адбылася 15 ліпеня 1410 г. каля вёсак Грунвальд і Таненберг на тэрыторыі Ордэна (цяпер гэта Полыпча). Спа-чатку крыжакам, якія былі ўзброены гарматамі, удалося па-цясніць літоўскае войска. Але смаленскі, мсціслаўскі, віцебскі, полацкі палкі, уступіўшы ў бой, спынілі іх націск. Затым у ата­ку пайшлі польскія атрады, і нямецкія рыцары пабеглі з поля бою. Сярод забітых быў і магістр Ордэна — Ульрых фон Юнгін-ген. Разам з палоннымі быў узяты 51 сцяг крыжакоў.

Дакумент. «...Затым войскі польскае і літоўскае, немцаў разбіўшы, шмат гарадоў ды зямель іхніх пабраўшы, а ас-татнія дашчэнту спустошыўшы ды выпаліўшы, з вялі-каю пашанаю і з невымоўнай перамогай, на ўвесь свет знакаміта праславіўшыся, у свае землі вярнуліся. Ха-ругвы ж нямецкія і бароды магістраву ды ўсіх комтураў

Факт. Каб пазбавіцца абяцанняў адносна Жамойці, тадзеных пры заключэнні Тарунскага міру, Вітаўт ^ступіў у працяглую дыпламатычную барацьбу з Ор-тэнам, які падтрымлівалі папа рымскі і германскі імператар. Разам з Ягайлам ён пачаў новую вайну, што завяршылася мірам 1422 г., заключаным кал я возера Мельна, паводле якога Жамойць і Занёманне назаўсёды адыходзілі да ВКЛ.

швЯвЯШтВВтВЮЯЯШИШЯю

Пачатак супрацьстаяння Маскоўскай дзяржавы і Вялі-кага княства Літоўскага. У другой палове XV ст. Вялікае кня­ства Маскоўскае стала адным з самых моцных сярод рускіх дзяржаў. Яго ўплыў на іншыя землі рабіўся ўсё болын адчу-вальным. Пры княжанні Івана III (1462—1505) аб'яднанне

у> Улодэімір

Белз.

-> о

О

рускіх княстваў вакол Масквы пайшло хуткімі тэмпамі. Тэры-торыя дзяржавы пашырылася амаль да межаў Вялікага кня­ства Літоўскага.

Пстарычная асоба

Іван /// Васілевіч

(1440—1505) — вялікі князь маскоўскі. Сын Васіля II Цёмнага. Праводзіў паліты-ку «збірання рускіх зямель» вакол Маск­вы. Далучыў да Маскоўскага княства Яраслаўскае, Растоўскае, Цвярское княствы, частку вяцкіх і разанскіх зямель, Наўгародскую феадальную рэспубліку. Пры ім было канчат-кова ліквідавана мангола-татарскае іга (1480 г.). Іван III ажаніўся з візантыйскай царэўнай Соф'яй Палеалог ілічыў сябе «гасударом усяе Русі».

Першая адкрытая вайна паміж саперні-камі пачалася ў 1492 г., як толькі памёр вялікі князь літоўскі Казімір IV Ягелончык (1440—1492). Барацьба ішла за «спрэчныя тэрыторыі», што знаходзіліся ў складзе ВКЛ. Такімі тэрыторыямі лічыліся землі князёў, якія перабеглі на бок Масквы (чар-нігава-северскія і ў вярхоўях Акі). Каб спыніць вайну, віленскі двор прапанаваў ажаніць вялікага князя літоўскага Аляк-сандра (1492—1506) з дачкой Івана III Але-най. Паводле мірнага дагавора 1494 г. ВКЛ страціла Вяземскае княства, землі ў басей-не Верхняй Акі, адмовілася ад прэтэнзій на Ноўгарад, Пскоў, Цвер і Разань.

Дакумент. «...У тым жа годзе, пад зіму, вялікі князь маскоўскі Іван Ва-сілевіч пачаў вайну супраць Вяліка-га княства Літоўскага і горад Вязьму ўзяў ды іншых гарадоў нямала: Хлепень, Мяшчоўск, Любуцк, Мцэнск, Сярпейск, і валасцей шмат... А князь Аляксандр толькі на пасад сеў, і таму ў той жа час яму цяжка было вая­ваць з князем маскоўскім. Прыслаў Аляксандр да яго паслоў сваіх... Яны, прыехаўшы ў Маскву да вялікага князя Івана Васілевіча, узялі з ім вечны мір і крыжаца-лаванне ад сябе і ад дзяцей сваіх учынілі, і змовілі ў яго дачку ягоную, ...Алену, за вялікага князя Аляксандра».

3 Хронікі Выхаўца

Ж

Але мір быў нетрывалым, бо Іван III шукаў зачэпкі для новага канфлікту і тайна падштурхоўваў крымскіх татараў рабіць набегі на Вялікае княства Літоўскае.

Факт. 3 1500 па 1569 г. крымскія татары здзейснілі 45 паходаў на тэрыторыю ВКЛ, разбураючы гарады ізабіраючы ў палон тысячы мірных жыхароў. 3-за адсутнасці арганізаванай абароны на поўдні татарская конніца пранікла да Менска і Новагародка. У 1505 г. татары паланілі каля 100 тысяч чалавек. Паражэнні крымчакам былі нанесены Міхаілам Глінскім у бітве пад Клецкам у 1506 г. і аб'яднаным войскам ВКЛ у бітве на рацэ Альшаніца (каля Канева і Чаркасаў) на Кіеўшчыне ў 1527 г. На паўднёвай мяжы дзяржавы былі створаны казацкія заслоны.

Новая вайна з Маскоўскай дзяржавай пачалася ў 1500 г. Фармальнай зачэпкай для вайны сталі чуткі пра ганенні на праваслаўнае насельніцтва ВКЛ з боку вярхоўнай улады і новы пераход парубежных князёў пад уладу Масквы. На рацэ Вяд-роша ў 1500 г. іпад Мсціславам у 1501 г. войска Вялікага княства Літоўскага пацярпела паражэнне. У сакавіку 1503 г. быў падпісаны мір, паводле якога ВКЛ страціла землі з Чарні-гавам, Старадубам, Гомелем, Бельскае, Таропецкае і частку Мсціслаўскага княствау.

Дакумент. «У год ад пачатку свету 7008, а ад Божага нараджэння 1499, задумаў вялікі князь маскоўскі Іван Васілевіч пачаць вайну з зяцем сваім, вялікім князем літоўскім Аляксандрам, па змове з царом перакопскім Менглі-Гірэем і са сватам сваім, ваяводам валашскім Стафанам, паступіўшыся прысягай, вечнай дамовай ды кроўнай сувяззю. I паслаў таемна Іван Васілевіч да князёў Сямёна Іванавіча Бельскага, Сямёна Іванавіча Мажайскага, Васіля Іванавіча Шамячыча, каб яны са сваімі гарадамі ды разам з усім тым служылі яму...»

3 Хронікі Быхаўца

Войны з Маскоўскай дзяржавай працягваліся і пры пераем-ніках Івана III: у 1507—1508 гг., 1512—1522 гг., 1534— 1537 гг. Вялікае княства Літоўскае змагло вярнуць толькі Го­мель, але Смаленск быў страчаны.

Памежныя войны канца XV — першай трэці XVI ст. спус-тошылі землі на ўсходзе і поўначы Беларусі, падарвалі фінан-савую сістэму краіны. Яны сведчылі пра рост магутнасці Вялі-кага княства Маскоўскага, якое стала апорай для праваслаўя і цэнтрам аб'яднання ўсходнеславянскіх зямель.

О