Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. не всё отредактир.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
213.56 Кб
Скачать

11.Нациск,яго тыпы и функцыи.Асноуны и пабочны нациск у складаных словах.Лагичны и фразавы нациск.

Націск – вылучэнне аднаго са складоў з дапамогай гукавых сродкаў, дзякуючы чаму слова набывае адметнае фанетычнае аблічча: марыць – марыць, памяць – памяць, гадзіна – гадзіна, выпадак – выпадак, музыка – музыка.

Функции.нациску-кульминацыйная(забяспячэнне.цэласнасци.слова,яго.арганизацыи)-сигнификатыуную(адрозненне.слоу,их.варыянтау,граматычных.форм)-размежавальная(вызначэнне.межау.слова)-экспрэсиуну.(выраженне.адносин.аутара.да.зместу.маулення).

Структурныя.тыпы.нациску-свабодны(можа.падаць.на.любы.склад)фиксавальны(падае.на.пэуны.склад)рухомы(кали.з.аднаго.складу.падае.на.други.адз.лик.и.мн.лик)нерухомы

Фанетычныя.тыпы.нациску-силавы(мускальнае.напружанне)таничны(галасавы.тон)колькасны(працягласць).

Фразавы.нациск-вылучэнне.аднаго.мауленчага.такта.у.межах.фразы.Лагичны-гэта.вылучэнне.у.межах.фразы.слова.для.падкрэсливання.яго.значэння.

Правапіс літар о,э,аўскладаных словах

1. У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзей, скараход, салявар, дабраякасны, галаваломка, вадасховішча, малатабоец, бамбасховішча, раўнапраўе.

Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з'яўляюцца слова-, што-, фота-, мота-: словазлучэнне, словазмяненне; штодзённы, штомесяц, штогод; фотаздымак, фотакопія, фотаплёнка, фотакамера, фотавыстаўка і г. д.; але: фатаграфія і вытворныя ад яго; мотагонкі, мотакрос, мотаспорт і г. д.; але: матавоз, матацыкл і вытворныя ад іх.

2. Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: асновапалажэнне, бавоўнапрадзільны, вогнетрывалы, водаразмеркавальнік, вагонарамонтны, востракамбінацыйны, высокаідэйны, галоўнакамандуючы, корманарыхтоўка, конегадоўля.

У першай частцы некаторых складаных слоў, асабліва навуковых тэрмінаў, можа выразна праяўляцца пабочны націск і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у першай частцы захоўваецца напісанне о: агорафобія, азонастойкі, азотнакіслы, збожжасховішча, коксагазавы, манголазнаўства, мовазнаўства, мовазнаўчы, маторазборка, работадавец, словатворчасць, фондасховішча і інш.

Ва ўсіх іншых выпадках напісанне падобных слоў вызначаецца па слоўніку.

3. Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): марозаўстойлівы, торфаўборачны, вогнеўстойлівы, збожжаўборка.

4. Лічэбнікі ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова.

Напрыклад:

Н. шэсцьсот семсот восемсот

Р. шасцісот сямісот васьмісот

Д. шасцістам сямістам васьмістам

В. шэсцьсот семсот восемсот

Т. шасцюстамі сямюстамі васьмюстамі

М. (аб) шасцістах сямістах васьмістах

5. Гук [э] у першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне.

6. У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ўродным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы, шасціствольны, шасцісоты, пяцідзёнка, дзесяцігодка, сямікласнік, васьмігадовы, васьмісоты, дзевяціградусны, саракагоддзе, саракапяцітонны, двухсотметровы.

7.Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]