Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВКЛ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
156.67 Кб
Скачать

Каля 1460—1530 г.

Жыццё і дзейнасць Канстанціна Іванавіча Астрожскага - выдатнага палкаводца Беларуска-Літоўскай дзяржавы.

1468 Г., 29лютага.

Выданне Судзебніка Казіміра Ягелончыка — аднаго з першых збораў юрыдычных норм і законаў Вялікага княства Літоўскага, кодэкса крымінальнага і працэсуальнага права; напісаны на беларускай мове.

1486 г.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах мястэчка Астравец (цяпер гарадскі пасёлак, цэнтр раёна).

1470(?)—1538(?) г.

Жыццё і дзейнасць Міколы Гусоўскага — беларускага паэта-гуманіста і асветніка эпохі Адраджэння, прадстаўніка новалацінскай усходнееўрапейскай школы, дзеяча славянскай культуры.

1471—1472 г.

Пабудова у в.Ішкалдзь (Баранавіцкі раён) Троіцкага касцёла — выдатнага помніка архітэктуры Беларусі у стылі готыкі.

1473 г.

Першае пісьмовае ўпамінанне пра мястэчка Радунь (Воранаўскі раён Гродзенскай вобл.).

1477 г.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах горада Бяроза (Бяроза Картузская, Картуз-Бяроза).

1470-Я гады.

Напады крымскіх татараў на паўднёвыя землі Вялікага княства Літоўскага; напады пачасціліся, калі Крымскае ханства стала васалам Турэцкай імперыі (1475 г.).

1480 г.

Канчатковае вызваленне зямель Маскоўскай Русі ад татара-мангольскага панавання.

1481 г.

Выкрыццё змовы праваслаўных князёў Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Алелькавіча, Івана Гальшанскага, Фёдара Бельскага з намерам скінуць Казіміра Ягелончыка і ўзвесці на велікакняжацкі трон Міхаіла Алелькавіча.

1487 г.

Першыя пісьмовыя звесткі пра горад Пружаны (пачатковая назва Дабучын, з 1433 г. Прушанская воласць).

Каля 1487 г.

Створаны унікальны летапісны звод — Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 618 шматколернымі мініяцюрамі.

1488 г.

У г. Полацку заснаваны кляштар (манастыр) манаскага ордэна бернардзінцаў — адзін з першых на Беларусі.

Каля 1490г. — каля 1551 г.

Жыццё і дзейнасць Францішка Скарыны — выдатнага беларускага асветніка, заснавальніка беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

1492 г.

Выбранне панамі-радай Вялікага княства Літоўскага на велікакняжацкі трон Аляксандра (сына Казіміра).

1492—1506 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Аляксандра (з 1501 г. кароль Польшчы).

1492 г.

Выдадзены велікакняжацкі прывілей, якім абмежавана ўлада вялікага князя і павышана роля паноў-рады, вызначаны асновы цывільнага і крымінальнага права; увайшоў у гісторыю пад назвай "Аляксандраў прывілей" — своеасаблівая канстытуцыя Вялікага княства Літоўскага.

1492—1494 г.

Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім, у выніку якой Беларуска-Літоўская дзяржава страціла Вяземскае княства і большасць вярхоўскіх княстваў.

1494 г.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах горада Косава (Косаў).

1494 г.

Атрыманне городам Высокае самакіравання паводде магдэбургскага права.

1494 г.

У Гродне пабудаваны кляштар манаскага ордэна бернардзінцаў.

1495 г.

Стварэнне летапісу Аўрамкі (перапісаны Аўрамкам у Смоленску).

1496 г.

Наданне гораду Гродна поўнага магдэбургскага права.

1497 г.

Аблога города Мазыра войскамі крымскіх татараў.

1498 г.

Наданне гораду Полацку самакіравання паводле магдэбургскага права.

1498 г.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах горада Дзятлава.

1499 г.

Наданне гораду Менску самакіравання паводле магдэбургскага права.

1500 г.

Атрыманне горадам Браславам самакіравання паводле магдэбургскага права.

1500—1503 г.

Вайна Вялікага княства Маскоўскага супраць Вялікага княства Літоўскага; маскоўскія войскі спустошылі землі Смаленска, Оршы, Мсціслава, Полацка, Віцебска і інш.

1500 г., 14 ліпеня.

Бітва на рацэ Вядроша (каля г. Дарагабужа), у выніку якой маскоўскія войскі разбілі войскі Вялікага княства Літоўскага, захапілі у палон гетмана К.Астрожскага.

1500 г.

Аблога рускімі войскамі горада Оршы.

1500 г.

Аблога 15-тысячным войскам крымскіх татараў гарадоў Бярэсце І Камянец.

1500, 1502 (двойчы) г.

Аблогі рускімі войскамі горада і замка Мсціслава.

15 ст.

Па пісьмовых крыніцах вядомы гарады Друя, Лоеў, Асвея.

2-я палова 15 ст.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах Глуска (адно паселішча называлася Глуск-Пагарэлы, а другое, з якога развіўся сучасны гарадскі пасёлак, — Глуск-Дубровіцкі).

Канец 15 ст.

Будаўніцтва першых кляштараў манаскага ордэна базыльян на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

Канец 15 — пачатак 16 ст.

Будаўніцтва ў в.Сынкевічы (Зэльвенскі раён) царквы-крэпасці, узор храма абарончага тыпу.