- •Федерация речь посполитая (1565 - 1795).
- •16 Стагоддзе
- •1569 Г., 1 ліпеня.
- •Пачатак 1573 г.
- •1574 Г., 10 снежня — 1653 г.
- •1575 Г., 15 снежня.
- •1579 Г., ліпень.
- •1580 Г., восень.
- •1581 Г., 1 сакавіка.
- •1582 Г., 15 студзеня.
- •1586 Г., 12 снежня.
- •1588 Г., 28 студзеня.
- •1595 Г., снежань.
- •1595 Г., снежань.
- •1596 Г., 6 кастрычніка.
- •Каля 1597 г. — 1648 г., 15 верасня
- •Канец 16 —пачатак 17 ст.
- •17 Стагоддзе
- •1605 Г., 27 верасня.
- •1610 Г., верасень.
- •1612 Г., 22—26 кастрычніка.
- •1618 Г., 1 снежня.
- •1623 Г., 12 лістапада
- •1629 Г., 26 верасня.
- •1632 Г., 8 лістапада.
- •1633Г., 11 — 13 чэрвеня.
- •1633,1648, 1649, 1651 (Двойчы) г.
- •1634 Г., 27 мая — 14 чэрвеня.
- •Каля 1634 г. — 1689 г., 30 сакавіка
- •1668 Г., 16 верасня.
- •1669 Г., 19 чэрвеня.
- •1696 Г., 8 лістапада.
- •1697 Г., 27 чэрвеня.
- •Канец 17 ст. — 1-я палова 18 ст.
- •Канец 17 ст. — пачатак 19 ст.
- •18 Стагоддзе
- •1702 Г., пачатак.
- •1703 Г., вясна.
- •1704 Г., 13 ліпеня.
- •Пачатак 1706 г.
- •1716 Г., 23 сакавіка.
- •1717 Г., 1 лютага.
- •1717 Г., 20 лістапада — 1795 г., 13 лютага.
- •1740 Г., красавік.
- •1744 Г., студзень.
- •1746 Г., 4 лютага — 1817 г., 15 кастрычніка.
- •1757 Г., 16 лютага — 1841 г., 21 мая.
- •1764 Г., 7 верасня.
- •1765 Г., 25 верасня — 1833 г., 15 кастрычніка.
- •1767 Г., 20 сакавіка.
- •1768 Г., 29 лютага.
- •1768 Г., кастрычнік.
- •Каля 1770 г. — 1790 г.
- •1771 Г., 12 верасня.
- •1774 Г., люты.
- •1776 Г., 4 верасня.
- •1776 Г., 2 снежня — 1835 г., 26 красавіка.
- •1770-Я гады.
Федерация речь посполитая (1565 - 1795).
16 Стагоддзе
1569 Г., 1 ліпеня.
Люблінская унія — урачыстае абвяшчэнне пра аб'яднанне на аснове роўнасці Польскага Каралеўства (Карона) і Вялікага княства Літоўскага (Княства) у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. На чале дзяржавы быў кароль (ён жа і вялікі князь), якога выбірала шляхта «абодвух народаў», ствараўся агульны сойм з двух палат: сенат і пасольская ізба (па 2 паслы ад кожнага павета); абедзве дзяржавы захоўвалі суверэнітэт, асобную дзяржаўную адміністрацыю, войскі, скарб і права эмісіі аднолькавай манеты, судовы апарат, свае законы і сваю мытную сістэму; кожная краіна захоўвала свае дзяржаўныя мовы: Польшча — лацінскую Вялікае княства Літоўскае — беларускую.
1569 г., 3 жніўня.
Курляндыя і Ліфляндыя абвешчаны васаламі Рэчы Паспалітай.
1569 г.
Атрыманне мястэчкамі Дзісна і Радашковічы самакіравання паводле магдэбургскага права.
1570 г.
Заснаванне у Вільні езуіцкага калегіума (у 1578 г. рэарганізавана у акадэмію, ў 1579 г. — у Віленскі універсітэт).
1572 г.
Смерць Жыгімонта II Аўгуста, апошняга вялікага князя Вялікага княства Літоўскага і караля Польшчы з роду Ягелонаў.
1572—1630 г.
Жыццё і дзейнасць Мялеція Сматрыцкага — беларускага і ўкраінскага грамадска-палітычнага і царкоўнага дзеяча, пісьменніка-палеміста, аутара першай «Грамматики словенский правильная синтагма» (1619 г.).
Пачатак 1573 г.
Выдавнне законаў, паводле якіх шляхта набывала афіцыйнае права выбіраць караля польскага і вялікага князя Вялікага княства Літоўскага; феадалам Рэчы Паспалітай дазвалялася судзіць і караць сялян у сваіх маёнтках.
1573 г., 11 мая.
На элекцыйным сойме у Варшаве каралём польскім і вялікім князем Вялікага княства Літоўскага выбраны Генрык Валезы (каранаваны 24.2.1574 г.; правіў у Рэчы Паспалітай да 19.6.1574 г.; 15.1.1575 г. выбраны каралём Францыі як Генрых Валуа).
1573 г.
Прыняты акт аб свабодзе веравызнанняў у Рэчы Паспалітай.
1574 Г., 10 снежня — 1653 г.
Жыццё і дзейнасць Мікалая Лянчыцкага — дзеяча беларускай культуры, стваральніка твораў маральна-рэлігійнага характару, прапаведніка талерантных міжканфесійных адносін.
1574 г.
Выданне Сымонам Будным Новага запавету, Бібліі (у мястэчку Лоск каля Валожына); прадмова, каментарыі і заўвагі выдання з'яўляюцца першай спробай рацыяналістычнай крытыкі евангелічных кніг.
1574—1623 г.
Дзейнасць у Вільні друкарні братоў Мамонічаў; заснаваў Пётр Мсціславец на сродкі магілёўскіх купцоў Мамонічаў; друкарня выпусціла каля 60 выданняў.
1575 Г., 15 снежня.
Выбранне каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім Стафана Баторыя (Сцяпан Батура, княжыў і быў каралём да 12 снежня 1586 г.).
1576 г.
Атрыманне мястэчкам Сураж (цяпер гарадскі пасёлак у Віцебскім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права.
1576 г.
Захоп рускімі войскамі горада Гомеля і вяртанне яго ў склад Вялікага княства Літоўскага з дапамогай войск Юрыя Радзівіла.
1576—1586 г.
Горад Гродна быў рэзідэнцыяй караля Польшчы і вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Стафана Баторыя (Сцяпана Батуры).
1577 г.
Атрыманне гарадамі Магілёў, Мазыр і мястэчкам Ула (цяпер гар. пасёлак у Полацкім раёне) поўнага магдэбургскага права.